Поп Пацякін сярэдняга росту прысадзісты чалавек. Нехта пусьціў




старонка1/15
Дата канвертавання14.02.2019
Памер2.02 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15
52 ЛУКАШ КАЛЮГА

Поп Пацякін сярэдняга росту прысадзісты чалавек. Нехта пусьціў


дзейкі аб ём, што вельмі дулш. Калі пад п'яную руку, —а гэта ў яго
ні наўда, —дык і прауда, што барукацца на мужчын нарываецца. Толькі
ахвогьікаў сабе ніяк не падбярэ. Кавалём бы яму быць. А то марнее
чалавек у папоўстве. На яго месцы й нядэшламу добра-б было.

Многа чаго скардзіцца Цыпрук. Пацлчіну аж слухаць збрыдала.


Разважае старога, як малога, ласкавым слоўцам.

— Сьмерці ў госпада-бога трэба прасіць.

Папаў поп якраз на тое перакананьне, якім старыя людзі перад
другімі хваляцца.

— Толькі-ж гэта, бацюшка!

Такія словы ёсьць заўсёды ў запасе на языку. На уме тым часам
саўсім другое круціцца:

„Каб хаця гадок пабыць".

Хворы бывае чалавек. Ляжыць пры сьмерці. Трэба ўжо яму й
сьвечкі сгарацца. Тады стогне чалавек і ўслых у свайго бога енчыць:

— Каб хаця з месячык! Каб хаця з тыднік на сьвеце пабыць.


Вось калі язык праўду гаворыць, калі лгаць забываюцца—тады,

калі ім цяжка ўжо зварухнуць.

А так—маняць старыя!

Жаданьне зедаць, шго далей будзе, чым скончыцца ўсё—моцны


магнэс. Яму ў помачы надзея, што, можа, лепей жыцца будзе.

Зьбіліся яны з гаворкі пзп з Цыпруком.

Пацякін бачыць: ня рана, сонца пізка ўжо. Трэба яму бліжай к дому
брацца. Памаўчаў—памаўчаў ды й пытаецца:

— А дзе-ж сыны?

Цыпрук кажа, што на пасёлак адзін выбрауся, сабе частку судом
узяўшы. Другога хату паказуе цераз 'уліцу. А трэйці, меншыкажа—
недзе зябліць пашоў. Толькі з незамужняю дачкою й жыве Цыпрук
пры ём.

— Гады!.. нядавяркі!—ня ўмее ён бяз лаянкі паскардзіцца.


Скардзіцца й Пацякін.

— Хата цячэ. Жабрую.. Хто куль дасьць, хто два, хто сноп акалоту,


а дзе й нічога не пападзеш. Ашчадныя людзі сталі. Сяк-так сабраў
паўвоза пакрысе.

Цыпрук бярэцца за сваю арэшыну.

— Пайдзем, бацюшка. Можа і ў мяне што знайдзем.

Памалу тэпкаецца стары. Мацае кіем сьцежку, дзрмо што не сьляпы.


Поп ззаду за ім'стрымлюе свае борздыя ногі.

Колюць вочы старому параскіданыя па дрывоткі дрова. Гаспадар-


ская рупясьць бярэ.

„Параскрадаюць суседзі. Трасцу, гэтак робячы, будзеш мець"

Пад страхою зложана каля току коп дзьве сяголетняга акалоту.

Патом сабе Цыпрук прыяе, а пе папу. Ня хоча так адмыкаць.


Бядуе, што сын зьнёс на поле ключ з слбою, хоць і ведае, дзе ён спрад-
вечку хаваецца, хоць і бачыць, што з-пад паплеціны канчур вяроўкі

НІ ГОСЬЦЬ, НІ ГАСПАДАР 53

тарчыць, за якую ён прывязаны. У ток Пацякіна ўпусьціўшы, гатоў
убачыць у старане сяголета вытрасеныя кулі. 'Шчэ прычэпіцца, каб
даў. Хто яго тады ядкажацца. Хай бярэ лепш акалот. Кулі й сабе
патрэбны. На іх і работы больш—вытрасьці трэба.

Бярэце бацюшка снапкоў пяць. Колькі маю. Тут усё, як бачыце.

Пацякін адлічуе, колькі яму ахвярована. 3 Анцішэўскага бедпасьці
толькі галавою ківае.

„Сышоў на пшык чалавек".

Выяжджаючы з двара згледзіў поп Ігналю. Дагэтуль і ня бачыў
яго. Жонка толькі дома ў іх была. Дала куль Пацякіну.

— Здрастуйця!— той кажа здалёк, толькі згледзіў, што поп на яго


пазірае. Падымае шапку над галавою—гэтакі гонар аднаму папу цяпер
робіцца і то не ад усякага.

— Тпррру! хадзі, Чвардоўскі, сюды.

— Чаго, бацюшка?

Чуе Ігналя нейкую няпрыемнасьць.


Пацякін пачынае хваліць радню.

— І бацька твой быў добры чалавек. І гы ня кепскі.

Ужо відаць з гэтага, што— бацькоў пахваліўшы—дзяцьмі будзе ўпі-
каць. І праўда: пшіць поп цяперашні сьвет і людзей.

— Ото сьвет пашоў, ото людзі... Ідзе твой сын па вуліцы. Еду я.


У другі бок і галаву нават адвярнуў, на двары пазірае.

Сярдзіта зварухнуліся Ігналявы ноздры. Будзе, ой будзе Хвядосу


горача ў вочы, як вернецца бацька дамоў. Ня хочаш быць як чалавек,
дык сышоў бы хоць з дарогі, ня сунууся-б, як сьвіньня.

Перад папом Ігналя ціхі, добры. Патакуе:

— Праўда, бацюшка, —распуста ў людзях.

— Вучыўся твой сын і наўчыўся.

— А маўчэце вы! Мне вочы гараць ад людзей гэта слухаць.

На сяле Арсею кажуць:

— К вам поп прыехаў.

— Чорт яго бяры з папом. Мне што за інтэрас?

XIII.

Жыздрыцкія камсамольцы высока сябе несьці пачалі. Яны ні абы


што—актыў ячэйкі. Хвядос—тэхнічны сакратар. Бладзіка прадстаўпіком
у сельсавет Корабач параіў выбраць, а сход узяў ды й паслухаў
свайго новага сакратара. Арсей гэтак сама „чына" зарабіў: эканамічна-
прававы працаўнік ён цяпер. Як сягоньня яго выбралі, а на заўтра
ўжо й работу сваю пачазаў. Аднак прысьвятяк надарыўся, што з
коньмі людзі не рабілі. Тры вёскі абышоў да павудня. Сем працоўных
умоў гаспадароў з дзеўкамі ды парабкамі зрабіў.

Корабач быў не палуднаваўшы, калі перад ім Арсей сваею работаю


хваліўся. Каўтануў лішнюю сьліну з рота. Пахваліў:

54

ЛУКАШ КАЛЮГА

Гэта добра. Ты, брат, прабеглы хлапец.



Далей—болей гаворачы, Корабач і ў вялікае зайшоў.

Трэба будзе з парт. ячэйкаю сувязь зрабіць. Ня так далёка


яна—у Каранёве. Хлапцоў сваіх некаторых у кандыдаты перададзім.
Я думаю, цябе першага трэба.


Арсей, гэта пачуўшы, усьміхнуўся здаволена, нібы пасьля сьвяточ-
нага сьняданьня губы аблізаў. Вядома, што гэтакія словы пачуўшы,
хлопец на многа ўгару падрос.

Ого! што за санагога—Я".



Але-ж ёсьць і перашкоды ў Арсея. Корабач кажа:

Кепска толькі, што стаж твой саўсім малы. Але ўладзімся. Гады


твае вялікія (вось што добра), камсамол перарастаеш. У партыю трэба
нізаводня заяву падаваць.


У бюро на перавыбарах выбралі за членаў адных жыздрыцкіх і
Корабача. Потым пры разьмеркаваньні абавязкаў ня пусьціў Бладзік
Петра ў паблуд. Хвядос гэтак-сама за свайго хлопца ўзяўся. У Пёт-
раву руку пацягнуў і Арсей. Усе ўтрох адстоілі сваё: за палітасьвет-
чыка яго асадзілі. Хоць Корабач і казаў:

Я-ж палітасьветчык і ёсьць, у хаце-чытальні працую. Трэ' было-б


мне гэты абавязак узяць.


Але Бладзік яму й злажыцца з сваімі пратэнзіямі ня даў.

Ты ў нас адпаведны сакратар. Так?

Сакратар.

Чаго табе больш трэба? Глядзі свайго сакратарства й кніжак


у чытальні. Пра таварыша Рудзьку я толькі тое скажу, што ён хлопец
палітычна разьбітны, у газэтах знае, што пра што, кніжак можа 'шчэ
больш праз яго рукі прайшло, як праз Корабачавы.


Ізбач, сваё імя пачуўшы, толькі носам мацней нюхнуў. Сказаць —
нічога не сказаў.

Прышлюць адносьніну з райкома—будзе ведаць, што рабіць. Так


што выбраць Рудзьку і ўсё з усім.


Хлопцы ўсе да аднаго рукі ўгору паказалі. Ня стаў і Корабач
працівіць.

Я нічога ня маю проці таварыша Рудзькі. Толькі як будзе ў


райкоме, —Гэтак вызначыўшы свае паводзіны, Корабач І свой голас
у „за" ўлічыў.

Не твая бяда, як будзе, —асыкнуўся Бладзік.



Так што, Жыздрыца—не абы якая вёска. Перадавая, можна ска-
заць, моладзь тут, актыў камсамолу. Хлопцы сваю перамогу маюць
за гонар.


Зьбяруцца ўвечара ў каго... найчасьцей у Анцішэўскіх. Там—як дома.
Хлопца з дзяўчынаю: гаспадара з гаспадыняю ані не баяцца. Што-ж
за шышка стары Цыпрук у іх хаце?—соня запячкоўскі і ўсё. Бывае,
што хлопцы гарэзаваць усходзяцца, звалакуць стол, дурэючы, з кута
на сярэдзіну хаты. Ня ўтрывае тады Цыпрук. Ён за ўсімі глядзіць»
усё бачыць, да ўсяго прыслухоўваецца.

НІ ГОСЬЦЬ. Н1 ГЛСПЛДЛР 55

— Джорг! джорг! джорг!—з-за посьцелак з арэхавым кіем высу-
нецца. Валасы на галаве пакудлачаныя, ад вялікадня нячэсаныя.
Страшны, худы ад старасьці. Камызэлек цяпер ніхто ня носіць, а на
ём надзета цёплая, робляная (не з крамніны) рудаватага колеру. Пра-
буе сваё слова старэчае сказаць, паказаць бацькаўскую моц сваю.

— Куды гэта сабраліся? У чыстае поле вешацца, а не ў маёй


сьвянцонай хаце.

За абразу стала Цыпрук крыўдуе на хлапцоў.

— У хаце стол—гэта што ў царкве прастол, —успамінае даўней-
шую прыказку.

Доўгая гаворка не для старога. Кашляць стаў. Уперад як-бы йці


памкнуўся. Два разы ступіў перад сабою і заўняўся.

— На печ бы лез. Ня клікалі сюды, дык і ня ўтыкай носа, куды


ня трэба. —Злосныя сынавы словы. Нядужага бацьку ражнамі поруць
яны. Сыну-ж стары назаляе горш смалы ліпучай: усё запамеціць, дзе
ні павярніся, усё' пачуе, што ні скажы.

— Сыграешся! Ой сыграешся!

Загневаўся Цыпрук на Арсея за яго перакор. Шамуль-шамуль —
пашоў за посьцелкі.

— Вот на каго лопаніны няма, —ціханька Арсей скардзіцца хлапцом.


І Ганька гэтак сама ў хлапцоўскую руку.

— Заўсёды, —кажа, —такі ён у нас. А зараз кашляць пачне. Стаў


яму ў печ ліпавы цьвет. Цёплым нанач укрывай. Мэнка з бацькам.

За агнём сыйдуцца камсамольцы к Анцішэўскім.

— Вось, —хваляцца, —да чаго Жыздрыца дайшла! Усё бюро—актыў
з нашых хлапцоў. Давайце 'шчэ к сабе, у нашу вёску й Корабача з
чытальняю перацягнем. Хай тады хатніцкія к нам на сход ходзяць.

— Далібог давайце!—забудзецца каторы ды й пабожыцца старэчым


словам.

Арсей самы сур'ёзны. Дармо, што ў яго вочы паўнюсенькі сьмеху.

— Трэба будзе, хлопцы. Хай знаюць нас. Толькі дружныя бўдзьце.
Пагавораць. Адзін перад адным сваё таварыства пахваляць. Зірнуць

у вакно. Ні ў кога на вёсцы няма ўжо агню. Ганька даўно ўжо кінула


картоплю назаўтра скрэбці, даўно памыла пасудак. Прылягла на печы
да часу. Сабе думае: пачакаю, пакуль хлопцы разыйдуцца, пагрэюся,
а тады буду слацца спаць. Чакала-чакала ды й сон змарыў. Цяпер
ляжыць бяз памяці. Некалі быў у Анцішэўскіх насьценны гадзіньнік,
ключам заводзіўся нават, ды ўжо два гады трэйці як стаў... Няма
гэтай выгады. Гэты год на куры Арсей хлеўчык зрабіў. Высялілі іх
туды, спаражнілі падпечак. Ці поўнач ці з поўначы — невядома. Каб
хаця вокна не падвойныя, чужога-б пявуна пачуў. Але патом відаць,
што позна хоць бы й па тым, што за посьцелкамі Цыпрук сярдзіта
мармоча. Нехаця трэба хлопцам разыходзіцца.

Аднаго такога вечара шчасьлівая думка Бладзіку ў галаву прышла.


Зараз-жа ён яе й хлапцом паведаміў.

56 ЛУКАШ КАЛЮГА

Што нам да Хатнікаў. Давайце мы ў Жыздрыцы сваю чытальню


зробім. Ды не абы якую, а каб лепшую, як у іх. Хай тады аблізуюцца.


Усім спадабалася Бладзікава слова. Арсею дык яшчэ й як па душы.

Тады мы й ячэйку сваю тутака зробім. ! ў іх будзе і ў нас.


А мы так зробім, каб наша лепш работу павяла. Утром нос. У нас-жа
ўвесь актыў, бюро.


Ня помніць Арсей, што яму Корабач перавод у партыю даць дакля-
раваў. Не напамкі яму, што ў маладой ячэйцы гэтага ня могуць зра-
біць. Хай-бы нават і далі яму на выбор: альбо ў партыю, альбо ў
Хатніках ячэйку камсамольскую з'арганізаваць. Адразу-б Арсей выбраў,
што лепш ячэйка ў Хатніках, як перавод у партыю. Трэба-ж паказаць
сваім людзям, што яны, камсамольцы, не сядзяць вушы паспускаўшы,
а нешта робяць. Хай жыздраўцы дзівяцца.


Камсамольцы ў Жыздрыцы не апрыч ад непартыйных хаўрусуюць.
Усе разам ходзяць к Анцішэўскім. Было іх чалавек трох і пры гэтай
мове. Слухалі - слухалі ды й ня вераць, каб камсамольскія словы
праўдаю сталі.

Ня пам гэта зрабіць. Зелены, хлопцы!

А вось-жа й зробім! Паглядзішся...

Зараз яны ўсім гуртам практычна памеркаваліся, ці выйдзе што.
Бладзіку нельга ня верыць. У яго такая ўпэўненасьць, што каго
хочаш пераканае.

Кніжак у нас хопіць. Прынясу я, што маю.

Што ў ячэйцы сьцібіў, —падказаў Хвядос.
Бладзік ані не пакрыўдзіўся.

Праўда, сьцібіў штук пяць. Вось і будзе нам на пачатак. А 'шчэ


Хвядос свае куфэркі ператрасе—нешта знойдзе. Калі й гэтага мала
будзе, я схаджу ў райком. „Дайце"—скажу. Ды ні то што скажу,
а патрэбую. „Давай, душа з цябе вон, а давай. Мы з маладзяжом
работу праводзіць думаем".

І ў мяне возьміце крыху кніжак, —ціха аказаўся Пётра. Ні то што


ён баяўся дагэтуль высказацца, але не набіваўся толькі з сваім дабром.

А што! Чаго-ж вам болей хацець? Вот і ня зелены—пераконваў


Бладзік непартыйных хлапцоў. —Будзе, патом, чытальня ў нас.


Адзін Арсей з сваею доўгаю гаворкаю ня ўнімецца на малым.
Люба хлопцу ўглядацца ў далёкую даль, дзе можна ўбачыць усё, шта
толькі хочацца. Ого! што ў іх, у Жыздрыцы, будзе толькі.

Давайце. Чаго там марудзіць? Зьнясеце, хто што мае, у вадно


месца. 'Шчэ й я дома на гары папаруся. Хуць даўнейшых, але можа
й дабры будуць, —дам штукі тры. Мой бацька некалі любіў чытаць, —
зірнуў Арсей на печ.


Цыпрук, у запечку кашляючы, заслухаўся ў хлапцоўскую гаворку.
Хоць ня ўсё разумее ў ёй, але самы сэнс добра ловіць. Пачуўшы сы-
навы словы, ня ўмоўчыў:

Паразгайдамашуй!.. параспасоруй!.. Я век зжыў — зьбіраў, а ў


цябе ўсё на вецер пойдзе.


НІ ГОСЬЦЬ, Н1 ГАСПАДАР

57

Ня ў нос Арсею бацькава лаянка. Што ён разумее стары? Утлу-
мачыць бы трэ' было. Толькі часу шкода ды 'шчэ й невядома, ці будзе
карысьць з гэтага. Арсей ужо не малы. Яго ня трэба вучыць. Сам ён
ведае, што рабіць. Яму не перакор. Раз Арсей што сказаў—быць так
павінна, хоць мо' й глупства зьляцела з языка.


Як сабе ня было, а з жыздрыцкаю чытальняю лады пашлі. Прынёс
Бладзік „Клясавую барацьбу ў Францыі" ды 'шчэ штук колькі драб-
нейшых. Хвядос „Новую Зямлю" й тыя, што ў Каранёве ўзядзены.
Хлопцы так разважалі: усё роўна чытальня ці тут ці ў Каранёве, хоць
дзе—абы здаць, абы ня прысвоіў казённых кніжак; а калі ўжо стануць
так даходзіць, дык мага будзе з свае чытальні й забраць ды даць
Каранёўцам адчэпнага—карона з галавы не спадзе ад гэтага. Потым
і Пётра сваю, патаемна ад мацяры хаваную, бібліатэку здаў на чужыя
рукІ. Мікалай—і не камсамолец ён—ды й той прынёс дзьве штукі:
адну пра сельска-гаспадарчы падатак леташняга году, а другую пра
дзевяты партыйны зьезд.

Тут цэлы нардом можна завесьці, а ня то што чытальню, —


сьмяюцца хлопцы, як аднаго вечара зьнесьлі, хто што меў, на агляд-
нае к Анцішэўскім.


Пажартавалі, пасьмяяліся ды й толкам давай гаварыць. У чыёй-жа
хаце чытальню зрабіць—важнае пытаньне. Арсей другім патакуе:

Гэта, браце, нельга абы дзе пакінуць, абы каму прыпаручыць.


Трэба й нагляд, каб не параскрадалі й каб запісы былі—каму што
дадзена.


Мікалай, дармо што не камсамолец, а можа пад час трапнае слова
сказаць. Яго не пераправіш, калі што надумаецца рэкнуць. Цяпер
параіў хлацом выбраць Арсея за жыздрыцкага йзбача.

Каму-ж, —кажа; — прыпаручыць, калі не табе. Ты ў нас спэц па


гэтай часьці.


Наруку Арсею Мікалаева слова. Толькі прызнавацца з гэтым хлап-
цам ня варта. Гатовы падумаць, што сам напрашуецца. Такія думкі ў
Арсея. Аднак пробуе адказавацца:

Так каму прыпаручыць? Мне абавязак дадзен: з парабкамі ра-


боту весьці. —У левым кутку Арсеевых губ гэтым часам бегае вясёлая
ўсьмешка.

Няма чаго тут крывіцца. Ты будзеш, —прыгаварам хлопцы пры-


гаварылі, каб Арсей за ізбача астаўся.

Хай на вашым карку скула сядзе, —прыказкаю згаджаецца ён.


Дайшлося й Корабачу, што ў Жыздрыцы сваю чытальню хлопцы


маюць. А хто сказаў?—Арсей. Хадзіў ён аднаго разу ў сельсавет, насіў
заяву, каб зрабілі скідку з падатку за насенны лубін. Адны гоні па.
кіне ён сьпяліць. У заяве-ж напісаў, што паўдзесяціны засеена. Можа
ня пойдуць глядзець, дык так і будзе. А прыдуць—запішуць колькі
ёсьць і ад гэтага няма ўрону. Убачыў Корабача на вуліцы. Той некуды
бег. Сустрэліся. Прывітаўся йзбач, механічна папытаўся куды Арсей

56 ЛУКАШ КАЛЮГА

ідзе й чаго, ды хацеў зноў у сваю дарогу пусьціцца. Тут Арсей, ні
доўга прастарэкуючы, давай хваліцца барзьдзей.

— Мы сабе чыгальню зрабілі. Вечарамі зьбіраюцца...

— Ну?

— Праўда.



— Ведаю я цябе, таварыш Анцішэўскі: ты—лгун, хвалько.

— Чала-авек! Прыдзі калі—паглядзіш.

— Прыду. Нізаводня пагляджу. А цяпер, братка, няма калі.
Гэтак сказаў і памчаўся, куды яму трэба было.

Арсей пастаяў трохі на тым месцы, дзе сустрэліся. Хацелася ведаць,


к каму гэта ізбач сьпяшаецца. Хатніцкая вуліца з трыма ўзгоркамі.
Схаваўся Корабач ад Арсея за самым блізшым. Тады АрсеЙ кінуў за
ім сачыць. Завярнуўся й пашоў у сельсавет памаленьку.

Корабач і нядзелі не дачакаўся, калі хлопцы на сход прыдуць ды


каб у іх толкам распытацца. У чацьвер удзень гаварыў з Арсеем у
хаткіках, а назаўтра ўвечара сам прышоў у Жыздрыцу. Распытаўся, як
што было, з чаго пачалося ў іх да самай малай макуліначкі. Перагля-
дзеў кніжкі. Запісы ўсякія загадаў паказаць.

— Ці ня „крымінальнік" ты з міліцыі? Ці ня хочаш ты нас арыш-


таваць?—сьмяюцца Бладзік з Арсеем. Паказуюць свае ўдоўж і ўпопе-
рак палінееныя сшыткі, дзе пазапісваны. якія ёсьць у чытальні кніжкі
й хто іх якія браў.

Корабач усё прагледзеў. Дагэтуль толькі распытываўся. Цяпер на-


вучаць пачаў.

— Гэта, хлопцы, добрая вашая думка. Толькі на што вам зваць яе


гэтакім вялікім імям „хата-чытальня". Як мне здаецца, дык у вас ту-
така „чырвоны куток". „Чырвоным кутком" ен і астанецца. Я і сам
думаў гэтае самае ў вас зрабіць. А вы самі раней за мяне пастараліся,
дык і малайцы, хлопцы, за гэта. ХвалІць вас трэба. Я ўвяду ваш куток
у сетку паліт-асьветных устаноў пры нашай чытальні. Вам будуць га-
зэты дарэмна выпісвацца. Грошай на газу дадзім, дроў казённых выпа-
трабуем на апал. Зробім усё на яць.

Бладзік у ласкавых славох Корабача пачуў патаемную зьнявагу,


жаданьне падабраць пад сябе іх—жыздрыцкую чытальню, каб потым
камандаваць што хаця. Не! На гэта то ён не папусьціцца. Перад са-
мым Чарвяковым гатоў апраўдацца.

— А скажы ты мне, чаго табе трэба ад нас?

— Нічога мне ад вас ня трэба.

— Як нічога? Мы чытальню з'арганізавалі: Ты прышоў (ні знай, ні


ведай) ды давай нам нейкія куткі патыкаць. Думаеш, на газу, на ка-
зённыя дровы пагонімся?—Не чакай, хацецца ня будзе. Да пашоў ты
з сваімі куткамі! Захацелі чытальню зрабіць—ёсьць. Што захочам—
зробім. Зложымся па саракоўцы ўсе хлопцы, колькі ў Жыздрыцы ёсьць,
дык і газэт купім і газы. А дрова дарэаныя й самі суладаем выпатра-
баваць (балазей напавуміў!). У нас ня тое, што ў Хатніках. У нас і
непартыйныя ў вадну дудку з намі йграюць.

НІ ГОСЬЦЬ, НІ ГАСПАДАР 59

— У тваю, мусіць? Гэта відаць...

— У чыю-б там ні было. Але ў нас сіла. Захочам дык і ячэйку


з Хатнікаў сюды перацягнем. Ня мы к табе, а ты к нам будзеш ха-
дзіць. А ' шчэ нейкія куткі патыкае, —апрацівела Бладзіку гэта слова
„куток" горш горкага дзічкі-яблыка. —Чаму та 'шчэ праз закануркі
забыўся?

Корабач не ануча-старынка, што яго куды хочаш сагнеш, якою


хочаш гаворкаю пераканаеш. Яму толькі скажы наперакор добрае
слоўца, дык барзьдзей за запалку хваціцца полымем злоснага апраў-
даньня.

„Трэба. Трэба такі Мотуза выкінуць. Толькі ў ячэйцы няма злагады


праз яго. Кепска, што дагэтуль ніхто не здагадаўся гэтага зрабіць",
вунь якія думкі цяпер у Корабача. Хто іх ведае, як яны ладзяць удвух.
Корабач на што ўжо патаемны, як ня любіць, каб ведалі падрабязкі яго
жыцьця, а злашча: якім ён дома быў. А Бладзіку сам-на-сам усё ра-
сказаў. Умеў-жа хлопец падсябрыцца. Цікава 'шчэ й тое, што ні за во-
дзін Корабачаў паступак Бладзік ня ўпікнуў у вочы, а за вочы й ня
ўказываўся нават, што ведае нешта пра; йзбача, што ў іх была такая
гаворка.

— Мы, браце, цябе вучыцца ўсё роўна выправім. Ужо й пастанову


гэтакую зрабілі. Толькі трэба будзе пабольш добрых хлапцоў уячэйку
сабраць, каб было тут каго кінуць, —вось як Бладзік па ём спагадаў,
як стаў усё ведаць.

Гэты раз Корабач ня мог уцерпіць. Зардзеўся ў твары, як ні капае


з яго кроў. Рукі затрэсьліся.

„Што за перакорац гэты Мотуз!—Жыздрыцкі шавіністы. Хоць ты


яму з гарматы над вухам бі—кажа: пстрычкамі мухі ганяеш".

— Таварыш Мотуз! Ты шкодны элемэнт у арганізацыі. У цябе


даўно білет пара адабраць. Я толькі прыехаў, а многа ўжо чаго
пра цябе пачуў. Гэта—раз! Самазахапленьне тваё, гордасьць—два!
Мацюгаешся ты, шго аж слухаць вусьцішна, а тым болей ад кам-
самольца чуючы—тры!—-давай Корабач вылічваць Бладзікавы грахі.
Многа іх знашлося: цэлых пяць ды ўсе цяжкія, к выключэньню з кам-
самола кожны ўходзіць.

— Таварыш Корабач сакратар у нас—шэсьць!—невядома дзеля


чаго зрабіў Бладзік працяг ізбачовым вылічэньням.

Той 'шчэ горш закіпеў. Бладзік памаўчыць, памаўчыць ды й асык-


нецца ды ўсё Корабачу напроціў. Спрэчка ў іх далей болей заходзіць.
Другія хлопцы жыздрыцкія маўчаць. На гэта ў кожнага з іх ёсьць
свая асобая прычьша.

Пётра не аказуецца, бо яму ўсё-роўна. 'Не па Пётравай натуры


жыздрыцкі гонар перяд хатніцкімі. Яму абы было дзе кніжку пад-
хваціць. Ад каго ўсёроўна.

Арсей бы ў Пётраву руку пацягнуў, але нельга. У іх хаце чытальня.


Так сваю трэба будзе гсзу паліць, а то казённая будзе давацца. Сьве-
жую газэту, выпісанную за чужыя грошы, ды калі сам паштар у хату

60 ЛУКАШ КАЛЮГА



занясе—і ад гэтага Арсей не адказен. Ня так ён сам лас на ўсе гэтыя
выгады, як мусіць ня супярэчыць строні бацькі. Тады ня будзе Цып-
рук яго ўпікаць, што дарма газа гарыць—казённая. Дроў дарэмна з
сельсавета як дадуць, тады скажа:

Ашто, бацька, ня дарам патом табе шговечары галаву дураць.


Дроў за гэта далі. А ты ўсё мармочыш.


Вось што Арсею замінае, каб быць Бладзіку ў помачы. Каб ня
гэта, ня гнаўся-б ён ні на дрова, ні на газу.


Хвядоса пры том у Анцішэўскіх ня было. Хто яго ведае, у чыю-б
ён руку быў.


Сварыліся яны, сварыліся... Раптам Бладзік адмяніўся ва ўсём. Добра
яго Корабач даняў. Калі закрычыць:

Не хачу! Не хачу з такою заразаю быць! Выпісуюся, — з гэтым


словам і кінуўся бягом к дзьвярам.

Даўно пара!—удагон пашпарыў Корабач слова пераможцы.


Мусіў Арсей выходзіць за Бладзікам дзьверы зачыняць адны й


другія: абое насьцеж пакінуў. Як маланка, да дому папёр.

У сваю хату ўскочыў засопшыся. Перапалохаў усіх, хто там быў.
Пра сваю трывогу ні аднаго слова нікому не сказаў, пагрозы ня вы-
мавіў. Прама ад парога кінуўся к цьвіку, на каторым ключы Мотузы
вешаюць. Зьняў той, што ад сьвірна. Карабок запалак з комінкі схапіў
сабе ў руку. Дома крыху пацішэў. Дзьвярэй за ім ня трэ' была зачыняць.


Зірнуў стары Мотуз на большага сына. Большы сын на бацьку
зірнуў. Адзія аднаго, слова не прылажыўшы, зразумелі. Хаця-б вісуе
якой бяды не нарабіў! Нашго яму запалкі? Страх... Абудва знашлі
свае шапкі. Пашлі назір за Бладзікам.

Татка, а што рабіць, калі падпаліць?

Вязаць ды ў канцыляру завезьці.

Так надумаліся з Бладзікам зрабіць, каб яго на што дурное павяло.

Тым часам Бладзік быў у сьвірні. Вобмацкам знашоў кубел з адзе-
жаю. На памяць выцягнуў адтуль свае сьвяточныя штаны. Памацаў
у кішэнях. Выняў з аднае маленечкую кніжачку. Тры запалкі зглуміў—
усё ня браліся агнём. Чацьвёртая ад борздага пасьпеху напал пераля-
цела. Пятую запаліў. Пасьвяціў. Прачытаў.

Сяброўскі білет.


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка