Пра панчошкі І рукавічкі



Дата канвертавання15.12.2018
Памер48.83 Kb.
#24704

Читаем Детям

Задачкі
Васіль Вітка

ПРА ПАНЧОШКІ І РУКАВІЧКІ

— Пасядзі спакойна, Вася,

Па баках не аглядайся,

Не чашы, браток,

За вухам,

А яшчэ разок

Паслухай:
«Маша коціку на ножкі

Падарыла панчошкі,

А малой сястрыцы —

Панчошкі і рукавіцы.

Колькі пар было панчох,

Колькі рукавіц?»


Уздыхнуў хлапчына: —

Ох! Нос павесіў ніц.

— Дзед, задача не для нас.

Трэба склікаць увесь клас.


— Ты, Васіль, не ўмееш слухаць,

Вось што я табе зазначу.

Набярыся, хлопча, духу,

Сам рашы сваю задачу.

А пасля паклічаш клас —

Ёсць задачкі для ўсіх вас.


(Тры пары панчох
адна пара рукавіц.)

У КОЖНЫМ КУТКУ

У кожным кутку

Ў хаце па катку.
Кожны сядзіць,

На траіх глядзіць.


Колькі ж куткоў

I колькі каткоў?


(Чатыры куткі,
чатыры каткі.)


У СТАРОГА ВЕРАБ'Я

У старога вераб'я

Грашавітая сям'я:

У кожнага верабейкі

Па чатыры капейкі.
Зляцеліся вераб'і —

Налічылі два рублі.

У самога вераб'я

Было роўна паўрубля.

Кожнаму верабейку

Даў стары яшчэ капейку.


Колькі ж мае дзяцей

Наш багаты верабей?


(Пяцьдзесят)

ВЕРАБ'ІНАЯ ЗАРПЛАТА

Вераб'іная зарплата —

Пяць капеек на брата,

Пяць капеек на сястрыцу.

Толькі як нам палічыцца?
Раскладаем, дзелім, множым,

А сябе злічыць не можам.

Два рублі рублямі,

Рубель пятакамі,

Пяць капеек па капейцы.

Колькі ўсіх нас у сямейцы?


(Шэсцьдзесят адзін)

КОЛЬКІ ПАЛЬЦАЎ

Колькі пальцаў на руцэ?

Кожны знае: — Пяць.

Добра, што адразу ў цэль

Можаш ты цаляць.
Добра, толькі не спяшы,

Хай другія рэшаць.

А на двух руках, скажы,

Колькі будзе? — Дзесяць.


Не зрабіць бы нам прамах

У задачцы трэцяй:

А на дзесяці руках

Колькі пальцаў, дзеці?


(Пяцьдзесят)

НА ВЯРБІНЕ

На вярбіне —

Тры галіны,

На кожнай галіне

Па тры апельсіны.
Колькі нарвеш,

Усе і паеш.


(На вярбе апельсіны
не растуць)


МАЯ СЯМ’Я

Задам табе задачу я.

Паслухай, вось мая сям'я:

Дзядуля, бабка, брат.


У нас парадак, лад,

Заўсёды чыста ў хаце,

Бо ў хаце ў нас дзве маці,

Два бацькі, два сыны,

Дачка, пляменнік і сястра,

А самы меншы — я.


Цяпер табе злічыць пара —

Якая ў нас сям'я?


(Бацька, маці, сын,
нявестка, унучка і ўнук)

РАЗРЭЖЦЕ САМІ

Шэсць метраў шоўку

Купіла швачка

Дочкам на абноўку,

А вам — на задачку:
Штодзень ножнамі

Адрэзвала маці

Па метру для кожнае

I шыла плацце.


Колькі дзён шоўк

Рэзала швачка?

Якраз для малышоў

Гэта задачка.


Размерайце самі,

Раздзяліце самі,

Нарэшце

Разрэжце


Сваімі рукамі.

(Пяць дзён.)

КОЛЬКІ САРОК?

У нядзелю на урокі

Прыляцелі ўсе сарокі,

Бо не ведалі яны,

Што ў нядзелю выхадны
Ў панядзелак на урок

Прыйшло сорак

Сарок.
У аўторак за буквар

Яшчэ села дваццаць пар


Шэсцьдзесят

Сарачанят

Пагуляць зайшлі

У дзетсад.


Калі ў школу на заняткі

Вернуцца сарачаняткі

I пасядуць за урок —

Колькі будзе ўсіх сарок?



(Сто сорак сарок.)

ПЯТЫ

Чатыры салдаты

Лічылі пяты,

Далучыўся пяты:

— Залічыце мае пяты.
Падышло дваццаць

I яшчэ пятнаццаць.

Пяць сказалі: — Братцы,

Трэба разабрацца:


Сорак пят

І сорак пят —

Колькі ж нас

Усіх салдат?



(Сорак салдат.)

ЛЯЦЕЛІ ГАЛУБЫ

Ляцелі галубы,

Селі на дубы —

Па пары на кожны.

Зірнулі ўбок,

А адзін дубок —

Парожні.

Паасобку рашылі сесці —

Аднаму не хапіла месца.
Колькі дубоў,

Колькі галубоў?


(Чатыры галубы
і тры дубы.)


ДВА САМАЗВАЛЫ

Два самазвалы грузілі пароўну:

Бетон — Антону, Сымону — воўну.

Тону — Сымону, тону — Антону.

Хто на пытанне задачы адкажа:

У каторага большая будзе паклажа,

Каторы з месца кранецца хутчэй,

Катораму ехаць будзе лягчэй?


(Большая паклажа будзе на самазвале з воўнай, меншая — на самазвале з бетонам, а вага ў абодвух аднолькавая.)






ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал