Працуе і ў галіне перакладу



Дата канвертавання21.02.2017
Памер18.2 Kb.
#3695
5 марта

55 год з дня нараджэння

Мазго Уладзіміра Мінавіча

(1959, г. п. Зэльва), паэта



Уладзімір Мінавіч Мазго (нар. 5 сакавіка 1959 г., г. п. Зэльва, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт.

У 1964—1968 гг. разам з бацькамі жыў у Сібіры. У 1976 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў завочна ў 1985 г.). Служыў у Савецкай Арміі (1979—1981), быў карэспандэнтам шматтыражнай газеты "Інтэграл", выхавацелем у рабочым інтэрнаце, супрацоўнікам рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1984 г. — рэдактар выдавецтва "Юнацтва". Сябра СП СССР з 1984 г.

Друкавацца пачаў у 1972 г. Аўтар паэтычных кніг "Пад спеў крыніц" (1982), "Вершаліна" (1987). Выдаў кнігу вершаў для дзяцей "Калі спрачаюцца маланкі" (1989).

Працуе і ў галіне перакладу.

Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры (2005) і Літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі.

Лаўрэат прэміі Залаты купідон (2008).



Славянкі
Абудзілі славянкі

Сонны бераг Зяльвянкі.

Верным рыцарам коней

Купалі каханкі.


Гэтых вояў ля дома,

У стаптаны мурог

З сёдлаў выбіла стома

Стралою дарог.


У славянак адвечна

З васількамі вачэй,

На рамонкавых плечах

Бяссонне начэй.


Глянь: імклівай Зяльвянкай,

Хуткай плынню ракі



Выплываюць славянкі

Проста ў нашы вякі...


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал