Працягласць: 60 хвілін Мэта трэнера: Удзельнікі даведаюцца



Дата канвертавання05.03.2017
Памер131.65 Kb.
#4946
СЦЭНАР МАЙСТАР-КЛАСА

“Медыяадукацыя як сродак фарміравання інфармацыйнай граматнасці вучняў”


Магчымыя ўдзельнікі:настаўнікі, класныя кіраўнікі, бацькі вучняў, кіраўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, іх намеснікі.

Працягласць: 60 хвілін

Мэта трэнера:

Удзельнікі даведаюцца:

- сутнасць медыяадукацыі як накірунку сучаснай педагогікі, яе мэты;

- магчымыя спосабы інтэграцыі медыяадукацыі ва ўмовах сучаснай школы;

пераканаюцца:

- медыяадукацыя – жыццёвая неабходнасць;

- фарміраванне медыяграматнасці – патрабаванне часу;

змогуць:

- вызначыць шляхі ўкаранення медыяадукацыі ў адукацыйны працэс сярэдняй школы;

- прывесці не менш за 3 прыклады практычнага выкарыстання медыяадукацыйнага патэнцыялу на вучэбных і іншых занятках.

Верагодная мэта ўдзельнікаў (удакладняецца і фармулюецца на пачатку майстар-класа):

пераканаюцца ў актуальнасці ўкаранення медыяадукацыі;

усвядомяць неабходнасць інтэграцыі медыяадукацыі ў адукацыйны працэс сучаснай школы, яго шанцы і пагрозы;

вызначаць шляхі фарміравання медыякампетэнцый вучня ў кантэксце існуючага зместу агульнай сярэдняй адукацыі.



Абсталяванне: праектар, прэзентацыя, рознакаляровыя налепкі (сцікеры), методнікі “Светлафор”, дзённік удзельніка, палоскі для прыёму непадымання рукі, пясочны гадзіннік для рэгламенту часу на выкананне заданняў, камплекты рознакаляровых смайлікаў (сардэчак або інш.) для вызначэння роляў удзельнікаў у групе.

Размяшчэнне ўдзельнікаў у аўдыторыі: выдатна, калі рабочыя месцы размешчаны кругам.
1. Арганізацыйны этап (вітанне трэнера, знаёмства, стварэнне добразычлівай атмасферы, высвятленне чаканняў ад майстар-класа) – 7хвілін

Трэнер тлумачыць правілы непадымання рукі, карыстання “Светлафорам”.

Прапанова працы з дзённікамі. Афармленне палосак для прыёму непадымання рукі (удзельнікам прапануецца запісаць сваё імя на папяровай палосцы; калі склад удзельнікаў вядомы, трэнер загадзя рыхтуе палоскі, палачкі або карткі з імёнамі ўдзельнікаў).

Варыянты знаёмства:

1 – калі ў аўдыторыі зусім незнаёмыя ўдзельнікі, прапануецца кожнаму сказаць пра сябе 3 характэрныя адметнасці (па ланцужку або з дапамогай правіла непадымання рукі).

2 – калі ў аўдыторыі больш-менш знаёмыя ўдзельнікі, прапануецца кожнаму расказаць пра суседа, напрыклад, справа, працягнуўшы фразу “Я ведаю пра свайго калегу нешта добрае…”, пакуль кола не замкнецца (трэнер удзельнічае таксама).



Слайд 1


2. Матывацыйны этап. Мэтавызначэнне– 5 хвілін

Афішую свае мэты. Прапаную сфармуляваць мэты ўдзельнікам, занатаваць у дзённічак. Афішуюць (правіла непадымання рукі), фіксую на дошцы. Абмяркоўваюць у групе, пакідаюць 3 самыя дасягальныя, на думку кожнага, удакладняюць асабістыя мэты ў дзённічку.



3. Інфармацыйна-арыентацыйны этап– 7 хвілін

Слайд 2. Ключавое пытанне:


Слайд 3– Як мяркуеце, ці гатовыя мы да ўкаранення медыяадукацыі ў школе? (Светлафор)


- Занатуйце, калі ласка, у дзённічках не менш за 2 спрыяльныя фактары і не менш за 2 перашкаджаючыя. (1 хвіліна)

- Абмяркуйце ў групе ўсе свае сцверджанні і пакіньце толькі па два самыя істотныя (2 хвіліны).

Абмяркоўваюць, афішуюць. Трэнер фіксуе на дошцы.

- На маю думку, самая галоўная перашкода ў іншым. Ці згодны вы са мною?



Слайд 4


Ці не пра нас дэматыватар?

Афішуюць меркаванні (па жаданні альбо па правіле непадымання рукі).

- Насамрэч, так адбываецца вельмі часта. І гэта натуральна. Але ж сучаснае грамадства так імкліва мяняецца, што мы проста абавязаны за ім паспець. Мы не маем права рыхтаваць нашых вучняў да ўчорашняга жыцця.

Слайд 5 Ці адпавядае рэальнасці гэтая сітуацыя?

Сігналізуюць светлафорам. З дапамогай правіла непадымання рукі прапаную выказаць некалькі меркаванняў “за”, “супраць” і іншы пункт гледжання. Магчымая дыскусія.

4. Аперацыйна-пазнавальны этап– 10 хвілін

Інтэрактыўная лекцыя трэнера

Слайд 6 Як жа мы разумеем паняцце “медыяадукацыя”?

- Прапаную абмеркаваць у групе і самае дакладнае тлумачэнне, на вашу думку, занатаваць у дзённічку.

Афішуюць (правіла непадымання рукі). Трэнер фіксуе на дошцы.

- Калі правесці невялічкае даследванне на гэтую тэму, то можна адразу ўпэўніцца, што няма адзінага вызначэння паняцця “медыяадукацыя”. Усё залежыць ад таго, якое разуменне ляжыць у яго аснове: медыяадукацыя – гэта працэс (навучання, выхавання, развіцця, фарміравання), ці то накірунак педагогікі, ці то культурна-асветніцкая альбо грамадска-асветніцкая дзейнасць, ці нешта іншае.

Калі абагульніць падыходы, то коратка можна вызначыць паняцце медыяадукацыі наступным чынам:



Слайд 7


- З-за адсутнасці адзіных падыходаў сярод навукоўцаў і педагогаў-практыкаў у галіне медыяадукацыі ў сусветнай практыцы існуе больш за 10 розных канцэпцый медыяадукацыі. Кожная з іх грунтуецца на асобных мэтах. Але калі адаптаваць іх да нашай адукацыйнай рэальнасці, то можна вызначыць наступныя мэты:

Слайд 8


Як бы там ні было, а медыяадукацыя зараз знаходзіцца на піку свайго развіцця і адначасова інтэнсіўна пераасэнсоўваецца ў адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі. І па сутнасці, мы не маем права ігнараваць гэтыя тэндэнцыі.

Слайд 9 Слайд 10

Акрамя гэтага, у кантэксце медыяадукацыі вельмі арганічна фарміруюцца агульныя адукацыйныя і сацыяльныя кампетэнцыі.

Прапаную абмеркаваць у пары (напрыклад, з суседам злева) і вызначыць не менш за 3 акалічнасці, што дапамогуць нам у школе займацца медыяадукацыяй і 3 фактары-рызыкі. Занатуйце, калі ласка, у дзённічках.

Афішуюць па ланцугу. Трэнер занатоўвае на дошцы. Абмяркоўваем (правіла непадымання рукі альбо па жаданні). Такім чынам, спіс спрыяльных фактараў пашыраецца, а з усіх рызыкаў прапаную выдаліць тыя, якія мы здольныя самастойна пераадолець і пакінуць як мага менш невырашальных.



Прамежкавая выснова: інфарматызацыя грамадства і адукацыі ў прыватнасці – аб’ектыўная рэальнасць, існаванне якой не залежыць ад таго, наколькі мы гатовы да яе.

5. Аперацыйна-практычны этап – 25 хвілін

Пытанне групам (абмяркаванне 2 хвіліны):

-Якія наступствы інфарматызацыі можна назваць?

Афішуюць (магчыма, кліпавае мысленне, перавага кароткатэрміновай памяці, павярхоўнае ўспрыманне інфармацыі, зніжэнне цікавасці да ведаў, зніжэнне каштоўнасці ведаў, маніпулятыўнае ўздзеянне і г.д.)

Выснова: галоўнае наступства – імклівае павелічэнне інфармацыйных патокаў, што выклікае разгубленасць, часам абурэнне.

Практыкаванне “Фатаграфія медыядня”

- Давайце ўспомнім ваш учорашні медыядзень і запішам па памяці медыярэсурсы, якімі давялося карыстацца мэтанакіравана або міжволі. (2 хвіліны).



Слайд 11

Афішуюць. Абмяркоўваюць. Дапаўняюць свае спіскі ў дзённічках.



Эўрыстычная гутарка

- Што яшчэ можна аднесці да медыя? (магчыма, не назавуць вонкавую рэкламу, аб’явы на ўваходзе ў будынкі і г.д., з таго,на што звычайна не звяртаюць увагу як на крыніцу інфармацыі і медыйнага ўплыву). Дапаўняем спіс.

-Без чаго з названага мы лёгка абыходзіліся 5 гадоў таму? 10 гадоў таму?

-Але ж ці гатовы мы сёння адмовіцца ад гэтага?

Выснова: з пашырэннем інфармацыйнага асяроддзя прапарцыйна развіваецца і нашае медыяспажыванне.

Слайд 12 – Ці магчыма суаднесці медыяспажыванне дзяцей і дарослых?

Абмеркаванне (1 хвіліна). Правіла непадымання рукі.

- У гэтым кантэксце вельмі часта разважаюць на тэму інфармацыйнай бяспекі. Вялікай папулярнасцю ў Інтэрнэце карыстаюцца падобныя малюнкі:

Слайды 13-14


- Праблема, насамрэч, існуе. Але ж ёсць і іншы бок медаля – перавагі, якія забяспечваюць сеткавыя рэсурсы, Web-сэрвісы ў сукупнасці з гаджэтамі.

Слайд 15


- Як вы ставіцеся да гэтай дылемы? Чаго ўсё ж такі болей, станоўчага ці адмоўнага? Абмяркуйце ў парах (з суседам зправа) і вызначце па 3 фактары, занатуйце ў дзённічку агульную думку (2 хвіліны).

Абмеркаванне. Называюць па ланцужку. Трэнер фіксуе на дошцы. Шмат фактараў будуць паўтарацца, таму цікава: больш выявіцца станоўчага альбо адмоўнага (гэта залежыць ад аўдыторыі)?

- Ці гатовы мы скараціць сваю асабістую інфармацыйную прастору? Светлафор. Цікава паслухаць, калі раптам хто будзе ўсё ж гатовы.

- Уявім сабе такую міфічную сітуацыю: Інтэрнэту больш няма. Што з’явіцца ў нашым жыцці? А што з яго знікне? Правіла непадымання рукі.



Слайд 16

Вынік абмеркавання:

- Мы, дарослыя, яшчэ не зусім гатовы да сітуацыі імклівага ўкаранення медыя ў наша жыццё. Што ж рабіць? Ці ёсць выйсце? Вядома, ёсць. Але ж трэба памятаць, што настаўнік-свечка не можа эфектыўна вучыць дзіця інфармацыйнага стагоддзя.

Слайд 17

- Абмяркуйце ў групах шляхі вырашэння і прапануйце нам праз 2 хвіліны.

Афішуюць. Абмяркоўваюць.

Хутчэй за ўсё атрымаецца падобны спіс (трэнер удакладняе):

- самаадукацыя пасля ўсведамлення яе актуальнасці;

- семінары, трэнінгі ва ўстановах дадатковай адукацыі;

- дыстанцыйнае навучанне ;

- рэсурсы нефармальнай адукацыі;

- узаеманавучанне;

- мікранавучанне.

- Якімі кампетэнцыямі павінен валодаць настаўнік, акрамя пэўных педагагічных? (Прапаную назваць, калі магчыма).

- Па-першае, гэта крытычнае мысленне. Ёсць вельмі добрае правіла: уключы ў сабе скептыка.



Слайд 18


Напрыклад, вельмі часта па тэлебачанні альбо ў Інтэрнэце нейкія сітуацыі, з’явы, падзеі падаюцца пад пэўным вуглом, з пэўнага пункту гледжання. Напрыклад, так:

Слайд 19


- Ці пагадзіцеся, што гэтыя выявы не скажаюць рэчаіснасць? З іншага боку,і адна і другая выява – праўда, але не ісціна.

- Але часам нам паказваюць сапраўдную з’яву, але наўмысна робяць патрэбны фокус.



Слайд 20


- Што намалявана на слайдзе? Правіла непадымання рукі.
Слайд 21

- Параўнайце, як змянілася выява? Сапраўды, рэальная сітуацыя зваротная. Але ж ніхто не хлусіў!!! Паказаць частку цэлага і сфарміраваць супрацьлеглае ўражанне – гэта вельмі папулярны спосаб маніпуляцыі.

- Яшчэ адзін прыклад – звыклае скажэнне геаграфічных мапаў.

Слайд 22



Для даведкі: плошча Афрыкі, па розных крыніцах, складае ад 30 221 532км² (https://ru.wikipedia.org/wiki/) да 30 316 507км² (http://ru.worldstat.info/Africa/Land), а Расіі ад 17 075 400 км² (http://ru.worldstat.info/Asia/Russian_Federation/Land) да 17 125 407км² (https://ru.wikipedia.org/wiki/).

- Асобны выпадак прафесійнай мэтанакіраванай маніпуляцыі – рэклама.



Слайд 23

- Якія прыёмы маніпуляцыі ў рэкламе заўважаеце вы? Правіла непадымання рукі.

- На самай справе, гэта цэлая навука. Да самых распаўсюджаных прыемаў уздзеяння адносяцца наступныя:

Слайд 24

- Прыгадайце прыклады выкарыстання гэтых прыёмаў у тэлевізійнай рэкламе. Абмяркаванне 2 хвіліны. Афішуюць вынікі.

- Якія кампетэнцыі мы выкарыстоўвалі ў размове пра інфармацыйныя маніпуляцыі? (Аналіз і ацэнка медыяпаведамлення, вызначэнне крыніцы інфармацыі, праверка яе сапраўднасці, аб’ектыўнае ўспрыманне).

- Адная з неабходных медыякампетенцый – уменне дэкадаваць любое медыяпаведамленне. Гэтаму трэба вучыць.

Асноўныя пытанні, якія ў гэтым дапамогуць, наступныя:

Слайд 25

- На якіх занятках, на вашу думку, магчыма фарміраванне медыякампетэнцый? Правіла непадымання рукі. (На ўроках любога прадметаі ў пазаўрочнай дзейнасці.)



Слайд 26 Сапраўды, так. Прывядзіце прыклады


- На жаль, асобнай канцэпцыі медыяадукацыі ў нас пакуль няма, але кампетэнцыі, якія фарміруюцца ў гэтым працэсе, агульныя амаль для ўсіх вучэбных прадметаў, яны закладзены ў адпаведных праграмах, стандартах і канцэпцыях.

Слайд 27



Практычная работа– 5 хвілін:

- Па выніках нашай размовы прапаную абмеркаваць у групе канкрэтныя прыклады выкарыстання медыяадукацыйнага патэнцыялу ў адукацыйным працэсе. (Калі ўдзельнікі здолеюць выканаць гэтае заданне, гэта будзе сведчаннем ступені рэалізацыі мэтаў. Гэта трэба адзначыць)

Афішуюць. Абмяркоўваем вынікі.

6. Рэфлексіўны этап– 5 хвілін

Вяртаемся да ключавога пытання



Слайд 28

- Ці змянілася ваша меркаванне па гэтаым пытанні? Светлафор. Аргументуйце.

- Калі арганізаваць сістэмную мэтанакіраваную дзейнасць па фарміраванні медыяграматнасці, што стане вынікам яе для вучня і настаўніка?

Слайд 29 Слайд 30


Самаацэнка дзейнасці на занятках. (Магчыма, самаацэнка па кожнай з мэт. Светлафор. Абмеркаванне сумненняў, мэтаў, якія засталіся не рэалізаванымі ў пэўнай ступені).

Зваротная сувязь ад трэнера (ацэнка эффектыўнасці дзейнасці па прынцыпах зваротнай сувязі).
Дзённічак ўдзельніка
Тэма:“Медыяадукацыя як сродак фарміравання інфармацыйнай граматнасці вучняў”

Мэта трэнера:

удзельнікі даведаюцца:

- сутнасць медыяадукацыі як накірунку сучаснай педагогікі, яе мэты;

- магчымыя спосабы інтэграцыі медыяадукацыі ва ўмовах сучаснай школы;

- вызначаць шляхі ўкаранення медыяадукацыі ў адукацыйны працэс сярэдняй школы;



пераканаюцца:

- медыяадукацыя – жыццёвая неабходнасць;

- фарміраванне медыяграматнасці – патрабаванне часу;

змогуць:

- вызначыць шляхі ўкаранення медыяадукацыі ў адукацыйны працэс сярэдняй школы;

- прывесці не менш за 3 прыклады практычнага выкарыстання медыяадукацыйнага патэнцыялу на вучэбных і іншых занятках.

Мэты ўдзельніка(сфармулюйце):

-


-

-


-

Ключавое пытанне: Медыяадукацыя – модная інавацыя або жыццёвая неабходнасць?


Фактары, якія спрыяюць

Фактары, якія замінаюць

1

1

2

2

3

3


Медыяадукацыя – гэта________________________________________ _________________________________________________________________


Станоўчыя ўмовы

Рызыкі

1

1

2

2

3

3

Мой медыядзень:


1

2

3

4

5

6

7

8


Развіццё інфармацыйнай прасторы

+



1

1

2

2

3

3


Як удасканаліць медыякампетэнцыю настаўніка (праз якія формы)?

1

2

3

4

5

Практычная работа. Прывядзіце прыклады выкарыстання медыяадукацыйнага патэнцыялу ў адукацыйным працэсе:

1.

2.



3.

4.

5.




Зваротная сувязь

Ці спраўдзіліся чаканні ад майстар-класа?

Ці засталіся супярэчнасці ў разуменні тэмы? Якія?

Ці ёсць патэнцыял для развіцця беларускай медыяадукацыі? Які?



Што для гэтага патрэбна?
ДЗЯКУЙ ЗА СУПРАЦОЎНІЦТВА!

Каталог: sites -> default -> files -> page -> files
files -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Сэнсава-стылістычная роля складаназалежных сказаў у
files -> Птушка 2015 года – вушастая сава тамара Цішкевіч, дуа сярэдняя школа №3 г. Хойнікі Мэта
files -> Пазакласнае мерапрымства для вучняў 9 класа “Што трэба ведаць пра вітаміны, каб зберагчы здароўе” Вольга Жыткая, дуа «Ушацкая сш»
files -> 30 год пасля Чарнобыльскай катастрофы” Класная гадзіна
files -> Асноўныя накірункі клуба
files -> Урока Жаўняк Н. В. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №10 г. Гомеля"


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал