Прафесія маёй мары




Дата канвертавання28.04.2017
Памер53.08 Kb.
Класная гадзіна “Прафесія маёй мары”

Мэты занятка:

Алгарытм занятка:

Асноўныя этапы занятка

Змест этапаў

Формы работы

І. Уступная частка.


Актуалізацыя тэмы выбару прафесіі.

Дэманстрацыя вучнёўскага відэакалажа “Прафесія маёй мары” з акцэнтуалізацыяй на вядомых персонах – прадстаўніках пэўных прафесій

ІІ. Пастаноўка задач занятка

Фармулёўка пытанняў да тэмы занятка

Пісьмовае фіксаванне пытанняў

ІІІ. Асноўная частка


1.Факты з гісторыі прафесіі

Паведамленне будучага праграміста

2. Рэклама прафесіі

Дэманстрацыя вучнёўскага відэароліка

3. Паглыбленне ў прафесію.


Работа ў групах:

Першая група.

Заданне-крыжаванка “Збяры камп’ютар”


Другая група. Заданне “Праграмаванне і ваша будучая прафесія”

Трэцяя група. Заданне “Эвалюцыя камп’ютара”

Чацвёртая група. Заданне “Расшыфруй слэнг сапраўднага праграміста”

4.Інтэрактыўная частка

Прэзентацыі прадстаўнікамі груп сваіх работ

5. Міні-лекцыя”Як атрымаць прафесію праграміста?”

Выступ прадстаўніка педкаледжа.

IV. Рэфлексія

Зварот да пытанняў, пастаўленых на пачатку занятка

Абмеркаванне найбольш цікавай і актуальнай інфармацыі

V. Арыентаванне старшакласнікаў на тэму наступнага занятка па профарыентацыі

Запыт вучняў на тэму наступнага занятка

Даецца творчае заданне-прэзентацыя прафесіі наступнай групе вучняў

План занятка

І. Уступная частка.

Настаўнік: сёння праводзім чарговую класную гадзіну, прысвечаную знаёмству з рознымі прафесіямі. Давайце звернем увагу, цікавасць да якой прафесіі найбольш запатрабаваная ў нашым калектыве.

Дэманстрацыя вучнёўскага відэакалажа “Прафесія маёй мары” (дадатак А). Дэманстрацыя відэакалажа суправаджаецца каментаваннем яго медыяпадтэксту: у любой прафесіі можна рэалізавацца, дасягнуць поспеху, калі зрабіць правільны выбар, як гэта зрабілі вядомыя нам персоны: Мікалай Пінігін (тэатральны рэжысёр), Коко Шанель (мадэльер), Сяргей Звераў (візажыст) і г.д.

Пасля прагляду відэароліка аўтар падводзіць вучняў да фармулёўкі тэмы занятка: як бачыце, трое вучняў з нашага класа мараць аб прафесіі праграміста, таму менавіта пра яе і будзе ісці размова па сённяшнім занятку.



ІІ. Пастаноўка задач.

Настаўнік: Што вы хацелі б даведацца пра прафесію праграміста?

Старшакласнікі задаюць пытанні і запісваюць іх на дошцы:


ІІІ. Асноўная частка

  1. Факты з гісторыі прафесіі

Настаўнік: сярод жадаючых стаць праграмістамі ў нашым калектыве двое хлопцаў і адна дзяўчынка. Між іншым, першым праграмістам у свеце была менавіта жанчына.

Паведамленне дзяўчыны – будучага праграміста – пра першага праграміста-жанчыну Аду Лаўлейс (дадатак Б).

2. Рэклама прафесіі

Настаўнік: так, першым праграмістам была жанчына, якая значна апярэдзіла свой час і таму не мела аднадумцаў і паплечнікаў. Але цяпер, практычна праз два стагоддзі, праграміст – даволі распаўсюджаная і перспектыўная прафесія. Каб адказаць на вашы пытанні, нашы будучыя праграмісты падрыхтавалі відэаролік-рэкламу пра сваю будучую прафесію.

Дэманстрацыя вучнёўскага відэароліка (дадатак В).

3. Паглыбленне ў прафесію.

Настаўнік: цяпер, калі вы ўжо дастаткова пазнаёміліся з прафесіяй праграміста, атрымалі адказы на многія вашыя пытанні, прапануем вам паглыбіцца ў прафесію і выканаць практычныя заданні.

Работа ў групах.

Першая група. Кожны сапраўдны праграміст павінен ведаць, з якіх частак складаецца камп’ютар, таму вам прапануецца крыжаванка “Збяры камп’ютар” (дадатак Г).

Другая група. Без праграмавання зараз не абыходзіцца практычна ні адна галіна дзейнасці чалавека. Напішыце сваю будучую прафесію і як у ёй запатрабавана прафесія праграміста.

Заданне “Праграмаванне і ваша будучая прафесія” (дадатак Д).



Трэцяя група. Яшчэ зусім нядаўна, у 50-х гадах мінулага стагоддзя камп’ютар займаў цэлы пакой, а сёння ён памерам з вашу далонь. Суаднясіце выяву камп’ютара з пэўнымі адзнакамі гістарычнага перыяду і яго храналогіяй. Заданне “Эвалюцыя камп’ютара”.

Чацвёртая група. У прадстаўнікоў многіх прафесій ёсць свой прафесійны слэнг. Расшыфруйце значэнне наступных слоў зыходзячы са слэнгу праграмістаў. Заданне “Слэнг сапраўднага праграміста” (дадатак Е).

4. Прэзентацыі прадстаўнікамі груп сваіх работ (дадатак Ё).

5. Як атрымаць прафесію праграміста?

Каб адказаць на гэтае пытанне, быў запрошаны выкладчык педкаледжа, які падрабязна расказаў старшакласнікам пра ўмовы паступлення ў каледж на спецыяльнасць праграміст і іншыя варыянты атрымання прафесіі праграміста ў ВНУ нашай краіны.



IV. Рэфлексія. Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на іх пытанні, зафіксаваныя на пачатку занятка. Абмяркоўваецца, ці на ўсе пытанні былі атрыманы адказы і якая інфармацыя падалася найбольш цікавай і карыснай.

V. Дамашняе заданне. На наступнай класнай гадзіне мы працягнем размову пра вашу будучую прафесію праз работу са зместам відэакалажа, прадэманстраванага па пачатку занятка. Для гэтага вам неабходна параўнаўць інфармацыю пра вядомую персону- прадстаўніка вашай прафесіі з некалькіх крыніц і расказаць,

  • чым адрозніваецца гэтая інфармацыя,

  • што ў ёй агульнага,

  • у якой інфармацыі больш фактаў, а ў якой – меркаванняў,

  • як паўплывала гэтая інфармацыя на вашае стаўленне да вядомай персоны,

  • як паўплывала гэтая інфармацыя на вашае стаўленне да сваёй будучай прафесіі,

  • ці згодны вы з меркаваннем аўтара відэароліка, што дадзеная асоба можа быць увасабленнем выбранай вамі прафесіі,

  • ці супадаюць у дадзеным выпадку вашыя погляды (пры несупадзенні поглядаў прапануйце сваю альтэрнатыву дадзенай асобе),

  • ці хочаце вы, каб відэа было даступным не толькі па спасылцы і чаму?

Дадаткі

Дадатак А. Відэакалаж “Прафесія маёй мары”

Дадатак Б. Паведамленне “Ада Лаўлейс – першы праграміст”

Дадатак В. Вучнёўскі відэаролік-рэклама прафесіі

Дадатак Г. Крыжаванка “Збяры камп’ютар”

Дадатак Д. Заданне “Эвалюцыя камп’ютара”



Дадатак Е. Заданне “Слэнг сапраўднага праграміста”

Дадатак Ё. Фотаздымкі занятка


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка