Праграма дзяржаўнага экзамену па спецыяльнасці 1-23 01 08 «Журналістыка



старонка1/4
Дата канвертавання18.11.2017
Памер0.52 Mb.
#12543
  1   2   3   4
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Інстытут журналістыкі

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар

па вучэбнай рабоце

_________________ С.М. Ходзiн


«26» снежня 2016 г.
Рэгiстрацыйны № УД-3443 /уч.

Праграма дзяржаўнага экзамену

па спецыяльнасці

1-23 01 08 «Журналістыка (па напрамках)»,

напрамак спецыяльнасці 1-23 01 08-03 «Журналістыка (вэб-журналiстыка)»

Мінск

2016 г.


Праграма дзяржаўнага экзамену складзена на аснове адукацыйнага стандарта ОСВО 1-23 01 08-2013 ад 30.08.2013 i вучэбнага плана ўстановы адукацыi № E-23-191/уч. ад 30.05.2013.

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ
Вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта

(пратакол № 2 ад 25.10.2016 г.).


Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта (пратакол № 1 ад 01.11.2016 г.).

Тлумачальная запіска
Вучэбная праграма распрацавана для студэнтаў факультэта журналiстыкi Iнстытута журналiстыкi БДУ ў адпаведнасцi з патрабаваннямi адукацыйнага стандарту па спецыяльнасцi 1-23 01 08 “Журналістыка (па напрамках)” напрамак 1-23 01 08-03 “Журналістыка (вэб-журналiстыка)” першай ступенi вышэйшай адукацыi.

Дзяржаўная экзаменацыйная камiсiя ажыццяўляе праверку навукова-тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi спецыялicтаў i вырашае пытанне аб прысваеннi iм квалiфiкацыi «Журналiст».

Вучэбная праграма дзяржаўнага экзамену даводзiцца да ведама студэнтаў не пазней чым на месяц да пачатку здачы экзамену.

Дзяржаўны экзамен праводзiцца па бiлетах, якiя складаюцца ў адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi i рубрыкуюцца па двух блоках. Першы блок – пытанні па вучэбнай дысцыпліне «Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі». Другі блок – пытанні па вучэбных дысцыплінах «Асновы творчай дзейнасці вэб-журналіста», «Праблематыка інтэрнэт-СМІ», «Журналісцкае майстэрства».



Для падрыхтоўкi студэнтаў да здачы дзяржаўнага экзамену арганiзуецца чытанне аглядных лекцый i праводзяцца групавыя кансультацыi.


І. Пералік пытанняў дзяржаўнага экзамену па вучэбных дысцыплінах «Асновы творчай дзейнасці вэб-журналіста», «Праблематыка інтэрнэт-СМІ», «Журналісцкае майстэрства»


  1. Характарыстыка сiстэмы iнтэрнэт-СМI Рэспублiкi Беларусь.

  2. Станаўленне інтэрнэт-журналістыкі Беларусі і яе перыядызацыя.

  3. Характарыстыка аўдыторыі нацыянальнага сегмента сеткі Iнтэрнэт

  4. Друкаваныя СМI Беларусi ў інтэрнэце.

  5. Тэндэнцыi развiцця сучаснай медыяпрасторы.

  6. Арганізацыя работы рэдакцыі інтэрнэт-СМІ. Структура вэб-версіі газеты.

  7. Крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці інтэрнэт-СМІ.

  8. Парталы ў сістэме інтэрнэт-СМІ (на прыкладзе tut.by, onliner.by і інш.).

  9. Тэлебачанне i радыё Беларусi ў інтэрнэце.

  10. Рэгіянальная інтэрнэт-журналістыка: стан і перспектывы.

  11. Iнфармацыйныя агенцтвы ў сiстэме iнтэрнэт-СМI.

  12. Блогі ў сiстэме творчай дзейнасцi журналiста.

  13. Спартыўная iнтэрнэт-журналістыка.

  14. Дызайн-мадэль інтэрнэт- выдання: змена прыярытэтаў графiчнага iмiджу

  15. Прынцыпы аптымiзацыi сайта да пошукавых сiстэм (SEO).

  16. Стратэгіі і фарматы працы беларускіх СМІ з кантэнтам сацыяльных медыя

  17. Сацыяльныя сеткі і іх роля ў распаўсюджанні навін ў лічбавым грамадстве

  18. Формы ўзаемадзеяння рэдакцый інтэрнэт-СМІ з аўдыторыяй

  19. Канвергенцыя і праца журналіста ў друкаваных і анлайнавых СМІ.

  20. Асаблiвасцi творчага працэсу ў вэб-журналiстыцы.

  21. Падрыхтоўка журналісцкага кантэнту. Крыніцы інфармацыі.

  22. Інфармацыйныя жанры. Заметка. Інтэрв'ю. Рэпартаж. Справаздача

  23. Трансфармацыя жанру спецыяльны рэпартаж у сучасных інтэрнэт-СМІ

  24. Аналітычныя жанры. Карэспандэнцыя. Артыкул. Каментарый

  25. Класiчныя i новыя жанры ў iнтэрнэце. Мультымедыйныя фарматы кантэнту.

  26. Загаловак у друкаваных і інтэрнэт-СМІ.

  27. Творчыя прыёмы напісання тэкстаў у вэб-журналiстыцы.

  28. Тэндэнцыі візуалізацыі журналісцкага кантэнту ў iнтэрнэт-СМІ

  29. Мультымедыйныя лангрыды як новы фармат вэб-журналістыкі

  30. Iнфаграфiка ў сiстэме вiзуальнай журналiстыкi

  31. Фотажурналістыка лічбавай эпохі: новыя выклікі

  32. Беларуская медыясфера ў кантэксце мабільнага інтэрнэту

  33. Маркетынгавыя стратэгii iнтэрнэт-СМI.

  34. Новыя фарматы рэкламы ў iнтэрнэт-выданнях

  35. Асаблівасці медыяспажывання ў сучаснай вэб-журналiстыцы

  36. Сучасныя відэафарматы ва ўмовах распаўсюджвання лічбавага кантэнту.

  37. Этычныя нормы работы вэб-журналiста.

  38. Глабальныя праблемы сучаснасці ў праблематыцы СМІ. Супярэчнасці глабалізацыі

  39. Дэмаграфічныя праблемы ў СМІ

  40. Міграцыйныя працэсы ў адлюстраваннi вэб-журналістыкi

  41. Праблемы экалогіі ў вэб-журналістыцы

  42. Эканамічная праблематыка ў СМІ

  43. Сацыяльная праблематыка у адлюстраванні інтэрнэт-СМІ

  44. Духоўна-рэлігійная праблематыка ў Інтэрнэце

  45. Праблематыка дабрачыннай дзейнасці ў вэб-журналістыцы

  46. Праблемы дзяцінства ў інфармацыйным полі СМІ

  47. Гендэрная праблематыка ў вэб-журналістыцы

  48. Антыкрымінальная праблематыка ў інтэрнэт-СМІ

  49. Культурная праблематыка ў інтэрнэт-СМІ

  50. Праблемы занятасці насельніцтва ў адлюстраванні інтэрнэт-СМІ

  51. Праблематыка публікацый па развіцці індустрыі турызму

  52. Адлюстраванне праблем сацыяльнай абароны насельніцтва ў СМІ

  53. Паняцце «журналіст». Правы і абавязкі журналіста

  54. Дзяржаўнае рэгуляванне нацыянальнага сегмента сеткі Iнтэрнэт

  55. Гонар, годнасць і дзелавая рэпутацыя. Пазасудовы і судовы парадак абароны правоў.

  56. Паняцце «прыватнае жыццё». Адказнасць за ўмяшальніцтва ў прыватнае жыццё.

  57. Журналісцкія матэрыялы як аб'ект аўтарскага права. Суб'ектыўныя правы аўтараў. Адказнасць за парушэнне аўтарскага права.

  58. Уздеянне канвергенцыi на бiзнэс-працэсы ў СМІ

  59. Бізнес-план і арганізацыйная структура рэдакцыі. Матэрыяльнае забеспячэнне вытворчасці iнтэрнэт-СМІ.

  60. Паняцце менеджменту. Менеджмент СМІ і яго функцыі

  61. Маркетынг і брэндынг: спецыфіка ў iнтэрнэт-СМІ.

  62. Спосабы манетызацыі кантэнту iнтэрнэт-СМІ

  63. Псіхалагічныя асаблівасці асобы вэб-журналіста

  64. Псіхалогія ўспрыймання журналісцкага тэксту ў iнтэрнэце

  65. Псіхалогія журналісцкай дзейнасці ў экстрэмальных сітуацыях

  66. Псіхалагічнае ўздзеянне медыягвалту на аўдыторыю

  67. Грамадская думка ў журналісцкай дзейнасці.

  68. Аўдыторыя як аб'ект сацыялагічных даследаванняў.

  69. Асаблівасці прымянення метаду кантэнт-аналізу сацыялогіі журналіста.

  70. Асаблівасці рэйтынгавых вымярэнняў у сацыялогіі журналістыкі.

  71. Вывучэнне эфектыўнасці СМІ ў сацыялогіі журналістыкі. Сацыялагічная культура ў журналістыцы.

  72. Журналiстыка як палiтычны iнстытут грамадства.

  73. Роля дзяржавы ў фарміраванні інфармацыйнай палітыкі

  74. Палітычны каментарый ў журналістыцы

  75. Палітычны выбар журналіста і журналісцкая пазіцыя ў палітычным працэсе

  76. Журналіст як пасрэднік і арганізатар дыялогу канфліктуючых бакоў. СМІ як суб'ект канфлікту

  77. Асаблівасці асвятлення сродкамі масавай інфармацыі асобных відаў канфліктаў

  78. Арганізацыя і правядзенне журналісцкага расследавання

  79. Спецыфіка ўзаемадзеяння журналіста з крыніцамі інфармацыі

  80. Экалогія медыяпрасторы: праблемы рацыянальнага выкарыстання камунікатыўных рэсурсаў


ЗМЕСТ МАТЭРЫЯЛУ
1. Характарыстыка сiстэмы iнтэрнэт-СМI Рэспублiкi Беларусь. Паняццi «Інтэрнэт-журналістыка», «Інтэрнэт-СМІ». Катэгорыі СМІ ў Інтэрнэце. Анлайн-версіі газет і сеткавыя СМІ. Уласцівасці анлайн-журналістыкі. Тыпалагічныя змены медыярынку на сучасным этапе. Асноўныя творчыя метады ў вэб-журналiстыцы. Дыгiталiзацыя медыйнай прасторы. Асаблiвасцi канвергенцыi ў сучаных iнтэрнэт-СМI.

2. Станаўленне інтэрнэт-журналістыкі Беларусі і яе перыядызацыя.

Асаблiвасцi сістэмы інтэрнэт-СМІ Рэспублікі Беларусь. Станаўленне інтэрнэт-журналістыкі. Этапы развіцця інтэрнэт-журналістыкі. Тыпалогія беларускіх інтэрнэт-выданняў, асноўная праблематыка, жанравыя і моўныя характарыстыкі. Нацыянальныя інфармацыйныя рэсурсы ў глабальнай сетцы інтэрнэт. Праблемы прававога рэгулявання інтэрнэт-СМІ. Стратэгiчныя прынцыпы дзейнасцi СМІ ў iнтэрнэце.



3. Характарыстыка аўдыторыі нацыянальнага сегмента сеткі Iнтэрнэт. Беларуская інтэрнэт-аўдыторыя, яе сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі. Рост колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў. Узроставая структура аўдыторыі. Склад аўдыторыі па адукацыі, роду дзейнасці, даходу, месцы пражывання.

4. Друкаваныя СМI Беларусi ў інтэрнэце. Тыпалогія друкаваных інтэрнэт-СМІ. Друкаваныя выданнi ў iнтэрнэце: «клоны» i «гiбрыды». Рэгіянальная прэса ў iнтэрнэце. Спецыфіка ўзаемадзеяння традыцыйнай і інтэрнэт-рэдакцый. Асноўныя характарыстыкі вэб-версіі друкаванага СМІ. Службовыя абавязкі рэдактара інтэрнэт-выдання. Асаблівасці журналісцкай творчасці ў інтэрнэце.

5. Тэндэнцыi развiцця сучаснай медыяпрасторы. Дыгiталiзацыя медыясферы, яе асаблiвасцi. Візуалізацыя. Мадыфікацыя загалоўкаў і тэкстаў. Iнтэграцыя з сацыяльнымі сеткамі. Спажыванне кантэнту з дапамогай мабільных прылад. Страта журналістамі манаполіі на распаўсюд інфармацыі.

6. Арганізацыя работы рэдакцыі інтэрнэт-СМІ. Структура вэб-версіі газеты. Кіраўніцтва рэдакцыйным калектывам. Творчы персанал рэдакцыі. Тэхнічныя падраздзялення рэдакцыі. Арганізацыя працы рэкламнага аддзела. Планаванне работы рэдакцыі. Падрыхтоўка і выпуск інтэрнэт-СМІ.

7. Крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці інтэрнэт-СМІ. Прынцыпы ацэнкi эфектыўнасці інтэрнэт-СМІ. Колькасць наведвальнiкаў. Iндэкс цытавання. Актыўнасць карыстальнiкаў. SEO. Эфектыўнасць інтэрнэт-СМІ ў сацыяльных медыя.

8. Парталы ў сістэме інтэрнэт-СМІ (на прыкладзе tut.by, onliner.by і інш.). Партал як тып iнтэрнэт-выдання. Асноўныя характарыстыкi парталаў. Агульныя i адметныя рысы творчай дзейнасцi журналiстаў парталаў tut.by i onliner.by. Праблематыка i жанравыя асаблiвасцi публикацый.



9. Тэлебачанне i радыё Беларусi ў інтэрнэце. Асаблiвасцi інтэрнэт-тэлебачання. Сайты нацыянальных тэлеканалаў у сучаснай медыяпрасторы. Структура і арганізацыя беларускага радыёвяшчання. Асаблівасці грамадска-палітычных, дакументальных і забаўляльных праграм. Нацыянальныя інфармацыйныя рэсурсы ў глабальнай сетцы інтэрнэт. Падкастынг як форма радыёвяшчання.

10. Рэгіянальная інтэрнэт-журналістыка: стан і перспектывы. Тыпалогія рэгіянальных iнтэрнэт-СМІ. Абласная прэса як фактар духоўнага развіцця. Раённая прэса Беларусі. Міжрэгіянальная прэса. Структурныя змены рэгіянальных iнтэрнэт-СМІ ў перыяд грамадскай трансфармацыі. Праблема павышэння прафесіяналізму, творчага патэнцыялу журналісцкіх кадраў мясцовых газет.

11. Iнфармацыйныя агенцтвы ў сiстэме iнтэрнэт-СМI. Iнфармацыйныя агенцтвы ў сучаснай медыясферы: трансфармацыя пад уздзеяннем канвергенцыі. Асаблiвасцi арганiзацыi работы рэдакцыi. аператыўнай iнфармацыi. Сайт belta.by у нацыянальнай медыяпрасторы.

12. Блогі ў сiстэме творчай дзейнасцi журналiста. Тэндэнцыі развіцця сучаснай калумністыкі. Блогi ў заходняй і беларускай перыедыцы. Жанравыя прыкметы. Творчасць вядомых беларускіх калумністаў і блогераў.

13. Спартыўная iнтэрнэт-журналістыка. Спартыўныя інтэрнэт-СМІ у беларускiм сегменце сеткі Інтэрнэт. Сайт by.tribuna.com як найбольш паспяховы спартыўны інтэрнэт-праект. Асаблівасці творчай канцэпцыі.

14. Дызайн-мадэль інтэрнэт-выдання: змена прыярытэтаў графiчнага iмiджу.

Дызайн-мадэль інтэрнэт-выдання. Лагатып. Рубрыкацыя. Слайд-шоу. Калонкi. Колер. Юзабiлiцi сайта. Адаптыўны дызайн. Візуальныя акцэнты. Віды візуальнага кантэнту. Выбар аптымальнага спосабу адлюстравання дадзеных.



15. Прынцыпы аптымiзацыi сайта да пошукавых сiстэм (SEO). Асноўныя спосабы SEO-аптымізацыі. Ключавыя словы. Мета-тэгі. Загалоўкі. Аб'ём кантэнту. Карта сайта. Рэкамендацыі Яндэкса і Google для вэб-майстроў.

16. Стратэгіі і фарматы працы беларускіх СМІ з кантэнтам сацыяльных медыя. Сацыяльныя сеткi як новая пляцоўка для СМІ. Асаблiвасцi фармiравання масавых iнфармацыйных патокаў у сацыяльных медыя. Прыёмы суправаджэння акаўнтаў СМI ў сацыяльных сетках «ВКонтакте», «Одноклассники», Facebook, Twitter, Instagram.

17. Сацыяльныя сеткі і іх роля ў распаўсюджанні навін ў лічбавым грамадстве. Сацыяльныя медыя як інструмент распаўсюджвання кантэнту. Прынцыпы распрацоўкі і адаптацыі кантэнту. Новыя прылады працы з кантэнтам і супольнасцямі. Аўдыторыя сацыяльных сетак, асаблiвасцi яе паводзін.

18. Формы ўзаемадзеяння рэдакцый інтэрнэт-СМІ з аўдыторыяй. Сучасныя метады і формы ўзаемадзеяння рэдакцый інтэрнэт-выданняў і аўдыторыі. Акцыі ў сацыяльных сетках, фестывалi, лісты ў рэдакцыю, форумы, камэнтары карыстальнікаў на сайце, iнтэерактыўныя гульнi i тэсты.

19. Канвергенцыя і праца журналіста ў друкаваных і анлайнавых СМІ. Канвергенцыя і праца журналіста ў інтэрнэт-СМІ. Асаблiвасцi творчага працэсу. Мадыфікацыя загалоўкаў і тэкстаў, візуалізацыя, эмацыяналiзацыя, актывізацыя аўдыторыі, інтэграцыя з сацыяльнымі сеткамі, пошукавая аптымізацыя.

20. Асаблiвасцi творчага працэсу ў вэб-журналiстыцы. Уплыў інтэрнэт-тэхналогій на творчую дзейнасць журналіста. Стварэнне загалоўкаў як адмысловы напрамак творчай дзейнасці. Прынцыпы напісання тэкстаў. Вёрстка матэрыялаў у інтэрнэце. Візуальныя акцэнты. Віды візуальнага кантэнту. Тэкст у інфармацыйным стылі і яго асаблівасці. Прыёмы павышэння інфарматыўнасці. тэксту. Мова і стыль вэб-журналістыкі. Ацэнка медыяспажывання.

21. Падрыхтоўка журналісцкага кантэнту. Крыніцы інфармацыі. Падрыхтоўка журналісцкага тэксту. Тэма, ідэя, факт. Крыніцы інфармацыі ў працы вэб-журналіста. Метады збору інфармацыі ў журналістыцы. Кампазіцыйная пабудова тэксту. Праверка фактаў. Верыфікацыя інфармацыі. Ацэнка і адбор навін. Журналістыка навiн і яе асаблівасці. Формы падачы матэрыялу, інфатэйнмент як характарыстыка сучаснай медыясферы.

22. Інфармацыйныя жанры. Заметка. Інтэрв'ю. Рэпартаж. Справаздача. Сістэма жанраў вэб-журналістыкі ва ўмовах інфармацыйнага грамадства. Фактары, якія ўплываюць на фарміраванне жанравай сістэмы інтэрнэт-СМІ. Спецыфіка метаду канстатацыі, канстатацыя факта і слова ў інфармацыйных тэкстах. Уздзеянне мультымедыйных тэхналогій на развіццё жанраў. Праблема гібрыдызацыі жанраў. Заметка як ключавы інфармацыйны жанр. Спецыфіка падрыхтоўкі матэрыялаў у дадзеным жанры. Спецыфіка жанру інтэрв'ю. Інтэрв’ю як метад збору інфармацыі. Сацыялагічныя віды інтэрв’ю. Прызначэнне і віды інтэрв'ю ў інтэрнэт-СМІ. Варыянты пошуку экспертаў для інтэрв'ю. Правілы працы з ньюсмейкерам. Этычныя аспекты інтэрв'ю.

23. Трансфармацыя жанру спецыяльны рэпартаж у сучасных інтэрнэт-СМІ. Рэпартаж як жанр журналістыкі. Спецыфіка працы аўтара ў дадзеным жанры. Сродкі мастацкай выразнасці. Рэпартаж як «навіна ў руху». Метады назірання ў рэпартажы. Віды рэпартажу. Творчы стыль вядомых рэпарцёраў. Своеасаблівасць справаздачы як інфармацыйнага жанру. Віды справаздачы. Рэпартажныя моманты ў справаздачы. Сувязь справаздачы з інтэрв'ю і рэпартажам. Спецыфіка падрыхтоўкі справаздачы.

24. Аналітычныя жанры. Карэспандэнцыя. Артыкул. Каментарый. Карэспандэнцыя як аналітычны жанр. Гісторыя жанру. Задачы карэспандэнцыі. Прынцыпы распрацоўкі тэмы. Структура карэспандэнцыі. Асаблівасці інтэрпрэтацыі фактаў. Віды карэспандэнцыі. Прыкметы інтэрв'ю, рэпартажу і справаздачы ў карэспандэнцыі. Месца жанру ў інтэрнэт-СМІ. Складнікі карэспандэнцыі і прыёмы дасягнення драматургіі ў ёй. Артыкул у сістэме аналітычных жанраў. Задачы артыкула. Прыёмы інтэрпрэтацыі фактаў. Віды артыкула. Прыкметы артыкулы як жанру публіцыстыкі. Месца жанру артыкула ў інтэрнэт-СМІ. Каментарый і яго спецыфіка. Гісторыя жанру. Адрозненне каментарыя ад артыкула.

25. Класiчныя i новыя жанры ў iнтэрнэце. Мультымедыйныя фарматы кантэнту. Сістэма жанраў вэб-журналістыкі ва ўмовах інфармацыйнага грамадства. Фактары, якія ўплываюць на фарміраванне жанравай сістэмы сучасных інтэрнэт-СМІ. Праблема гібрыдызацыі жанраў у сучаснай вэб-журналістыцы.

26. Загаловак у друкаваных і інтэрнэт-СМІ. Прыёмы напісання загалоўкаў і тэкстаў у вэб-журналістыцы Інструментар журналіста інтэрнэт-СМІ. Спецыфіка загалоўка ў інтэрнэце. Вобразныя і інфарматыўныя загалоўкі. Структурна-семантычныя і функцыянальныя асаблівасці загалоўкаў тэкстаў інтэрнэт-СМІ.

27. Творчыя прыёмы напісання тэкстаў у вэб-журналiстыцы. Прынцыпы напісання тэкстаў. Вёрстка матэрыялаў у інтэрнэце. Прыёмы павышэння інфарматыўнасці. Факты і пераканаўчасць тэксту. Мова і стыль вэб-журналістыкі. Ацэнка медыяспажывання створанага матэрыялу.

28. Тэндэнцыі візуалізацыі журналісцкага кантэнту ў iнтэрнэт-СМІ. Візуальная журналістыка і яе асаблівасці. Дыгiталiзацыя і лічбавая рэвалюцыя. Асаблівасці візуальнага кантэнту ў друкаваных і інтэрнэт-СМІ. Кліпавае ўспрыманне паведамленняў. Віды візуальнага кантэнту. Ілюстрацыі. Фатаграфіі. Відэа. Інфаграфіка.

29. Мультымедыйныя лангрыды як новы фармат вэб-журналістыкі. Лангрыд як сучасны медыйны фармат, яго асаблiвасцi. Тэхналогіі падрыхтоўкі лангрыдаў пры дапамозе платформы Tilda Publishing. Візуалізацыя як спосаб адлюстравання дадзеных.

30. Iнфаграфiка ў сiстэме вiзуальнай журналiстыкi. Інфаграфіка ў інтэрнэце. Статычная і інтэрактыўная інфаграфіка. Актуальныя тэндэнцыі ў вытворчасці iнфаграфікi. Крытэрыі майстэрства візуальнага журналіста. Журналістыка дадзеных і яе асаблівасці.

31. Фотажурналістыка лічбавай эпохі: новыя выклікі. Фотажурналістыка ў інтэрнэце. Навінавая, дакументальная, рэпартажная фатаграфія. Майстэрства фотарэпарцёра ў анлайн-выданні. Сацыяльныя сеткі і значэнне фатаграфіі. Сэлфi. Мультымедыя, слайд-шоў. Кантэнт, які ствараецца карыстальнікамі. Дыверсіфікацыя дзейнасці журналіста.

32. Беларуская медыясфера ў кантэксце мабільнага інтэрнэту. Фарматы журналiстыкi ў мабiльным iнтэрнэце. Мабільныя версіі, адаптыўны дызайн, мабiльнае прыкладанне. Асаблівасці мабільных версій сайтаў беларускіх iнтэрнэт-СМІ для платформ Android i iOS. Метады адаптацыi матэрыялаў. Смартфоны i планшэты, спецыфiка медыяспажывання.

33. Маркетынгавыя стратэгii iнтэрнэт-СМI. Маркетынг СМІ ў сiстэме рынкавых адносін. Віды маркетынгавых камунікацый, што выкарыстоўваюцца рэдакцыямі iнтэрнэт-СМІ падчас падпісных кампаній. Брэнд як састаўная частка карпаратыўнага стылю і як інструмент класічнага маркетынгу (брэндынг). Загаловак, лагатып, слоган як элементы гандлёвай маркі (брэнда) СМІ. Падтрымка лаяльнасці аўдыторыі да брэнда СМІ.

34. Новыя фарматы рэкламы ў iнтэрнэт-выданнях. Сучасныя фарматы медыйнай рэкламы. Банэрная рэклама. Кантэкстная рэклама. Рэклама ў сацыяльных сетках. Рэклама ў блогах. Натыўная рэклама. Ацэнка эфектыўнасці розных фарматаў.

35. Асаблівасці медыяспажывання ў сучаснай вэб-журналiстыцы. Медыя ў у сучасным грамадстве: канвергенцыя, інтэрактыўнасць, мабільнасць. Клiпавае мысленне, яго асаблiвасцi. Сацыяльныя сеткі, пошукавыя сэрвісы, гандлёвыя пляцоўкі, забаўляльныя сэрвісы ў структуры медыйнага спажывання аўдыторыі. Фактары эфектыўнага функцыянавання iнтэрнэт-СМІ. Мадыфікацыя творчай дзейнасці журналіста ва ўмовах інфармацыйнага грамадства.

36. Сучасныя відэафарматы ва ўмовах распаўсюджвання лічбавага кантэнту. Відэакантэнт ў інтэрнэт-СМІ. Партал YouTube і яго спецыфiка. Сучасныя відэафарматы. Жанры відэакантэнту. Віруснае відэа. Анлайн-відэатрансляцыі. Сэрвіс Facebook Live.

37. Этычныя нормы работы вэб-журналiста. Прафесійная мараль і прафесійная этыка журналіста: сацыяльна-гістарычная і канцэптуальна-зместавая сутнасць. Аксіялагічная прастора журналістыкі. Маральнае рэгуляванне ў журналістыцы. Свабода, адказнасць і маральны выбар журналіста. Журналіст і крыніцы інфармацыі. Журналіст і яго герой. Этычныя нормы дзейнасці журналіста ў працэсе апрацоўкі і творчай інтэрпрэтацыі інфармацыі. Праблемы этыкі вэб-журналістыкі. Медыябізнес і мараль.

38. Глабальныя праблемы сучаснасці ў праблематыцы СМІ. Супярэчнасці глабалізацыі. Глабальныя працэсы сучаснасці ў праблематыцы інтэрнэт-СМІ. Супярэчнасці глабалізацыі. Глабалізацыя: сутнасць і асноўныя напрамкі. Месца Беларусі ў працэсе глабалізацыі. Адлюстраванне працэсаў глабалізацыі ў СМІ.

39. Дэмаграфічныя праблемы ў СМІ. Дэмаграфічныя праблемы. Асноўныя паняцці дэмаграфіі. Дэмаграфічныя працэсы як гістарычнае з'ява. Сучасныя дэмаграфічныя працэсы. Рэспубліка Беларусь у сусветным дэмаграфічным працэсе. Адлюстраванне дэмаграфічных праблем у журналістыцы.

40. Міграцыйныя працэсы ў адлюстраваннi вэб-журналістыкi. Міграцыйныя працэсы. Асноўныя паняцці міграцыі. Гістарычныя этапы міграцыі. Сучасныя міграцыйныя працэсы. Міграцыйныя працэсы ў сучаснай Беларусі. Асвятленне міграцыйных праблем у сучаснай беларускай вэб-журналістыцы.

41. Праблемы экалогіі ў вэб-журналістыцы. Праблемы экалогіі. Асноўныя паняцці экалогіі. Экалагічная праблематыка ў інтэрнэт-СМІ. Асноўныя тэматычныя напрамкі экалагічнай журналістыкі. Функцыі экалагічнай журналістыкі.

42. Эканамічная праблематыка ў СМІ. Эканамічная праблематыка. Асноўныя паняцці эканомікі. Эканоміка Рэспублікі Беларусь: мінулае і сучаснасць. Эканамічная інфармацыя ў структуры беларускай журналістыкі. Адлюстраванне эканамічных праблем у СМІ.

43. Сацыяльная праблематыка у адлюстраванні інтэрнэт-СМІ. Паняцце сацыяльнай журналістыкі. Мадэлі, функцыі і механізмы сацыяльнай палітыкі. Гістарычныя тыпы сацыяльнай палітыкі. Сацыяльная праблематыка ў СМІ: адлюстраванне сацыяльных праблем у розных тыпах СМІ.

44. Духоўна-рэлігійная праблематыка ў Інтэрнэце. Духоўна-рэлігійная праблематыка. Актуальныя праблемы рэлігійнага жыцця. Ўзаемаадносіны царквы і дзяржавы. Рэлігія і палітыка. Іслам і міжканфесійныя адносіны. Дзейнасць нетрадыцыйных арганізацый.

45. Праблематыка дабрачыннай дзейнасці ў вэб-журналістыцы. Дабрачыннасць як універсальная агульначалавечая каштоўнасць. Асноўныя суб'екты дабрачыннай дзейнасці і іх асноўныя характарыстыкі. Карпаратыўная сацыяльная адказнасць і дабрачыннасць: асноўныя адрозненні. Праблематыка дабрачыннасці ў СМІ.

46. Праблемы дзяцінства ў інфармацыйным полі СМІ. Праблемы дзяцінства ў інфармацыйным полі СМІ. Сацыяльная трансфармацыя і становішча дзяцей. Дзяржава і грамадства ў барацьбе за правы дзяцей. «Дзіцячая тэма» ў СМІ. Журналісты і сацыяльныя ініцыятывы (правядзенне акцый, дапамогу героям публікацый, правядзенне інфармацыйных кампаній і г.д.).

47. Гендэрная праблематыка ў вэб-журналістыцы. Гендэрная праблематыка. Гендэрны падыход: гісторыя і сучаснасць. Гісторыя гендэрных адносін. Гендэрныя праблемы ў сучасным кантэксце. Гендэрныя праблемы ў асвятленні СМІ.

48. Антыкрымінальная праблематыка ў інтэрнэт-СМІ. Антыкрымінальнага праблематыка. Злачыннасць як сацыяльная з'ява. Функцыі СМІ ў супрацьстаянні крыміналу. Асвятленне антыкрымінальнай тэматыкі. Фарміраванне грамадскай свядомасці.

Каталог: images -> Journ17 18
images -> Читаем Детям Заяц
images -> Читаем Детям Піліпка-сынок
images -> Праграма ўступнага экзамену ў аспірантуру
images -> Фiзiчная падрыхтоўка будучага абаронцы айчыны
images -> Навукова-метадычная установа «Нацыянальны iнстытут адукацыi»
images -> Тэма 2 “Старажытнае грамадства. Беларусь у раннім сярэднявякоўі.”
images -> Кнігі: Гадулька, В. Па-над сцежкай лёсу
Journ17 18 -> Для 4 курса І. Пералік пытанняў дзяржаўнага экзамену па вучэбных дысцыплінах «Асновы творчай дзейнасці вэб-журналіста», «Праблематыка інтэрнэт-смі», «Журналісцкае майстэрства»
Journ17 18 -> Пытанні для кантролю ведаў на экзамене па дысцыпліне «прафесійная этыка журналіста» 2017-2018 навучальны год
Journ17 18 -> Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


Поделитесь с Вашими друзьями:
  1   2   3   4




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал