Праграма гуртка “Настольныя стратэгіі”




Дата канвертавання05.05.2017
Памер143.29 Kb.
ДУА “Лідскі раенны цэнтр тэхнічнай творчасці”
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар РЦТТ

В.А.Грабоўскі
“ ” __________2014 г.

Праграма гуртка

Настольныя стратэгіі”



другi год навучання

Ліда


2014
Праграма гуртка

Настольныя стратэгіі”



Тлумачальная запіска

Гурток “Настольныя стратэгіі” – гурток, які займаецца стварэннем настольных гульняў на гістарычную і фантазійную тэматыку.

Мэты і задачы гуртка:

арганізацыя выхаваўчай работы з вучнямі, запаўненне іх вольнага часу грамадскай і вучэбна-выхаваўчай дзейнасцю;

выпрацоўка навыкаў і ўменняў работы з інструментамі і матэрыяламі побыту;

стварэнне паняцця аб тэхніцы бяспекі любога вывучаемага віду работы;

маральна-псіхалагічнае выхаванне вучняў як грамадзян Беларусі і паўнацэнных членаў грамадства.

Галоўнай мэтай гуртка “Настольныя стрэтэгіі” з’яўляецца фарміраванне патрыятызму і самасвядомасці ў падрастаючага пакалення, адданасці Бацькаўшчыне, любові да той зямлі, дзе нарадзіўся, шляхам вывучэння роднай гісторыі. Гурток можа паўплываць на развіццё духоўных і маральных арыенціраў.

Прапануемая праграма гуртка з’яўляецца праграмай з базавым узроўнем навучання, распрацавана на аснове тыпавой праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (тэхнічны профіль) і разлічана на навучэнцаў ад 11 да 18 гадоў. Гурток “Настольныя стратэгіі” другога года навучання, як правіла, камплектуецца з навучэнцаў, якія прайшлі курс першага года навучання. Акрамя таго, могуць быць залічаны і новыя навучэнцы, якія паказалі адпаведныя веды, уменні і навыкі метадам тэсціравання і кантрольных заданняў.

У дзейнасць гуртка пажадана ўключыць грамадска карысную працу - дапамогу старым людзям, удзел у аднаўленні і доглядзе гістарычных помнікаў і інш. Навучэнцы змогуць сабраць матэрыял для школьнага музея, кабінетаў гісторыі, літаратуры, геграфіі, выстаў, дзяржаўных і грамадскіх музеяў.

Праграма гуртка прапануе вучням падарожжа не толькі ў наша далёкае, славутае і гераічнае мінулае, у той час, калі Полацкам уладарыў Усяслаў Чарадзей і калі Беларусь называлася Вялікім Княствам Літоўскім, але і падарожжа ў фантазійны свет гульні “De Bellis Antiquitatis”

Гэта праграма пазнаёміць вучняў не толькі са славутымі гістарычнымі постацямі нашай Бацькаўшчыны, але і з героямі “De Bellis Antiquitatis”.

З яе дапамогай вучні стануць не толькі рэстаўратарамі, але і ў нейкім сэнсе сапраўднымі навукоўцамі ў ваеннай гісторыі нашай краіны.

Мэта рэалізацыі праграмы – забеспячэнне умоў для навучання, выхавання і развіцця навучэнца сродкамі тэхнічнай творчасці.

Галоўная мэта праграмы - фарміраванне патрыятызму і самасвядомасці ў падрастаючага пакалення, адданасці Бацькаўшчыне, любові да той зямлі, дзе нарадзіўся, шляхам вывучэння гісторыі роднага краю.



Задачы

Развіваць матывацыю да пазнання і творчасці;

Задавальняць адукацыйныя патрэбы навучэнцаў у сферы тэхнічнай творчасці, вынаходніцтва і рацыяналізацыі, інфармацыйных тэхналогій, вывучэння гісторыі роднай краіны.

Фарміраваць палітэхнічны светапогляд і мысленне, каштоўнасці навукова-даследчай, інжынерна-канструктарскай і праектнай дзейнасці;

Прафесійна арыентаваць навучэнцаў на тэхнічныя спецыяльнасці;

Мацаваць фізічнае і духоўнае здароўе навучэнцаў;

Фарміраваць культуру выкарыстання свабоднага часу навучэнцаў.

Праграма распрацавана з улікам узросту і псіхалагічных асаблівасцяў вучняў, узроўню іх развіцця і кругагляду, прызначаная для арганізацыі і правядзення заняткаў у гуртках агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі пры напаўняльнасці ў гуртку 8-10 чалавек.

Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэса пры рэалізацыі дадзенай адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі тэхнічнага профілю з’яўляецца занятак (тэарэтычны і практычны). На кожны тэарытычны занятак патрэбны некалькі практычных заняткаў, што звязана з псіхалогіяй дзяцей і працай гуртка. Змест заняткаў неабходна паступова ўскладняць, пачынаючы з выканання найбольш простых заданняў.

У адукацыйным працэсе пры рэалізацыі дадзенай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі тэхнічнага профілю выкарыстоўваюцца часцей за ўсе змешаныя віды заняткаў: чаргаванне тэарэтычных і практычных відаў дзейнасці.

Заняткі гуртка праводзяцца 2 разы на тыдзень па 3 гадзіны кожны (216 гадзін у год), пры гэтым няўхільна павінны выконвацца патрабаванні да арганізацыі працы і адпачынку дзяцей, правілы бяспекі і абароны працы. Для арганізацыі работы гуртка неабходна добраупарадкаванае памяшканне (класны пакой, пакой для заняткаў гуртка, лабараторыя і г.д.) з мінімальнай плошчай 35-40 м.кв. У час практычных заняткаў рэкамендуецца праводзіць фізкультхвілінкі, накіраваныя на актывізацыю дыхання, кровазвароту і актыўны адпачынак групы мышцаў, занятых пры асноўнай дзейнасці.
Вучэбна-тэматычны план




Тэмы

Усяго

гадзін

У тым ліку

Тэорыя

30-50%


Практыка

50-70%


1.

Уводзіны. Інструктаж па тэхніцы бяспекі

3

3

-

2.

Гісторыя стварэння і развіцця настольных стратэгій.

15

15

-

3.

Стварэнне настольнай стратэгіі “De Bellis Antiquitatis”.

186

30

156

4.

Удзел у спаборніцтвах і выставах.

9

-

9

5.

Заключныя заняткі.

3

3

-




Усяго

216

51

165


Змест праграмы гуртка “Настольныя стратэгіі”


  1. Уводзіны.

  1. Гурток “Настольныя стратэгіі”. Мэты і задачы гуртка. Інструктаж па тэхніцы бяспекі: правілы паводзін вучняў на занятках гуртка і перапынках паміж імі, правілы пажарнай бяспекі на занятках гуртка, правілы аказвання першай медыцынскай дапамогі, правілы бяспекі пры выкарыстанні вострых прадметаў і хімічных ваткасцей.

  1. Гісторыя стварэння і развіцця настольных стратэгій.

  1. Сусветная гісторыя стварэння і развіцця настольных стратэгій.

  2. Гісторыя стварэння і развіцця астольных стратэгій у Беларусі.

  3. Сусветныя настольныя стратэгіі сёння.

  4. Беларускія настольныя стратэгіі сёння.

  5. Парады па стварэнню асабістых настольных стратэгій.

3. Знаёмства з настольнай стратэгіяй “De Bellis Antiquitatis”.

  1. Знаёмства з Статутам гульні.

  2. Пачатак вывучэння Статута гульні.

  3. Вывучэнне структуры і ўзбраення грэчаскага войска па дапаможнай літаратуры.

  4. Падрыхтоўка мадэлі грэчаскага войска да працы.

  5. Грунтоўка паверхні мадэлі грэчаскага войска.

  6. Афарбоўка паверхні мадэлі грэчаскага войска.

  7. Афарбоўка паверхні ног, рук, тулава мадэляў грэкаў.

  8. Афарбоўка твару, валасоў, зброі, галаўных убораў мадэляў грэкаў.

  9. Дэталёвая афарбоўка грэкаў.

  10. Нанясенне дробных малюнкаў на мадэлі грэкаў.

  11. Выпраўленне памылак афарбоўкі мадэляў грэкаў.

  12. Заключныя работы над мадэлямі грэкаў.

  13. Вывучэнне структуры і ўзбраення пярсіцкага войска па дапаможнай літаратуры.

  14. Падрыхтоўка мадэлі пярсіцкага войска да працы.

  15. Грунтоўка паверхні мадэлі пярсіцкага войска.

  16. Афарбоўка паверхні мадэлі пярсіцкага войска.

  17. Афарбоўка паверхні ног, рук, тулава мадэляў персаў.

  18. Афарбоўка твару, валасоў, зброі, галаўных убораў мадэляў персаў.

  19. Дэталёвая афарбоўка персаў.

  20. Нанясенне дробных малюнкаў на мадэлі персаў.

  21. Выпраўленне памылак афарбоўкі мадэляў персаў.

  22. Заключныя работы над мадэлямі персаў.

  23. Вывучэнне структуры і ўзбраення македонскага войска па дапаможнай літаратуры.

  24. Падрыхтоўка мадэлі македонскага войска да працы.

  25. Грунтоўка паверхні мадэлі македонскага войска.

  26. Афарбоўка паверхні мадэлі македонскага войска.

  27. Афарбоўка паверхні ног, рук, тулава мадэляў македонцаў.

  28. Афарбоўка твару, валасоў, зброі, галаўных убораў мадэляў македонцаў.

  29. Дэталёвая афарбоўка македонцаў.

  30. Нанясенне дробных малюнкаў на мадэлі македонцаў.

  31. Выпраўленне памылак афарбоўкі мадэляў македонцаў.

  32. Заключныя работы над мадэлямі македонцаў.

  33. Вучэбныя гульні ў настольную стратэгію “De Bellis Antiquitatis”.

  34. Вучэбныя гульні ў настольную стратэгію “De Bellis Antiquitatis”.

  35. Вывучэнне структуры і ўзбраення рымскага войска па дапаможнай літаратуры.

  36. Падрыхтоўка мадэлі рымскага войска да працы.

  37. Грунтоўка паверхні мадэлі рымскага войска.

  38. Афарбоўка паверхні мадэлі рымскага войска.

  39. Афарбоўка паверхні ног, рук, тулава мадэляў рымлян.

  40. Афарбоўка твару, валасоў, зброі, галаўных убораў мадэляў рымлян.

  41. Дэталёвая афарбоўка рымлян.

  42. Нанясенне дробных малюнкаў на мадэлі рымлян.

  43. Выпраўленне памылак афарбоўкі мадэляў рымлян.

  44. Заключныя работы над мадэлямі рымлян.

  45. Вучэбныя гульні ў настольную стратэгію “De Bellis Antiquitatis”.

  46. Вучэбныя гульні ў настольную стратэгію “De Bellis Antiquitatis”.

  47. Падрыхтоўка мадэлі гальскага войска да працы.

  48. Грунтоўка паверхні мадэлі гальскага войска.

  49. Афарбоўка паверхні мадэлі гальскага войска.

  50. Афарбоўка паверхні ног, рук, тулава мадэляў гальскага войска.

  51. Афарбоўка твару, валасоў, зброі, галаўных убораў мадэляў гальскага войска.

  52. Дэталёвая афарбоўка мадэляў галаў.

  53. Нанясенне дробных малюнкаў на мадэлі галаў.

  54. Выпраўленне памылак афарбоўкі мадэляў галаў.

  55. Заключныя работы над мадэлямі галаў.

  56. Вучэбныя гульні ў настольную стратэгію “De Bellis Antiquitatis”.

  57. Падрыхтоўка мадэлі абарончых пабудоў да працы.

  58. Грунтоўка мадэлі абарончых пабудоў.

  59. Афарбоўка мадэлі абарончых пабудоў.

  60. Дэталёвая афарбоўка мадэлі абарончых пабудоў.

  61. Выпраўленне памылак афарбоўкі абарончых пабудоў.

  62. Заключныя работы па вывучэнню настольнай стратэгіі “De Bellis Antiquitatis”

4. Удзел у спаборніцтвах і выставах.

  1. Спаборніцтвы па настольнай стратэгіі “WarCraft”.

  2. Спаборніцтвы па настольнай стратэгіі “De Bellis Antiquitatis”.

  1. Заключныя заняткі.

  1. Падвядзенне вынікаў за перыяд навучальнага года.


Вынікі, якія прагназуюцца

Асноўнай мэтай працэсу адукацыі ў гуртку з’яўляецца пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычным мінулым нашай краіны, авалоданне уменнямі і навыкамі мадэліравання ваенных падзей мінулага, а таксама ваенных падзей з удзелам фантазійных герояў, развіцце лагічнага мыслення у працэсе распрацоўкі настольных стратэгій, творчы падыход педагога да рэалізацыі самавыражэння творчасці дзяцей у працэсе работы гуртка. Канчатковыя вынікі павінны адпавядаць пастаўленай мэце, комплексу задач выхавання, навучання, развіцця навучэнцаў па асноўных крытэрыях:

засваенне тэарэтычных ведаў па вывучэнню гістарычных падзей, зброі, тэхнікі таго часу, вучэбных дысцыплін тэхнічнага профілю;

авалоданне уменнямі і навыкамі тэхнічнай дзейнасці;

публічнае прадстаўленне навучэнцамі асабістых вынікаў тэхнічнай дзейнасці;

развіцце асабістых якасцей чалавека.

Прадугледжваецца, што пасля творчага праходжання курса прапаноўваемай праграмы навучэнцы змогуць самастойна распрацоўваць і мадэліраваць гістарычныя моманты ваенных падзей, змогуць сабраць матэрыял для школьнага музея, кабінетаў гісторыі, літаратуры, геграфіі, выстаў, дзяржаўных і грамадскіх музеяў.

Формы и метады реалізацыі праграмы

Рэалізацыя дадзенай праграмы патрабуе традыцыйных і нетрадыцыйных формаў і метадаў работы, накіраваных на стварэнне аптымальных умоў для дасягнення неабходных вынікаў у навучанні, выхаванні, развіцці навучэнцаў, здавальненні іх індывідуальных магчымасцяў, патрабаванняў, цікавасцяў, раскрыцця патэнцыялу кожнай асобы.



Для рэалізацыі праграмы выкарыстоўваюцца наступныя формы навучання: групавыя і индывідуальныя.

Перавага аддаецца індывідуальна-групавой форме навучання. Педагог дадатковай адукацыі ажыццяўляе адукацыйны працэс з навучэнцамі рознага ўзросту, рознага ўзроўню падрыхтоўкі, пачарзе працуючы з кожным і прапануе ім практычныя заданні. Прапануецца таксама работа парамі пры выкананні канкрэтнага задання. На практычных занятках з прымяненнем абсталявання, тэхнічных прылад, прыбораў і механізмаў, патрабуючых пільнай увагі пры выкарыстанні, якія немагчыма выкарыстоўваць пры групавой форме навучання, прапануецца выкарыстоўваць індывідуальныя формы навучання.



Метады навучання:

тлумачальна-илюстратыўны метад навучання – метад, пры якім навучэнцы атрымліваюць веды на занятках у час размовы, лекцыі, трэнінга, дыспута, семінара, кансультацыі, інструктажа, абмеркавання; з навучальнай, тэхнічнай, даведачнай літаратуры; праз мультымедыйныя і экранныя дапаможнікі, інтэрнэт і інш.

рэпрадуктыўны метад навучання – метад, у якім прымяненне вывучанага ажыццяўляецца на аснове ўзора і правіла. Тут дзейнасць навучэнцаў носіць алгарытмічны характар, выконваецца па інструкцыям, прадпісанням, правілам у аналагічных, падобных да прапануемага узора выпадках.

метад праблемного навучання – метад, пры якім выкарыстоўваюцца самыя розныя крыніцы і сродкі. Педагог, перад тым як выкладаць матэрыял, ставіць праблему, фармулюе тэхнічную задачу, а затым раскрывае сістэму доказу, параўноўваючы кропкі погляду, розныя падыходы, паказвае спосабы рашэння пастаўленнай задачы.

эўрыстычны метад навучання прымяняецца з мэтай арганізацыі актыўнага пошуку рашэння прапанаваных у навучанні обо самастойна сфармуляваных тэхнічных і пазнавальных задач. Для стымулявання актыўнага пошуку пастаўленых задач педагог выкарыстоўвае элементы тэорыі рашэння вынаходніцкіх задач (ТРВЗ), прымяняе метады: мазгавы штурм, метад спроб і памылак і інш. метады.

Формы выхавання: масавыя, групавыя, індывідуальныя.

Прапануецца праводзіць выхаваўчыя мерапрыемствы, якія развіваюць творчыя тэхнічныя здольнасці навучэнцаў па накірунках:

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне: тэматычныя гадзіны (авіяцыі, аўтамабіліста, касманаўтыкі, флота, радые, пошука ў інтэрнэце, камп’ютэрнай графікі, вынаходак і інш.), мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейным і памятным датам у свеце навукі і тэхнічнай творчасці, конкурсы, мерапрыемствы, прысвечаныя векапомным падзеям з жыцця беларускай дзяржавы і грамадства, экскурсіі на прамысловыя прадпрыемствы, прэзентацыі, інтэрнэт- форумы і інш.

Духоўнае і эстэтычнае выхаванне: выставы тэхнічнай творчасці, злеты юных тэхнікаў і вынаходнікаў, нядзелі тэхнічнай творчасці, прагляд відэапраграм пра тэхнічную творчасць, сустрэчы з вынаходнікамі і рацыяналізатарамі і інш.

Выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы: мерапрыемствы, якія садзейнічаюць развіццю творчых здольнасцей і падтрымцы адораных навучэнцаў (спаборніцтвы па мадэліраванню, конкурсы навукова-тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі і інш.) , выхаванню культуры здаровага вобразу жыцця: спартакіяды па тэхнічным відам спорта, дні здароўя і інш. 

Сямейнае выхаванне: тэматычныя дні (сям’і, маці), бацькоўскія клубы, майстар-класы, трэнінгі, сумесныя святы і тэхнічныя спаборніцтвы і інш.).

Працоўнае і прафесійнае выхаванне: злеты вынаходнікаў і рацыяналізатараў, тэматычныя дні (прафарыентацыі, адкрытых дзвярэй, прафесіі і інш.), працоўныя акцыі, прафесійна-тэхнічныя конкурсы ў рамках будучай прафесіі і інш.

Экалагічнае выхаванне: экалагічныя акцыі, турніры, конкурсы праектаў па выкарыстанню альтэрнатыўных крыніц энергіі і энергазберажэнню і інш.

Выхаванне культуры небяспечнай жыццядзейнасці: гутаркі, конкурсы, віктарыны па правілах небяспечнай жыццядзейнасці і дзеяннях ва ўмовах надзвычайных сітуацый і інш.
Літаратура
1. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст. / Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. – Мінск: Экаперспектыва, 2007. – 351 с.; іл.

2. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]; рэд. кал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск : Экоперспектива, 2008. – 688 с.; іл.

3. Вялікае княства Літоўскае : Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі-Кадэнцыя / Рэдкал. : Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – 2-е выд. – Мінск : БелЭн, 2007. – 688с. : іл.

4. Вялікае княства Літоўскае : Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2. : Кадэцкі корпус – Яцкевіч / Рэдкал. : Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; З.Э. Герасімовіч. – 2-е выд. – Мінск : БелЭн, 2007. – 792 с. : іл.

5. Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Т.3. Дадатак. А – Я / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.] ; маст. З.Э. Герасімовіч. – Мінск : Беларус. Энцыкл. Імя П. Броўкі, 2010. – 696 с. : іл.

6. Бохан Ю.М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV – канца XVI ст. Мн., 2002.

7. Бохан Ю.М. Зброя Вялікага княства Літоўскага, 1385-1576. Мн., 2003.

8. Бохан Ю.М. Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV – канцы XVI ст. Мінск, 2008.

Разгледжана і рэкамендавана да прымянення

педагагічным саветам ад 09.09.2014 Пратакол №1


УЗГОДНЕНА

Начальнік аддзела адукацыi,

спорту і турызму

Лідскага райвыканкама

А.У. Кадлубай



“ ___________2014г.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка