Праграма III міжнароднага фестывалю квір-культуры dotyk




Дата канвертавання08.03.2017
Памер73.28 Kb.
Праграма III Міжнароднага фестывалю квір-культуры DOTYK*

Сталоўка XYZ (ул. Фабрыцыуса, 4, паверх 3)

18+
24 лютага-6 сакавіка – Выстава «Мы (не) адныя»/ «We are (not) alone».
24 лютага (пятніца)
19.00 Урачыстае адкрыццё III Міжнароднага фестывалю квір-культуры DOTYK.

20.00 Фільм адкрыцця.

23.00-5.00 DOTYK Opening Party. Bryozone (Адэса), Hyper Dead (Стакгольм), Komitet (Кіеў), p.m. (Крым), СЛЁЗЫ АМБАЛА (Кіеў), Алеся Жыткевіч (Мінск). Платны ўваход: 8 руб.

25 лютага (субота)
10.00-17.00 Занятак па жаночай самаабароне і асертыўнасці Wen-Do у Беларусі. ГА «Радзіслава». РЭГІСТРАЦЫЯ** . Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.

12.00 «Менскі квір-шпацыр». DOTYK ft. MAKEOUT. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.

14.30 Лекцыя «Гамафобія як біяпалітыка». Актывіст і даследчык Раман Лексікаў (Украіна)

12.00-14.00 Танцавальны занятак па Vogue з праектам для жанчын «Здольная». На занятак запрашаюцца ўсе, незалежна ад гендарнай ідэнтычнасці. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.

16.00 Дыскусія «Прайд як канцэпцыя ў розных кантэкстах». Удзельні_цы: праваабаронца, удзельніца аргкамітэту Мінск-Гей-Прайд 2014 Кацярына Борсук   (Беларусь), праваабаронцы, удзельні_цы аргкамітэту Балтыйскага Гей-Прайду 2016 Вірджынія Прасміскайтэ і Уладзімір Сімонко (LGL-Литва), каардынатарка праграмы «Гендарная дэмакратыя» Фонду імя Г.Бёлля ва Украіне, удзельніца аргкамітэту Кіеў Прайд-2016 Ганна Даўгапол (Украіна).

18.00 Праграма шведскіх кароткаметражных фільмаў «Простае жыццё» (Швецыя). Фільмы ідуць на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

19.30 Прэзентацыя Стакгольмскага кінафестывалю «Queer Cinema» (Швецыя). Прэзентацыя адбудзецца на англійскай мове з перакладам на рускую.

21.00 Кінапаказ «Пераўтвараючыся ў Эн-Крысцін», рэж. Хелена Ісаксон Бэк/2015/58 хвілін (Швецыя). Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

22.30 DOTYK-Lounge. DJ Scarlett (Беларусь).


26 лютага (нядзеля)
10.00-17.00 Занятак па жаночай самаабароне і асертыўнасці Wen-Do у Беларусі. ГА «Радзіслава». РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.

12.00 Экскурсія па выставе «Мы (не) адныя»/«We are (not) alone» з яе куратар_камі і ўдзельні_цамі.

13.30 Варкшоп «Тэатр прыгнечаных: кіраўніцтва па рашэнні канфліктаў і абмеркаванні праблем». Даследчыца Лена Агарэлышава (Беларусь).

15.30 Праграма кароткаметражных фільмаў расійскіх рэжысёра_к «Адзін дзень з жыцця…». Міжнародны ЛГБТ-кінафестываль «Бок о бок» (Расія).

16.30 Q&A з арганізатар_камі Міжнароднага ЛГБТ-кінафестивалю «Бок о бок» (Расія)

18.00 Кінапаказ «Саніта» рэж. Рахсарэ Гаем Магамі/2015/90 хвілін (Германія, Швейцарыя, Іран). Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

19.30 Варкшоп «Міграцыя і бежанства: ЛГБТ-аспект». Мастак і сацыяльны працаўнік берлінскага цэнтра для бежанцаў Міша Бадасян (Германія) ft. Праваабарончая арганізацыя Human Constanta (Беларусь).
2 сакавіка (чацвер)

20.00 Перформанс. Апавяданне-трылер пра ўзаемадзеянне робатаў і людзей, пра нечалавечых актараў, пра аўтаномію кібермашын "Чалавек, які працуе чалавекам". Групоўка eeefff (Мінск-Масква).


3 сакавіка (пятніца)
13.00-20.00 Індывідуальныя кансультацыі псіхолага для ЛГБТ+-людзей. Псіхолаг Паліна Ліннік. Кансультацыі будуць праходзіць кожную гадзіну. Запісацца можна будзе на інфацэнтры с першага дня фестывалю.

18.30 Лекцыя «Паміж вобразам і суб'ектам: гендарная гісторыя беларускага мастацтва». Даследчыца гендара і візуальнай культуры Таня Сяцко (Беларусь).

20.00 Кінапаказ «Грэшнік у Мекке» рэж. Парвез Шарма/2015/79 хвілін (Індыя, Саудаўская Аравія, ЗША). Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

21.30 Вячэра-гутарка з госцем «Патрабаванне, жаданне, закон». Гісторык і тэарэтык мастацтва, галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса «Разногласия» (colta.ru) Глеб Напрэенка (Расія).


4 сакавіка (субота)
11.00-17.00 Варкшоп Мілаты Сідаравай «Уяўляем спорт інакш: стварэнне гендарна-адчувальнай прасторы для гульні». Праект «Здольная» ft. Мінская Урбаністычная Платформа. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.

12.00 «Менскі квір-шпацыр». DOTYK ft. MAKEOUT. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.

12.00 Ларп «Ларп як спосаб даследавання гендарных пытанняў». ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ». РЕГІСТРАЦЫЯ па электроннай пошце gender.relatedlarp@gmail.com да 20 лютага.

15.30 Artist talk з удзельні_цамі выставы «Мы (не) адныя»/«We are (not) alone»: Аліса Олева (Расія-Вялікабрытанія), Міша Бадасян (Германія).

17.00 Дакументальны спектакль «Шэрая вясёлка» рэж. Валянціна Мароз/60 хвілін (Беларусь). Выпускны праект студэнтаў European College of Liberal Arts in Belarus.

19.00 Канцэрт этна-экстрым гурта «ИВА НОВА» (Санкт-Пецярбург). DOTYK ft. ГА «Радзіслава». Платны ўваход: 5-7 руб.

23.00-5.00 DOTYK Closed - Gender Changer party w/DJs Pogodina + Scarlett. Платны ўваход: 6 руб.
5 сакавіка (нядзеля)
10.00-17.00 Варкшоп Мілаты Сідаравай «Уяўляем спорт інакш: стварэнне гендарна-адчувальнай прасторы для гульні». Праект «Здольная» ft. Мінская Урбаністычная Платформа. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні

12.00 Жывая Бібліятэка «Сустрэча з Іншым».

16.00 Праграма кароткаметражных фільмаў #5films4freedom (Вялікабрытанія). Фільмы ідуць на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

17.00 Лекцыя «Кароткая гісторыя гомасэксуальнасці ў Расіі (XVIII-XX ст.): разметка даследчага поля». Гістарыца, старшая выкладчыца Школы гістарычных навук НДУ ВШЭ Ірына Ралдугіна (Расія).

19.00 Фільм закрыцця.

21.00 Урачыстае закрыццё III Міжнароднага фестывалю квір-культуры DOTYK. Эльзас (Мінск), Under the roof (Мінск).


6 сакавіка (панядзелак)
19.00 Лекцыя «Апісанне рамантычных прыгод: дзённік савецкага латвійскага квір-мужчыны і мінскі эпізод 1952 года». Доктарка гісторыі, старшая навуковая супрацоўніца Інстытута латвійскай гісторыі пры Латвійскім універсітэце Інэта Ліпша (Латвія). Лекцыя пройдзе на расейскай мове.
*УВАХОД на ўсе мерапрыемствы фестывалю за выключэннем канцэртаў і вечарын ВОЛЬНЫ!

** За інфармацыяй аб рэгістрацыі сачыце ў сацыяльных сетках арганізатара_к.



У афішы магчымы змяненні. За змяненнямі сачыце па спасылках:
https://vk.com/dotyk

https://www.facebook.com/dotyk.fest/

http://dotyk.by/


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка