Праграма лід




Дата канвертавання02.05.2017
Памер41.21 Kb.


ПРАГРАМА «ЛІДЭРСТВА Ў МЯСЦОВЫХ СУПОЛЬНАСЦЯХ»
Абвестка пра конкурс
Калі вы імкнецеся зрабіць жыццё лепшым у сваіх гарадах, дварах, пад’ездах – наша праграма для вас! Запрашаем да ўдзелу ў навучальным курсе «Лідэрства ў мясцовых супольнасцях» 2014-2015.
Якасць жыцця людзей, аб'яднаных агульнай тэрыторыяй, можа паляпшацца дзякуючы іх уласным намаганням і супольнай працы яе жыхароў. Праграма дапаможа навучыцца вызначаць праблемы ўнутры супольнасці, планаваць дзеянні па іх вырашэнні і ўвасабляць гэтыя дзеянні ў жыццё.
Мэта праграмы – дапамагчы ўдзельнікам развіць лідэрскія здольнасці і садзейнічаць павышэнню ўстойлівасці, эфектыўнасці і ўплывовасці мясцовых супольнасцей у Беларусі.
Курс будзе праходзіць у Беларусі, з чэрвеня 2014 па красавік 2015 года. Праграму адмініструе асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск).



ДЛЯ КАГО
Удзел у праграме «Лідэрства ў мясцовых супольнасцях» адкрыты для ўсіх актыўных людзей, якія займаюцца паляпшэннем жыцця сваіх супольнасцей, у тым ліку для прадстаўнікоў грамадскіх ініцыятыў і арганізацый Беларусі.
На конкурснай аснове будуць адабраныя тыя, хто прадэманструе матывацыю, здольнасць і досвед працы ў мясцовых супольнасцях. Арганізатары чакаюць ад удзельнікаў адказнае стаўленне і гатоўнасць да навучання і развіцця.
ГРАФІК ПРАГРАМЫ
Курс складаецца з адукацыйных сесій у спалучэнні з практычнымі заданнямі, якія даюць магчымасць скарыстаць новыя веды ў супольнасцях. З удзельнікамі будуць працаваць эксперты з Беларусі, Украіны, Літвы і Расіі, якія распавядуць і прадэманструюць, якія падыходы і інструменты з'яўляюцца эфектыўнымі на мясцовым узроўні.
Заяўнікі мусяць быць упэўненыя, што здолеюць прыняць удзел ва ўсіх сесіях курса.
27-29 чэрвеня 2014 Сесія «Што такое мясцовая супольнасць»:

разуменне падставовых характарыстык супольнасці; аналіз супольнасці з пункту гледжання патрэбаў і існуючых рэсурсаў.
5-7 верасня 2014 Сесія «Планаванне і мясцовыя рэсурсы»:

веданне падставовых інструментаў і тэхнік планавання супольных дзеянняў і ўменне іх выкарыстоўваць; вызначэнне мясцовых і знешніх рэсурсаў супольнасці і спосабы іх прыцягнення.
14-16 лістапада 2014 Сесія «Лідэрства і партнёрства»:

вызначэнне і развіццё ключавых характарыстык эфектыўнага лідэра супольнасці, уключна камунікацыйных навыкаў, навыкаў прэзентацыі; уменне будаваць партнёрскія стасункі з атачэннем і кіраваць кааліцыйнымі ўтварэннямі.
16-18 студзеня 2015 Сесія «Адвакатаванне і ўплыў»:

уменне распрацоўваць і кіраваць праектамі па вырашэнні і прасоўванні сацыяльна важных пытанняў; уменне карыстацца рознымі магчымасцямі прыцягнення рэсурсаў, уключна онлайн.
сакавік 2015 года Заключная ацэначная сустрэча.
Цягам курса ўдзельнікаў будуць суправаджаць ментары (настаўнікі), якія з'яўляюцца прафесіяналамі ў розных аспектах дзейнасці грамадскіх ініцыятыў, уключна сферы ўстойлівага мясцовага развіцця.
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ
Адбор удзельнікаў праграмы адбываецца на конкурснай аснове. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць форму заяўкі онлайн да 4 чэрвеня 2014 года (уключна). Форма даступна па спасылцы

https://www.surveymonkey.com/s/local-leadership-program-BY




Пра вынікі адбору ўдзельнікам будзе паведамлена не пазней 11 чэрвеня.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі па пражыванні, харчаванні, падрыхтоўцы раздаткавых матэрыялаў; транспартныя выдаткі ўдзельнікаў не кампенсуюцца.
Кантактны е-мейл, па якім можна звяртацца па пытаннях, звязаных з удзелам у праграме: locaLeaders@gmail.com
Усе правы і аўтарства на праграму “Лідэрства ў мясцовых супольнасцях” належаць міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі Пакт.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка