Праграма педагагічнай пераддыпломнай практыкі




старонка1/7
Дата канвертавання23.06.2018
Памер0.67 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

________________ С. М. Ходзін

«____»______________20__ г.

Рэгістрацыйны № ________


ПРАГРАМА

педагагічнай пераддыпломнай практыкі

для спецыяльнасцей:
1–21 05 01 «Беларуская філалогія (па напрамках)»,
напрамкі спецыяльнасці:
1–21 05 01-01 «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)»,
1–21 05 01-02 «Беларуская філалогія (камп’ютарная філалогія)»,
1–21 05 01-03 «Беларуская філалогія (дзелавая камунікацыя)»,
спецыялізацыі адпаведна АСВА 1-21 05 01-2013

2017 г.


СКЛАДАЛЬНІКІ:

І. Э. Саўко, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

В. Л. Жук, загадчык кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар;

В.Ю.Дылеўская, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

А. А. Канавальчык, дацэнт кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

І.М.Саматыя, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

І.У.Таяноўская, загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:
Кафедрай рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры

(пратакол № 3 ад 10 кастрычніка 2017 г.)


Саветам філалагічнага факультэта (пратакол № 3 ад 30 лістапада 2017 г.)




1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Праграма педагагічнай пераддыпломнай практыкі прызначана для студэнтаў 4 курса спецыяльнасцей 1–21 05 01 «Беларуская філалогія (па напрамках)», напрамкі спецыяльнасці: 1–21 05 01-01 «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)», 1–21 05 01-02 «Беларуская філалогія (камп’ютарная філалогія)», 1–21 05 01-03 «Беларуская філалогія (дзелавая камунікацыя)», вочнай і завочнай формаў атрымання вышэйшай адукацыі, I ступені вышэйшай адукацыі.

Працягласць педагагічнай пераддыпломнай практыкі складае:

1) 10 тыдняў (15 заліковых адзінак) – па спецыяльнасці «Беларуская філалогія (па напрамках)», вочная форма навучання;

2) 4 тыдні (15 заліковых адзінак) – па спецыяльнасці «Беларуская філалогія (па напрамках)», завочная форма навучання.

Педагагічная пераддыпломная практыка праводзіцца ў 8 семестры ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі спецыяльнасцей 1-21 05 01 01 “Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)” (№ D 21-079/вуч.), 1-21 05 01 01 “Беларуская філалогія (камп’ютарнае забеспячэнне)” (№ D 21-080/вуч.), 1-21 05 01 01“Беларуская філалогія (дзелавая камунікацыя)” (№ D 21-081/вуч.).

Праграма педагагічнай пераддыпломнай практыкі распрацавана ў адпаведнасці:

- з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 студзеня 2011 г.;

- з пунктам 4 «Палажэння аб практыцы студэнтаў, курсантаў, слухачоў», зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2010 г. № 860;

- з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.04. 2015 г. «Парадак распрацоўкі і зацвярджэння вучэбных праграм і праграм практык для рэалізацыі зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі»;

- з пастановай Міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь ад 20.03.2012 г. № 24 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку і асаблівасцях праходжання практыкі студэнтамі, якім пасля завяршэння навучання прысвойваюцца педагагічныя кваліфікацыі»;

- з «Палажэннем аб практыцы студэнтаў першай і другой ступеней вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі комплексу БДУ», зацверджаным загадам № 46-АД ад 07. 02. 2014 г.

Праграма распрацавана на аснове адукацыйных стандартаў АСВА 1-21 05 01-2013 для спецыяльнасцей 1–21 05 01 «Беларуская філалогія (па напрамках)», напрамкі спецыяльнасці: 1–21 05 01-01 «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)» (вучэбны план № D 21.079/вуч.); 1–21 05 01-02 «Беларуская філалогія (камп’ютарная філалогія)» (вучэбны план №D 21.080/вуч.); 1–21 05 01-03 «Беларуская філалогія (дзелавая камунікацыя)» (вучэбны план № D 21.081/вуч.).

Мэта пераддыпломнай педагагічнай практыкі – фарміраванне ў студэнтаў прафесійна-педагагічных уменняў арганізацыі вучэбна-выхаваўчай работы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі і падрыхтоўка выпускнікоў да самастойнай прафесійнай дзейнасці ў якасці настаўніка  беларускай мовы і літаратуры.

Задачы пераддыпломнай педагагічнай практыкі:

- знаёмства з сістэмай вучэбна-выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі, вывучэнне арганізацыі адукацыйнага працэсу ў навучальнай установе, азнаямленне з нарматыўнай дакументацыяй;

- знаёмства з педагагічным вопытам, далучэнне да практычнай педагагічнай дзейнасці, авалоданне сістэмай працы настаўніка беларускай мовы і літаратуры;

- фарміраванне здольнасці да комплекснага выкарыстання ведаў і ўменняў па цыкле філалагічных, псіхолага-педагагічных дысцыплін, методык выкладання мовы і літаратуры пры вырашэнні разнастайных педагагічных задач;

- развіццё ўменняў арганізоўваць цэласны адукацыйны працэс, ажыццяўляць кіраванне ім з дапамогай маніторынгу, кантролю, ацэнкі;

- азнаямленне з сістэмай выхаваўчай работы з навучэнцамi ў навучальнай установе, з сутнасцю працы класнага кіраўніка; вывучэнне асобы навучэнца, вучнёўскага калектыву і адносін, якія ўзнікаюць у ім;

- развіццё каштоўнасных адносін да прафесіі педагога, адказнасці за вынікі педагагічнай працы.

Рэалізацыя названых мэты і задач педагагічнай практыкі накіравана на тое, каб шляхам уключэння студэнтаў у віды педагагічнай дзейнасці, якія паступова ўскладняюцца, забяспечваць фарміраванне ў іх прафесійна-педагагічных кампетэнцый, што вызначаюцца ўзроўнем здольнасці студэнта (выпускніка) прымяняць атрыманыя псіхолага-педагагічныя і спецыяльныя веды і ўменні для паспяховага вырашэння прафесійных задач.



Патрабаванні да зместу і арганізацыі пераддыпломнай педагагічнай практыкі (у адпаведнасці з адукацыйным стандартам). Пераддыпломная педагагічная практыка студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Беларуская філалогія (па напрамках)»:

Мэты пераддыпломнай практыкі:

– азнаямленне з вучэбнай і выхаваўчай працай установы адукацыі;

– назіранне за вучэбным калектывам, вывучэнне асобы навучэнца;

– правядзенне вучэбнай працы ў якасці настаўніка адпаведнага прадмета;

– правядзенне выхаваўчай і культурна-творчай працы ў якасці класнага кіраўніка;

– правядзенне навукова-даследчай працы па псіхолага-недагагічных праблемах;

– удзел у метадычнай працы ўстановы адукацыі;

– ацэнка прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў, набытых падчас праходжання педагагічнай практыкі.

У выніку прахождання педагагічнай (пераддыпломнай) практыкі навучэнец павінен:

1) замацаваць і ўдасканаліць веды, атрыманыя ў выніку вывучэння лінгвістычных, літаратуразнаўчых і псіхолага-педагагічных дысцыплін;

2) авалодаць асноўнымі прафесійнымі ўменнямі настаўніка-прадметніка і класнага кіраўніка.

У ходзе выканання праграмы практыкі фарміруюцца наступныя


– АК-1. Умець выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.

– АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

– АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі.

– АК-4. Умець працаваць самастойна.

– АК-5.Быць здольным прадуцыраваць новыя ідэі (валодаць крэатыўнасцю).

– АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам пры рашэнні праблем.

– АК-7. Мець навыкі, звязаныя з выкарыстаннем тэхнічных прыстасаванняў, кіраваннем інфармацыяй і працай з камп'ютарам.

– АК-8. Мець навыкі вуснай і пісьмовай камунікацыі.




  • сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі спецыяліста:

–САК-1. Валодаць якасцямі грамадзянскасці.

–САК-2. Быць здольным да сацыяльных кантактаў.



  • САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасабовых камунікацый.

  • САК-4.Валодаць навыкамі захавання здароўя.

  • САК-5.Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі.

  • САК-6. Умець працаваць у калектыве.




  • прафесійныя кампетэнцыі спецыяліста ў наступных галінах.


Навукова-педагагічная і вучэбна-метадычная дзейнасць

– ПК-1. Планаваць, арганізоўваць і весці педагагічную (вучэбную, метадычную, выхаваўчую) дзейнасць.

– ПК-2. Выкарыстоўваць розныя тэхналогіі навучання беларускай мове і літаратуры.

– ПК- 4. Ажыццяўляць маніторынг адукацыйнага працэсу, дыягностыку вучэбных і выхаваўчых вынікаў.



Навукова-даследчая дзейнасць

– ПК-6. Выбіраць неабходныя метады даследавання , мадыфікаваць існуючыя і выкарыстоўваць новыя, зыходзячы з з задач канкрэтнага даследавання.

– ПК-7. Выкарыстоўваць у працы сучасныя камп’ютарныя метады збору апрацоўкі і захавання інфармацыі.

– ПК-8. Прадстаўляць вынікі навуковай працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі.

– ПК-10. Карыстацца навуковай і даведачнай літаратурай па беларускай, рускай і замежных мовах.
Арганізацыйна-кіруючая дзейнасць

– ПК-13. Арганізоўваць працу малых калектываў выканаўцаў для дасягнення пастаўленых мэт.

– ПК-14. Выкарыстоўваць у свёй дзейнасці навыкі педагагічных (дзелавых) кантактаў.

Інавацыйная дзейнасць

– ПК-24.Авалодваць і укараняць у навучальны працэс інавацыйныя тэхналогіі.



У выніку праходжання педагагічнай пераддыпломнай практыкі студэнты павінны:

1) замацаваць і ўдасканаліць веды, атрыманыя ў выніку вывучэння лінгвістычных і літаратуразнаўчых дысцыплін, педагогікі, псіхалогіі, методык выкладання мовы і літаратуры;

2) авалодаць асноўнымі прафесійнымі ўменнямі настаўніка-прадметнікаў і класнага кіраўніка:

- мадэляваць і праводзіць урокі мовы і літаратуры розных тыпаў;

- правільна ацэньваць вынікі вучэбнай дзейнасці школьнікаў;

- ажыццяўляць пазакласную працу па прадмеце, выхаваўчую работу з навучэнцамі, весці псіхолага-педагагічныя назіранні;

Пераддыпломная педагагічная практыка студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Беларуская філалогія», прадугледжвае:

- навучыцца аналізаваць сваю вучэбна-педагагічную дзейнасць;

- азнаямленне і вучэбнай і выхаваўчай работай установы адукацыі;

- правядзенне вучэбнай працы ў якасці настаўніка адпаведнага прадмета;

- правядзенне выхаваўчай і культурна-творчай працы ў якасці класнага кіраўніка;

- вывучэнне псіхолага-педагагічных праблем;

- удзел у метадычнай рабоце ўстановы адукацыі;

- ацэнку прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў, набытых за час праходжання педагагічнай практыкі; падрыхтоўку справаздачнай дакументацыі; ўдзел у выніковай канферэнцыі па выніках педагагічнай практыкі.

У ходзе выканання праграмы практыкі фармуюцца наступныя акадэмічныя і прафесійныя кампетэнцыі:

– АК-1. Умець прымяняць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.

– АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

– АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі.

– АК-4. Умець працаваць самастойна.

– АК-8. Валодаць навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі.

– ПК-1. Планаваць, арганізоўваць і весці педагагічную (вучэбную, метадычную, выхаваўчую) дзейнасць.

– ПК-2. Прымяняць розныя тэхналогіі навучання мове і літаратуры.

– ПК-3. Асвойваць і ўкараняць у навучальны працэс інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі.

– ПК-4. Выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці навыкі педагагiчнага (дзелавога) суразмоўніцтва.

– ПК-5. Ствараць і рэдагаваць дакументы з улікам спецыфікі дзелавой камунікацыі.

Базы пераддыпломнай педагагічнай практыкі. Студэнты 4 курса філалагічнага факультэта праходзяць практыку, як правіла, у 5-11 класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска: сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, а таксама на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі іншых рэгіёнаў краіны (звычайна студэнты завочнай формы навучання).

Студэнты завочнай формы навучання, якія працуюць па спецыяльнасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, праходзяць педагагічную практыку па месцы працы. Для студэнтаў завочнай формы навучання, якія не працуюць або працуюць не паводле профілю абранай спецыяльнасці, праходжанне практыкі з'яўляецца абавязковым на месцах, вызначаных выпускаючай кафедрай, і па зацверджанай ва ўніверсітэце праграме.


2. ЗМЕСТ ПЕРАДДЫПЛОМНАЙ ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАКТЫКІ
У першы дзень практыкі праводзіцца ўстаноўчы курсавы сход па арганізацыйна-метадычных пытаннях, падчас якога студэнты атрымліваюць неабходныя ўказанні і рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні вучэбна-выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі, па вядзенні дакументацыі і складання справаздачы аб праходжанні практыкі.

Падчас праходжання практыкі студэнт пад кантролем непасрэднага кіраўніка практыкі ад ўстановы адукацыі (настаўніка-прадметніка, выкладчыка) выконвае праграму практыкі і адлюстроўвае ход яе выканання ў дзённіку праходжання практыкі.

Пераддыпломная педагагічная практыка праходзіць у тры этапы:

1) азнаямленча-адаптацыйны этап;

2) вучэбна-трэніровачны этап;

3) залікова-трэніровачны этап.

Падчас азнаямленча-адаптацыйнага этапу студэнты знаёмяцца з установай адукацыі, настаўнікамі, вучнямі, арганізацыяй і планаваннем вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Студэнт замацоўваецца за адным альбо двума паралельнымі класамі з такім разлікам, каб тыднёвая колькасць урокаў мовы і літаратуры была не менш за пяць-шэсць. Практыканты наведваюць ўсе ўрокі беларускай мовы і літаратуры а таксама ўрокі іншых настаўнікаў у тых класах, за якімі яны замацаваны, вывучаюць правілы вядзення школьнай дакументацыі.

Вынікі ўсіх назіранняў за дзейнасцю настаўніка і вучняў на наведаных уроках і пазакласных мерапрыемствах афармляюцца ў выглядзе пратакольных запісаў. Гл. Дадатак №1.1

Вучэбна-трэніровачны этап прадугледжвае ўключэнне студэнтаў у вучэбна-выхаваўчы працэс ва ўстанове агульнай сярэдняй (або вышэйшай) адукацыі. Студэнты праводзяць пробныя ўрокі, прысутнічаюць на пробных ўроках аднакурснікаў, працягваюць наведваць урокі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, назіраюць за вучэбнай дзейнасцю навучэнцаў.

Канспекты ўсіх урокаў павінны быць падрыхтаваны самім студэнтам, метадычна правільна аформлены, цалкам адлюстроўваць задуманы ход урока. Канспекты урокаў правяраюцца і зацвярджаюцца настаўнікам (або групавым кіраўніком) за 1-2 дні да правядзення дадзенага ўрока. Студэнт не дапускаецца да правядзення ўрока, калі ў яго адсутнічае падрыхтаваны канспект.

Пасля ўрокаў праводзіцца іх аналіз, падчас якога спачатку выступае з самааналізам студэнт, які праводзіў урок, затым - аднакурснікі, якія прысутнічалі на ўроку, і ў канцы - настаўнік або групавы кіраўнік. Адзнакі за пробныя ўрокі не ставяцца.

Падчас залікова-трэнiровачнага этапа студэнты:

- праводзяць ўсе ўрокі беларускай мовы і літаратуры ў замацаваных за імі класах, пры гэтым некаторыя ўрокі могуць быць заліковымі;

- наведваюць і аналізуюць заліковыя ўрокі аднакурснікаў;

- праводзяць выхаваўчае мерапрыемства або даследчую работу па педагогіцы;

- выконваюць заданне па псіхалогіі.



Колькасць заліковых урокаў:

1) для студэнтаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія (па напрамках)» вочнай формы навучання - 16 (восем па мове і восем па літаратуры);

2) для студэнтаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія (па напрамках)" завочнай формы навучання - 6 (тры па мове і тры па літаратуры).

Студэнт не дапускаецца да правядзення ўрока, калі ў яго адсутнічае канспект дадзенага ўрока. Нядопуск да ўрока прыраўноўваецца да адмоўнай адзнакі за ўрок.

Заліковыя ўрокі аналізуюцца самім студэнтам, аднакурснікамі, настаўнікам, групавым кіраўніком і ацэньваюцца, адзнака ставіцца на канспекце дадзенага ўрока і суправаджаецца подпісам настаўніка ці групавога кіраўніка.

Акрамя таго, ацэньваюцца ўменне студэнта ажыццяўляць самааналіз праведзенага ўрока, уменні практыкантаў аналізаваць ўрокі аднакурснікаў, метадычна правільна афармляць канспекты урокаў.

У апошні тыдзень практыкі студэнты прыступаюць і да афармлення справаздачнай дакументацыі аб праходжанні практыкі.
3. ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
3.1. АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАКТЫКІ
Каляндарны графік практыкі


Этапы практыкі

Беларуская філалогія(вочная форма навучання)

Беларуская філалогія (завочная форма навучання)


Азнаямляльна-адаптацыйны

Першы тыдзень

Першы тыдзень

Вучэбна-трэніровачны

Другі-чацвёрты тыдзень

Другі тыдзень

Залікова-трэніравальны

Пяты-дзясяты тыдзень

Трэці-чацвёрты тыдзень

Пробныя і заліковыя ўрокі студэнты праводзяць па індывідуальным графіку, звязаным з раскладам урокаў мовы і літаратуры ў замацаваных за практыкантамі класах. Расклад пробных урокаў паведамляецца групавому кіраўніку.

Да канца вучэбна-трэнiровачнага этапа студэнты складаюць графік заліковых урокаў па наступнай схеме:
Узор афармлення графіка заліковых урокаў


Графік заліковых урокаў па беларускай мове і літаратуры

ў гімназіі з беларускай мовай навучання №23 г.Мінска

Хто праводзіць

(прозвшча,імя, імя па бацьку)




Клас


Тэма ўрока

Дата

правя-


дзення

Час правядзення


кабі-нета




















Графік заліковых урокаў здаецца старасту групы, які зводзіць усе звесткі ў адную табліцу, здае яе групавому кіраўніку і кіраўніку практыкі ад факультэта. Калі пасля ў графіку заліковых урокаў адбываюцца змены, студэнты абавязаны папярэдзіць пра гэта групавога кіраўніка.

Даты правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў вызначаюцца ў адпаведнасці з планам выхаваўчай працы ў дадзеным класе, узгадняюцца з класным кіраўніком і паведамляюцца кіраўніку ад кафедры педагогікі.
3.2. ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПЕДАГАГІЧНЫХ ЗАДАННЯЎ-ПРАЕКТАЎ
ДАСЛЕДЧАГА ХАРАКТАРУ

1. Вывучыць асаблівасці ўзаемадзеяння ў сістэме «настаўнік - вучань». Прапанаваць, калі неабходна, рэкамендацыі па ўдасканаленні прафесійных і асобасных якасцей настаўніка.

2. Вызначыць ступень самастойнасці вучняў на ўроку беларускай мовы. Сфармуляваць рэкамендацыі па яе аптымізацыі.

3. Вывучыць стыль зносін настаўніка са школьным класам. Вызначыць ступень уплыву стылю зносін настаўніка на актывізацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў. Сфармуляваць, калі неабходна, рэкамендацыі па ўдасканаленні стылю зносін настаўніка.

4. Вывучыць пазнавальныя інтарэсы вучняў і месца ў іх беларускай мовы. Прапанаваць праграму развіцця пазнавальных інтарэсаў школьнікаў.

5. Ацаніць прафесійную накіраванасць асобы настаўніка. Сфармуляваць, калі неабходна, рэкамендацыі па яе ўдасканаленні.

6. Вывучыць міжасобасныя адносіны ў вучнёўскай групе. Прапанаваць праграму іх аптымізацыі.

7. Вызначыць ўплыў маўленчых паводзін настаўніка на актывізацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў.

8. Вывучыць і ахарактарызаваць магчымасці выкарыстання актыўных форм і метадаў навучання на ўроках беларускай літаратуры.

9. Раскрыць практычныя прыёмы актывізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроку беларускай мовы.

10. Вывучыць каштоўнасныя арыентацыі падлеткаў. Абагульніць і прааналізаваць атрыманыя дадзеныя. Прапанаваць рэкамендацыі.

11. Скласці анкету для вывучэння прафесійнай арыентацыі старшакласнікаў. Правесці анкетаванне і прааналізаваць атрыманыя дадзеныя.

12. Вызначыць вядучыя матывы вучэння навучэнцаў пэўнага класа. Вылучыць умоўныя групы навучэнцаў. Сфармуляваць рэкамендацыі па працы з кожнай групай.

13. Прасачыць узаемасувязь асобасных якасцей настаўніка і спосабаў пераадолення ім цяжкасцей у педагагічных зносінах. Зрабіць высновы і абгрунтаваныя каментарыі.

14. Прапанаваць сістэму мер па папярэджанні і карэкцыі дзіцячай канфліктнасці на аснове вывучэння гэтай праблемы ў школьным класе.

15. Вывучыць матывы выбару вучнямі адзін аднаго для сумеснай вучэбнай працы. Сфармуляваць рэкамендацыі па камплектаванні вучэбных рабочых груп.

16. Вызначыць узровень таварыскасці настаўніка. Прапанаваць, калі неабходна, шляхі яго самавыхавання.

17. Вывучыць уплыў адносін настаўніка і вучняў на працэс і вынікі вучэбнай дзейнасці. Прапанаваць, калі неабходна, праграму ўдасканалення стылю адносін настаўніка да вучняў.

18. Вывучыць формы дыферэнцыраванага навучання ў школе. Прапанаваць, калі неабходна, шляхі ўдасканалення дыферэнцыраванага навучання.



3.3. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЕ І ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
І. Літаратура па педагогіцы
Артеменко, З.В. Формы воспитательной работы с молодежью: организация и методика проведения / З. В. Артеменко, Ж. Е. Завадская; под ред. А. П. Сманцера. – Минск, 2000.

Беларускія народныя гульні і забавы / укл. К. Л. Лабачэўская. – Мінск, 1990.

Букатов, В.М. Педагогические таинства дидактических игр / В. М. Букатов. – М., 1997.

Горленко, В.П. Педагогическая практика студентов: развитие научных основ / В. П. Горленко; под ред. И. Ф. Харламова. – Минск, 2002.

Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии / Н. И. Запрудский. – Минск, 2006.

Звоник, И.Я. Содержание и организация педагогической практики: учеб.-метод. пособие для студентов-практикантов географического и филологического факультетов: в 2 ч. / И. Я. Звоник, Л. С. Полякова. – Минск, 2006.

Кульневич, С.В. Воспитательная работа в современной школе. Воспитание: от формирования к развитию / С. В. Кульневич, Т. П. Лакоценина. – М.: Ростов н/Д, 2000.

Методика воспитательной работы: учеб. пособие для студентов высш. пед. учеб. заведений / Л. А. Байкова [и др.]; под ред. В. А. Сластенина. – М., 2004.

Настольная книга для преподавателя / авт.-сост. И. Н. Кузнецов. – Минск, 2005.

Селевко, Г. К. Современные образовательные технологии / Г. К. Селевко. – М., 1998.

Чепиков, В.Т. Педагогическая практика: учеб.-практ. пособие / В. Т. Чепиков. – Минск, 2004.


ІІ. Вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў

  і дапаможнікі для навучэнцаў


Беларуская мова і літаратура

  1   2   3   4   5   6   7


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка