Праграма вытворчая практыка




Дата канвертавання08.05.2017
Памер152.94 Kb.
Установа адукацыі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

Зацвярджаю
Рэктар БДУКМ

________Ю.П.Бондарь

“___”_________ 2014 г.

Рэгістрацыйны № ____


ПРАГРАМА

ВЫТВОРЧАЯ ПРАКТЫКА

Для спецыяльнасці:

1-17 03 01 Мастацтва эстрады (па напрамках)



напрамкаў спецыяльнасці:

1-17 03 01-01 Мастацтва эстрады (інструментальная музыка)

1-17 03 01-02 Мастацтва эстрады (камп’ютэрная музыка)

1-17 03 01-03 Мастацтва эстрады (спевы)

2014 г.

СКЛАДАЛЬНІКІ:

Т.В. Дзейко, дацэнт кафедры мастацтва эстрады ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
РАЗГЛЕДЖАНА І РЭКАМЕНДАВАНА да зацвярджэння:

кафедрай “Мастацтва эстрады” ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 1 ад 02.09.13)


прэзідыумам навукова-метадычнага савету ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 4 ад 16.04.2014г.)

Адказны за рэдакцыю

Адказны за выпуск Т.У.Дзейко


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вучэбная і вытворчая (репетыцыйна-канцэртная) практыка студэнтаў з’яўляюцца часткай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных музыкантаў-выканаўцаў для творчых устаноў культуры і мастацтва.

Праграма практыкі студэнтаў з’яўляецца галоўным метадычным дакументам, які вызначае патрабаванні да практычнай падрыхтоўкі спецыялістаў- выканаўцаў у культурнай сферы. Праграма распрацавана ў адпаведнасці з кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Адукацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб практыцы студэнтаў, курсантаў, слухачоў зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2010 г. № 860.



Мэтай праходжання студэнтамі практык з’яўляецца замацаванне і паглыбенне ведаў, атрыманых студэнтамі ў час навучання ва ўніверсітэце, набыццё навыкаў практычнай дзейнасці па спецыялізацыі (спецінструмент, спевы, камп’ютэрная музыка), фарміраванне значных якасцей і ўласцівасцяў асобы музыканта, высокакваліфікаванага спецыяліста, які валодае мастацкім музычна-выканальніцкім майстэрствам, неабходным для самастойнай прафесійнай дзейнасці ў якасці саліста аркестра, інструментальнага ансамбля, саліста-вакаліста, камп’ютаршчыка-аранжыроўшчыка.

Асноўнымі задачамі практыкі з’яўляюцца:



  1. Замацаванне і паглыбленне тэарэтычных ведаў на практыцы, набыццё студэнтамі практычных навыкаў і ведаў.

  2. Вывучэнне работы базавых устаноў культуры.

  3. Набыццё студэнтамі вопыту самастойнай працы ў прафесійнай дзейнасці музычнай культуры.

  4. Накапленне студэнтамі вопыту прафесійнай дзейнасці, развіццё выканальніцкага майстэрства ў выбары сродкаў і метадаў працы.

  5. Фарміраванне сацыяльна актыўных адносін студэнта да прафесійнай дзейнасці.

Змест практыкі заснаваны на працы студэнта ў творчым калектыве базы практыкі па сваёй прафесійнай арыентацыі і заможнасці і ўключае заданні ў форме кантрольных рэпетыцый (у якасці музыканта-выканаўца, камп’ютэршчыка-аранжыроўшчыка, вакаліста-саліста, дырыжора), выканальніцка-даследчую дзейнасць (напісанне рэферата па методыцы кіраўніцтва творчым калектывам). Змест практыкі накіраваны на засваенне новых прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў:

  • прафесійна і метадычна планаваць вытворчы працэс у музычных культурных установах;

  • ствараць і праводзіць рэпетыцыйныя, канцэртныя мерапрыемствы, праэкты і праграмы;

  • авалодваць працэсам творчага і даследчага напрамку.

Пастаўленыя задачы ствараюць спрыяльныя ўмовы для развіцця мастацкай творчасці, для мастацкі апраўданай інтэрпрэтацыі, віртуёзнага выканання музычных твораў, поўнага раскрыцця музычных ведаў, развіцця мэтанакіраванасці, упэўненага мастацкага густу і дасканалага валодання ўсімі тэхнічнымі сродкамі.

У якасці базавых устаноў вытворчай практыкі выкрыстоўваюцца: эстрадна-сімфанічны аркестр, камерны аркестр, джаз-бэнд, інструментальныя гурты.



Віды практык:

  • вучэбная праходзіць у 5, 6 семестры ( 2 тыдні);

  • вытворчыя практыкі ў 7 семестры (3 тыдні);

  • пераддыпломная праходзіць у 9 семестры (5 тыдняў).

На працягу вытворчай практыкі студэнты знаёмяцца з асноўнымі напрамкамі дзейнасці творчага калектыву, матэрыяльна-тэхнічнай базай, вопытам правядзення канцэртаў і арганізацыі канцэртнай дзейнасці. Яны паслядоўна авалодаюць працэсам творчага і даследчага напрамку, вывучаюць артыстычны вопыт, актыўна ўдзельнічаюць у рэпетацыйнай рабоце, знаёмяцца з вопытам работы кіраўніка.
Вытворчая практыка арганізуецца дэканатам і кафедрамі спецыяльных дысцыплін. Адказны ад кафедры ажыццяўляе кіраванне і кантроль за праходжаннем студэнтамі практыкі, накіроўвае на вытворчую базу, праводзіць устаноўчую і выніковую нарады з практыкантамі. Арганізуе і праводзіць абарону практыкі, на якой прысутнічаюць усе практыканты і кіраўнікі практыкі. Складае справаздачу аб праходжанні студэнтамі вытворчай практыкі. Практыка на 4 і 5 курсах праходзіць з адрывам ад вучобы. У канцы праходжання практыкі прадугледжаны дыферэнцыраваны залік.


ЗМЕСТ ПРАКТЫКІ
Змест практыкі ўключае выканальніцка-даследчую дзейнасць. Студэнт-практыкант наведвае базу практыкі, знаёміцца з дзейнасцю калектыва, прымае ўдзел у падрыхтоўке і правядзенні канкрэтных мерапрыемстваў. У час праходжання практыкі студэнты знаёмяцца з пытаннямі арганізацыі рэпетыцый, канцэртаў.

Змест практыкі прадугледжвае фарміраванне ў студэнтаў навыкаў арганізацыі творчага і выканальніцкага працэсу ў музычна-культурных установах.

Асноўны змест вытворчай практыкі ўключае наступныя кампаненты:


  • вывучэнне асобы ўдзельніка творчага калектыву, выяўленне яго здольнасцей, матываў творчай дзейнасці і мадуляванне перспектыў мастацкага росту;

  • арганізацыю міжасобных адносін удзельнікаў калектыву як у малых групах (аркестровыя групы, харавыя, ансамблевыя саставы і г.д.), так і ў рамках усяго калектыву;

  • вывучэнне, аналіз і самааналіз арганізацыйна-метадычнага і творчага вопыту, умоваў фарміравання і развіцця агульнай культуры будучага кіраўніка і ўдзельніка калектыву;

  • удзел у творча-эксперыментальнай і метадычнай рабоце;

  • выкананне індывідуальных творчых заданняў і іх практычную апрабацыю ў рэпетыцыйнай і канцэртнай рабоце базавага калектыву (афармленне партытур, напісанне аранжыровак, інструментовак, перакладаў музычных твораў).

Напрамкі дзейнасці у перыяд праходжання практыкі:

  • замацаванне тэарэтычных ведаў;

  • авалодванне практычнымі ўменнямі і навыкамі.


Вучэбная (азнаямленчая) практыка.

Вучэбная практыка студэнтаў праходзіць у 5 і 6 семестры, на працягу 2 тыдняў без адрыву ад заняткаў;



Мэта практыкі – ўзмацненне дадзеных ведаў і набыццё новых прафесійных уменняў і навыкаў. Знаёмства студэнтаў з установымі культуры і музычнай адукацыі горада Мінска і развіццё навыкаў арганізацыі рэпетыцыйна-канцэртнай дзейнасці і выкладальніцтва, а таксама атрыманне пачатковага прафесійнага вопыту ў працы.

Задачы практыкі:

1.Знаёмства і аналіз асноўных напрамкаў і форм дзейнасці дзяржаўных творчых калектываў.

2. Вывучэнне структуры ўстановы сацыякультурнай дзейнасці, асаблівасці функцыяніравання мастацкага калектыву ў межах сваёй спецыяльнасці.

3. Вывучэнне і аналіз мерапрыемстваў, якія праводзяцца на базе практыкі.



Базы практыкі: дзяржаўныя, розных відаў уласнасці творчыя калектывы (аркестр, гурт,прадзюсарскі цэнтр).

Змест практыкі:

  1. Вывучэнне структуры ўпраўлення і напрамку дзейнасці ўстаноў культуры і музычнай адукацыі.

  2. Вывучэнне службовых абавязкаў спецыялістаў базавых устаноў.

  3. Аналіз дзейнасці базавых устаноў.

  4. Вывучэнне камерцыйнай дзейнасці базавых устаноў.

У перыяд праходжання практыкі студэнт павінен:

1. Азнаёміцца і апісаць структуру органаў установы культуры.

2. Азнаёміцца з абавязкамі спецыяліста базавага калектыву.

3. Азнаёміцца з відамі платных паслуг базавай установы.

4. Выканаць увесь аб’ём заданняў у адпаведнасці з праграмай практыкі.

5. Удзельнічаць у грамадскім жыцці працоўнага калектыву ўстановы,

выконваць усе патрабаванні яе ўнутранага распарадку і патрабаванні

па ахове працы і тэхніцы бяспекі.

Пасля заканчэння практыкі студэнт у вуснай форме павінен падрыхтаваць справаздачу аб праходжанні вучэбнай практыкі.
Вытворчая практыка (рэпетыцыйна-канцэртная).

Вытворчая практыка (рэпетыцыйна-канцэртная) праходзіць у 7 семестры 5 тыдняў з адрывам ад заняткаў. Вытворчая практыка арыентуе студэнтаў на атрыманне прафесіі музыканта-выканаўца, саліста-вакаліста, аранжыроўшчыка.



Задачы вытворчай практыкі:

1. Ўдзельнічаць у рэпетыцыйна-канцэртнай дзейнасці базавага калектыву.



  1. Вывучыць рэпертуар творчага калектыву.

  2. Вывучыць дакументы менеджменту.

  3. Вывучыць складанне агульнай структуры адміністратыўнага кіравання.

  4. Азнаёміцца са штатным раскладам творчага калектыву.

У перыяд практыкі студэнт павінен:

1. Набыць навыкі практычнага выкарыстання ведаў набытых у час навучання ва ўніверсітэце.

2. Укараніць навыкі самастойнай работы з мастацкім калектывам.

3. Развіць сталае творчае мысленне, смелы і ўпэўнены прафесійны падыход да працы.

4. Прымаць удзел у рэпетыцыях творчага калектыву.

5. Весці дзённік практыкі і сістэматычнае запаўненне яго.

6. Аформіць справаздачную дакументацыю па праходжанні практыкі.
Вынікі праходжання вытвочай практыкі абараняюцца ў два этапы:

1 этап. Правесці залікова-кантрольную рэпетыцыю, на базе практыкі ў якасці музыканта-выканаўцы (напрамку “Інструментальная музыка”), вакаліста (напрамку “Спевы”), аранжыроўшчыка (напрамку “Камп’ютэрная музыка”).

2 этап. Прадставіць у пісьмовым выглядзе:

- індывідуальны план праходжання практыкі;

- дзённік вытворчай практыкі;

- характэрыстыку-водгук кіраўніка базавай установы;

- пратакол абмеркавання камісіі базавай установы адкрытай рэпетыцыі;

- прадставіць адну ўласную аранжыроўку, або пераклад музычнага твора;

- водгук студэнта аб ураджаннях праходжання вытворчай практыкі.

Па выніках праходжання і абароны практыкі выстаўляецца дыферэнцыраваная адзнака.


Вытворчая практыка пераддыпломная.

Вытворчая практыка праходзіць у 9 семестры 7 тыдняў з адрывам ад заняткаў.



Мэта практыкі - замацаванне ведаў, уменняў і навыкаў набытых у час засваення комплекса спецыяльных дысцыплін, а таксама праверка прафесійнай гатоўнасці студэнтаў да самастойнай работы.

Задачы вытворчай практыкі:

  1. Вывучэнне і аналіз работы кіраўніка творчага калектыву.

  2. Авалодванне метадамі і прыёмамі менеджмента СКС.

  3. Авалоданне метадамі і прыёмамі работы з творчым калектывам у якасці кіраўніка.

  4. Аказанне ўсебаковай дапамогі ў правядзенні бягучых планавых мерапрыемствах творчага калектыву.

  5. Афармленне справаздачнай дакументацыі па праходжанні практыкі.

Студэнт павінен ведаць:

1. Крыніцы катрактнай сістэмы: прыём на работу, фінансаванне, ахову аўтарскіх праў.

2. Формы і сістэму зарабатнай платы.

3. Асаблівасці матэрыяльна-тэхнічнай базы творчых устаноў.

4. Методыку вядзення дакументацыі.

5. Методыку падрыхтоўкі кіраўніка да рэпетыцыі.

6. Методыку правядзення рэпетыцый.

7. Методыку падрыхтоўкі музыканта-выканаўца да рэпетыцыі.

8. Методыку стварэння канцэртных праграм.

9. Формы і метады самастойнай работы музыканта-выканаўца, саліста-

вакаліста, аранжыроўшчыка.

Вынікі праходжання вытворчай практыкі абараняюцца на экзамене ў два этапы:

1 этап. Напрыканцы практыкі студэнт-практыкант павінен правесці адкрытую рэпетыцыю на базе практыкі ў якасці музыканта-выканаўцы напрамку “Інструментальная музыка”, вакаліста напрамку “Спевы”, аранжыроўшчыка напрамку “Камп’ютэрная музыка”.

2 этап. Прадставіць у пісьмовым выглядзе:

- індывідуальны план праходжання практыкі;

- дзённік вытворчай практыкі;

- характэрыстыку-водгук кіраўніка базавай установы;

- пратакол абмеркавання камісіі базавай установы адкрытай рэпетыцыі;

- прадставіць дзве уласные аранжыроўкі, або пераклады музычнага твора;

- водгук студэнта аб якасці арганізацыі праходжання вытворчай практыкі.

Па выніках праходжання і абароны практыкі кіраўнік ад кафедры выстаўляе дыферэнцыраваны залік.


Індывідуальныя заданні

Інструментальная музыка:

  1. Развіць навыкі творчай самастойнай работы ў працэсе праходжання практыкі ў якасці удзельніка ансамбля, аркестра.

  2. Набыць практыку чытання нот з ліста.

  3. Самастойна правесці рэпетыцыю творчага калектыву ў якасці музычнага кіраўніка.

  4. Самастойна адрэгаваць нотны матэрыял з рэпертуару творчага калектыву.

  5. Стварыць уласныя аранжыроўкі (адну,дзве) для выканання базавым калектывам.

  6. Авалодаць новымі музычнымі інструментамі па спецыялізацыі ударныя.

Спевы:

  1. Самастойна зрабіць дзве аранжыроўкі, або музычныя пераклады эстрадных ці народных песен.

  2. Самастойна падрыхтаваць з творчым калектывам да выканання ўласныя аранжыроўкі.

  3. Выканаць у якасці саліста з творчым калектывам уласную аранжыроўку.

  4. Набыць практыку спеваў пад акампанемент ансамбля, аркестра.

  5. Набыць практыку чытання нот з ліста.

Камп’ютэрная музыка:

  1. Самастойна стварыць музычныя аранжыроўкі (адну, дзве) з улікам складу базавага калектыву.

  2. Самастойна ажыццявіць кіраўніцтва іх выканання творчым калектывам.

  3. Правесці самастойна агульную рэпетыцыю творчага калектыву.

  4. Аказваць метадычную дапамогу выканаўцам.

  5. Рэдагаваць музычныя творы з рэпертуару творчага калектыву.


ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
Агульнае кіраўніцтва практыкай ажыццяўляецца выкладчыкамі кафедры “Мастацтва эстрады”, якія накіроўваюць і кантралююць студэнтаў, аказваюць ім кансультатыўную дапамогу.

Кіраўніцтва практыкай студэнтаў на базавых установах культуры і музычнай адукацыі ажыццяўляюць вядучыя спецыялісты.



Абавязкі кіраўніка практыкі ад кафедры:

  1. Наладжванне кантактаў з базавамі ўстановамі.

  2. Размеркаванне студэнтаў на практыку па базавым установам.

  3. Інфармаванне аб парадку праходжання практыкі, выдача неабходнай дакументацыі.

  4. Правядзенне інструктажу па вытворчай практыцы.

  5. Кантроль за ходам і якасцю праходжання практыкі студэнтам.

  6. Выяўленне і ўстраненне недахопаў у час правядзення практыкі.

  7. Кансультацыя студэнтаў па пытанням практычнага матэрыялу.

Адказны кіраўнік практыкі ад базавай установы павінен:

  • прыняць на практыку студэнта і правесці інструктаж па тэхніцы бяспекі;

  • саставіць графік праходжання практыкі;

  • праверыць якасць работы;

  • скласці краткі водгук аб якасці праходжання практыкі студэнтам.

Студэнты-практыканты абавязаны:

  • ў полным аб’ёме выканаць заданне па праграме практыкі;

  • удзельнічаць у выкананні планаў базавай установы;

  • выконваць правілы ўнутранага трудавога распарадку;

  • выконваць інструкцыі па ахове труда, тэхніцы бяспекі;

  • весці дзённік практыкі;

  • сваечасова падрыхтаваць справаздачную дакументацыю, зацверджаную подпісам і печаткай ад базавай установы, кіраўніком практыкі ад кафедры.


Вынікі практыкі.

Па заканчэнні практыкі студэнты здаюць (дыферынцыраваныя) залікі кіраўнікам ад кафедры “Мастацтва эстрады”.

Студэнт, які не выканаў праграму практыкі па ўважлівай прычыне – накіроўваецца зноў, у свабодны ад вучобы час. Студэнт, які без уважлівых прычын не выканаў праграму практыкі або атрымаў адмоўную адзнаку – можа быць адлічаны (акадэмічная запазычанасць).


Патрабаванні да афармлення справаздачы:

У час праходжанні практыкі студэнт ажыццяўляе збор інфармацыі, апрацоўку, сістэматызацыю, аналіз фактычнага матэрыялу. Дзённік практыкі павінен адлюстроўваць звесткі аб выкананні праграмы практыкі і індывідуальных заданняў штодзённа.

Пісьмовая справаздача павінна адпавядаць праграме практыкі, апісанне праведзенай працы, вывады і прапановы аб ходзе праходжання практыкі. У справаздачы па практыцы павінны быць адлюстраваны ўсе віды работ, выкананыя ў адпаведнасці з заданнем вытворчай практыкі.

Справаздача ўключае:



  • тытульны ліст (гл. дадатак 1);

  • змест справаздачы;

  • пратакол (гл. дадатак 2).

Справаздачныя дакументы па практыцы прадстаўляюцца для кантролю не паздней за пяць дзён пасля заканчэння практыкі.

Справаздача падпісваецца студэнтам-практыкантам.


АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА


  1. Арт-менеджмент как вид управленческой деятельности: сб. ст. / под ред. С.Б. Мойсейчук (и др.). – Минск: Белорус. гос. ун-т культуры и искусств, 2011.- 156с.

  2. Вопросы совершенствования преподавания игры на оркестровых инструментах сб. ст. / ред.-сост. М.М. Берлянчик. – М.: Музыка, 1978.- 80 с.

  3. Григорьев, В.Ю. Самостоятельная работа по специальности: принципы и методы / В.Ю. Григорьев.- М.: Музыка,1988.- 120 с.

  4. Григорьева, Е.И. Современные технологии социально-культурной деятельности: учеб. пособие / Е.И. Григорьева. – Тамбов: Изд-во ТГУ им. Г.Р. Державина, 2002.- 504 с.

  5. Жаркова, Л.С. Деятельность учреждений культуры : учеб. пособие / Л.С. Жаркова- М. : МГУКИ, 2003.- 233 с.

  6. Киселёва, Т.Г. социально-культурная деятельность: учебник / Т.Г. Киселёва, Ю.Д. Красильников.- М.: МГУКИ, 2004.- 539 с.

  7. Назайкинский, Е.М. О психологии музыкального восприятия / Е.М. Назайкинский.- М.: Музыка, 1972- 384 с.

  8. Новикова, Г.Н. Технологии арт-менеджмента: учеб. пособие / Г.Н. Новикова.- М.: МГУКИ, 2006.- 178 с.

  9. Чижиков, В.М. Введение в социокультурный менеджмент: учеб. пособие / В.М. Чижиков, В.В. Чижиков.- М.: МГУКИ, 2003.- 382 с.

  10. Шульпяков, О.Ф. Техническое развитие музыканта-исполнителя: проблемы методологии / О.Ф. Шульпяков.- Л.: Музыка,1973.- 104 с.

ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА


  1. Бараева, Е.И. Педагогическая практика: учебн-метод. пособие / Е.И. Бараева, М.В. Ершова, С.Н. Маковчик.- Минск: РИВШ, 2007.- 99 с.

  2. Жук, О.Л. Педагогическая подготовка студентов как средство личностно-профессионального развития / О.Л. Жук // Весник БДУ. Серыя 4,Філалогія, журналістыка, педагогіка.- 2011.- С. 114-120.

  3. Иванова, О.А. Педагогическая практика студентов как средство развития субъективности личности / О.А. Иванова // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя гуманітарных і грамадскіх навук.- 2008.- №4.- С. 108-112.


БАЗЫ ВЫТВОРЧАЙ ПРАКТЫКІ

КАФЕДРЫ

МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ

Спецыяльнасць “Мастацтва эстрады”
Напрамак “Інструментальная музыка”

  1. Эстрадны аркестр Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Васілія Іванавіча Коназа, (тэл. 290-17-26). Адрэс: Старавіленскі тракт 41, дырэктар Шкляр Г.Л.

  2. Беларускі саюз музычных дзеячаў. Сімфанічны аркестр“Мінск Оркестра”.

Адрэс: вул.Я Купалы,21, дырэктар Дзейко Уладзімір Уладзіміравіч, (тэл.2273531).
Напрамак “Кампютэрная музыка”

  1. ДУ “Белдзяржфілармонія”. Ансамбль інструментальнай музыкі “Свята”.

  2. ДУ “Белдзяржфілармонія”. Інструментальны ансамбль “Купалінка”. Адрэс: пр. Незалежнасці 50, (тэл. 284-41-41).


Напрамак “Спевы”

  1. ДУ “Белдзяржфілармонія”. Адасобленае спецыялізаванае падраздзяленне “Белканцэрт”.

  2. ДУ “Белдзяржфілармонія”, Інструментальны ансамбль “Купалінка”.

Адрэс: пр. Незалежнасці 50, дырэктар канцэртных залаў БДФ (тэл. 284-41-41).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка