Праграмныя задачы




Дата канвертавання25.02.2017
Памер66.96 Kb.
Праграмныя задачы:
-Удакладніць уяўленні дзяцей аб Беларусі.

-Пашырыць веды аб знакамітых мясцінах.

-Замацаваць веды дзяцей аб краінах якія мяжуюць з нашай краінай; назвы гарадоў, азёраў, запаведнікаў.

-Заахвочваць дзяцей выказваць на тэму з асабістага вопыту ; пашырыць актыўны слоўнік дзяцей.

- Развіваць эстэтычнае ўспрыянне твораў, практыкаваць у правільным вымаўленні гукаў.

-Выхоўваць патрыятычныя пачуцці ; любоў да роднага краю і гонар за яго.



Абсталяванне : геаграфічная карта Беларусі; слайды з выявамі горада Наваградка, возера Свіцязь, Мірскага замка, Белавежскай пушчы і жывёл; Дзеда Мароза і Снягурачкі ; ўпрыгожанай ялінкі.

Ход заняткаў:

Выхавацель (Вандраўнік). Добры дзень, мае даражэнькія!

-Амаль кожны з нас марыць падарожнічаць па свеце ,пабываць у розных краінах. Але, не заўсёды ,мы заўважаем тыя цудоўныя мясціны ,якія знаходзяцца побач з намі.Шмат дарог я прайшоў па свеце і ўсё што бачыў і чуў ад людзей запісваў ў дзённік.

Я запрашаю вас,госці і дзеці ў вандроўку па нашай цудоўнай краіне. Але адкажыце ,мае сябры,на пытанні.

-Як называецца наша краіна?(Беларусь)

-Сталіца нашай краіны?(горад Мінск)

-А вы ведаеце прозвішча і імя прэзідзэнта нашай краіны?(А .Г.Лукашэнка)

-З якімі странамі яна мяжуе?(Польшчай, Ўкраінай, Літвой ,Латвіяй, Расіяй) Дзеці паказваюць на карце.

Дзеці чытаюць вершы пра нашу краіну.

1.На карце вялікага свету, 2. Мяжуе з Польшчай,Украінай,


Яна як кляновы лісток. Расіяй, Латвіяй,Літвой.
Песня гарачага лета, Твой родны край, твая Айчына
Крынічнай вады глыток. Жыццё тваё і гонар твой.

3.І ты яго запомні імя


Як неба,сонца і зару.
Твая зямля,твая Радзіма
Названа светла Беларусь!

Ю. Свірка

В.А вы любіце сваю краіну?(Дзеці выказваюць свае ўраджанні)

Гэдак,нездарма кажуць: “Дарагая тая хатка.дзе радзіла мяне матка.”

Чалавек без радзімы,як салавей без песні.

-Паглядзіце на карту Беларусі і скажыце колькі на ёй абласцей?(Дзеці іх пе- ралічваюць і паказваюць на карце)


-Ў якой вобласці мы жывём?(ў Гродзенскай) Ў кожнай вобласці ёсць свае знакамітыя ,непаўторныя мясціны. Я запрашаю вас у падарожжа па нашай вобласці.А паедзем мы не на машыне, не на аўтобусе ,а на конях.

Гульня “Конікі.”

Выбіраем конікаў з дапамогай лічылкі.
Кацілася торба з вялікага горба,
А ў той торбе соль, паляніца,
З кім ты будзеш дзяліцца?

(З народнага)

Якія незвычайныя конікі. Сядайце на вазок і паехалі.(Дзеці становяцца парамі за “конікамі” падскокваючы рухаюцца са словамі:

Дожджык, дожджык,не ідзі,


Мы паедзем на кані,
На кіях драўляных,
з вербаў наламаных.
Дожджык, дожджык ,не ідзі,
Мы паедзем на кані,
Едзем мы без шапак ,
Не баімся крапак.

.Назавіце гарады Беларусі,якія вы ведаеце.(дзеці называюць)

Вось і прыехалі мы ў старажытны горад Навагрудак. (слайд)

Ведаеце ,ён старэйшы нават за сталіцу Беларусі. А як называецца сталіца беларусі?(горад Мінск)

Навагрудак-самы высокаразмешчаны горад з ўсіх гарадоў Беларусі.А над ім самім ўзвышаецца Замкавая гара.(слайд) Называецца яна так таму, што на ёй некалі стаяў замак , які пачаў будаваць яшчэ князь Міндоўг. На працягу свайго існавання замак-крэпасць быў разбураны і аднаўляўся не адзін раз.Засталіся толькі дзве разбураныя вежы.У наш час яны абнаўляюцца. Калі паглядзіш уніз,то ўбачыш там стары касцёл .(слайд) У ім крысцілі беларуска-польскага пісьменніка Адама Міцкевіча.(слайд) Навагрудчына –радзіма паэта-генія.

Глядзім далей ,а вось домік-музей Адама Міцкевіча.(слайд) Музей быў разбураны ў час вайны.А ў наш час адноўлены.

З самага маленства Адам Міцкевіч захапляўся прыродай роднага краю, вельмі прыгожа апісваў яго ў сваіх творах.


А якіх паэтаў песняроў вы ведаеце?(Адказы дзяцей)
Ну вось, пабылі мы ў Навагрудку , паедзем далей. Садзімся на вазок.Конікі запрэжаны.Паехалі далей.

Дзеці. Дожджык ,дожджык не ідзі,
Мы паедзем на кані,
На кіях драўляных
З вербаў наламаных.
Дожджык ,дожджык не ідзі ,
Мы паедзем на кані ,
Едзем мы без шапак ,
Не баімся крапак.

В.Дзеці,якія знакамітыя азёра ёсць ў Беларусі?(Свіцязь, Нарач, Браслаўскія азёра.)

Куды мы прыехалі? Можа вы пазналі гэта возера? (возера Свіцязь)(слайд)

В.Каля мястэчка Валеўка , раскінулася прыгожае возера Свіцязь. Гэта адзін з помнікаў беларускай прыроды, авеянае легендамі.

Якое яно на ваш поглед?



ТРВЗ гульня “Асацыяцыя.”(Напрыклад: цёплае, як парное малако; рыгожае, як кветкі; празрыстае, як шкло; прыгожае, як кветкі; цудоўнае, як казка; вялікае,як гара; чыстае, як неба і г.д.)

В. Возера з вышыні нагадвае блакітную чашу ў атачэнні алешніку, арэшніку, дуброў, ельнікаў.Ў возеры растуць водараслі, якія ўсць толькі на востраве Суматра і Ява. У возеры заўсёды адзін ўзровень вады. А чаму, не могуць разгадаць нават вучоныя.Гэтым таксама ўнікальна возера.

А цяпер, паслухайце лягенду пра возера. Яе мне разказала адна бабулька,якая жыве ў вёсцы Валеўка.

(Пад гукі прыроды: шум вады спеў птушак і г.д.выхавацель расказвае легенду пра возера Свіцязь.)

Легенда пра возера Свіцязь

Згодна з легендай, на мясцы возера Свіцязь стаяў горад, прыгожы, як мара.


Але аднойчы на Наваградскую зямлю прыйшлі чужанцы. Старыя і маладыя пайшлі змагацца, а ў горадзе засталіся толькі безабаронныя жанкі і дочкі. Калі чужынцы былі пад брамай, а світцязянкі ўжо былі гатовыя памерці ў полымі, але не скарыцца перад ворагам, адбыўся цуд. Зямля раскалолася і паглынула горад, не аддала яго ворагу. На месцы горада разлілося незвычайна прыгожае возера, на празрыстай паверхні якога з’явіліся кветкі, якіх больш нідзе няма.

Верш Адама Міцкевіча “Возера Свіцязь

Д. Між дрэў бы ў вяночку,
Адкрыецца воку.
Там возераСвіцязь, як дзіва.
Як быццам, хто шыбіну
Лёду з высоку
Сюды апусціў беражліва.

В. Ну што, развітаемся з возерам і паедзем далей.
Садзімся на воз. Конікі запрэжаны.
Д. Дожджык, дожджык, не ідзі,
Мы паедзем на кані ,
На кіях драўляных ,
З вербаў наламаных.
Дожджык, дожджык не ідзі,
Мы паедзем на кані,
Едзем мы без шапак,
Не баімся крапак.

В.Дзеці,ў якое знакамітае мястэчка мы прыехалі?
Д. Ў Мірскі замак.(слайд)

А ў якім мястэчку ён знаходзіцца?(ў гарацкім пасёлку Мір)

Акрамя красамоўнай назвы,гэты гарацкі пасёлак набыў сусветную вядомасць,бо мае замкава-паркавы комплекс. У час вайны ворагі разграмілі і разбурылі замак. У наш час у Мірскім замку ўсё адноўлена.

Конікі аддыхнуць, а мы адправімся далей , ў Брэсцкую вобласць.

А паплывём мы на воблачку. Паглядзіце на замак з вышыні.

Д. У воблачка ператварымся,
У пушчу разам мы памчымся,
Каб убачыць з вышыні,
Дрэвы, травы і кусты.

В. Давайце палятаем на воблачку і пагутарым трошкі.

-Беларусы вельмі любяць сваю зямлю, берагуць яе лясы і лугі. Вядуць прыродаахоўчую дзейнасць. А якім чынам ахоўваюць? (ствараюць запаведнікі ,Чырвоную кнігу і г.д.)

А якія запаведнікі вы ведаеце? (Белавежская пушча, Бярэзінскі запаведнік, Налібоцкая пушча)

А што такое запаведнік? (гэта лес ,які знаходзіцца пад аховай гасударства. Там растуць рэдкія расліны і жывёлы, якіх на зямлі засталося зусім мала. Многія занесены ў Чырвоную кнігу.

Ну вось , мы і прыляцелі ў Белавежскую пушчу.(слайд)

Паглядзіце зверху і назавіце дрэвы, якія растуць ў лесе?(дзеці называюць дрэвы і слухаюць гукі леса.

-У Белавежскай пушчы сабрана каля 900 відаў рэдкіх раслін.
Пушча-гэта сапраўдны жывы музей прыроды нашага краю.

Тут можна сустрэть і сведкаў гісторыі-дубоў якім больш за 200 гадоў.

Багата пушча і жывёламі.

Якая самая вялікая жывёла жыве ў пушчы?(зубр)

Чаму зуброў называюць гаспадарам? (яны вельмі вялікія, магутныя ) .Сёння зубр сімвал багацця нашай прыроды. Яны занесены ў Чырвоную кнігу.

Д. Верш “Зубры”
Важна, як гаспадары, па лясах ідуць зубры.
Я хачу каб мы з зубрамі сталі добрымі сябрамі.

Гульня “Адгадай па апісанні”(слайды)
-Высоканогі, з капытамі, з шырокімі, вялікімі вушамі…(лось)
-Хитрая, рыжая, пушыстая…(ліса)
-Есць жалуды, рые землю. Дзеткі паласатыя...(дзікі кабан)
-Касалапы, нязграбны, непаваротлівы…(мядзведзь)
-Гэты звер занесены ў Чырвоную кнігу .У яго густая, мяккая шэрсць, мяккія лапы, кароткі хвост. Гэтую жывёлу называюць дзікай кошкай…( рысь)
-Касалапы, нязграбны, непаваротлівы…(мядзведзь)
-Маленькі, шэры, калючы…(вожык)
-Рыжая, маленькая, імклівая…(вавёрка)

В.Я хачу адкрыць вам адзін сакрэт.

У Белавежскай пушчы жыве адзін дзед. Што ж гэта за дзед такі? ( Адказы дзяцей) (слайд)



Д. “Дзе жыве Дзед Мароз?”
Дзе жыве ў нас Дзед Мароз:
У Гародні, Мінску, Пінску?..
Атрымаў ён
-Усур,ёз!
Белавежскую прапіску.

Уладзімір Мазго



В. Так, так, Дзед Мароз жыве ў Белавежскай пушчы. Ён разам са Снягурачкай глядзіць за тым ,каб ніхто не пакрыўдзіў жывёл і раслін у пушчы.

А яшчэ, у Дзядулі Мароза ёсць прыгожая ялінка. Вялікая-вялікая , прыгожая-прыгожая. Вакол яе водзяць карагод і загадваюць жаданні. Давайце,ўявім што і мы стаім вакол ялінкі. Што вы пажадаеце для сваёй Радзімы ,сваёй роднай Беларусі.

А цяпер, трэба вярнуцца ў дзіцячы садок. Скажам “ чароўныя” словы.

Тры разы плясні,


Два разы топні,
Адзін раз павярніся.
І з вандроўкі ў дзіцячы сад вярніся.

В.Спадабалася вам вандраваць?

Дзе мы з вами сёння пабывалі?(у Наваградку, Белавежскай пушчы, на Свіцязі)

Дзе хацелі б пабываць разам з татай і мамай? (выказванні дзяцей)

g:\откр.шевко, касперович\занятия\img_9791.jpgg:\откр.шевко, касперович\занятия\img_9785.jpg

g:\откр.шевко, касперович\занятия\img_9787.jpgg:\откр.шевко, касперович\занятия\img_9794.jpgg:\откр.шевко, касперович\занятия\img_9797.jpgg:\откр.шевко, касперович\занятия\img_9799.jpg





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка