Практыкаванне 16 Намалюйце пінгвіна! А можаце цэлы комікс! Раскажыце сваю гісторыю!




Дата канвертавання14.02.2019
Памер18.39 Kb.

праверце сябе і знайдзіце процьму цікавай і карыснай інфармацыі тут: http://www.movananova.by/

Практыкаванне 16

  1. Намалюйце пінгвіна! А можаце цэлы комікс! Раскажыце сваю гісторыю!

    http://detskiy-sad.com/wp-content/uploads/2015/01/raskraska-pingvin-7.png


  2. АНТАРКТЫЧНАЯ ВІКТАРЫНА

  • Які месяц зараз у Антарктыдзе? ______________________

  • Якая пара года зараз у Антарктыдзе? _____________________

  • Колькі зараз часу ў Антарктыдзе? ____________________

  • Карэннае насельніцтва Антарктыды - _______________

  • Дзяржаўны сцяг Антарктыды? _____________________

  1. Пакажыце верш (інсцэніроўка альбо сурдапераклад).

Рэната Муха. ВЯЛІКАЕ ПАДАРОЖЖА МАЛЕНЬКАГА ПІНГВІНА

Вы нічога не чулі пра Малечу Пінгвіна?

Ён на Поўначы Скрайняй, на Найскрайняй Ільдзіне.

Без валёнак, самотны, у сумёце па пояс.

Ён не трапіў да бабці, пераблытаўшы Полюс.

Меркаваў на Паўднёвы – на Паўночны патрапіў.

І стаіць, засмучоны, мерзнуць босыя лапы.

Тут, на Поўначы Скрайняй, на Найскрайняй Ільдзіне,

Не бывала пінгвінаў ніколі ў паміне.

Там, дзе айсбергаў сотні на кожным праходзе,

Аніякая бабця пінгвіна не знойдзе.

Стаіць пінгвін самотны сярод снягоў арктычных,

І ў добрых перспектывах зняверыўся практычна.

Ды тут прыгрэла сонца – і трэснула ільдзіна,

Да бабці, у Антарктыку даставіла пінгвіна.

І скончылася справа зусім не так і блага:

Павохкала бабуля, абняла небараку.

Ну, вечныя здарэнні! Нібыта немаўлятка!



Забыўся на валёнкі і памарозіў пяткі!”

Пінгвін наш па вячэры ўсвядоміў канчаткова:

Бадзяцца самастойна – яно, вядома, клёва.

І па жыцці прыдасцца мне гэтая прыгода:



Магу цяпер згубіцца калі і дзе заўгодна

Хоць сам, хоць разам з бабцяю.

Мы да прыгодаў звыклыя.

Але на Скрайняй Поўначы –

у Самым Скрайнім Выпадку!”

(пераклад Алены Церашковай)






Чакаем вас на наступных занятках! Прыходзьце самі, прыводзьце сяброў, не забывайцеся на алоўкі, асадкі і добры настрой! Далучайцеся да нас у ФБ - https://www.facebook.com/movadzetkam?ref=aymt_homepage_panel


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка