Практыкаванне 3 Намалюй тое, што бывае такога колеру




Дата канвертавання20.03.2017
Памер17.57 Kb.

праверце сябе і знайдзіце процьму цікавай і карыснай інфармацыі тут: http://www.movananova.by/

Практыкаванне 3

1. Намалюй тое, што бывае такога колеру

чырвоны


памаранчавы

жоўты


зялёны

блакітны


сіні

фіялетавы


ружовы

шэры


твой улюбёны колер

2. Заблукалі літары с і ш. Памяняй іх месцамі! Навучы сяброў нашай чыстагаворцы:

Швісча чайнік гаваркі:

Шмачна ешці, шябрукі!



Пачаштуйцеся пячэннем

Ды чарэсневым варэннем!

Вельмі я люблю гашцей.

Трэба бачыцца чашцей!

3. Складзіце прымаўкі. Да якіх выпадкаў іх ужываюць?



З сваёю цаною

каб усім ён спадабаўся

У студню вады не ліюць,

лыжкі няма

Яшчэ гэткі не спаткаўся,

прыйдзеш па вадзіцу

Дзякуй не дзякуй,

а ў лес дроў не вязуць

Як баба да дзеда,

на кірмаш не едуць

Не плюй у крыніцу:

а заплаціць мусіш

Няпрошанаму госцю

а вячэра не зараз

Спазніўся пан да абеда,

так і дзед да бабы

4. А вы як зразумелі гэтыя словы? Складзіце свае тлумачэнні для любімых слоў

Аэразоль – мазоль, нацёрты ў самалёце

Байкер – апавядальнік баек, казачнік

Баранка – авечка (ад баран)

Барбос – гаспадар бара

Бездар – госць без падарунка

Відэлец – 1. бінокль; 2. бывалы чалавек

Выган – звальненне (ад выгнаць)

Выкуп – разавае мыццё дзіцяці

Дваровы – двое плаксаў

Загаловак – патыліца

Чакаем вас на наступных занятках! Прыходзьце самі, прыводзьце сяброў, не забывайцеся на алоўкі, асадкі і добры настрой! Далучайцеся да нас у ФБ - https://www.facebook.com/movadzetkam?ref=aymt_homepage_panel


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка