­­­Пракурору Жодзіна Літвіненкі В. Д



Дата канвертавання01.05.2017
Памер78.56 Kb.
#8792




­­­Пракурору Жодзіна Літвіненкі В.Д.

вул. 50 год Кастрычніку 8“Б”,

г..Жодзіна
Аляксей Лапіцкі,

вул. 50 год Кастрычніку 8“А”, кв. 30,

г..Жодзіна, тэл. 3-49-70
Па фактах неправамерных дзеяньняў супрацоўнікаў Жодзінскай міліцыі

ў дачыненьні да мяне, маіх блізкіх і майго знаёмага, што праявіліся:

- у раптоўным бандыцкім нападзе на мяне перапранутых у цывільнае асобаў (як высьветлілася міліцыянтаў) з мэтаю рабаваньня (вырвалі з рук лічбавую фотакамэру) ці зьнішчэньня з нашай прыватнай фотакамэры ўсіх фотаздымкаў (акрамя двух неякасных) з пашкоджаньнем прыладаў фотакамэры;

- у не прадстаўленьні нам у адпаведным парадку;

- у ігнараваньні нашымі (маімі і маёй жонкі) тэрміновымі зваротамі (да прысутных непадалёк міліцыянтаў у форме, без бэйджаў) аб дапамозе і затрыманьні правапарушальнікаў для вяртаньня фотакамэры зь ейнымі фотаматэрыяламі;

- у працягу аказаньня на мяне псыхалягічнага ціску, грубых паводзінаў (учасе выдаленьня здымкаў і пасьля вяртаньня камэры без здымкаў),

- у спробах перашкодзіць мне ў далейшай фіксацыі абставінаў і асобаў, прысутных пры зьдзяйсьненьні неправамерных дзеяньняў, што ўчыняліся супраць мяне і маёй жонкі Сьвятланы з боку невядомых асобаў у цывільным …

- у падобных дзеяньнях і вынішчэньні ўсіх відэаматэрыялаў з камэры майго знаёмага Борыкава Дзяніса …
ЗАЯВА

ПАВАЖАНЫ ВІКТАР ДАНІЛАВІЧ,


я, Аляксей Лапіцкі, вымушаны зноў зьвяртацца да Вас,

але ўжо з нагоды неправамерных дзеяньняў невядомых мне (на момант зьдзяйсьненьня імі правпарашэньняў) асобаў у цывільным 23.03.2008г., прыкладна, у пэрыяд часу з 15-20 да 15-50

(дакладны час зафіксаваны на апэрытыўным запісу на лічбавую відэакамэру Жодзінскага ГАЎС, які прадстаўлялі ў якасьці сьведчаньня на судзе 24.03.2008г. пры адвакаце Паўле Сапелкі і судзьдзе Тацьцяне Трацюк, а таксама якой карыстаўся пры выяўленьні абставінаў па пададзенай мною ў Жодзінскі ГАЎС скарзе намесьнік начальніка Жодзінскай міліцыі сп. Паташонак …);

ў кабінэце пры разьбіральніцтве і вынясеньні адміністратыўных пакараньняў арганізатарам сьвяткаваньня Дня Волі ў Жодзіне).

Па канкрэтных абставінах трэба пазначыць наступнае.
Я знаходзіўся на лаўцы ля дому №12 па вул. 50 год Кастрычніку (побач з маім домам), дзе зрабіў пару здымкаў людзей, што праходзілі міма мяне па ходніках з сьвяточнымі шарыкамі ў руках, кветкамі, сьцягамі Эўрапейскага Зьвязу, беларускімі нацыянальнымі сьцягамі на плячах (у некаторых зь іх).

У той момант, калі я ўжо проста трымаў фотакамэру ў руках у закрытым стане, на мяне раптоўна напалі невядомыя. Спачатку адзін схапіў фотакамэру й паспрабаваў выхапіць яе з маіх рук так, што моцна пацягнуў мяне і ўзьняў з лаўцы. Нападаўшых было двое і дзейнічалі яны скаардынавана, бо калі адразу не ўдалося выхапіць фотакамэру першаму, другі схапіў мяне за рукі таксама і дапамог першаму (так, што камэра пачала трышчэць у маіх руках і я падумаў, што ейны корпус сплюшчваецца як бляшанка) моцным рыўком вырваў маю рэч у мяне з рук. Пры гэтым нешта пасыпалась на асфальт, а ў руках у мяне застаўся толькі ручны пасік для ўтрыманьня камэры.


Пры спробах вырваць у мяне фотакамэру я пачаў клікаць людзей сабе на дапамогу і каб яны ўбачылі, што робіцца, а злачынцы спалохаліся й зьбеглі. Аднак, яны й не зьбіраліся нікуды ўцякаць.

На мае запатрабавньні адказаць мне, па якім праве яны забралі ў мяне уласную рэч і прозьбе прадставіцца, невядомы, агрэсыўна паводзячы, проста паклаў камэру сабе ў кішэню й хутка пачаў удаляцца з напарнікам наперад у бок Унівэрсаму.


Я азірнуўся і ўбачыў побач міліцыянтаў (у форме без бэйджаў) і пачаў зьвяртацца да іх, каб тыя прынялі неабходныя захады, дагналі правапарушальніка й вернулі мне маю рэч. Аднак, міліцыянты аніякім апэратыўным чынам на мае звароты не адрэагавалі (пры гэтым, толькі адзін зь іх мне прадставіўся – міліцыянт Волкаў).
У гэты час да мяне падбегла мая жонка Сьвятлана Лапіцкая, якую ў тым ліку я ў гэты сьвяточны дзень шмат фатаграфаваў у парку і на вуліцах горада. Яна бачыла, што са мною нешта здарылася, але не магла зразумець што канкрэтна адбылося. (я адразу ж пачаў клікаць на дапамогу, яна пачула і ўбачыўшы патасоўку пабегла да мяне з боку Ўнівэрсаму (дарэчы яна ўбачыла і пачула мае заклікі аб дапамозе, адрэагавала, а прысутныя побач міліцыянты – не зварухнуліся зь месца, не зьдзейсьнілі аніякіх дзеяньняў для затрыманьня правапарушальнікаў і вяртаньня нам нашае рэчы).
Калі я патлумачыў ёй і міліцыянту, што ў мяне выхапілі фотакамэру й паказаў таго, хто яе забраў, Сьвятлана пабегла наўздагон, а я ў гэты час як раз зьвяртаўся да міліцыянта Волкава, спадзяючыся на ягоную апэратыўную рэакцыю і дапамогу.
У выніку, мы нагналі нападаўшых на пляцоўцы паміж аўтобусным прыпынкам і жалезабэтонным платом побач з Унівэрсамам і пачалі патрабаваць, каб яны аддалі нам нашую рэч.
У адказ абодва нападаўшых сталі плячыма адзін да аднаго й пачалі штурхаць мяне ў кірунку праезднае часткі (да прыпынку). Пры гэтым, першы выкрыкваўі, - “што вы мяне хапаеце, адпусьціце мае рукі” й г.д., - яўна правакуючы сытуацыю… Бо, насам рэч, яны самі наступалі на мяне й штурхалі, хапалі за рукі й ледзь не парвалі куртку.

Я вымушаны быў проста выцягнуць руку з рукава, каб яна не парвалася й вызваліцца ад захопаў …, каб не апынуцца ў сытуацыі, калі наадварот мяне пачнуць абвінавачваць у нападзе, што й спрабавалі справакаваць невядомыя. (Як стала вядома з відэазапісу, яшчэ адзін невядомы ў цывільным, у гэты час запісваў менавіта гэты момант, але рабіў гэта з-за сьпінаў нападаўшы на мяне ў другі раз невядомых …).

Калі мяне адпусьцілі (я высклізнуў ад захопаў, ледзь не распранушы куртку – левы рукаў курткі застаўся ў руках нападаўшых, так што было бачна насамрэч, хто каго хапаў і яны адразу адпусьцілі мяне …).
Мая жонка, Сьвятлана, пачала патрабаваць у дадзеных асобаў аддаць камэру. Той, што быў ніжэйшым і платнейшым (што першы нападаў і выхопліваў фотакамэру), пачаў запрашаць яе для таго, каб потым атрымаць фотакамэру, паехаць зь ім у машыне шэрага колеру без аніякіх апазнавальных знакаў (№0662 АА-5, машына стаяла побач з прыпынкам). Сьвятлана адмовілася ехаць і патрабавала правамерных паводзінаў у дачыненьні да сябе, патрабавала абратна сваю асабістую рэч …альбо, ў скрайнім выпадку, складаньня пратаколу аб ейным утрыманьні, пачынаючы відавочна разумець з кім мае справу – не з бандытамі, але з перапранутымі міліцыянтамі, якія дзейнічаюць правакацыйна й неправамерна.

Урэшце, галоўны з нападаўшых сам сеў у машыну ды, ўказаўшы на свайго напарніка (апошні ў гэты час стаяў насупраць праезнае часткі, але ля самога плата), сказаў, што фотакамэру можна забраць у яго.


Мы адразу падыйшлі да другога, аднак ён не аддаваў фотакамэру й працягваў выдаляць зь яе фотаздымкі. Мы таксама, прасілі яго прадставіцца і спыніць незаконныя дзеяньні, не выдаляць нашыя фота …, але ён проста маўчаў і нахабна рабіў сваю справу.

Не ведаючы, што нам рабіць, мы заклікалі ў сьведкі людзей, што аказаліся ў гэты час побач і маглі бачыць сытуацыю. Гэтых людзей мы таксама ўказалі потым у сваёй заяве ў Жодзінскі ГАЎС сьведкамі. Акрамя таго, мне ўдалося запісаць момант як раз той размовы падчас выдаленьня кадраў невыдомым на дыктафон (адпаведны файл можа быць прадстаўлены сьледзтву альбо ў судзе).


Калі невядомы выдаліў усе здымкі, ён аддаў абратна фотакамэру, аднак паводзіў сябе надзвычай упэўнена і агрэсыўна.
Я паабяцаў, што ягоная асоба будзе ўстаноўлена, а ён з сваім напарнікам, адкажа па законе. У адказ на што невядомы зло сьмяяўся, зьневажаючы нас сваёй нахабнай упэўненасьцю ў тым, што аніякай адказнасьці за ўчынены гвалт ён не панясе, але вось мы, быццам бы, можам мець непрыемнасьці ...
Я пайшоў наперад і ўбачыўшы ля помніку “Героі жывуць вечна” таго з нападаўшых, хто зьехаў перад гэтым у машыне, здаля сфатаграфаваў яго (здымак прыкладаецца ў дадатку).
Калі я з жонкаю падыйшоў бліжэй і вырашыў фатаграфаваць паветраныя балёнікі, што група людзей адпусьціла ў неба, ён зноў з пагрозаю зьвярнуўся да мяне і сказаў прыкладна наступнае: “Ну што, зноў фатаграфуеце!?” На гэта я адказаў, што гэта мая прыватная справа. У тым ліку – гэта маё права фіксаваць любымі сродкамі абставіны, што адбываюцца вакол мяне, у тым ліку неправамерныя дзеяньні. Гэта маё права на самаабарону і збор рэчавых доказаў, якія могуць быць прадстаўленыя ў судзе.
Пасьля гэтага, я пайшоў у кірунку Жодзінскага ГАЎС і сустрэўшы свайго знаёмага Борыкава Дзяніса, даведаўся ад яго аб тым, што ў яго невядомыя забралі прыватную відэакамэру. Я каротка распавёў пра мой выпадак. Хутка ён убачыў на супрацьлеглым баку вуліцы “40 год Кастрычніку” асобаў зь ягонай камэрай і пайшоў да іх прасіць, каб яны аддалі яе.
Я назіраў і сфатаграфаваў той момант, калі яны выдалялі зь відэакамэры Дзяніса інфармацыю перад тым, як аддаць яму яе абратна.
Калі я падыйшоў да ГАЎС я сказаў, што буду падаваць скаргу на дзеяньні невядомых (хутчэй за ўсё, перапранутых супрацоўнікаў міліцыі). Дзяніс Борыкаў, прасіў таксама адзначыць у маёй заяве і ягоны факт, каб можна было правесьці адпаведнае дасьледваньне ў тым ліку й па выпадку парушэньня ягоных правоў.
У сувязі з адзначаным, а таксама з тым, што ўстанавіць асобы правапарушальнікаў не прадстаўляецца цяжкім (адзін зь міліцыянтаў 23.03.2004г. ля помніку, зьвяртаўся да правапарушальніка і зваў яго Аляксандарам Іванавічам, а ў адзьдзяленьні Жодзінскага ГАЎС 25.03.2008г. я з Сьвятланаю бачылі гэтую асобу – гэта кіраўнік адзьдзелу Крымінальнага вышуку Гайдук А.І.),

а таксама, што мною ўказаны канкрэтныя сьведкі неправамерных дзеяньняў:

- як вырывалі фотакамэру могуць засьведчыць Даша (жанчына з каляскаю, тэл. 1548401), Маша (дзяўчына, была разам зь ёй, тэл. 3468335), Саша (малады мужчына, тэл. 5048381);

- як і кім выдаляліся фатаграфіі могуць засьведчыць Караленка Андрэй Паўлавіч (вядомы ў Жодзіне чалавек, удзельнік маратонскага прабегу, які я фатаграфаваў таксама ў гэты дзень ля гарадзкога парку ў Жодзіне);

- жанчына, што была разам зь ім у той час …;

атаксама, што я сам магу сьведчыць па факце незаконнага зьнішчньня відэаматэрыялаў з відэакамэры Дзяніса Борыкава,


ПРОСІМ ВАС

1) уважліва разабрацца ў пазначаных вышэй фактах парушэньня нашых грамадзянскіх правоў і свабодаў

2) зьдзейсьніць належныя меры пракурорскага рэагаваньня па кожным выпадку і моманту, пазначаным у скарзе й падрыхтаваць матэрыялы ў суд для законнага пакараньня вінаватых, што фігуруюць ва ўсіх пазначаных мною ў заяве выпадках і момантах неправамерных дзеяньняў у дачыненьні да мяне, Аляксея Лапіцкага, да маёй жонцы, Сьвятланы Лапіцкай, і майго знаёмага, Дзяніса Борыкава;

3) пракантраляваць, каб у наступных бліжэйшых дзеяньнях міліцыянтаў не назіралася неправамернага ўціску на мяне, маіх родных і сяброў, пацярпелых і сьведкаў па ўказаных фактах гвалту й беззаконьня з боку перапранутых міліцыянтаў у Жодзіне:



  • не дапусьціць далейшай эскалацыі неправамерных дзеяньняў у горадзе і

  • аградзіць нас ад:

  • магчымага парушэньня грамадзянскіх павоў і свабодаў,

  • верагодных правакацыяў, перасьледу альбо гвалту ...;

4) дасьледваць і далучыць да справы ў якасьці рэчавага доказу неправамерных дзеяньняў апэрытыўны запіс (лічбавы) Жодзінскага ГАЎС, які прадстаўляўся ў якасьці працэсуальнага сьведчаньня і праглядаўся ў адкрытым паседжаньні суда 24.03.2008г. пры адвакаце Паўле Сапелкі, судзьдзе Тацьцяне Трацюк і падсудных, а таксама якой карыстаўся пры выяўленьні абставінаў па пададзенай мною 25.03.2008г. у Жодзінскі ГАЎС скарзе намесьнік начальніка Жодзінскай міліцыі сп. Паташонак ….


28.03.2008г.____________________________Аляксей Лапіцкі

________________________Сьвятлана Лапіцкая



Далучаныя матэрыялы:


  1. Фота аднаго з правапарушальнікаў, некаторых сьведкаў і двух не выдаленых кадраў з нашай фотакамэры.




  1. выдаленьне невядомымі правапарушальнікамі відэаматэрыялаў Дзяніса Борыкава зь ягонай прыватнай відэакамэры, пазначанае ў заяве.

Каталог: wp-content -> uploads -> 2008
2008 -> Салідарнасьць №65 травень 2008 г
2008 -> Пад “выбары” рэжым можа падсунуць рэфэрэндум па канстытуцыйным акце незаконнай “саюзнай дзяржавы з Расеяй”. Або праз “легітымную” палату зацьвердзяць незаконнае ўтварэньне – “саюзную дзяржаву”
2008 -> Міжнародны адукацыйны семінар «Навучанне дэмакратыі ў штодзённасці»
2008 -> Kаhстытуцыя рэспублiкi беларусь
2008 -> Грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
2008 -> Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў
2008 -> У генэральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь, Генэральнаму пракурору рб, Васілевічу Р. А


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал