Пратасавіцкая Анастасія Ананьеўна



Дата канвертавання08.06.2018
Памер21.56 Kb.
#20017
Пратасавіцкая Анастасія Ананьеўна нарадзілася 9 ліпеня 1957 года ў вёсцы Вулька-Арая Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і простых працаўнікоў: бацька – будаўнік, маці – палявод. Пазней бацька з’яўляўся селькорам раённай і абласных газет, публікаваўся ў “Вожыку”, працаваў у РАУС (г. Столін). Спачатку вучылася ў Вулька-Арэйскай пачатковай школе, пасля – з 5-га па 8-мы - ў Відзіборскай СШ. З 1972 па 1975 гады – вучоба ў Столінскім сельгастэхнікуме, атрымала спецыяльнасць эканаміста. Пасля заканчэння вучобы працавала ў Камянецкім раёне на розных пасадах. Завочна закончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Н.Н. Куйбышава. З 1991 па 2013 гг. А. А. Пратасавіцкая працавала на заводзе “Палессеэлектрамаш”. Пры выхадзе на заслужаны адпачынак у 2011 г. атрымала Ганаровую грамату Беларускага прафсаюза рабочых прамысловасці за шматгадовую працу і юбілейную грамату ў 2013г. На заводзе ПЭМ спявала ў хоры пад кіраўніцтвам Уладзіміра Галаўко, прымала ўдзел у абласных конкурсах, дзе хор займаў прызавыя месцы. Першыя вершы нарадзіліся менавіта ў гэты час. Удзельнічала таксама ў фальклорным аб’яднанні “Жывіца” пры Вулькаўскім-1 СДК (зараз цэнтр культуры і народнай творчасці), які быў узнагароджаны спецыяльнай Прэміяй Прэзідэнта РБ дзеячам культуры і мастацтва за 2009 год. У цяперышні час ўдзельнічае ў пасяджэннях клуба “Муза” пры Лунінецкім ГДК і клубе “Літаратурная правінція” пры Лунінецкай цэнтральнай бібліятэцы. А. А. Пратасавіцкая друкавалася ў раённых газетах “Лунінецкія навіны”, “Інформ-прогулка”, у рэспубліканскай газеце “Вместе”, спявала ў хоры "Палессе", дзе і напісала свае першыя песні на рускай і беларускіх мовах, а песня-танец "Полька" спаўняецца ўзорным ансаблем "Сунічка" Вульковской СШ. Аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі выдадзены тры яе паэтычных зборнікі.proto_3

Творы А. А. Пратасавіцкай

  1. Душа звенела; О любви ; Нет тебя ; Любовь и лёд; Лебединая верность / Анастасия Протосовицкая // Зимние встречи у камина 3(2) / сост. А. Бондаренко .- Лунинец, 2015. С. 36-37.

  2. День Победы / Анастасия Протосовицкая // Зимние встречи у камина ./ сост . А. Бондаренко. - Лунинец, 2015. С. 29.

  3. Музыка листьев / Анастасия Протосовицкая // Зимние встречи у камина 2/ сост. А. Бондаренко. - Лунинец, 2015. С. 20-21.

  4. Фарбы лістапада; Чалавечнасць; О любви; Одиночество / Анастасия Протосовицкая // Зимние встречи у камина / сост. А. Бондаренко.- Лунинец, 2015. С. 26-28.

  5. Полёт души : стихи и песни / Анастасия Протосовицкая.- Лунинец, 2013. 33 с.

  6. Небесный свод созвездьми искрист / Анастасия Протосавицкая. -Лунинец, 2015. 50 с.

  7. Струны душы песнь поют / Анастасия Протосовицкая. – Лунинец, 2016. 71 с.

  8. Родны край; Сіні лён; Зямля, дзякуй за хлеб; Квітнее сад; Сувязная : вершы / Анастасия Протосовицкая // Сила слабости : сборник поэзии и прозы женщин Брестчины / сост. Т. А. Демидович. - Брест : Альтернатива, 2013. С. 126-130.

  9. Усход Сонца: [верш]; Квітней, Беларусь!; Бераг дзяцінства: [песні] / Анастасия Протосовицкая // Полёт вдохновения: произведения лунинецких авторов / сост. И. Бушило. - Лунинец, 2017. С. 18-20.

Каталог: wp-content -> uploads -> 2017
2017 -> Скарыніяна” Анічэнка Уладзімір Васільевіч
2017 -> Вучоныя з Пружаншчыны
2017 -> Бялыніччына краязнаўчы энцыклапедычны даведнік а абалевіч Казімір
2017 -> Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі
2017 -> Мне баліць …
2017 -> Лекар, доктар, урач, медык, медсястра, фельчар
2017 -> Сінонім вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі; насмарк і кашаль любога паходжання
2017 -> План сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы дзяржаўнайустановыадукацыі “Роўбіцківучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Пружанскагараёна”
2017 -> Беларускае аканне
2017 -> Музей “Спадчына” Пра жыццё, побыт, заняткі нашых продкаў раскажа вам першая зала музея


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал