Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Цэнтр прававой трансфармацыі «Lawtrend» запрашае ўсіх зацікаўленыхпрыняць удзел у практычным трэнінгу «Назіральнік», які адбудзецца




Дата канвертавання08.05.2017
Памер17.63 Kb.
Правабаронцы распавядуць, як змяніць сітуацыю ў судах на трэнінгу "Назіральнік"

Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Цэнтр прававой трансфармацыі «Lawtrend» запрашае ўсіх зацікаўленыхпрыняць удзел у практычным трэнінгу «Назіральнік», які адбудзецца

14 студзеня, панядзелак, з 18-30 да 21.00

Калі не можаш абыякава глядзець на загалоўкі навін аб чарговым надуманым судовым пасяджэнні;

Калі ёсць вольны час, які ты хочаш выдаткаваць на садзейнічанне ў праваабарончай дзейнасці;

Калі хочаш прыняць удзел у планаваным назіранні за судовымі працэсамі па адміністратыўных справах па ўсёй краіне,

 Тое гэты трэнінг варта наведаць!

Праваабарончыя арганізацыі не займаюцца барацьбой за ўладу, паколькі любая ўлада парушае Правы чалавека. Але праваабарончыя арганізацыі аналізуюць паводзіныўладаў, каб паказаць адмоўныя тэндэнцыі і запатрабаваць змяніць сітуацыю.
Менавіта таму шэраг праваабарончых арганізацый распрацавалі уніфікаваны дзённік назірання за судовымі працэсам па адміністратыўных справах, каб паказаць усе аспекты практычнай рэалізацыі права на справядлівы суд у Беларусі і адстойваць свае пазіцыі перад уладай аргументавана.

На трэнінгу мы разам пагаворым аб тым, што ж такое адміністратыўны працэс, як выглядае і павінна выглядаць судовае пасяджэнне, навучымся слушна праводзіць якаснае назіраньне: праходзіць у суд, знаходзіць інфармацыю пра адміністратыўныя працэсы, пранікаць у залю судовых пасяджэнняў і разумець страшныя словы «адвод» , «хадайніцтва» і «орган, які вядзе адміністратыўны працэс».

Трэнерамі выступяць: Міхаіл Мацкевіч, кіраўнік маніторынгавай групы Цэнтра прававой трансфармацыі і Наста Лойка, юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна».
Каб прыняць удзел у трэнінгу, неабходна запоўніць анкету, якую Вы можаце знайсці па гэтай спасылцы.

 

Длядадатковых пытанняў датычна Вашага ўдзелу Вы можаце патэлефанавацьпа нумары:



+375 29 7 696 323 Міхаіл Мацкевіч

 +375 29 126 06 12 Наста Лойка



Альбо напісаць на мэйл pierasled@spring96.org


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка