Правапіс складаных прыметнікаў Пішуцца разам




Дата канвертавання08.01.2018
Памер41.03 Kb.
ПРАВАПІС СКЛАДАНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ

Пішуцца разам:



  1. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: водаправодны (ад водаправод), лесастэпавы (ад лесастэп).



  1. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад словазлучэння з падпарадкавальнай сувяззю (ад галоўнага да залежнага слова можна паставіць пытанне): дрэваапрацоўчы (апрацоўка чаго? дрэва), пяціпавярховы (пяць чаго? паверхаў).



  1. Складаныя прыметнікі-тэрміны або ўстойлівыя кніжныя выразы, непадзельныя па значэнні (утвораныя ад спалучэння прыслоўя і прыметніка або прыслоўя і дзеепрыметніка): складаназалежны, вузкаспецыяльны, цяжкавырашальны.

Аднак калі складаны прыметнік-тэрмін мае пры сабе паясняльнае слова, тады ён ператвараецца ў свабоднае словазлучэнне і пішацца асобна: густанаселены раён, але густа населены эмігрантамі раён; слабаразвітыя краіны, але слаба развітыя ў эканамічным плане краіны.

Трэба таксама звярнуць увагу на тое, што калі спалучэнні словаў яшчэ не ператварыліся ў тэрміны або ўстойлівыя выразы-клішэ, яны пішуцца асобна: рэзка адмоўны, кепска зроблены, усенародна абраны.



  1. Складаныя прыметнікі, часткі якіх не ўжываюцца як асобныя словы: мовазнаўчы (няма самастойнага слова знаўчы), процівірусны (няма самастойнага слова проці).



  1. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад 3-х словаў: старажытнацаркоўнаславянскія словы, старажытнаверхненямецкі дыялект.

Пішуцца праз злучок:

  1. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў, часткі якіх пішуцца праз злучок: нью-ёркскі (ад Нью-Ёрк), генерал-губернатарскі (ад генерал-губернатар).

  2. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад словазлучэння са злучальнай сувяззю (у якім словы раўнапраўныя і паміж імі можна ўставіць злучнік і): сацыяльна-эканамічная сістэма, вясенне-летняя калекцыя.



  1. Складаныя прыметнікі, часткі якіх абазначаюць неаднародныя прадметы і паміж імі немагчыма ўставіць злучнік і: інфармацыйна-аналітычнае выданне (інфармацыйнае аналітычнае выданне), нацыянальна-вызваленчы рух (нацыянальны вызваленчы рух), сусветна-гістарычны досвед (сусветны гістарычны досвед).



  1. Складаныя прыметнікі, якія абазначаюць адценні колеру і смаку: бела-чырвоны, светла-бэзавы, кісла-салодкі.



  1. Складаныя прыметнікі, што абазначаюць напрамкі свету: паўднёва-заходні, паўночна-заходні.



  1. Складаныя прыметнікі з часткамі паўднёва-, паўночна-, усходне-, заходне-, што ўваходзяць у склад геаграфічных назваў: Заходне-Палескі рэгіён (але заходнепалескія гаворкі!), Усходне-Еўрапейская раўніна (але ўсходнееўрапейскі час!)



  1. Складаныя прыметнікі з першай часткай вайскова-, ваенна-: ваенна-стратэгічны, вайскова-дыпламатычны (але вайсковаабавязаны, ваеннапалонны).



  1. Складаныя прыметнікі, першай часткай якіх з’яўляецца лічба або літара: 10-метровы плот, Т-падобнае скрыжаванне.

Заданне

Утварыць складаны прыметнік:

Навуковы, папулярны – навукова-папулярны часопіс

Брыдкі, салодкі - брыдка-салодкі смак

Задужа, салодкі – задужа салодкі дэсерт

Ваенны, хірургічны – ваенна-хірургічны шпіталь

Старыя Дарогі – старадарожская школа

Давыд-Гарадок – давыд-гарадоцкія вуліцы

Матэрыяльна, зацікаўлены – матэрыяльна зацікаўленая асоба

Паўночны, усходні – паўночна-ўсходні вецер

Ліслівы, мітуслівы – лісліва-мітуслівыя паводзіны

Народная гаспадарка – народнагаспадарчыя дасягненні

Радыёфізіка – радыёфізічны факультэт

Усходнія славяне – усходнеславянскія дыялекты

Будаваць машыны – машынабудаўнічая галіна

Цяжка, хворы – цяжкахворы чалавек

Грамадска, карысны – грамадска карысная ініцыятыва

Віцэ-прэзідэнт – віцэ-прэзідэнцкі пост

Грамадска, неабходны – грамадска неабходныя рэформы

Ёлкі, горкі – ёлка-горкі сыр

Аксамітны, чорны – аксамітна-чорны плашч

Народны, паэтычны – народна-паэтычная творчасць

Паўднёвы, афрыканскі – Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка

Саркастычны, пагардлівы – саркастычна-пагардлівыя заўвагі

Каменны вугаль – каменнавугольная вытворчасць

Цэнтральны, Еўропа – цэнтральнаеўрапейскі клімат

Лёгка, паранены – лёгкапаранены баец

Чыста, беларускі – чыста беларускі характар

Ваенны, палявы – ваенна-палявы суд

Карлавы Вары – карлаварскія воды

Торф, перагной – торфаперагнойныя ўгнаенні

Глыбока, паважаны – глыбокапаважаны палітык

Мала, даследаваны – маладаследаваная праблема

Мала, даследаваны, навука – мала даследаваная навукай (у навуцы) праблема

Гладка, паголены – гладка паголены твар

Моцна, дзеючы – моцнадзеючы сродак

Рэзка, адмоўны – рэзка адмоўнае стаўленне

Возера, балота – азёрна-балотны край


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка