Правіла Не балуйся дома з запалкамі і запальнікамі. Гэта адна з прычын пажараў. Правіла 2



Дата канвертавання05.12.2018
Памер102.98 Kb.
#24003
ПАЖАРНАЯ БЯСПЕКА

Пажары вельмі небяспечны. Пры пажары могуць згарэць рэчы, кватэра і нават целы дом. Але галаўнае, што пры пажары могуць загінуць людзі. Запомні правілы супрацьпажарнай бяспекі:



Правіла 1. Не балуйся дома з запалкамі і запальнікамі. Гэта адна з прычын пажараў.

Правіла 2. Выходзячы з пакою або з дому, не забывай выключаць электрапрыборы.

Правіла 3. Не сушы белізну над плітой.

Правіла 4. Ні ў якім разе не запальвай феерверкі, свечкі або бенгальскія агні дома (лепей гэта рабіць з дарослымі).

Правіла 5. У вёсцы або на дачы без дарослых не падходзь да печы і не адкрывай печную дзверцу (ад маленькага вугалька можа загарэцца дом).

c:\users\главный\desktop\безопасность жизнедеятельности детей\i.jpg

Калі ўзнік пажар, а побач няма дарослых, дзецям трэба дзейнічаць наступным чынам:


  • Убачыўшы пажар, пазваніць па тэлефоне 101, паведаміць прозвішча, адрас, што і дзе гарыць.

  • Папярэдзіць аб пажары суседзяў, калі неабходна, яны дапамогуць дзіцяці выклікаць пажарных.

  • Нельга хавацца пад ложак, у шафу, пад ванну, а пастарацца выйці з кватэры.

  • Дзіцяці неабходна знаць: дым больш небяспечны, чым агонь. У задымленым памяшканні – закрыць нос і рот мокрай анучай, легчы на падлогу і паўзці да выхаду – унізе дыма менш.

  • Пры пажары ў шматпавярховым доме карыстацца ліфтам забаронена. Ён можа спыніцца.

  • Чакаючы прыезда пажарных, захоўваць спакой.


Калі прыедуць пажарныя, выконваць усе іх указанні.

Прычыны ўзнікнення пажараў:

1. Паломка электрасеткі, электрапрыбораў, уцечка газа.

2. Неасцярожныя зносіны і забавы дзяцей з агнём.

3. Пакіданне адкрытымі і без прыгляду дзвярэй топак печаў.

4. Выкарыстанне зломаных ацяпляльных прыбораў.
Для папярэджвання ўзгаранняў неабходна выконваць нескладаныя правілы пажарнай бяспекі. Вось некаторыя з іх:

  • Не пакідаць уключанымі электрапрыборы посля работы з імі;

  • Не ўключаць у адну разетку некалькі электрпрыбораў;

  • Карыстаючыся свечкамі, ізаляваць іх ад стала вогнестойкімі матэрыяламі;

  • Не прымяняць бенгальскія агні, хлапушкі і іншыя піратэхнічныя сродкі ў кватэрах;

  • Не ўстройваць гульняў з запалкамі, іншымі небяспечнымі прадметамі і лёгказагараючымі матэрыяламі.


Дзеянні пры загаранні

тэлевізара:
1. Адключыць тэлевізар.

2. Паведаміць у пажарную службу па тэлефоне 101.

3. Калі гарэнне прадаўжаецца, накрыйце тэлевізар шчыльнай тканінай, засыпце зямлёй з кветкавага гаршка.

4. Калі вы не ў сілах справіцца з агнём, пакіньце памяшканне, шчыльна закрыйце дзверы, вокны. Паведаміце суседзям.

Дзеянні ў задымленым памяшканні, калі ёсць магчымасць выхаду:
1.Пазваніць у пажарную службу па тэлефоне 101.

2.Дыхаць праз мокрую тканіну.

3.Рухацца прыгнуўшыся або паўзком да выхада.

4.Не зайходзіць туды, дзе большая канцэнтрацыя дыма.

5. Шчыльна закрываць за собой дзверы, рухацца ўздоўж сцяны да лесвіцы.


Парады бацькам:
1. Не пакідайце на відавоку запалкі, зажыгалкі.

2. Не дазваляйце дзецям купляць запалкі, папяросы.

3. Сачыце, як дзеці бавяць вольны час, чым цікавяцца, з кім гуляюць.

4. Па магчымасці не пакідайце дзяцей без дагляду.

5. Не дазваляйце малым дзецям назіраць як паляцца печы, карыстацца газавымі прыладамі.

ПОМНІЦЕ!!!

Каб зберагчы сябе і дзяцей неабходна:
1. Выключаць усе электрапрыборы, не патрэбныя для пастаяннай работы.

2. Упэўніцеся, што вамі не пакінуты навідавоку запалкі, папяросы.

3. Выключаць часовыя награвальнікі.

4. Устанавіце агароджу вакол камінаў, печаў.

ДУА «Навасёлкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Нясвіжскага раёна»


c:\users\главный\desktop\безопасность жизнедеятельности детей\0004-002-posobie-dlja-uchenika.png
Не страшны агонь тым, хто знаёмы з правіламі пажарнай бяспекі
Каталог: wp-content -> uploads -> 2018
2018 -> Францішак Скарына
2018 -> Еўфрасіння Полацкая, Юліянія Гальшанская, Сафія Слуцкая, Валянціна Мінская. З іншых імёнаў варта ўзгадаць Рагнеду, Настассю Слуцкуя
2018 -> Уладзімір Мулявін
2018 -> Пасланне на Ражджаство Хрыстова епіскапа Барысаўскага і Марʼінагорскага Веніяміна
2018 -> Память о сожжённых деревнях Пружанского района Из воспоминаний Михаила Степановича Шабуни
2018 -> Алгебра і тэорыя лікаў
2018 -> Лаянка – нелітаратурная лексіка, забароненая ў публічных месцах. Мае выразную экспрэсіўную афарбоўку І негатыўную канатацыю. У той ці іншай ступені вядомая ўсім носьбітам мовы


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал