Правілы паводзін непаўналетніх у грамадскіх месцах




Дата канвертавання05.12.2018
Памер21.2 Kb.



Правілы паводзін непаўналетніх

у грамадскіх месцах


  1. Непаўналетнія, пры знаходжанні ў навучальных установах, на прадпрыемствах, у кінатэатрах, парках, скверах, на стадыёнах, пляжах, у дварах, на вуліцах, пры праездзе ў грамадскім і міжгароднім транспарце і ў іншых грамадскіх месцах, абавязаны захоўваць правілы паводзін і правапарадку.




  1. Непаўналетнія абавязаны:

    1. Быць заўсёды дысцыплінаванымі, ветлівымі са старэйшымі, паказваць прыклад культуры паводзін малодшым.

    2. Бясспрэчна выконваць патрабаванні службовых асоб,членаў аператыўнага маладзёжнага атрада, работнікаў міліцыі.

    3. Беражліва адцосіцца да дзяржаўнай уласнасці і асабістай маёмасці грамадзян, падтрымліваць чысціню і парадак у грамадскіх месцах.

    4. Клапаціцца пра захаванне гістарычных помнікаў і іншых культурных каштоўнасцяў нашай Радзімы.

    5. Ведаць і строга выконваць правілы дарожнага руху і супрацьпажарнай бяспекі.




  1. Непаўкалетнім да 18-гадовага ўзросту забараняецца:

  1. З 22 гадзін да 6 гадзін раніцы на працягу навучальнага года, з 23 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы ў перыяд канікул і ў выхадныя дні, знаходзіцца ў грамадскіх месцах без бацькоў, або асоб, якія іх замяняюць.

  2. Распіваць спіртныя напоі, гуляць у азартныя гульні, а таксама з лёгкімі на ўзгаранне ўзрыўчатымі рэчывамі, самапаламі і нажамі, паліць кастры.

  3. Псаваць сцены і абсталяванне ў пад'ездах дамоў, ліфтах і іншых грамадскіх месцах.

  4. Лаяцца ў грамадскіх месцах нецэнзурнымі словамі.


Рашэнне №16 Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 29.09.1999 г




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка