Праяві сябе і будзь паспяховым




Дата канвертавання04.04.2017
Памер44.71 Kb.
Праяві сябе і будзь паспяховым

Сучасны настаўнік усведамляе, што выкарыстанне медыяпрадуктаў у школе адкрывае вялікія магчымасці для выхавання і развіцця дзяцей. Выкарыстанне відэа робіць традыцыйны ўрок ці класную гадзіну больш жывымі і цікавымі. Відэафільм або відэаролік мае даволі моцнае эмацыйнае ўздзеянне на вучняў, уплывае на фарміраванне асабістых адносін да ўбачанага, тым самым развівае крытычнае мысленне.

Існуе вялікая колькасць відэаматэрыялаў, якія можна выкарыстоўваць на класных гадзінах: фрагменты мастацкіх ці дакументальных фільмаў, навін, тэлеперадач, інтэрв’ю, рэкламныя ролікі, мультфільмы. Усё гэта атачае нашых дзяцей у іх паўсядзённым жыцці. Таму настаўнік павінен задумацца, як зарыентаваць вучняў у гэтай плыні інфармацыі, якія метады і спосабы выкарыстоўваць, каб навучыць іх правільна разумець даступны матэрыял.

Класныя гадзіны як найлепей падыходзяць да гэтага. Класны кіраўнік, як і любы іншы настаўнік-прадметнік, павінен фармаваць у навучэнцаў матывацыю да ўсвядомленых маральных паводзін, вучыць вырашаць складаныя жыццёвыя праблемы, аналізаваць сітуацыі, ацэньваць паводзіны, рабіць высновы. У аснове любога відэароліка ляжыць праблемная сітуацыя, з дапамогай якой можна “разгаварыць”вучняў, прымусіць іх думаць не толькі пра паводзіны герояў, але і аб сваіх уласных учынках і словах.

Прапанаваны мною план-канспект на тэму ”Праяві сябе і будзь паспяховым” з’яўляецца распрацоўкай тэматычнай класнай гадзіны з выкарыстаннем відэароліка “Маленькі кавалачак крэйды”. Я працую ў асноўным у сярэднім звяне (7 - 8 класы). Асноўныя тэмы, узнятыя ў роліку (тэма ўзаемаадносін, школьнае жыццё, вольны час, хобі, характар), з’яўляюцца актуальнымі для маіх вучняў. У любым класе ёсць вучань або вучні, якіх не цэняць, “не бачаць”, яны не ўпісваюцца ў агульную групу, не ідуць за лідарам. У іх могуць быць праблемы з вучобай, з бацькамі, аднакласнікамі. Але ў іх ёсць хобі, таленты, якія неабходна развіваць, нягледзячы на розныя абставіны. Людзі цябе ацэняць і будуць паважаць, калі ты будзешь прафесіяналам у сваёй справе. Трэба не кідацца ў роспач, а ісці да сваёй мэты, шукаць сваё месца ў жыцці. Нават у няўдачніка і “лузера” ёсць годнасць і таленты, трэба іх убачыць і раскрыць. Дадзеная класная гадзіна можа служыць своеасаблівым псіхалагічным трэнінгам. Ён дапамагае раскрыць дзве асноўныя задачы:


  1. Рэалізацыя творчых здольнасцей вучняў,

  2. Уменне эфектыўна пераадольваць жыццёвыя цяжкасці.

У выніку правядзення ў 8 класе дадзенай класнай гадзіны, вучні змаглі выявіць

асноўную праблему, прааналізаваць яе і суаднесці са сваімі ведамі, асэнсаваць яе, і ў кожнага з іх сфармаваліся асабістыя адносіны да сітуацыі і выйсце з яе. Такім чынам, выкарыстанне медыярэсурса аказалася эфектыўным і актуальным.



План-канспект класнай гадзіны на тэму

Праяві сябе і будзь паспяховым”


Тэма: Праяві сябе і будзь паспяховым

Мэта: сфармаваць у вучняў уменні пераадольваць жыццёвыя цяжкасці( на прыкладзе медыятэкста “Маленькі кавалачак крэйды”)

Задачы:

  1. Развіццё крытычнага мыслення,

  2. Фармаванне медыякультуры і медыяадукацыі вучняў,

  3. Усебаковае развіццё асобы,

  4. Развіццё ініцыятыўнасці,

  5. Фармаванне вобраза паспяховага чалавека,

  6. Павышэнне самаацэнкі асобных вучняў.


Ход
І. Падрыхтоўчы этап – этап выкліку (да прагляду)

1) Давайце абмяркуем эпіграф да ўрока, ці згодны вы з гэтымі словамі:

Пазнай сябе – гэта цікава!

Ствары сябе – гэта неабходна!

Сцвердзі сябе – гэта магчыма!

Праяві сябе – гэта рэальна!
Праблемныя пытанні:


  • Як вы можаце пазнаць сябе,

  • стварыць сябе, свой характар,

  • сцвердзіць сябе, стаць паспяховым,

  • як вы можаце праявіць сябе, у чым, у якой сферы, ці ёсць у вас любімы занятак, захапленне,

  • ці даводзілася вам у жыцці сутыкацца з невырашальнымі праблемамі,

  • як вырашылася праблема,

  • хто ці што дапамагло вам вырашыць праблему?




  1. Лагічны ланцужок

Мы будзем глядзець відэаролік “Маленькі кавалачак крэйды” (https://www.youtube.com/watch?v=mBZAFJ-Q6Mw). Вашы асацыяцыі са словам “крэйда”? (Дошка, урок, школа, настаўнік, аднакласнікі і г.д.)
ІІ. Этап прагляду – этап асэнсавання (зразумець агульны сэнс)

  1. У час прагляду выкарыстоўваю “Стоп кадр”: як вы думаеце, што напісана ў другой запісцы? (Навучы мяне)

  2. Аб чым гэты відэаролік? Хто такі “лузер”?

(усе адказы прымаюцца як правільныя)
ІІІ. Паслядэманстрацыйны этап – этап інтэрпрэтацыі

  1. Разыграйце дыялог паміж галоўным героем і яго аднакласнікамі, якія перашкаджаюць яму вучыцца, скакаць у класікі, закранаюць яго.

  2. Прааналізуйце, якія знешнія фактары перашкаджалі галоўнаму герою (праблемы ў

сям’і, асабістыя няўдачы, праблемы з вучобай, з настаўнікамі, клішэ “лузер”, няўдачнік)?

  1. Успомніце падобныя гісторыі з жыцця.

  2. Прыдумайце канцоўку фільма, як складуцца адносіны паміж дзецьмі далей? Якім уяўляецца вам далейшы лёс галоўнага героя?

  3. Зараз мы з вамі паслухаем песню вядомай англійскай групы “ Бітлз” “I’m a loser”. Аб чым гэтая песня? Чаму выканаўца лічыць сябе “лузерам” або няўдачнікам?

https://www.youtube.com/watch?v=jGHQFjlsvCk
I'm telling you so that you won't lose all. 
(Спяваю для тых, хто не ўсё яшчэ страціў.) 

IV. Рэфлексія

Чаму назва фільма, які мы глядзелі, “Маленькі кусочак крэйды”? (Каб чаго-небудзь дасягнуць, рэалізаваць сябе, часам дастаткова і маленькай рэчы ці слова, фразы)

Які вынік можна зрабіць, паслухаўшы песню? (З кожнай складанай сітуацыі ёсць выйсце).
V. Творчы этап – праца ў мікрагрупах

Запішыце гісторыю/ прыдумайце сваю гісторыю і напішыце яе ад першай асобы (Я).





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка