Прэс-рэліз беларускія назіральнікі знайшлі парушэнні на выбарах у Ірландыі



Дата канвертавання20.02.2018
Памер19.93 Kb.
#18308

31 кастрычніка 2011 г.

ПРЭС-РЭЛІЗ
Беларускія назіральнікі знайшлі парушэнні на выбарах у Ірландыі
Місія па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Ірландыі, якая складалася амаль з паўсотні беларускіх назіральнікаў, знайшла шэраг недахопаў і парушэнняў у працэдуры арганізацыі галасавання. Група назіральнікаў знаходзілася ў Ірландыі ў межах праекту "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка".
“Місія адзначыла шэраг недахопаў і парушэнняў, якія, аднак, не паўплывалі на вынікі выбараў”, - гаворыцца ў папярэдняй справаздачы кароткатэрміновай назіральніцкай місіі праекту "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка", што знаходзілася ў Ірландыі ў час прэзідэнцкіх выбараў і падліку галасоў 27 і 28 кастрычніка.
У прыватнасці, міжнародныя назіральнікі адзначылі праблемы ў канструкцыі кабінак для галасавання, якія цалкам не забяспечваюць таямніцу галасавання.
Таксама назіральнікі звярнулі ўвагу на выкарыстанне выбаршчыкамі алоўкаў замест асадак. Назіральнікі падкрэслілі, што надпіс, зроблены алоўкам, не такі трывалы, як надпіс, зроблены асадкай, і можа быць сцёрты альбо перапісаны, што можа паўплываць на дакладнасць вынікаў і змяніць канчатковыя лічбы.
Акрамя гэтага, місія адзначае адсутнасць паслядоўнай практыкі ў спраўджанні асобы выбаршчыкаў.
Па словах кіраўніцы місіі Анастасіі Матчанкі, пералічаныя недахопы і парушэнні не паўплывалі на вынікі выбараў.
Місія складалася з 45 назіральнікаў з Беларусі і Літвы, акрэдытаваных ад літоўскай арганізацыі Belarus Watch. Яны наведалі 226 выбарчых участкаў у розных частках Ірландыі.
Прэзідэнцкія выбары ў Ірландыі прайшлі ў чацвер, 27 кастрычніка. Афіцыйныя вынікі былі абвешчаныя праз два дні пасля чатырох тураў падліку галасоў выбарцаў, што адпавядае складанай выбарчай сістэме краіны. Пераможцам быў абвешчаны 70-гадовы паэт Майкл Хігінс, які ў выніку набраў 61.6% галасоў. Сапернікі Хігінса, у тым ліку пераможца Еўрабачання Дана Роўзмары Скалан, змагар за правы геяў Дэвід Норыс і былы сябра Ірландскага рэспубліканскага войску (IRA) Марцін МакГінэс прызналі сваё паражэнне.
Майкл Хігінс атрымаў мандат на сем гадоў, цягам якіх яго паўнамоцтвы будуць моцна абмежаванымі.
Місія па назіранні была арганізаваная ў межах праекту "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка", сумесна з арганізацыямі, якія знаходзяцца ў Літве: Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Беларускі дом правоў чалавека ў Вільні. Папярэднія місіі праекту праходзілі ў Беларусі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Літве, Нарвегіі, Польшчы, Швецыі і Украіне.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:

Анастасія Матчанка, кіраўнік місіі



+37067133879 (Lt)

Anastasiya.matchenko@gmail.com
Каталог: sites -> default -> files -> documents
files -> Название специализированного модуля по выбору студента
files -> Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М. Танка
files -> Адкрыты дыялог Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі
files -> Сэнсава-стылістычная роля складаназалежных сказаў у
files -> Юрась нераток (Юрий горбачев) (Минск) биография
files -> Птушка 2015 года – вушастая сава тамара Цішкевіч, дуа сярэдняя школа №3 г. Хойнікі Мэта
documents -> Прэзідэнцкія выбары ў Грузіі (2013г.) Агульная інфармацыя па краіне
documents -> Грузія, Выбары Прэзідэнта, 27 кастрычніка 2013 Вытрымкі з грузінскага выбарчага заканадаўства Правы назіральнікаў


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал