Прэс-рэліз «БрамаМар» збірае таленавітую моладзь




Дата канвертавання15.03.2017
Памер37.96 Kb.
ПРЭС-РЭЛІЗ
«БрамаМар» збірае таленавітую моладзь
У 2015–2016 навучальным годзе Інстытут журналістыкі БДУ пры падтрымцы навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом „Звязда“» арганізуе рэспубліканскі літаратурны конкурс «БрамаМар» для вучняў 9–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Галоўная ідэя конкурса: трэба не толькі перамагаць, трэба вучыцца ў прафесійных літаратараў. Дзеля гэтага сябры журы, знакамітыя беларускія пісьменнікі і крытыкі (Р. Баравікова, У. Ліпскі, З. Вішнёў, Т. Сівец, Г. Багданава, А. Масла, І. Шаўлякова-Барзенка і інш.), праводзяць майстар-класы, творчыя майстэрні.

Эксклюзіўны слоган школьнага конкурса: «БрамаМар – дакраніся да сваей мары».

Праект «БрамаМар» скіраваны:



  • на пашырэнне творчых сувязей паміж установамі вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі;

  • актывізацыю прафарыентацыйнай працы (матывацыю будучых абітурыентаў для паступлення на творчыя спецыяльнасці Інстытута журналістыкі);

  • забеспячэнне для школьнікаў магчымасці атрымаць прафесійнае меркаванне пра іх мастацкія творы, наладзіць кантакты з сучаснымі беларускімі аўтарамі;

  • прыцягненне ўвагі літаратурна-мастацкіх СМІ да таленавітай моладзі;

  • стварэнне ўмоў для камунікацыі паміж рознымі пакаленнямі творцаў у межах праекта.


Конкурс складаецца з некалькіх этапаў.
У час першага тура «БрамаМар» збірае творчыя працы школьнікаў па намінацыях:

  • «Проза»;

  • «Паэзія»;

  • «Фантастыка».

Журы падводзіць вынікі; для ўдзельнікаў праводзяцца майстар-класы, творчыя сустрэчы, ладзіцца літаратурная вучоба.


У другі тур праходзяць па 10 фіналістаў, якія атрымліваюць спецыяльнае заданне. Па выніках выканання гэтага задання вызначаецца пераможца, якому ўручаецца Гран-пры конкурса. Кожны фіналіст можа разлічваць на індывідуальны разбор сваіх твораў падчас прафесійных майстар-класаў. Фіналісты і пераможцы рэспубліканскага літаратурнага конкурса «БамамаМар» атрымаюць магчымасць надрукавацца ў часопісах «Маладосць» і «Вясёлка», газеце «Літаратура і Мастацтва». Таксама фіналісты і пераможцы будуць узнагароджаны на ўрачыстай вечарыне дыпломамі і спецыяльнымі падарункамі.
Журы школьнага конкурса ўзначальвае беларускі крытык і літаратуразнаўца Ірына Шаўлякова-Барзенка.
Патрабаванні да афармлення творчых прац.
Працы на конкурс прадстаўляюцца на беларускай і рускай мовах у электронным фармаце (графічны рэдактар Wоrd; шрыфт Times New Roman, кегль – 14 пт, інтэрвал – адзінарны, усе палі – па 2 см).

У намінацыі «Проза» да разгляду прымаюцца творы розных жанраў (казка, апавяданне, навела, аповесць і інш.) памерам да 15 тысяч сімвалаў без прабелаў.

У намінацыі «Паэзія» да разгляду прымаюцца творы памерам да 3,5 тысячы сімвалаў без прабелаў.

У намінацыі «Фантастыка» да разгляду прымаюцца творы розных жанраў (казка, фантастычнае апавяданне, фэнтазі і інш.) памерам да 15 тысяч сімвалаў без прабелаў.

Працы дасылаюцца на адрас bramamarUni@gmail.com да 15 сакавіка 2016 года.

На першай старонцы (ці ў асобным файле) удзельнік павінен пазначыць:




Інфармацыйныя спонсары: рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом „Звязда“» (газеты «Звязда», «Літаратура і Мастацтва», часопісы «Маладосць» і «Нёман»), часопіс «Вясёлка», Інстытут журналістыкі БДУ.

Афіцыйныя партнёры: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі».

Кантакты:

Марына Елістратава, 80293128445,


e-mail marisha-elistratova@yandex.by

Мар’я Янковіч, 80299260007,


e-mail yankowi4.marya@mail.ru

Надзея Краўчук, 80292030906,


e-mail nadezhda.kravchuk95@gmail.com

Уладзимір Капцаў, 80298504849


e-mail kaptsev21@tut.by


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка