Прэзентацыя абароны дысертацыі магістранткі факультэта журналістыкі Няхай Таццяны Міхайлаўны




Дата канвертавання02.05.2017
Памер694 b.


Прэзентацыя абароны дысертацыі магістранткі факультэта журналістыкі Няхай Таццяны Міхайлаўны


Рэлігійны дыскурс і СМІ



Актуальнасць даследавання абумоўлена наступным:

  • Рэлігійны дыскурс ёсць адным з найстаражытнейшых тыпаў зносін.

  • Функцыянаванне беларускамоўнага рэлігійнага дыскурсу мае свае адметнасці. Яго вывучэнне дазволіць раскрыць спецыфіку моўных і маўленчых сродкаў, якія выкарыстоўваюцца ў беларускамоўным рэлігійным дыскурсе, а таксама ўнармаваць функцыянаванне беларускай мовы ў тэкстах СМІ.



Навізна працы:



Мэта працы:

  • прааналізаваць беларускамоўны рэлігійны дыскурс у сучасных СМІ з рэдактарскага гледжання.



Дзеля дасягнення пастаўленай мэты намі вырашаліся наступныя задачы:

  • вызначыць асноўныя прыкметы рэлігійнага дыскурсу;

  • сабраць фактычны матэрыял;

  • пазнаёміцца з навуковай і публіцыстычнай літаратурай па гэтай тэме;

  • прааналізаваць матэрыял у моўна-стылёвым, жанравым і семантычным аспектах;

  • выявіць магчымасць фарміравання рэлігійнага стылю сучаснай беларускай мовы.



Прадметам даследавання з’яўляюцца:

  • моўныя і маўленчыя характарыстыкі рэлігійнага дыскурсу.



Навуковая гіпотэза:

  • Мяркуем, што функцыянаванне беларускамоўнага рэлігійнага дыскурсу ў СМІ мае свае адметнасці, што ёсць падставай для яго вывучэння і перадусім унармавання ў моўна-стылёвым плане.



Асноўныя вынікі:

  • Пасля пастановы Франкфурцкага сабору 794 г. (“каб ніхто не верыў, што Бога можна хваліць толькі ў трох мовах (старажытнаўрэйскай, старажытнагрэчаскай і лацінскай), бо ў кожнай мове можна маліцца Богу”) святары былі абавязаныя вывучаць мову сваіх парафіянаў і карыстацца ёю. З таго часу і царква, і беларуская мова прайшлі доўгі і складаны шлях да народа, які, аднак, не завершаны і сёння. Але ўжо зараз царква робіць захады да арганічнага ўключэння ў сацыяльнае жыццё. Ідучы поруч, рэлігія і мова падтрымліваюць адна адну, абуджаюць у грамадства страчаныя духоўныя ідэалы.



  • Замацаваць свае сацыяльныя пазіцыі царква стараецца з дапамогай друкаванага слова. Беларуская мова годна трымаецца ў рэлігійнай літаратуры. Яе флектыўнасць надае святым тэкстам непаўторнае гучанне. Мілагучнасць абыходкавай мовы становіцца мілагучнасцю Слова Божага.



Аналіз рэлігійнай літаратуры паказвае, што, захоўваючы спецыфічную кампазіцыю, семантычную скіраванасць і жанравую палітру, рэлігійныя творы насычаюцца беларускамоўнымі стылістычнымі рысамі, укараняюцца на беларускай глебе. Сінаніміка лексічных формаў вымагае пільнай увагі навукоўцаў, аднак ужо сама па сабе сведчыць пра пошук у рэчышчы стварэння беларускай рэлігійнай тэрміналогіі. Рысы рэлігійнай літаратуры настолькі выразныя і адметныя, што выяўляюцца і ў тэкстах мастацкага і публіцыстычнага стыляў. Усё гэта дае падставы меркаваць пра фарміраванне рэлігійнага стылю сучаснай беларускай мовы. Аднак працэс гэты яшчэ працягваецца, вымагаючы ўнармавання мовы святыняў, а таксама кадыфікавання яе лексічных нормаў.

  • Аналіз рэлігійнай літаратуры паказвае, што, захоўваючы спецыфічную кампазіцыю, семантычную скіраванасць і жанравую палітру, рэлігійныя творы насычаюцца беларускамоўнымі стылістычнымі рысамі, укараняюцца на беларускай глебе. Сінаніміка лексічных формаў вымагае пільнай увагі навукоўцаў, аднак ужо сама па сабе сведчыць пра пошук у рэчышчы стварэння беларускай рэлігійнай тэрміналогіі. Рысы рэлігійнай літаратуры настолькі выразныя і адметныя, што выяўляюцца і ў тэкстах мастацкага і публіцыстычнага стыляў. Усё гэта дае падставы меркаваць пра фарміраванне рэлігійнага стылю сучаснай беларускай мовы. Аднак працэс гэты яшчэ працягваецца, вымагаючы ўнармавання мовы святыняў, а таксама кадыфікавання яе лексічных нормаў.



У той жа час царква разумее, што за два тысячагоддзі існавання хрысціянскай рэлігіі значна змяніўся вобраз верніка, інакш рассставіліся яго духоўныя і матэрыяльныя прыярытэты. Захоўваючы свае асноўныя догмы, яна вар’юе ў сучаснай сацыяльнай і інфармацыйнай прасторы. Даносячы свае прынцыпы не толькі праз кананічныя, але і больш зразумелыя некананічныя і публіцыстычныя тэксты, царква спрыяе ўсвядомлена гуманнаму стаўленню грамадства да рэлігіі, а таксама росту яго духоўнасці.

  • У той жа час царква разумее, што за два тысячагоддзі існавання хрысціянскай рэлігіі значна змяніўся вобраз верніка, інакш рассставіліся яго духоўныя і матэрыяльныя прыярытэты. Захоўваючы свае асноўныя догмы, яна вар’юе ў сучаснай сацыяльнай і інфармацыйнай прасторы. Даносячы свае прынцыпы не толькі праз кананічныя, але і больш зразумелыя некананічныя і публіцыстычныя тэксты, царква спрыяе ўсвядомлена гуманнаму стаўленню грамадства да рэлігіі, а таксама росту яго духоўнасці.



Палажэнні, вынесеныя на абарону:

  • Кананічныя і некананічныя рэлігійныя творы вызначаюцца жанравай разнастайнасцю.



Кананічныя тэксты маюць шэраг моўна-стылёвых адметнасцяў, што ёсць падставай меркаваць пра фарміраванне рэлігійнага стылю сучаснай беларускай мовы.

  • Кананічныя тэксты маюць шэраг моўна-стылёвых адметнасцяў, што ёсць падставай меркаваць пра фарміраванне рэлігійнага стылю сучаснай беларускай мовы.



Вялікая сінаніміка лексічных формаў вымагае грунтоўнай працы ў гэтай галіне.

  • Вялікая сінаніміка лексічных формаў вымагае грунтоўнай працы ў гэтай галіне.



Наяўнасць некананічных тэкстаў сведчыць пра пранікненне спецыфічных рысаў рэлігійнага стылю ў іншыя стылі мовы, у прыватнасці мастацкі і публіцыстычны.

  • Наяўнасць некананічных тэкстаў сведчыць пра пранікненне спецыфічных рысаў рэлігійнага стылю ў іншыя стылі мовы, у прыватнасці мастацкі і публіцыстычны.



Узаемадзеянне царквы і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама стварэнне ўласных СМІ – значны крок царквы да свядомасці сучаснага адукаванага, інфармацыйна падкаванага верніка.

  • Узаемадзеянне царквы і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама стварэнне ўласных СМІ – значны крок царквы да свядомасці сучаснага адукаванага, інфармацыйна падкаванага верніка.



Калі Хрыста цягнуць, як коўдру, на сябе, даказваючы, што іхняя вера самая правільная, ён мінулы; калі цягнуцца да яго – ён будучы, і такім чынам, вернікі і веравызнанні самі апынаюцца альбо мінулымі, альбо будучымі. А. Разанаў



  • Дзякуй за ўвагу!




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка