Прэзідэнцкія выбары ў Грузіі (2013г.) Агульная інфармацыя па краіне




Дата канвертавання05.03.2017
Памер122.7 Kb.

Belarus Watch, праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”

Місія па назіранні за Прэзідэнцкімі выбарамі ў Грузіі, 2013






Прэзідэнцкія выбары ў Грузіі (2013г.)

Агульная інфармацыя па краіне
Грузія - дзяржава з доўгай і старажытнай гісторыяй. За часы свайго існавання грузіны паспелі спазнаць часы высокага росквіту сваёй дзяржаўнасці, але былі і часы глыбокага заняпаду.
Грузія лічыцца краінай з вельмі моцнымі хрысціанскімі традыцыямі. Гэта другая краіна пасля Арменіі, якая прыняла хрысціанства як дзяржаўную рэлігію. Гэта адбылося ў 326 годзе. Зараз больш за 84% краіны з’яўляюцца праваслаўнымі, 9% складаюць мусульмане, армяна-апостальская царква — 3,9%, каталікі — 1,2%, іудаізм — 0,8% і іншыя.
Сучасная Рэспубліка Грузія размешчана ў сярэдняй і заходняй частках Закаўказзя і занімае плошчу каля 70 000 км2. Грузія падзяляецца на 10 краёў, а таксама ўключае дзве аўтаномныя рэспублікі: Абхазію і Аджарыю. Агульная колькасць насельніцтва Грузіі па дадазеных нацыянальнай статыстычнай службы на 01.01.2012 складае 4,5 млн чалавек. У Тбілісі, сталіцы Грузіі, колькасць насельніцтва скалдае прыкладна 1,5 млн чалавек.
У агульную колькасць не ўваходзіць насельніцтва спрэчных тэрыторый: Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Справа ў тым, што гэтыя тэрыторыі дэ-юра належаць да Грузіі, але дэ-факта функцыянуюць як незалежныя Рэспублікі. Незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі прызнана такімі краінамі, як Расія, Нікарагуа, Венесуэла, Туавлу і Рэспубліка Науру. У адказ на тое, што Расія прызнала Абхазію і Паўднёвую Асецію, Грузія разарвала з Расіяй дыпламатычныя адносіны і прызнала тэрыторыі Асеціі і Абхазіі акупаванымі Расіяй.
Больш за 83% насельніцтва Грузіі складаюць грузіны, далей ідуць азербайджанцы (каля 6%), армяне (больш за 5%) і рускія (1,5%).
Працэс паўнавартаснага аднаўлення незалежнасці Грузіі супаў з парадам абвяшчэння незалежнасцяў у краінах Паўднёвай і Усходняй Еўропы на пачатку ХХ стагоддзя. Аднак, толькі ў кастрычніку 1990 года адбыліся першыя свабодныя выбары ў парламент Грузіі, а 9 красавіка 1991 года быў падпісаны Акт аб аднаўленні дзяржаўнай незалежнасці. Адначасова была заснавана пасада прэзідэнта Грузінскай Рэспублікі. Разам з тым, варта адзначыць, што Грузія - гэта парламенцка-прэзідэнцкая краіна. Парламент - заканадаўчы орган, які вызначае ўнутраную і знешнюю палітыку краіны, а таксама прымае найбольш важныя для дзяржавы пытанні, прыярытэтнага характару.
Што датычыцца прэзідэнцкіх выбараў, то першыя адбыліся 26 траўня 1991 года. Цікава, што першыя выбары былі зладжаныя без наяўнасці ў краіне Канстытуцыі. Яна была прынята толькі 24 жніўня 1995 года. Гэта адбылося акурат за два месяцы да другіх выбараў прэзідэнта. 15 кастрычніка 2010 года былі ўнесены некаторыя змены ў Канстытуцыю. Яны найбольш звязаныя з субардынацыяй адносінаў паміж прэзідэнтам, парламентам і ўрадам краіны. Змены падкрэслілі абмежаваныя паўнамоцтвы прэзідэнта, у параўнанні з урадам ці парламентам. Паводле Канстытуцыі Грузіі, прэзідэнт узначальвае краіну, з’яўляецца вышэйшым прадстаўніком выканаўчай улады, вярхоўным галоўнакамандуючым нацыянальнага войску, вышэйшым прадстаўніком Грузіі ў знешніх стасунках. Таксама ён забяспечвае адзінства і тэрытарыяльную цэльнасць дзяржавы. Прэзідэнтам можа стаць грамадзянін Грузіі ад 35 гадоў, абіраецца раз на пяць гадоў. Адна асоба можа мець не больш за дзве кадэнцыі запар.
Цікавы факт у гісторыі інстытута прэзідэнцтва Сакартвэла, што яшчэ ніводзін з прэзідэнтаў цалкам не адбыў свой тэрмін або дабраахвотна пакінуў пасаду.
На першых выбарах прэзідэнта, атрымаўшы падтрымку 87% выбаршчыкаў, перамог Звіяд Гамсахурдзія. Праўда, ва ўладзе З. Гамсахурдзія пратрымаўся адносна нядоўга. Першы прэзідэнт не змог аб’яднаць краіну, спарадзіўшы канфлікты сярод аўтаномных частак у складзе Грузіі, не меў падтрымкі мясцовай інтэлегенцыі, а таксама яго эканамічныя метады цягнулі краіну ў крызіс. Праз паўтары гады Звіяд быў звергнуты і ўлада перайшла да Ваеннага савета, які затым стаў Дзяржаўным саветам на чале з былым камуністам Эдуардам Шаварнадзэ. Наступныя прэзідэнцкія выбары адбыліся ў лістападзе 1995 года, на якіх перамог той самы Э. Шаварнадзэ, займеўшы моцную большасць.
Складаная эканамічная сітуацыя, глыбокі заняпад і крызіс, фальсіфікацыя вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2 лістапада 2003 года, прывялі да грамадскага выбуху - як следства - у краіне адбылася “Рэвалюцыя Ружаў”. На перавыбах прэзідэнта ў студзені 2004 перамог лідар аб’яднанай апазіцыі Міхаіл Саакашвілі. За яго прагаласавалі 96,27 % выбаршчыкаў.
Незадаволенасць некаторых палітычных колаў палітыкай Саакашвілі прывяло да масавых пратэстаў апазіцыі ў цэнтры Тбілісі ў лістападзе 2007 года. Раніцай 7 лістапада Саакашвілі аддаў загад разагнаць мітынг, патлумачыўшы гэта жаданнем аднавіць рух аўтамабіляў у цэнтры горада. 25 лістапада Саакашвілі прыняў рашэнне сысці ў адстаўку, абвясціўшы датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. І на выбарах прэзідэнта ў студзені 2008 года лідар дэмакратычнай партыі “Адзіны нацыянальны рух” М. Саакашвілі зноў стаў кіраўніком краіны.
Зараз у краіне зарэгестраваныя 26 палітычных партый (http://www.cesko.ge). Найбольш істотным для надыходзячых выбараў прэзідэнта з'яўляецца супрацьстаянне наступных партый, дакладней, вылучаных імі кандыдтатў:
Грузінская мара - Дэмакратычная Грузія (Georgian Dream – Democratic Georgia)

www.gd.ge

*зараз мае абсалютную большасць месцаў у Парламенце

*Выбары 2013: Георгі Маргвелашвілі
Расійскі бізнэсмэн грузінскага паходжання Бідзіна Іванішвілі ў пачатку кастрычніка 2011 года абвясціў аб сыходзе з бізнэсу ў палітыку. Неўзабаве пасля аб'явы аб сваіх палітычных амбіцыях ён быў пазбаўлены грузінскага грамадзянства на законных падставах, так як Іванішвілі атрымаў яшчэ і французскае грамадзянства, што, згодна дзеючаму на той момант закону, аўтаматычна вабіла адмову ад грузінскага. Таксама, згодна з законам, асоба без грамадзянства не мела права на ўдзел у выбарах у Грузіі, таму Іванішвілі знайшоў выхад у стварэнні грамадскага руху.
21 лютага 2012 прайшла прэзентацыя палітычнай кааліцыі "Грузінская мара", у якую ўвайшлі чатыры палітычныя партыі: "Грузінская мара - Дэмакратычная Грузія" (на той момант яшчэ не зарэгістраваная ), Рэспубліканская партыя, "Наша Грузія - Свабодныя дэмакраты" і "Нацыянальны форум". Пазней да кааліцыі далучыліся партыя "Прамысловасць выратуе Грузію" і Кансерватыўная партыя.
21 красавіка 2012 лідэр апазіцыйнай кааліцыі "Грузінская мара", Іванішвілі заснаваў партыю "Грузінская мара - дэмакратычная Грузія".
01.10. 2012 года адбыліся выбары ў парламент Грузіі. Асноўнымі канкурэнтамі на іх былі кааліцыя "Грузінская мара" і партыя "Адзіны нацыянальны рух". З 3,6 млн зарэгістраваных выбаршчыкаў за блок "Бідзіна Іванішвілі - Грузінская мара" прагаласавалі 54,85%. Пасля перамогі «Грузінскай мары» на парламенцкіх выбарах Іванішвілі запатрабаваў ад Саакашвілі, каб той у тыднёвы тэрмін вярнуў яму грамадзянства Грузіі. 16.10.2012 Саакашвілі прысвоіў Іванішвілі грузінскае грамадзянства. Распараджэнне аб прысваенні грамадзянства ўступіла ў сілу па спыненні ў лідэра «Грузінскай мары» грамадзянства Францыі. Іванішвілі стаў прэм'ер-мінсітрам і ўзначаліў урад.
Яшчэ на прэзентацыі «Грузінскай мары» як грамадскага руху Іванішвілі абвясціў, што «грамадскі рух стане сілай, якая будзе кантраляваць уладу», аднак пазіцыя па многіх пытаннях супадала з пазіцыяй кіруючай на той момант партыі «Адзіны нацыянальны рух», у прыватнасці: аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці, ўкараненне заходніх каштоўнасцяў, а таксама ўваходжанне ў склад ЕС і НАТА. У якасці сацыяльнага складніку праграмы руху было абвешчана аб барацьбе з беспрацоўем і павышэнні дабрабыту насельніцтва Грузіі.
Лейбарысцкая партыя Грузіі (Georgian Labor Party)

www.labor.ge



*Выбары 2013: Шалва Натэлашвілі

- прытрымліваецца сацыялістычнай арыентацыі;

- створана ў 1995 годзе, колькасць: 220 000 чалавек.
Асноўныя пункты партыйнай ідэалогіі: увесці дэмакратычныя прынцыпы, аднавіць справядлівае правасуддзе, абарона правоў чалавека, свабодны рынак гандлю і інтэграцыя з ЕС, распрацоўка рэгіянальнай палітыкі добрасуседскіх адносін.
“З дня свайго заснавання партыя адрозніваецца сваёй актыўнай апазіцыйнай палітыкай супраць рэжыму Шэварнадзэ-Саакашвілі”. (www.labour.ge)
“Лейбарысцкая партыя Грузіі была ахвярай пераследу па палітычных матывах у апошнія гады. Вялікая колькасць яе членаў былі звольненыя з працы, і шмат хто быў вымушаны пакінуць Грузію і прасіць палітычнага прытулку за мяжой.
“Палітычны лідэр Шалва Нэтэлашвілі асабліва пацярпеў ад пераследу з боку дыктатарскага рэжыму”. (www.labour.ge)
Адзіны нацыянальны рух (United National Movement)

www.unm.ge



*Выбары 2013: Давід Бакрадзэ
Заснаваны ў кастрычніку 2001 Міхаілам Саакашвілі. Партыя выступала за правядзенне палітычных і эканамічных рэформаў, за ўступленне Грузіі ў НАТА і ЕС, за аднаўленне кантролю над тэрыторыямі часткова прызнаных дзяржаў Абхазія і Паўднёвая Асеція.
«Адзіны нацыянальны альянс» быў сфармаваны ў лістападзе 2003 года. Ён аб'яднаў АНР, рух Аб'яднаныя дэмакраты, Саюз Нацыянальнай салідарнасці і моладзевы рух “Кмара”, якія выступалі ў апазіцыі да прэзідэнта Грузіі Эдуарду Шэварнадзэ .
З 14.01.2004 г. партыйны сцяг АНР выкарыстоўваецца як дзяржаўны.
Дэмакратычны рух - Адзіная Грузія (Democratic movement — United Georgia)

www.democrats.ge



*Выбары 2013: Ніно Бурджанадзэ

- з'яўляецца правацэнтрісткай палітычнай партыяй. Партыя знаходзіцца ў апазіцыі да ўраду. Партыя выступае за больш цесныя сувязі з Расіяй і Еўрапейскім саюзам пры захаванні і пашырэнні многіх з цяперашніх эканамічных і рэформаў, сацыяльных ініцыятыў.


Public attitudes in Georgia: Results of a September 2013 survey carried out for NDI by CRRC. (Грамадская думка ў Грузіі: Вынікі даследаванняў, праведзеных у верасні 2013 года дзеля NDI) (www.civil.ge/files/files/2013/NDI-Sept2013-Poll-ENG.pdf)
* Якая з партый для вас найбольш блізкая?
Кандыдаты 2013
Akaki Asatiani/Акакі Асатіані

Саюз грузінскіх традыцыяналістаў (The Union of Georgian Traditionalists)
Nugzar Avaliani / Нузгар Аваліані

Ініцыятыўная група
David Bakradze / Давід Бакрадзэ

Адзіны нацыянальны рух (United National Movement)

01.07. 1972

Актыўны ўдзел у палітыцы прымае з 1997 года.

1997- 2002 працаваў у Міністэрстве замежных спраў Грузіі

2002 -2004 у Савеце нацыянальнай бяспекі Грузіі.

Красавік 2004 - быў абраны ў парламент Грузіі ад Адзінага нацыянальнага руху.

У 2008 стаў міністрам замежных спраў Грузіі ў кабінеце прэм'ер -міністра Ладо Гургенідзэ.

06.2008- 10.2012 — Старшыня Парламенту Грузіі.

У 2010 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Заслуг перад Рэспублікай Польшча (Order Zasługi Rzeczypospolitej Polskiej)
Tamaz Bibiluri / Тамаз Бібілурі

Ініцыятыўная група
Teimuraz Bobokhidze / Тэймураз Бобохідзэ

Ініцыятыўная група
Nino Burjanadze / Ніно Бурджанадзэ

Дэмакратычны рух - Адзіная Грузія (Democratic movement — United Georgia)

16.07.1964

1995 - 2008 Сябра Парламента Грузіі

2000 - 2008 Віцэ-прэзідэнт Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Са снежня 2008 года - старшыня палітычнай партыі «Дэмакратычнага руху - Адзінай Грузіі»
Двойчы часова выконвала абавязкі прэзідэнта Грузіі: першы раз - з лістапада 2003 года па студзень 2004 года, другі раз - з лістапада 2007 па студзень 2008 года.
Вясной 2003 года стварыла партыю «Бурджанадзэ - дэмакраты», а ўвосень разам з Міхаілам Саакашвілі выступіла ў якасці аднаго з лідэраў рэвалюцыі ружаў, у выніку якой Шэварнадзэ быў адхілены ад улады.
27 кастрычніка 2008 г Ніно Бурджанадзэ заявіла аб намеры стварыць партыю пад назвай Дэмакратычны рух «Адзіная Грузія». 23 лістапада 2008 года адбыўся першы ўстаноўчы з'езд партыі, на якім Бурджанадзэ была абраная яе лідэрам, па яе словах, партыя будзе «рэзка апазіцыйнай».

2 чэрвеня 2009 г. адвакаты Н.Бурджанадзе падалі пазоў супраць М.Саакашвілі за «зьняслаўлены гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю». Падставай для падачы пазову паслужыла заява Саакашвілі аб тым, што Бурджанадзэ адстойвае расійскія інтарэсы і атрымлівае грошы з Расіі. 3 верасня 2009 суд адмовіў у разглядзе пазову, патлумачыўшы гэта тым, што заява, зробленая падчас палітычных дэбатаў, не можа выклікаць адказнасці за клевету.


Levan Chachua / Леван Чачуа

Ініцыятыўная група
Nino Chanishvili / Ніно Чанішвілі

Ініцыятыўная група
Giorgi Chikhladze / Георгі Чыхладзэ

Ініцыятыўная група
Mamuka Chokhonelidze / Мамука Чохонэлідзэ

Ініцыятыўная група
Koba Davitashvili / Коба Давіташвілі

Народная партыя" (People's Party)


Kartlos Gharibashvili / Картлас Гарібашвілі

Ініцыятыўная група
Sergo Javakhadze / Серго Явакадзэ

За справядлівую Грузію (For Fair Georgia)
Zurab Kharatishvili / Зураб Харацішвілі

Еўрапейскія дэмакраты Грузіі (The European Democrats)
Nestan Kirtadze / Нестан Кіртадзэ

Ініцыятыўная група
Giorgi Liluashvili / Георгій Лілуашвілі

Ініцыятыўная група
Avtandil Margiani / Аўтандзіл Маргіані

Ініцыятыўная група
Giorgi Margvelashvili / Георгі Маргвелашвілі

Грузінская мара - дэмакратычная Грузія ( Georgian Dream – Democratic Georgia)

04.09.1969

2012-2013 - Міністар адукацыі і навукі;

2010-2012 - рэктар Інстытуту грамадскіх спраў (GIPA);

Маргвелашвілі прыйшоў у палітыку Грузіі ў 2003 годзе. У тым жа годзе ён уступіў у апазіцыйны блок “Бурджанадзэ -Дэмакраты”. У 2012 года Маргвелашвілі стаў крытыкам ўрада Саакашвілі. Ён публічна падтрымаў кааліцыю “Грузінская Мара”, створаную магнатам-мільярдэрам Бідзінам Іванішвілі.
Пасля перамогі ў кастрычніку 2012 на парламенцкіх выбарах Іванішвілі стаў прэм'ер-міністрам Грузіі, Маргвелашвілі, апісаны Іванішвілі як "асабісты сябар" і "інтэлектуал", стаў міністрам адукацыі і навукі. У лютым 2013 года Іванішвілі прызначыў Маргвелашвілі першым намеснікам прэм'ер-міністра. У гэтай якасці ён правеўі некалькі змен у сістэме адукацыі.
11 мая 2013 года кааліцыя “Грузінская мара” прызначылі яго кандыдам ў прэзідэнты. Лідэр кааліцыі Іванішвілі заявіў, што рашэнне было аднагалосным. Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выказаў скептыцызм з нагоды намінацыі гэтага кандыдата, параўноўваючы яго з канём Калігулы.
Mamuka Melikishvili / Мамука Мелікішвілі

Ініцыятыўная група
Teimuraz Mzhavia / Теймураз Мжавія

"Хрысціянска - дэмакратычная народная партыя"(The Christian - Democratic People's Party)
Shalva Natelashvili/ Шалва Натэлашвілі

Лейбарысцкая партыя Грузіі (Georgian Labor Party)

17.02.1958

З 1995 года — лідэр апазіцыйнай Лейбарыстскай партыі Грузіі.

У 2008 годзе быў кандыдатам і заняў 4 месца ў прэзідэнтцкіх выбарах (6, 49%)

Узначальваў рэдакцыйную камісію па напісанні грузінскай Канстытуцыі ў 1995 годзе

У 2004 годзе амовіўся падртымаць рэвалюцыю руж.

У 2004 прайшоў “Курсы лідараў” Дзяржаўнага Дэпартаменту ў ЗША.

Пастаянна крытыкаваў дзейнасць Саакашвілі.

У 2006 абвінаваціў уладу у выкарыстанні “атрадаў смерці” дзеля барацьбы з апанентамі.

У 2007 прапанаваў Саакашвілі зыйсці ў адстаўку, і пакінуць пост прэзідэнта Брусу Джэксану (саветнік па Усходняй Еўропе адміністрацыі ЗША)

У 2007 быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе; экстрэмізме; шпіянажы на карысць замежных дзяржаў (Расіі), адмыванні грошай; падбухторванні масавых беспарадкаў; бунту. Але ні адно з гэтых абвінавачванняў не было пацверджана і ў канчатковым выніку яны былі знятыя. (labor.ge)

* У 2008 на парламенцкіх выбарах Лейбарысцкая партыя набрала 7,56 % і прайшла ў парламент.


Mikheil Saluashvili / Міхэіл Салуашвілі

Ініцыятыўная група
Giorgi Targamadze / Георгі Таргамадзэ

"Хрысціянска - дэмакратычны рух” (Christian - Democratic Movement)

22.11.1973



Люты 2008 -заснаваў палітычную партыю - "Хрысціянска - дэмакратычны рух”.
Пад кіраўніцтвам Таргамадзэ "Хрысціянска -дэмакратычны рух" прымаў ўдзел у парламенцкіх выбарах у маі 2008 года. Яны дабіліся поспеху і стварылі парламенцкую фракцыю"Хрысціян - дэмакратаў".
Партыя падтрымлівае традыцыйныя і дэмакратычныя інстытуты. Мэтай з'яўляецца аднаўленне маральнага твару грамадства.
“Таргамадзэ звярнуўся да яго Свяцейшасці Іллі II, Каталікоса- Патрыярха ўсяе Грузіі каб той блаславіў яго партыю. У выніку ХДР стала першай палітычнай партыяй, якая атрымала благаславенне яго Свяцейшасці. Ніхто ў Грузіі не можа пайсці насуперак Каталікоса да таго, калі назваць сябе хрысціянскай партыяй — то будзе шмат жаночых галасоў. Таксама гэтаму дапамагае добры знешні выгляд, як у Таргамадзэ”. (http://tbilisiblues.blogspot.com)
Гендэрны баланс: 3 жанчыны/ 20 мужчын

Сярэдні ўзрост: 51 год (без 2 кандыдатак), 5 кандыдатаў нарадзіліся ў ліпені, 4 кандыдаты ў лістападзе.

Ад палітычных партый: 10 кандыдатаў

Ініцыятыўныя групы: 13 кандыдатаў
Public attitudes in Georgia: Results of a September 2013 survey carried out for NDI by CRRC (Грамадская думка ў Грузіі: Вынікі даследаванняў, праведзеных у верасні 2013 года дзеля NDI) www.civil.ge/files/files/2013/NDI-Sept2013-Poll-ENG.pdf
*Каго за наступных кандыдатаў Вы бы найбольш хацелі бачыць наступным прэзыдэнтам Грузіі?






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка