Прыкладны план працы над водгукам




Дата канвертавання02.05.2017
Памер19.89 Kb.
ПРЫКЛАДНЫ ПЛАН ПРАЦЫ НАД ВОДГУКАМ

Этапы работы

Змест работы

Мэта работы

Практычная дзейнасць

І

Уважліва прачытаць верш цалкам

выясніць першае сваё уражанне ад яго і запісаць:


спадабаўся ці не, бо…

– зразумелы ці не, бо…

– чаму (ці каму прысвечаны)

актуальны для сучаснасці ці не, чым актуальны.



ІІ

Уважліва прачытаць па сказах (строфах)

вызначыць структуры сказаў, каб зрабіць выснову

Увесь твор складаецца з пяці простых ці пяці складаных, складаназалежных сказаў у якіх і сканцэнтравана асноўная думка пра…

вызначыць наяўнасць вобразных сродкаў




ІІІ

Устанавіць цэнтральны вобраз і адносіны аўтара да яго




колькі разоў паўтараецца ў творы;

– якімі сінонімамі ці перыфразамі замяняецца;

– якія эпітэты акружаюць яго.

– што проціпастаўляецца яму ў творы.



І V




Вызначыць тэму і ідэю твора, раскрыццю якіх і падпарадкаваны ўсе сродкі.


Тэма – пра што, чаму прысвечаны … (Верш прысвечаны паказу…

Ідэя – тое, што сцвярджаецца. (Аўтар сцвярджае думку пра)

V

Скласці план




Уступ:

-- што я знаю пра аўтара

-- чым мне падабаюцца яго творы

-- што мне вядома пра тэму і праблему, ўзнятыя аўтарам;

-- якіх я ведаю яшчэ аўтараў і іх творы па гэтай тэме;

ГАЛОЎНАЯ ЧАСТКА

1) Тэма верша і адносіны да яе аўтара з указаннем канкрэтных лексічных адзінак, якія пацвярджаюць сказанае;

2) Ідэя верша.

2) Раскрыццю тэмы падпарадкаваны – цэнтральны вобраз(ы). Адносіны аўтара да іх;

3) Адметнасць структуры твора (колькі частак, якія, што гэта дае)

4) Танальнасць верша (гучыць аптымістычны ці не, падабаецца ці не)



ЗАКЛЮЧЭННЕ

1) актуальнасць, запатрабаванасць, своечасовасць твора для сучаснасці, бо дазваляе …







Напісаць ВОДГУК


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка