Прыкладныя білеты




Дата канвертавання05.05.2017
Памер43.53 Kb.
Прыкладныя білеты

для правядзення абавязковага выпускнога экзамену па гісторыі Беларусі па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі


Білет № 1

1. Беларускія землі напярэдадні Кастрычнікай рэвалюцыі 1917 г.: сацыяльна-эканамічная і палітычная сітуацыя, беларускі нацыянальны рух.

2. Народная гаспадарка БССР у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг.: пераадоленне наступстваў вайны і выхад на новы ўзровень развіцця.

Білет № 2

1. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі: асаблівасці і вынікі пераўтварэнняў у грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах.

2. БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе 1945-1953 гг.: кірункі і асаблівасці аднаўлення.

Білет № 3

1. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі і Брэсцкага міру: супраціўленне насельніцтва і падзел тэрыторыі.

2. Грамадска-палітычнае жыцце БССР у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг.: асаблівасці пасляваеннага становішча.

Білет № 4

1. Беларускі нацыянальны рух ў снежні 1917 – сакавіку 1918 г. Абвяшчэнне БНР.

2. Развіццё адукацыі і навукі ў БССР у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг. як састаўная частка працэса пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі.

Білет № 5

1. Беларусь ва ўмовах польска-савецкай вайны 1919–1920 гг. Другое абвяшчэнне ССРБ. Рыжскі мірны дагавор.

2. Развіццё літаратуры і мастацтва ў БССР у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг.: асаблівасці і тэмы творчасці.

Білет № 6

1. Утварэнне ССРБ і ЛітБел: асаблівасці афармлення беларускай савецкай дзяржаўнасці.

2. БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.: асноўныя этапы і напрамкі рэфармавання грамадства.

Білет № 7

1. Беларусь у міжваенны перыяд: асноўныя напрамкі станаўлення савецкага сацыялістычнага грамадства.

2. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН.

Білет № 8

1. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі: асаблівасці сацыяльна-эканамічнага становішча.

2. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг.: асноўныя кірункі дэмакратызацыі.

Білет № 9

1. Грамадска-палітычнае жыцце БССР у 1920-я гг.: дэмакратызацыя і ўдзел у стварэнні СССР.

2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг.: фарміраванне прамысловага і сельскагаспадарчага комплексаў.

Білет №10

1. Палітыка беларусізацыі: асаблівасці нацыянальных адносін і асноўныя мерапрыемствы.

2. Курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР у другой палове 1980-х гг.: асноўныя кірункі і спробы рэалізацыі.

Білет № 11

1. Адукацыя, навука і культура БССР у 1920-я гг.: умовы развіцця і дасягненні.

2. Народная гаспадарка БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.: асноўныя напрамкі і шляхі развіцця.

Білет № 12

1. Індустрыялізацыя ў БССР: асаблівасці правядзення і вынікі.

2. Грамадска-палітычная сістэма БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.: характэрныя рысы і асаблівасці.

Білет № 13

1. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР: прычыны, асаблівасці, вынікі.

2. Беларуская літаратура ў другой палове 1950-х – 1980-я гг.: умовы развіцця і тэматыка творчасці.

Білет № 14

1. Грамадска-палітычная сістэма БССР у канцы 1920-х – 1930-я гг.: асноўныя напрамкі фарміравання.

2. Развіццё адукацыі і навукі ў БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.: уклад у фарміраванне індустрыяльнага грамадства.

Білет № 15

1. Развіццё адукацыі і навукі ў БССР у канцы 1920-х – 1930-я гг.: асноўныя дасягненні на шляху культурнай рэвалюцыі.

2. Палітыка перабудовы ў БССР у другой палове 1980-х гг.: рэформы ў грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах, іх вынікі.

Білет №16

1. Літаратура і мастацтва ў БССР у канцы 1920-х – 1930-я гг.: умовы развіцця і асноўныя напрамкі творчасці.

2. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь: прававое афармленне сістэмы дзяржаўнага кіравання: асноўныя этапы і кірункі развіцця

Білет №17

1. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы: палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя.

2. Тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.: адлюстраванне нацыянальна-культурных асаблівасцей і гістарычнага мінулага.

Білет № 18

1. Стан культуры ў Заходняй Беларусі ў 1920-я – 1930-я гг.: характэрныя рысы і асаблівасці.

2.. Сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае становішча ў Рэспубліцы Беларусь у першай палове 1990-х гг.
Білет № 19

1. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР: геапалітычныя ўмовы і гістарычнае значэнне.

2. Грамадска-палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пачатку ХХІ ст.
Білет № 20

1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны, абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі і іх вынікі.

2. Асновы дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнай ідэалогіі: выбар мадэлі кіравання і арыенціраў развіцця.

Білет № 21

1. Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

2. Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у пачатку ХХІ ст. Сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка.
Білет № 22

1. Станаўленне партызанскага і падпольнага руху супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі.

2. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь: фарміраванне і рэалізацыя шматвектарнага знешнепалітычнага супрацоўніцтва.
Білет № 23

1. Масавая народная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі: формы, метады, асаблівасці супраціўлення.

2. Развіццё адукацыі і навукі ў Рэспубліцы Беларусь: уклад у фарміраванне грамадства ведаў.

Білет № 24

1. Вызваленне тэрыторыі Беларусі ад германскіх захопнікаў. Аперацыя Баграціён і яе стратэгічнае значэнне.

2. Развіццё літаратуры і мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь: адлюстраванне культурна-гістарычнай спадчыны і сучасныя дасягненні.
Білет № 25

1. Уклад беларускага народа ў Перамогу над нацысцкай Германіяй: вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны.



2. Дасягненні беларускага мастацтва і спорту на міжнароднай арэне.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка