Прыметнік, прыслоўЕ: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля




Дата канвертавання29.12.2016
Памер131.27 Kb.
1

ТЭМА: СЛАЙД 1.ПРЫМЕТНІК, ПРЫСЛОЎЕ: АГУЛЬНАЕ ЗНАЧЭННЕ, МАРФАЛАГІЧНЫЯ ПРЫМЕТЫ, СІНТАКСІЧНАЯ РОЛЯ

МЭТА: - падагульніць і сістэматызаваць веды веды вучняў аб прыметніку і прыслоўі як часцінах мовы, разрадах прыметнікаў і прыслоўяў, ступенях параўнання прыметнікаў і прыслоўяў;


  • удасканальваць уменні знаходзіць у тэкстах прыметнікі і прыслоўі, утвараць ад іх ступені параўнання і правільна выкарыстоўваць іх у маўленні; рабіць марфалагічны разбор прыметніка і прыслоўя; адрозніваць формы ступеней параўнання прыметніка і прыслоўя;

  • выпрацоўваць навык самастойнай работы, сама- і ўзаемаправеркі;

  • выхоўваць пачуццё павагі і ўзаемдапамогі адзін да аднаго і да настаўніка.

АБСТАЛЯВАННЕ: мультымедыйная прэзентацыя; карткі, табліцы, капялюш.

ХОД УРОКА



  1. АРГ. МОМАНТ. СТВАРЭННЕ ЭМАЦЫЯНАЛЬНАГА НАСТРОЮ

Настаўнік: Давайце пазнаёмімся! А, вы скажаце, што на бэйджыках у кожнага напісана яго імя. Так? Я прапаную пазнаёміцца бліжэй. Да свайго імені дадайце азначэнне, якое будзе пачынацца з першай літары вашага імя. Ітак, я Таццяна—творчая, таленавітая. (знаёмства з вучнямі). Скажыце, якой часцінай мовы мы зараз карысталіся? (прыметнікам)

Настаўнік: Дзякуй. А як вы адчуваеце сябе сёння? Закончыце фразу: “Мне…” (добра, сумна, радасна, маркотна, весела, страшна і да т.п.) Якой часцінай мовы вы перадавалі свой стан? (прыслоўем)



  1. ПАВЕДАМЛЕННЕ ТЭМЫ ЎРОКА

Вучні запісваюць тэму ў сшыткі

  1. МЭТАВЫЗНАЧЭННЕ

НАСТАЎНІК: Вам прапануюцца наступныя паняцці. Адзначце, калі ласка, што для вас з’яўляецца новым (+) , забытым (-), добра вядомым (v), і на што б хацелі звярнуць увагу (!) (запісана на дошцы)

СЛАЙД : (і на картках)



  • АГУЛЬНАЕ ГРАМАТЫЧНАЕ ЗНАЧЭННЕ ПРЫМЕТНІКА

  • АГУЛЬНАЕ ГРАМАТЫЧНАЕ ЗНАЧЭННЕ ПРЫСЛОЎЯ

  • МАРФАЛАГІЧНЫЯ ПРЫМЕТЫ І СІНТАКСІЧНАЯ РОЛЯ ПРЫМЕТНІКА

  • МАРФАЛАГІЧНЫЯ ПРЫМЕТЫ І СІНТАКСІЧНАЯ РОЛЯ ПРЫСЛОЎЯ

  • РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ ПА ЗНАЧЭННІ

  • РАЗРАДЫ ПРЫСЛОЎЯЎ ПА ЗНАЧЭННІ

  • УЖЫВАННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ АДНАГО РАЗРАДУ Ў ЗНАЧЭННІ ІНШАГА

  • СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ

  • СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ

  • АДРОЗНЕННЕ ПРЫМЕТНІКА І ПРЫСЛОЎЯ (УЖЫВАННЕ СТУПЕНЕЙ ПАРАЎНАННЯ)

(праца вучняў)

Настаўнік: Адказваючы на пытанні, вы паставілі перад сабой задачы, і я жадаю вам з імі справіцца.



  1. АПЕРАЦЫЙНА-ПАЗНАВАЛЬНЫ ЭТАП

Заўвага настаўніка: Вельмі хочацца, каб наша знаёмства закончылася для вас прыемнымі высокімі баламі ў канцы ўрока. Вас чакаюць разнастайныя заданні і формы іх выканання. Сёння на ўроку будзе дзейнічаць сістэма бонусаў. У вас ёсць магчымасць актыўна

2

праявіць сябе на кожным этапе, што будзе узнагароджана бонусам-цукеркай. І ў каго напрыканцы ўрока акажацца больш за (?) цукерак, ён атрымае высокую адзнаку або дадатковы бал да кантрольнага тэста.



  • УСПРЫНЯЦЦЕ. Прыём “Закончы фразу”

СЛАЙД : (замест слоў у дужках стаіць шматкроп’е)

ПРЫМЕТНІК—гэта (самастойная) часціна мовы, якая абазначае (прымету) прадмета і адказвае на пытанні (які?)(чый?). Змяняецца (па родах) у адзіночным ліку, (ліках) і склонах. Род, (лік), (склон) прыметніка залежаць ад (назоўніка). У сказе прыметнік з’яўляецца (азначэннем) або выказнікам .

ПРЫСЛОЎЕ—самастойная (нязменная) часціна мовы, якая абазначае прымету (дзеяння) , прымету іншай (прыметы) або прадмета і адказвае на пытанні (дзе?) (куды?)

(адкуль?) (калі ? ) (як?) (чаму?) і інш. Прыслоўі не (змяняюцца) . У сказе прыслоўі звычайна выконваюць ролю (акалічнасці).



  • АСЭНСАВАННЕ. ПРЫЁМ “ЗІГЗАГ” (СЛАЙД: ЗІГЗАГ)

А) фарміраванне груп: ( па 5 чалавек). Вучні цягнуць карткі з нумарамі:

№ 1. Дастаткова кемлівы

№2. Вельмі разумны

№3. Найбольш працавіты

№4. Досыць камунікабельны

№5. Самы адказны.

№ 1. Заданне: раскажыце, як падзяляюцца прыметнікі на разрады паводле значэння. Карыстайцеся пры падрыхтоўцы схемай на с. 129

№ 2. Раскажыце, як утвараюцца ступені параўнання якасных прыметнікаў і прыслоўяў. Карыстайцеся пры падрыхтоўцы карткай №2.

Картка №2

Якасныя прыметнікі і якасныя прыслоўі( якія ўтвораны ад якасных прыметнікаў) на -о, -а ўтвараюць ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Кожная ступень мае 2 формы: простую (складаецца з 1 слова) і скаладаную, або састаўную ( складаецца з 2 слоў). Утвараюцца ступені параўнання наступным чынам (гл. табліцу):

СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ПРЫМЕТНІКАЎ І ПРЫСЛОЎЯЎ

Зыходная форма

Вышэйшая ступень параўнання

Найвышэйшая ступень параўнання

Простая форма

Састаўная форма

Простая форма

Састаўная форма

Прыметнік

+-эйш-,-ейш-

Болей(больш),меней(менш)+

прыметнік



Най + простая форма вышэйшай ст.

Самы,найбольш, найменш + прыметнік

вясёлы

! добры


весялейшы

лепшы

менш вясёлы

больш добры



Найвесялейшы

найлепшы


самы вясёлы

самы добры



прыслоўе

+-эй,-ей

Болей(больш),меней(менш)+

прыслоўе


Най+простая форма вышэйшай ступені

1.надзвычай,найбольш,найменш+

прыслоўе


2.простая форма выш.ступені + за ўсё

весела
! добра

весялей
лепш

больш весела
менш добра

Найвесялей
найлепш

1.надзвычай весела.2.весялей за ўсё.

1.надзвычай добра.2.лепш за ўсё



№3. Раскажыце пра якасныя прыметнікі, якія не ўтвараюць формаў ступеней параўнання. Карыстайцеся пры падрыхтоўцы матэрыялам на с. 131.

№ 4. Раскажыце, пра разрады прыслоўяў па значэнні. Карыстайцеся пры падрыхтоўцы схемай на с. 133.

№5. Раскажыце, як адозніваць вышэйшую ступень параўнання прыслоўя ад вышэйшай ступені параўнання прыметніка. Пры падрыхтоўцы карыстайцеся матэрыялам на с.134.


3

Б) ПРАЦА ВУЧНЯЎ У ЗМЕННЫХ ГРУПАХ

- ЗАМАЦАВАННЕ

Вучням прапануецца пазнаёміцца з тэстам:



  1. Адзначце адпаведнасць паміж прыметнікам у словазлучэнні і яго разрадам. Адзначце нумар правільнага адказу.

А. матчына хусцінка 1) якасны

Б. школьная сталоўка 2) адносны

В. бронзавы загар 3) прыналежны

Г. лісіная шапка 4) адносны, ужыты ў значэнні якаснага

Д.родныя краявіды 5) прыналежны, ужыты ў значэнні адноснага

2. Устанавіце адпаведнасць паміж прыслоўем і яго разрадам паводле значэння. Адзначце нумар правільнага адказу.

А. занадта 1) часу

Б. вечарам 2) меры і ступені

В. спрасонку 3) спосабу дзеяння

Г.асцярожна 4) мэты

Д. знарок 5) прычыны

3. Адзначце прыслоўі, якія могуць утвараць ступені параўнання.

А) хутка; г) утраіх;

Б) змалку; д) летась.

В) радасна;

4. Формы ступеней параўнання прыметнікаў утвораны правільна:

А) больш цвярдзейшы; г) менш зручны;

Б) самы найрадаснейшы; д) найлепшы.

В) шырэйшы;

5. Памылкі ва ўжыванні формаў слоў:

А) Сонца ярчэй за Месяц.

Б) Кірыл быў удвая дужэйшы за кожнага з нас.

В) За год дрэва вырасла вышэй за хату.

Г) Гэта дрэва вышэй за хату.

Д) Не было нічога прыгажэйшага за гэту ўсмешку.


  • ГУТАРКА

Настаўнік: скажыце, ці зможаце вы адразу яго выканаць на адзнаку? Якое заданне не зможаце выканаць?

  • АДПРАЦОЎКА МАТЭРЫЯЛУ

А) Франтальная праца

СЛАЙД : Назавіце прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеней параўнання або ўтвараюць толькі складаныя формы ступеней параўнання, і абгрунтуйце свой адказ.


Мяккі, новы, цёмна-сіні, халасты, разумны, добры, салодкі, працяглы, белы, бронзавы (загар), бронзавы (бюст) , бусліны, лясны, лёгкі.


  • ФІЗКУЛЬХВІЛІНКА (СЛАЙД )

4

Вучням прапануецца набор слоў. Ім неабходна выканаць наступныя дзеянні: калі слова з’яўляецца прыметнікм, выцягнуць рукі перад сабой; калі прыслоўем—папляскаць у далоні 2 разы, калі не прыметнік і не прыслоўе—апусціць рукі і патрэсці імі



СЛАЙД (словы з’яўляюцца па чарзе з музыкай)

Прыгожы, прыгожа, прыгажэе, па-нашаму, наш, светлы, святлей, пасвятлелы.

Б) Самастойная праца

СЛАЙД .Утварыце ступені параўнання ад1 прыметніка і 1 прыслоўя(на выбар):

Прыметнікі:ЛЁГКІ, МЯККІ, ДРЭННЫ

Прыслоўі: ЛЁГКА, МЯККА, ДРЭННА


Заўвага: выдзеленыя словы валодаюць бонусам!

В) ПРАВЕРКА ПА КЛЮЧЫ (ці лепш па картках)

СЛАЙД (?)

Лёгкі—лягчэйшы, больш (менш) лёгкі, найлягчэйшы, найбольш (самы) лёгкі

Лёгка—лягчэй, больш лёгка, найлягчэй, надзвычай лёгка

Мяккі—мякчэйшы, менш (больш) мяккі, наймякчэйшы, самы мяккі

Мякка—мякчэй, больш (менш) мякка, наймякчэй, найбольш (надзвычай) мякка.

Дрэнны—горшы, менш дрэнны, найгоршы, самы (найбольш) дрэнны.

Дрэнна—горш, менш дрэнна, найгорш, надзвычай дрэнна.
В) Праблемная сітуацыя

СЛАЙД :


СЁННЯШНІ ЎРОК РОДНАЙ МОВЫ ЦІКАВЕЙ ЗА ЗВЫЧАЙНЫ.

Гутарка:


Ці правільна ўжыта падкрэсленая форма слова?

Г) Лічбавы дыктант. Калі форма слова ўжыта правільна, ставім 1, калі няправільна—0.

СЛАЙД :


  • ЦЁМНЫЯ ЦЕНІ ДАЎЖЭЙ У ЛАГЧЫНЕ.

  • ІДЗЕ-БРЫДЗЕ АКСІННЯ ДАЛЕЙ.

  • ДАЎНЕЙ БЫЎ ШМАТ ДУЖЭЙШЫ НАШ НАРОД.

  • ГЭЛЯ ПРЫГАЖЭЙ ЗА ЎСІХ У ВЁСЦЫ.

Д) Праверка па ключы

СЛАЙД : 0110

Бонус: выправіце памылкі ў няправільным ужыванні формаў слоў.


  1. КАНТРОЛЬНА-КАРЭКЦЫЙНЫ ЭТАП

СЛАЙД : На практыцы праверыць можна дакладна.

Хто тэорыю засвоіў трывала. (Смайлік намаляваны)

А) Выкананне тэста вучнямі (5 хвілін)

Б) Праверка па ключы

СЛАЙД :

КЛЮЧ:


1. А3 Б2 В4 Г5 Д1

  1. А2 Б1 В5 Г3 Д4

  2. А В

  3. В Г Д

  4. А Г

В) Карэкцыя. Вучні вызначаюць матэрыял, які неабходна паўтарыць або звярнуцца за дапамогай да настаўніка пасля ўрока.

5

6. РЭФЛЕКСІЯ



А) Звярнуцца да задач, якія ставілі на пачатку ўрока

Б) Прыём “Пытанне ў капелюшы”

СЛАЙД : ПЫТАННЕ Ў КАПЕЛЮШЫ (малюнак капелюша)

Пытанні: (+ бонусы)



  • Прыметнікі босы, глухі, сляпы …

  • Працягніце: ярка—ярчэй—больш ярка-- … -- … .

  • Хачу сказаць, што я ўмею …

  • Я не задаволены (а) …

  • Хачу пажадаць аднакласнікам…

  • Мне ўсё спадабалася, але …

7.Дамашняе заданне. П.П. 23, 24, пр.180 (ІІ узровень); пр. 180 і пр.184 (запісаць выпраўленыя сказы)—ІІІ узровень

8. ЗАКЛЮЧНАЕ СЛОВА НАСТАЎНІКА.

Урок я хачу закончыць словамі Р.Барадуліна:

Лёс па- свойму да ўсіх суровы,

І да нас прыдзірлівы ён,

Клапатліўцы роднае мовы,

Дзякуй вам і зямны паклон!

9. ВЫСТАЎЛЕННЕ І КАМЕНЦІРАВАННЕ АДЗНАК.

ДАДАТКІ

СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ПРЫМЕТНІКАЎ І ПРЫСЛОЎЯЎ



Зыходная форма

Вышэйшая ступень параўнання

Найвышэйшая ступень параўнання

Простая форма

Састаўная форма

Простая форма

Састаўная форма

Прыметнік

+-эйш-,-ейш-

Болей(больш),меней(менш)+

прыметнік



Най + простая форма вышэйшай ст.

Самы,найбольш, найменш + прыметнік

вясёлы

добры


весялейшы

лепшы


менш вясёлы

больш добры



Найвесялейшы

найлепшы


самы вясёлы

самы добры



прыслоўе

+-эй,-ей

Болей(больш),меней(менш)+

прыслоўе


Най+простая форма вышэйшай ступені

1.надзвычай,найбольш,найменш+

прыслоўе


2.простая форма выш.ступені + за ўсё

весела
добра

весялей
лепш

больш весела
менш добра

Найвесялей
найлепш

1.надзвычай весела.2.весялей за ўсё.

1.надзвычай добра.2.лепш за ўсё



СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ПРЫМЕТНІКАЎ І ПРЫСЛОЎЯЎ



Зыходная форма

Вышэйшая ступень параўнання

Найвышэйшая ступень параўнання

Простая форма

Састаўная форма

Простая форма

Састаўная форма

Прыметнік

+-эйш-,-ейш-

Болей(больш),меней(менш)+

прыметнік



Най + простая форма вышэйшай ст.

Самы,найбольш, найменш + прыметнік

вясёлы

!!! добры



весялейшы

лепшы


менш вясёлы

больш добры



Найвесялейшы

найлепшы


самы вясёлы

самы добры



прыслоўе

+-эй,-ей

Болей(больш),меней(менш)+

прыслоўе


Най+простая форма вышэйшай ступені

1.надзвычай,найбольш,найменш+

прыслоўе


2.простая форма выш.ступені + за ўсё

весела
!!! добра

весялей
лепш

больш весела
менш добра

Найвесялей
найлепш

1.надзвычай весела.2.весялей за ўсё.

1.надзвычай добра.2.лепш за ўсё



СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ПРЫМЕТНІКАЎ І ПРЫСЛОЎЯЎ



Зыходная форма

Вышэйшая ступень параўнання

Найвышэйшая ступень параўнання

Простая форма

Састаўная форма

Простая форма

Састаўная форма

Прыметнік

+-эйш-,-ейш-

Болей(больш),меней(менш)+

прыметнік



Най + простая форма вышэйшай ст.

Самы,найбольш, найменш + прыметнік

вясёлы

!!! добры



весялейшы

лепшы


менш вясёлы

больш добры



Найвесялейшы

найлепшы


самы вясёлы

самы добры



прыслоўе

+-эй,-ей

Болей(больш),меней(менш)+

прыслоўе


Най+простая форма вышэйшай ступені

1.надзвычай,найбольш,найменш+

прыслоўе


2.простая форма выш.ступені + за ўсё

весела
!!! добра

весялей
лепш

больш весела
менш добра

Найвесялей
найлепш

1.надзвычай весела.2.весялей за ўсё.

1.надзвычай добра.2.лепш за ўсё


СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ПРЫМЕТНІКАЎ І ПРЫСЛОЎЯЎ



Зыходная форма

Вышэйшая ступень параўнання

Найвышэйшая ступень параўнання

Простая форма

Састаўная форма

Простая форма

Састаўная форма

Прыметнік

+-эйш-,-ейш-

Болей(больш),меней(менш)+

прыметнік



Най + простая форма вышэйшай ст.

Самы,найбольш, найменш + прыметнік

вясёлы

!!! добры



весялейшы

лепшы


менш вясёлы

больш добры



Найвесялейшы

найлепшы


самы вясёлы

самы добры



прыслоўе

+-эй,-ей

Болей(больш),меней(менш)+

прыслоўе


Най+простая форма вышэйшай ступені

1.надзвычай,найбольш,найменш+

прыслоўе


2.простая форма выш.ступені + за ўсё

весела
!!!добра

весялей
лепш

больш весела
менш добра

Найвесялей
найлепш

1.надзвычай весела.2.весялей за ўсё.

1.надзвычай добра.2.лепш за ўсё


РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС “НАСТАЎНІК ГОДА-2014”

РАЁННЫ ЭТАП

ПЛАН-КАНСПЕКТ АДКРЫТАГА ЎРОКА Ў 10 КЛАСЕ


ТЭМА: ПРЫМЕТНІК, ПРЫСЛОЎЕ: АГУЛЬНАЕ ЗНАЧЭННЕ, МАРФАЛАГІЧНЫЯ ПРЫМЕТЫ, СІНТАКСІЧНАЯ РОЛЯ

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Т.А.Клокава


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка