Прыпеу: Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне? Люблю ты сказала, аж сэрца мне схне




Дата канвертавання19.11.2017
Памер5.49 Kb.

КАХАННЕ

Прыпеу: - Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне?


- Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне.
Ганулька, Ганулька, павер, зразумей,-
Я ў свеце не бачыў кахання шчырэй.
Ці помніш ты, Ганна, шчаслівы мамент,
Як граў у нас на дудцы нябожчык Вінцэнт?
А Нёман спакойна, спакойна дрыжаў,
І месячак ясны на нас паглядаў.

Прыпеу.


Драў горла ў лозах за рэчкаю грач,
І грукаў у стену рагамі маркач.
На жэрдзі мы селі ў змроку маўчком,
І я прытуліўся к табе плечуком.

Прыпеу.



І лапці з-за спіны мае ты зняла,
Анучы ў Нёман ты мыць панясла.
Язык мне адняўся, я сліну глытаў,
А потым нясмела цябе запытаў:

Прыпеу (3 разы).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка