Прывітанне, гік, Гэта традыцыйная штомесяцовая рассылка Фаланстэра




Дата канвертавання05.03.2018
Памер56.62 Kb.

http://mail.ngo.by/sredirect/d83289b9/gallery.mailchimp.com/a85c8705ea30c06ccde479258/images/9528cc22-0210-445e-9f01-4d7643685d12.png

Прывітанне, гік,


Гэта традыцыйная штомесяцовая рассылка Фаланстэра.

У 9 выпуску я распавяду пра тое, як прайшоў наш снежань.

Шчыра кажучы да гадавой справаздачы рукі не дайшлі. Таму што падчас снежня мы былі пагружаны ў Лічбавую майстэрню, актыўна займаліся стратэгічным планаваннем на 2018 год, а таскама паспелі пабываць на некалькіх мерапрыемствах. 

Пра гэта і іншае чытай ніжэй.


















http://mail.ngo.by/sredirect/d83289b9/gallery.mailchimp.com/a85c8705ea30c06ccde479258/images/d3cac032-7527-43e7-b748-d8d4288428fd.jpg






ЭПІК. 9 студзеня. 19:00 

Каманда Фаланстэра зараз знаходзіцца ў статусе грамадскага аб’яднання. Неабходна прытрымлівацца працэдур:



  1. штогадовыя выбары Праўлення, таксама

  2. справаздачы аб дзейнасці перад Агульным сходам арганізацыі.

Таму 9 студзеня а 19:00 будзем рабіць Агульны сход у выглядзе:

  1. дыстанцыйнага чату з афіцыйнымі ўдзельнікамі (чальцамі). 

  2. а таксама паралельна сустрэчу на базе Фаланстэры.

http://mail.ngo.by/sredirect/d83289b9/gallery.mailchimp.com/a85c8705ea30c06ccde479258/images/e2a6af31-f2c3-42fd-969d-2ecb78b6fdfd.pngДарэчы гэта таксама час уступіць у нашы шэрагі!







Заяўляйся на Агульны сход!















Стратэгічнае планаванне. Працягваем.

Планаваннем мы займаемся са жніўня 2017. Прайшло ўжо 4 сесіі, каля 15 розных удзельнікаў, кожная з якіх дапамагала вырашыць 1-2 пытанні. Так, гэта кручэ, чым ЭПІК.











Як усё было

Першая сустрэча падсумавала цяперашняе і будучае бачанне Фаланстэра удзельнікамі, склала агульны спіс каштоўнасцяў і прыярытызавала яго, вызначыла наш калектыўны архетып і назбірала ключавых словаў.

Другая (лістапад) сустрэча расклала нашы слабыя і моцныя бакі на талерачку, а таксама вызначыла унікальнасць. Хех...
 
На трэцяй (снежань) сустрэчы мы пабудавалі дрэвы праблемаў (напрыклад, такое па накірунку Каманда) і вызначылі самыя важныя патрэбы. 

На чацвертай (снежань) мы зусім падабраліся да прыярэтэтных мэтаў арганізацыі на 2018-2019 год. 



http://mail.ngo.by/sredirect/d83289b9/gallery.mailchimp.com/a85c8705ea30c06ccde479258/images/19606227-208f-4276-ac05-7be429dc6d78.png

Карочэ, мы не проста таўклі ваду ў ступе ў весь гэты час. У нас на сёння ёсць профіль арганізацыі, які растаўляе ўсё на свае месцы.

Але на гэтым статэгічныя сесіі не скончыліся...

6 студзеня 2018 будзе 5 сустрэча па дэталізацыі мэтаў і будавання актыўнасцяў на год. Запрашаем шырокае кола валанцёраў і прыхільнікаў Фаланстэра. 

Гэта падзея вызначыць наш накірунак працы. 








Удзельнічай у планаванні!






Валанцёру на вус

Працягваем працу з практыкантамі, стажорамі ў Фаланстэры. Хаця зараз праект CCTV мае пэўныя цяжкасці, усё ж ён паўзе наперад. Асноўны затык - гэта скілы па python. Качаем.



http://mail.ngo.by/sredirect/d83289b9/gallery.mailchimp.com/a85c8705ea30c06ccde479258/images/cb1a35fb-a343-4fd1-a134-93311bdcd962.png

Хочаш удзельнічаць у жыцці Фаланстэра?












Запаўняй анкету валанцёра!






Яшчэ навіны








Пачалася падрыхтоўка справаздачы за 2017 год. Мы падлічылі, што боты выканалі задач на 80 гадзін. Таксама наведвальнасць сайтаў ўзрасла на 30%. Ну гэта некалькі лічбаў, якія можна глядзець з чарнавіка справаздачы.

http://mail.ngo.by/sredirect/d83289b9/gallery.mailchimp.com/a85c8705ea30c06ccde479258/images/a8cf5163-8437-419c-be55-2a9ff2c8a067.jpg
















10 снежня мы ўдзельнічалі на Форуме беларуска-нямецкіх грамадскіх арганізацый. Падчас нам прыйшлося займацца нязвыклай для нас дзейнасцю і распавядаць пра Фаланстэр вялікай колькасці людзей шмат разоў. Гэта была добрая практыка, але шчыра, мы усё думаем наколькі трапілі ў нашу аўдыторыю.

http://mail.ngo.by/sredirect/d83289b9/gallery.mailchimp.com/a85c8705ea30c06ccde479258/images/0e56124c-12e1-4fce-9731-03728f31afbc.png







17-21 снежня наша каманда пабывала на Форуме па кіраванню інтэрнэтам. УладзьАляхновіч і Святлана Ермаковіч, падзяліліся сваімі меркаваннямі. Што важна адзначыць на форуме была абнаружана групоўка опэн сорс актывістаў, якія распрацоўваюць вайфай роўтары і рэфлексуюць устойлівасць супольнасцяў.


http://mail.ngo.by/sredirect/d83289b9/gallery.mailchimp.com/a85c8705ea30c06ccde479258/images/2f14f082-3d6f-4c29-abfc-f3e294d33ac4.png



















Апошняя, але не менш значная навіна. Нарэшце, дзякуючы айціваланцёрам Майстэрні, амаль перад самым Новым Годам зрабілі пілотны пуcк лэндынга-старонкі праекта “Градка”. Зараз накірунак Фаланстэра за свабодны і адкрыты кантэнт, код і жалеза, а таксама эканоміку шарынга, становіцца больш прадстаўнічым.

http://mail.ngo.by/sredirect/d83289b9/gallery.mailchimp.com/a85c8705ea30c06ccde479258/images/ec7a7ddb-fb1d-4e75-83a3-ae2a5befba2d.png















І яшчэ

Гік-лаўка працягвае сваё шэсце да запланаваных 100% на сёння ёсць 98%. Яна пачне сваю працу. Да 15 студзеня там, кажуць, дзейнічаюць зніжкі 10% па промакоду JOISTIK =)



http://mail.ngo.by/sredirect/d83289b9/gallery.mailchimp.com/a85c8705ea30c06ccde479258/images/605da5a1-bf85-4ef1-9dda-f357f90fb723.jpg



















Замаўляў гік-атрыбутыку!
















На гэтым заканчваем навіны =). Выпуск падрыхтаваў Міхаіл Волчак,

Жадаем больш свабоднага і адкрытага коду ў Новым годзе! 


Так, мы памятаем, “код - гэта закон”.




http://mail.ngo.by/sredirect/d83289b9/gallery.mailchimp.com/a85c8705ea30c06ccde479258/images/bf61b872-7ca0-4c3f-b64c-79973f249dc1.jpg

Каманда Фаланстэра
паштовая скрыня:
falanster.by@gmail.com

Falanster.by
Некаторыя правы абараняем паводле ліцэнзіі
Creative Commons Attr Share-Alike 4.0 Int

Жадаеш змяніць спосаб атрымання рассылкі?


Тады абнаві наладкі або паспрабуй адпісацца ад гэтай рассылкі








База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка