Пролетары ўсіх краёў, злучайцеся! Маладняк




старонка3/8
Дата канвертавання14.02.2019
Памер1.88 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

і

Тут радзіны, нехта сьпяшае па доктара,

Пляцецца жабрак, мерае вёрсты п‘яны,

Там вясёлая грамада рамесьнікаў.

Зьбеглы хлапец, багатая брычка, франт, уцякае нейкая пара; Раньні гандляр, катафалк, вязуць у горад тавар, варочаюцца



Яны праходзяць, праходжу я, усё праходзіць, не забаронена

Паветра, дыханьнем якога я гавару!

Прадметы, што склікаеце мае расьсеяныя думкі і даяце ім

вобраз!

Сьвятло, што ахутваеш мяне, і ўсе рэчы нялічанымі пяшчот-



нымі стужкамі! Сьцежкі, што дзіўна перавіліся ў лагчыне ля прысадаў!

Мне здаецца, вы схаваліся ў таемным існаваньні, вы такія

дарагія для мяне.

Тарцовыя пуціны гораду!

Пераходы! дошкі і слупы набярэжнай!

Заваленыя лесам берагі! далёкія караблі!

Рады дамоў! прастромленыя вокнамі фасады! дахі! ,

Порталы і ўваходы!

Вокны, празрыстыя шыбы якіх могуць шмат чаго выявіць! Дзьверы, парогі, ступенькі! Аркі!

Шэрыя камні бязупыннага бруку! Вытаптаныя растапцы!

Вы злучылі з сабою частку ўсяго, што вас кранула, і я спа- дзяюся, што цяпер няпрыкметна злучыце з вамі

На вашым нячулым абліччы адбілася жыцьцё і сьмерць, і мне

Зямля, што распасьцерла і правую і левую руку.

Карціна жывая, кожная частка ў сваім лепшым асьвятленьні.


Музыка, якая зьвініць—дзе яе жадаюць, і сьціхае—дзе яе не

жадаюць,


Радасны голас людзкога шляху, вясёлае новае адчуваньне

даоогі.

з гораду.

нішто.

3

й мяне.

іхні воблік будзе прыхільным і ясным. 4




ЛЕСЬНЯ ІТРА ВОАЬНЫ ШЛЯХ 33



О, гасьцінец, па якім я іду, ты кажаш: „Не пакідай мяне!“

Гы кажаш—„I ня думай, ты загінеш, калі пакінеш мяне!“

Ты кажаш—„Я гатоў, я добра выбіты і не забыты, трымайся

мяне!“


О, шлях людзкі, кажу ізноў, што не баюся цябе пакінуць, але

я люблю цябе.

Ты лепш выяўляеш мяне, чым я сам магу гэту зрабіць,

Ты будзеш больш для мяне, чьга мая песьня.

Я думаю, што гэроічныя дзеі былі задуманы пад адчыненым

^ небам,

і ўсе вольныя песьні таксама,



Я
думаю, што тут я магу супыніцца і дзівы стварыць,

Я думаю, што мне спадабаецца ўсё, што спаткаю па дарозе, і кожны, хто прыкмеціць мяне, палюбіць мяне,

Я думаю, што кожны, каго я ўбачу, стане шчасьлівым.

5

3 гэтай гадзіны я вызваляю сябе ад выдуманых межаў,



Іду куды вядзе жаданьне, сам сабе пан, нічым неабмежаваны. Слухаючы другіх, я добра разважаю што яны кажуць, І’аздумваю, шукаю, знаходжу, разглядаю.

Лагодны, але з няўхільнаю воляй, я скінуў з сябе путы, якія

трымалі мяне.

Я п‘ю вецер прастораў, вялікі і вольны.

Мой поўдзень і поўнач, і захад, і ўсход.

Мне вальготней і лепш, чым я думаў,

Я ня ведаў, што мне будзе так добра.

Усё мне здаецца прыгожым,

Я магу гаварыць бязупынна жанкам і мужчынам:

— „Вы зрабілі мне столькі добрага і я вам таксама зраблю. Я разьвею сябе між мужчын і жанок,

Я раскідацьму паміж іх новую радасьць і сілу.

Калі хто мяне не прызнае, гэта мяне ня турбуе,

Калі хто мяне прыме, ён ці яна будзе шчасьлівым і ашчась-

лівіпь мяне.




34

ЎОТ ЎІТМЭН

6

Калі-б тысяча найлепшых людзей зьявілася заразгэта ня

зьдзівіць мяке.

Калі зьявіцца зараз тысяча найпрыгажэйшых жаночых поста-

цяй—гэта ня зьдзівіць мяне.

Цяпер я ведаю сакрэт, як выхоўваць найлепшых людзей,

Трэба жыць на вольным паветры і есьці і спаць на зямлі.

Тут адбываліся вялікія падзеі

(Такія падзеі хапаюць за сэрца цэлую расу чалавецтва,

Строма сілы і волі перамагае закон 3 сьмяецца з усіх аўторытэтаў і довадаў проці яе).

Тут пазнаецца мудрасьць,

Навука пазнаецца канчаткова ня ў школах,

Мудрасьць ня можа перайсьці ад таго, хто яе мае, датаго, хто.І

ня мае.

Мудрасьць ад прыроды, яе няможна даказаць, яна даказвае |



сама сябе,

Яна карысна для ўсякага выпадку і мэты, для здольнасьці і

згоды,

Яна ажыўляе рэчаіснасьць і ажыўляе і ўдасканальвае рэчы. Зьявы бягуць прад вачыма, і ў іх руху ёсьць нешта, што вы-1



клікае яе з глыбіні душы.

Я пераглядваю цяпер рэлігіі і філёзофскія сыстэмы.

Яны могуць апынуцца ў аўдыторыях, але пад прасторнымі хма-| рамі на грудзёх зямлі, дзе цякуць ручаі—ім месца

няма зусім.

Тут ажыцьцяўленьне,

Тут чалавек адпавядае сабе—ён ажыцьцяўляе тое, што ў ім|

ёсьць.

Мінулае, будучыня, магутнасьць, каханьне—калі ім не хапаеі



цябе—табе не хапае іх.

Тут патрэбна ўпартасьць, нішто зараней ня зроблена.

Ці ведаеш ты, што гэта значыць, калі цябе палюбіць хто-|

небудзь чужы?

Ці ведаеш ты гутарку беглых поглядаў?

ПЕСЬНЯ ПРА ВОЛЬНЫ ШЛЯХ 35



7

Тут расьцьвітае натхненьне,

Яно выходзіць з душы праз зачыненыя брамы і выклікае

пытаньні.

Скуль гэтыя імкненьні? Скуль гэтыя думкі ў цемені? Чаму ёсьць людзі, якія, калі набліжаюцца да мяне, за- пальваюць ў крыві маёй праменьні сонца? Чаму, калі яны пакідаюць мяне, сьветачы радасьці слаб-

нуць і нікнуць? Чаму пад гэтымі дрэвамі, дзе я ніколі ня гуляў, мяне ахапілі вялікія і мэлёдычныя думкі? (Мне здаецца, яны вісяць тут і ўлетку і ўзімку і падаюць,

нібы садавіна, калі я праходжу). Чаму я адразу сябрую з незнаёмымі?

3 фурманом, калі я ў дарозе сяджу побач з ім?

3 рыбаком, што выцягвае сеці, калі я праходжу па беразе? Што мне дае вольны доступ у сэрца мужчын і жанок? Што іх злучае са мною?

8

Натхненьне ёсьць шчасьце і тутака шчасьце.

Мне здаецца, яно пранікае паветра і замірае ў чаканьні. Цяпер яно набегла на нас, мы зусім захоплены ім. Адсюль выходзяць жывыя і прывабныя характары,

Жывы і прывабны характар—хараство мужчын і жанчын. (Трава, што вырастае ўраньні з кораню, не сьвяжэй і не зеляней за тую, што вырасла з стволу ў сваім бязупынным росьце).

Да жывога і прывабнага імкнецца каханьне маладых і

старых,

Яно разьлівае вакол сябе чары, якія сьмяюцца з хараства



і здольнасьцяй.

9

АПопз! Хто-б ты ні быў, ідзі вандраваць са мною!



Ісьці са мною табе ніколі не надакучыць.

Зямля ніколі не надакучыць.

Зямля жорсткая, маўклівая, незразумелая спачатку, ГІрырода таксама жоосткая 5 гпачяткчг ноог.-»о.,..


36

ўі О Т ЎІТМЭН

Але ня бойся, ідзі далей, тут будуць дзіўныя зьявы. Клянуся табе, тут будуць такія прыгожыя, дзіўныя зьявы, Што нельга выказаць словам.

А1І0П8І мы не павінны тут спыняцца.

Хаця тут і багатыя крамы і раскошныя памяшканьні, мы

ня можам застацца тут, Хаця гэты порт і добра хавае, хаця гэтыя воды спа- койныя, мы ня можам тут выкінуць якар. Хаця нас абкружаюць гасьціннасьць і ветлівасьць, мы можам карыстацца імі толькі нядоўгі час.

10


АПопз!

Мы паплывём па недасяжным і дзікім марам.

Мы паплывём там, дзе веюць вятры, дзе б‘юцца хвалі і кліпэр янкі ляціць на ўсіх парусах.

АПопз! магутна, вольна, стыхійна, сусьветна!

А1І0П8І але ведайце зараней,

Мой спадарожнік павінен быць палкім, цярплівым і моц-

ным,—

Толькі адважны й здаровы можа чаго-небудзь дамагацца; Ня йдзі сюды, калі ты згубіў свае лепшыя сілы,



Хай толькі той ідзе, хто ідзе рашуча і сьмела,—

Ні хваравітых, ні п'яных тут быць не павінна (Я і мае не пераконваем спрэчкамі, параўнаньнямі, вер-

шамі—

Мы пераконваем сваім існаваньнем).



11

Слухайце! Я шчыра кажу вам,

Я абяцаю вам не старую ласкавую падзяку, але жор

сткую і новую.

Можа здарыцца часам,

Што вам нельга будзе зьбіраць тое, што завуць багаць-

цем,

Што трэба будзе шчыраю рукою аддаць тое, што вы



ппмлйялі і заоабілі,

ПЕСЬНЯ ПРА ВОЛЬНЫ ШЛЯХ



37

Што, прыехаўшы ў горад, куды вас назначаць, і, не пась-

пеўшы тамака асталявацца, Непераможны покліч пазаве вас пакінуць яго;

3 вас будуць іронічна насьмяхацца і зьдзеквацца тыя,

што застануцца за вамі,

А калі вам усьміхнецца каханьне, то на яго можа быць толькі адзін адказ—палкі пацалунак разьвітаньня, Вы не павінны дазволіць затрымаць сябе тым, чые рукі

прасьціраюцца да вас.

12

АІІопз! За вялікімі таварышамі і разам з імі.

Яны таксама на шляху — імпэтныя, магутныя мужчыны

і найвялікшыя жанкі.

Ім дае асалоду марская цішыня і навальніца,

Яны плавалі шмат на караблёх, выхадзілі па зямлі многа

міляў, жылі ў закінутых хатах. Назіральнікі гарадоў, няпрыкметныя працаўнікі,

Якія танцуюць на вясельлях, цалуюць маладых, выхоў-

ваюць дзяцей,

Салдаты паўстаньня, што стаяць над разяўленнымі магі-

ламі, апускаючы труну ў зямлю, Падзёншчыкі на ўсе пары году, на цэлы год, на доўгі рад гадоў, што ідуць адзін за адным, Падзёншчыкі, як і іхнія таварышы, рознастайнага выгляду. Яны ідуць так з часу марна загінуўшых дзён дзяцінства, Вясёлыя падзёншчыкі ў часе моладасьці, барадатыя ў

сталыя дні мужчынства, Замужныя падзёншчыцы, падзёншчыкі з паважнай ста-

расьцю,


Старасьцю спакойнай, павольнай, шырокай, як задорлівая

шырыня сусьвету, Старасьцю вольнай, бо да яе набліжаецца вызваленьне

сьмерці.

13


-АПопз! да бязьмежнага і беспачатнага...

Заўсёды імпэтна, заўсёды далей




38

ЎОТ ЎІТМЭН

Вялікомныя, паважныя, засмучаныя, задорлівыя, зганьбо- ваныя, шалёныя, бунтоўныя, змораныя, незадаволеныя, Адважныя, гордыя, закаханыя, хворыя, прынятыя людзь- » мі, адкінутыя людзьмі,

Яны ідуць! яны ідуць! Я ведаю, што ідуць яны, толькі

ня ведаю куды, Але ведаю я, што яны йдуць да лепшага—яны ідуць да

чагосьці вялікага.

Хто-б ты ні быў, выходзь! Мужык ці жанчына—выходзь! Вы не павінны спаць у шапку і марудзіць там у хатах, Хаця-б вы іх збудавалі альбо яны збудованы для вас. Выходзьце са змрочнай цямніцы! выходзьце з свайго

Цяпер добра зразумейце мяне — гэта выходзіць з самай
сутнасьці рэчаў: кожнае дасягненьне ці посьпех вымагае

вялікай барацьбы.


Мой покліч—покліч барацьбы, я выхоўваю дзейнае паў-

станьне;


Той, хто ідзе са мною павінен быць добра ўзброены,
Той, хто ідзе са мною, часта ня мае чаго есьці, цярпіць
нястачу, пакінуты між злосных ворагаў.

Хай застанецца недапісанай папера на стале і кніга не-

адчыненай на паліцы!


Хай снасьць ляжыць у майстэрні!

Хай застануцца незаробленымі грошы!

Хай школа пусьцее! не зважай на голас настаўніка!

прытулку!

14

АПопз! праз барацьбу і войны!

Ад вызначанай мэты нельга адыйсьці!



Ці мела посьпех ранейшае змаганьне?

Хто перамог? Вы? ваша нацыя? прырода?



15

АПопз! шлях прад намі!

Ен надзейны—я спрабаваў яго—мае ўласныя ногі добра

зьведалі яго,—не марудзьце!




ПЕСЬНЯ ПРА ВОЛЬНЫ ШЛЯХ



39

Хай прамоўца гаворыць на трыбуне! Хай адвокат даво-

дзіць на судзе,

Хай судзьдзя тлумачыць законы.

Таварыш, я даю табе руку!

Даю табе сваю любоў, якая даражэй за грошы,

Даю табе сябе, не патрабуючы нічога,—

Ці аддасі ты мне сябе? ці пойдзеш ты разам са мною? Ці будзем ісьці неразлучна ўсё.наша жыцьцё?

Пераклад з ангельскае А. М;


Літаратура і клясыф)



Зьмена форм гаспадарчай дзейнасьці зьяўляецца першым фактарам, з якім неабходна лічыцца пры тлумачэньні літара- турнай эволюцыі.

„Але-ж (гаворыць В. М. Фрычэ) у рамках адной і той- жа экономічнай сыстэмы літаратура розьніцца многастойнасьцю ўвекавечаных у ёй ідэй і вобразаў, таму што ў яе стварэньні прымаюць удзел і ёю карыстаюцца ў сваіх інтарэсах самыя рознастайныя клясы грамады" („Очеркн по нст. зап.-евр. лнт.“ М. 1908 г. с. 4). Крыніца гэтай многастойнасьці ідэй, на- строяў і парываньняў—барацьба клясаў, якія прыносяць кожны сваю ідэолёгію, сваё мастацтва, сваю літаратуру; „толькі пры- няўшы пад увагу барацьбу клясаў і вывучыўшы яе шматроз- ныя пэрыпетыі, мы будзем мець магчымасьць (кажа Плеханаў) сколькі-небудзь здавальняюча аб'ясьніць сабе „духоўную" гісторыю цывілізаванай грамады; „ход яе ідэй“ адбівае сабою гісторыю яе клясаў і барацьбы між сабою'1. („Француская драма- тычная літаратура і француская жывапісь XVIII в.“ у зборніку „Нскусство", с. 126). Значыць, пры тлумачэньні літаратурных зьявішч, апроч фактара экономічнага, г. ё. зьмены формаў вытворчасьці, неабходна лічыцца яшчэ і з фактарам соцыяль- ным, іменна—з барацьбою грамадзкіх клясаў.

У чым-жа залежнасьць літаратуры ад гісторыі грамадзкіх клясаў?

Па-першае, ад расстаноўкі, ад суадносін клясаў у грамадзе залежыць, якая кляса мае, так сказаць, поўнапраўнае месца ў літаратуры ў сэнсе об‘екта выяўленьня, залежыць тое ці

*) Гэты нарыс уяўляе спробу падвесьці вынік выказваньням марксыц- кіх крытыкаў і гісторыкаў літаратуры па данай проблеме тэорыі гісторыка- літаратурнага процэсу.

ЛІТАРАТУРА І КЛЯСЫ



41

іншае месца ў літаратуры (цэнтральнае ці пэрыфэрыйнае, на авансцэне ці на фоне) і характар выяўленьня складаючых грамаду клясаў. Сапраўды: чаму да канца 40-х гадоў пераваж- нымі персонажамі ў літаратуры аказваюцца дваране, між тым як іншыя клясы займаюць у ёй непрапорцыянальна малае месца? Чаму потым карціна мяняецца? I далей: чаму, калі се- лянін і быў у літаратуры таго часу, то ў вобліку хадульнага Сусаніна ці бутафорскага натоўпу патрыотычных п‘ес, у воб- ліку камарынскага мужыка ці дзядзі Міцяя, у вобліку красач- нага „малоросса“ ці п'янага фурмана,—словам, пад усемагчы- мымі маскамі, але рэдка ў сваім рэальным выглядзе? Таму, што такія былі клясавыя суадносіны ў канкрэтнай гістарычнай рэчаістасьці. Але вось разьвіваецца прамысловасьць і буйны (асабліва экспортны) гандаль, расьце грашовая гаспадарка, ідзе клясавая перастаноўка, на сцэну гісторыі выступае, як рэальная сіла, грузная постаць купца—зьяўляецца Астроўскі: зьяўленьне яго ў літаратуры соцыолёгічна абумоўлена ўзды- мам значэньня ў нас гандлёвай буржуазіі. Цікавы і падыход Астроўскага к бытаапісаньню гэтай „новай" соцыяльнай адзін- кі. ГІрамысловы капітал спачатку—пакуль яшчэ не даволі пака- заліся ўсе яго адмоўныя рысы—прадстаўляецца назірацелю сілай творчай, організуючай, якая будуе новае жыцьцё: літа- ратура пагэтаму высоўвае ідэалізаваныя тыпы прамыслоўцаў, людзей практычнай справы параўнальна з бязгрунтоўнымі ма- рамі з „дваранскіх гнёздаў". Успомнім хоць-бы абвеянага аўтарскай сымпатыяй Штольца і безнадзейнага „барына“ Обло- мова ў рамане Ганчарова. Гандлёвы, не „організуючы“, а „абіраючы", капітал дрэнна паддаецца ідэалізацыі, і вось перад намі „цёмнае царства" купечаскіх персанажаў Астроў- скага, ап'янёных уладай залатога мяшка. Об'ектыўная ўдзель- ная вага, якую гандлёвая буржуазія набыла ў агульнай эконо- міцы соцыяльнага жыцьця, прымушае мастака падыйці сур'- ёзна рэалістычна
к таму, што раней служыла прадметам для водэвіляў, для сэнтымэнтальных жаласьцяў ці фальшывых па- трыотычных трагэдый (з Мініным, які „закладвае жон і дзя- цей"). У наш час, калі пролетарыі, сяляне—будаўнікі жыцьця, яны патрабуюць рэалістычнага вывучэньня сябе, як тварыце- ляў, майстраў гэтага жыцьця, прад'яўляючы запатрабаваньне на поўнапраўнае месца ў літарятуры.

42


Проф. Н. ЕФІМАЎ

Па-другое, зьмена соцыяльнага складу грамадьі, зьмена ў ёй пануючых клясаў азначае і пануючы суб'ект літаратур- най творчасьці—мяняючыйся клясавы (па пахаджэньню) склад пісьменьніцкага асяродку. У сувязі з чарадаваньнем клясаў у адносінах політыка-культурнай гегемоніі ў грамадзе бывае, як выражаецца проф. Ф. I. Шміт, „перамяшчэньне творчага цэнтру“ (Нскусство, Л. Г. 1926, с. 172.); клясавыя колектывы зьмяняюць адзін другога ў ролі важака, які задае тон. Ужо даўно вынаходцы (і не марксысты; гл., напр., проф. Карэеў— „Літаратурная эволюцыя на захадзе". Варонеж, 1886, с. 115) зьвярнулі ўвагу на тое, што найбольшая колькасьць літаратур- ных дзеячоў выходзіць то з таго, то з другога, то з трэцяга са- словія ці клясы. Так, на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. пісьменьнікаў высоўвае ў нас дваранства, як кляса гістарычна пануючая, якая падчыняе сваёй культурнай дыктатуры іншыя, соцыяльна больш слабыя элемэнты (Пушкін, Лермантаў, Гры- баедаў, Гогаль, Тургенеў, Грыгаровіч, Л. Н. Талстой, С. Т. Ак- сакаў і інш.) У сярэднія вякі йдзе перастаноўка клясаў, і вось, са зьяўленьнем новага грамадзкага асяродку—„разна- чынцаў"—у літаратуру гурбой прыходзяць прадстаўнікі разна- чынства (Добралюбаў, Чарнышэўскі, Елісееў, Шчапоў, Шаш- коў, Антановіч, Благасьветлаў, Памялоўскі, Г. Усьпенскі, Рашот- нікаў, Левітаў, Пыпін, Астроўскі). У апошні час цэлы шэраг пісьменьнікаў даюць нам вышаўшыя нагістарычны сьвет пролета- рыят і сялянства (Максім Горкі, Невераў, Усевалад Іваноў, П. Орэшын, С. Есенін, М. Клюеў, В. Казін, Кірылаў і шмат хто інш.).

Па-трэцяе,
кляса вызначае „органічнае ўспрыяцьце“ рэчаістасьці мастаком, яго творчую апэрцэпцыю, яго грамадзкі сьветагляд, ці, іначай сказаць, ідэолёгічны бок
мастацтва. 3 усіх мастацтваў больш за ўсё ідэолёгія дамініруе ў літаратуры. Гэта і зразумела: літаратура ёсьць мастацтва слова, а ўсякае слова заўсёды што-небудзь выражае. „Ня можа быць (пад- крэсьлівае Плеханаў) мастацкага твору без ідэёвага зьместу" („Нскусство", с. 147). Нават тыя творы, аўтары якіх дара- жаць толькі формай і не клапоцяцца аб зьместу, усё-ткі так ці іначай выражаюць вядомую ідэю“, іменна „безнадзейна- адмоўныя адносіны іх аўтараў к акаляючаму іх грамадзкаму жыцьцю" (там-жа): формалізм толькі маска для іх грамадзка-

ЛІТАРАТУРА І КЛЯСЫ



43

політычнага індэфэрэнтызму. Няма безідэёвага мастацтва. „Славеснае мастацтва (пэўна вызначае А. В. Луначарскі) зьяўляецца ў асаблівасьці мастацтвам ідэолёгічным" („Соцналь- ные основы нскусства", М. 1925 г., с. 37). Што такое ідэолё- гічны бок мастацтва? Для адказу можна карыстацца яго-ж формулёўкай: „Тое, якая іменна рэчаістасьць выбіраецца, як об'ект, адабражаемы мастацтвам, і тое, якім чынам гэта ада- бражэньне робіцца, якія церпіць яно зьмены, праходзячы скрозь творчую душу мастака, і зьяўляецца ідэолёгічным бокам ма- стацтва“(„Беседы по маркснстскому мнросозерцанню", Л.Г. 1924, гл. „Марксызм і літаратура“, с. 54). Выбар той ці іншай рэ- чаістасьці і спосаб яе ўстварэньня, будовы да маляваньня прьіроды, да асаблівасьцяў гаворкі падказваецца мастаку яго клясавай псыхо-ідэолёгіей“. У клясавай грамадзе,—гаворыць А. А. Багданаў,—поэзія зьяўляецца таксама клясавай: па- мешчычай, сялянскай, буржуазнай, пролетарскай. Гэта, разу- меецца (кажа ён), ня трэба разумець у тым сэнсе, што поэзія забараняе інтарэсы той ці іншай клясы: так калі-небудзь бы- вае, але параўнальна рэдка, спэцыяльна ў політычнай, у гра- надзянскай поэзіі. Наогул-жа. яе клясавы характар ляжыць ку- ды глыбей. Ен заключаецца ў тым, што поэт стаіць на пункце погляду вызначанай клясы, глядзіць яго вачыма на сьвет, ду- мае і адчувае іменна так, як гэтай клясе, па яе спэцыяльнай прыродзе, уласьціва. Пад аўтарам-асобаю хаваецца аўгар- колектыў, аўтар-кляса; і поэзія —частка яе самасьвядомасьці" („Нскусство н рабочнй класс“, М. 1918 г., с. 10—11). Будучы нават у поўнай меры матар'яльна незалежным, мастак (кажа А В. Луначарскі) несьвядома адбівае ў сваіх творах ідэалы, думы і пачуцьці, якія хвалююць клясу найбольш ім блізкую“ (,Основы познтнвной эстетнкн", М. 1923, с. 123). Выражаючыся вульгарна (заўважае Э. Фукс), рэчы ніколі не разглядаюцца ў абсолютна правільным сьвеце, а заўсёды толькі вачыма ..сваёй эпохі“. Вочы-ж „эпохі“—заўсёды вочы пануючай у гэту эпоху клясы, бо кожная пануючая кляса навязвае сваёй эпосе сваю ідэолёгію, як агульнапрызнаную і абсолютную" („Эротн- ческая теорня нскусств“). У сваёй асабовай псыхолёгіі і ў сваёй творчасьці поэты мастакі адбіваюць псыхолёгію і ідэолёгію
сваіх клясаў, сваіх грамадзкіх груп. Называючы (Пушкіна, Лер- ыантава, Тургенева, Талстога і г. д.) бытаапісацелямі дваран-






44

Проф. Н. ЕФІМАЎ







скіх гнёздаў, паказваючы на іх дваранскі пункт погляду, я (гаво- рыць Плеханаў) гэтым зусім не хачу сказаць, што яны былі абмежаванымі староньнікамі саслоўных прывілей, бессардэч нымі забаронцамі эксплёатацыі селяніна дваранінам. Зусім не. Гэтыя людзі былі пасвойму вельмі добрымі і гуманнымі, а прыгнечаньне сялян рэзка асуджвалася,—інагды, прынамсі, некаторымі з іх. Але справа зусім ня ў гэтым. Якія-б ні былі добрыя і гуманныя гэтыя нашы вялікія мастакі, бясспрэчна ўсё-ткі тое, што дваранскі быт абмалёўваўся ў іх не са свайго адмоўнага боку, г. ё. ня з тога боку, з якога выкрыліся-6 супярэчнасьці інтарэсаў дваранства з інтарэсамі сялянства, а з таго, з якога гэтыя сутіярэчнасьці зусім няпрыкметны
, і з якога дваранін, жыўшы больш ці менш суровай эксплёата' цыяй селяніна, усё-ткі аказваецца чалавекам, здольным разу' мець ды перажываць многія чалавечыя адчуваньні: імкненьне к ісьціне, шуканьне сур!ёзнай грамадзкай справы, палкасьць барацьбы, каханьце к жанчыне, любаваньні прыродай і г. д. і г. д Пасколькі жыхары „дваранскіх гнёздаў" здольны былі паспы таць гэтыя адчуваньні, пастолькі яны і цікавілі мастака, а ў адносінах гэтых людзей к падуладнаму ім сасловію ці зу сім абыходзілася ў мастацкім творы,—мы зусім, напр., ня ве- даем, як адносіўся к сваім сялянам Пячорын,—ці маляваліся адной-дзьвюма рысамі... ці, нарэшце, малююцца ў іх амаль ідылістычнымі фарбамі. Прыпомню сьвяточныя гульні ў ра^ занскім маёнтку графоў Роставых, „Отрадным": крепасньк прыслужнікі нараўне са сваімі панамі прымаюць удзел у гэтьн гульнях, паказаных з такім не насьледаваным, не параўналь ным мастацтвам. Малюючы атрадненскую ідылію, Талстой не задаваўся мэтаю што-небудзь захаваць ці закрэсьліць; пра атрадненскіх прыгонных ён зусім і ня думаў. Яго ўвага накі- рована была на размалёўку каханьня Мікалая Ростава да Соф'і а ўдзел прыгонных у сьвяточных гульнях паказаны ім зусік мімаходам і проста таму, што нельга было не паказаць яго гэта-б вышла нязгодна з рэчаістасьцю. Калі-ж намаляваныя ім бытавыя сцэны паказваюцца сапраўднай ідыліяй, то гэта н« віна мастака і не яго заслуга. Што-ж было яму рабіць, калі такія ідылічныя сцэны мелі месца, ня гледэячы на ўсе жахі прыгоннага права? Талстому, канечна, добра было вядомг існаваньне гэтых жахаў. Але маляваць іх ён ня бачыў ніякаі

ЛІТАРАТУРА І КЛЯСЫ

45

патрэбы, таму што гэроямі яго былі ня прыгонныя людзі, а добра выхаваныя, па свойму ласкавыя арыстократы, якія непа- срэдных адносін к названым жахам зусім нават і ня мелі... У дваранскіх романах, хоць-бы і многатомных, мала было месуа для ўяўленьня народнага гора“ („Некрасаў" у „Собр. соч. Плеханова“, т. X, стр. 379—381, „За дваццаць гадоў", стр. 119-120, СПБ, 1905 г.). Паясьнім ролю клясавай ідэолёгіі ў літаратуры характарыстыкай узаемаадносін грамадзка-літара- турных плыняў 40—60-х гадоў, для чаго дазволім сабе пры- весьці даволі значную вытрымку з „Нарысаў навейшай рускай літаратуры" П. С. Когана (том І-ы, вып. II, выд. 2-е, М. 1910, стр- 15-23): „Разглядзім (кажа ён) як сустрэліся ў літаратуры дваранская і разначынская ідэолёгія... Гэта спатканьне агулам насіла дружацкі характар. Але, можа быць, нідзе так яскрава ня сказваецца жывучасьць клясавай псыхікі, як іменна ў гэтым спатканьні. У размалёўцы разначынца пісьменькамі-дваранамі заўсёды захоўвалася панскае адценьне і вядомая доля непара- зуменьня. Лепшы прыклад—тургенеўскі Баэараў. У адносінах кяму аўтара адчуваецца нешта ўродзе ізумленьня к чужой на- туры, чым глубокае неразуменьне яе. I ў творах Л. Талстога, які стаў сумленьнем новага чалавецтва, мы сустрэнем на пер- шых парах той-жа пануючы мотыў і той-жа тып каюшчагася двараніна, які імкнецца заплаціць векавы доўг дваранства народу. Як вялікі моралісты і мастак, Талстой сумее ўрэшце пашырыць журбу свайго дваранскага сумленьня ў вялікае ма- ральнае навучаньне, сумее акінуць сьвет вокам прывелігірова- нага чалавека, пасьцігшага ўсю глыбіню моральнага распаду пануючых клясаў, якія кормяцца працаю народных мас і ўзялі сабе камандваньне гэтымі масамі. Але ў вывучаемую эпоху Талстой так-жа, падобна Тургеневу, зьяўляецца наперад за ўсяго песьняром той журбы, тых сумненьняў і парываў да справы, якія аўладзяваюць душою мысьлячага двараніна. Народ зьяўляецца ня столькі прадметам галоўнай увагі Талсігога, сколькі фонам, на якім разгортваецца душэўная драма двара- ніна. Ніхто ня стане адмаўляць, што вобразы с^ян, выведзе- ных у творы „Утро помеіцнка", намаляваны фарбамі гэніяль- нага мастака. Але, з другога боку, ці можна спрачацца аб тым, што іх назначэньне заключаецца ў тым, каб дапамагчы пўтару глыбока прасякнуць ва ўнутраны сьвет цэнтральнага

1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка