Пролетары ўсіх краёў, злучайцеся! Маладняк




старонка4/8
Дата канвертавання14.02.2019
Памер1.88 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

46

Проф. Н. ЕФІМАЎ

а

гэроя Нехлюдава. Так-жа сама і Платон Каратаеў у „Войне н мнре“, гэта ранейшае згрупаваньне будучых маральных ідэ- алаў Талстога, зьяўляецца ў якасьці эпізодычнай асобы для таго, каб сыграць буйнуга ролю ў гісторыі маральнага разь- віцьця П'ера Безухава. Пры ўсёй розьніцы талентаў Тургенева і Талстога, пры ўсёй нясходнасьці шляхоў, па якіх накірава- лася іх думка, поэзія таго і другога вырасла на глебе гэтага інтарэса к журбе каюшчагася двараніна, яго імкненьні паслу- жыць народу, на глебе прачнуўшайся ў ім, з патрасеньнем прыгоннага строю, сьвядомасьці, што ў аснове яго жыцьця ляжыць мана. Ня дзіўна пагэтаму, што, малюючы жахі пры- гоннага права, і Тургенеў, і Талстой застанаўліваюць сваю ўвагу не на самым факце эксплёатацыі сялянства, не на супя- рэчнасьці клясавых інтарэсаў сялянства і дваранства,—словам, не на тым факце, які быў першаасновай усіх цёмных бакоў тагочаснага жыцьця. Яны прадпачытаюць паказваць Рудзіных, Лаўрэцкіх і Нехлюдавых, г. ё. людзей добранраўных, якія ўмеюць ідэальна кахаць жанчын, літаратуру, філёзофію і спра- вядлівасьць. На вялікім гістарычным процэсе, які ідзе на іх вачох, погляд іх застанаўліваецца з любоўю і спачуваньнем на муках, якімі справаджаецца ўміраньне мінулага, але гэты по- гляд не заўсёды яскрава разьлічае элемэнты будучага... Га- радзкі пролетарыят, які пачынаў заваёўваць сабе першыя крокі ў мастацкай літаратуры, амаль не закранут пісьменьнікамі-два- ранамі. У той час, як Успенскі выводзіў гарадзкі пролетарыят у „Нравах Растеряевой улнцы“, а Чарнышэўскі і тэорытычна, і ў мастацкай форме распрацоўваў пытаньні соцыялізму, для Тургенева і Талстога пролетарская кляса і тое кіраўніцтва соцыялізму, якое зьвязана з яго зьяўленьнем на гістарычнай арэне, заставаліся чужымі. Тургенеў амаль не датычыцца гарадз- кога пролетарыяту. Нават у яго перапісцы з Герцанам, па по- ваду соцыялістычных ідэй гэтага апошняга, пытаньне ідзе толькі аб мужыку... Гэта няўменьне тыповых пісьменьнікаў- дваран разабрацца ў новых напрамках, якія відавочна паказа- ліся ў рускаі| грамадзкай думцы, яскрава характарызуюць са- мым загалоўкам тургенеўскага романа „Дым“. Тургенеў адшу- каў слова, вызначаючае з пункту погляду старога барства сэнс грамадзкай барацьбы, узбушаваўшай уне прысадаў маёнткавай вясковай псыхікі. Гэта слова—дым. Дымам уяўляліся прамовы

ЛІТАРАТУРА І КЛЯСЫ



47

і спрэчкі новых людзей пісьменьніку, які ў гэтым романе ня змог захаваць свайго каханьня к старым дваранскім гнёздам... Талстой ў гэту эпоху быў схілен маляваць патрыярхальна- ідылічныя малюнкі вясковага жыцьця і так-жа далёка стаяў ад новых плыняў разумовага жыцьця. К рэволюцыйным гурткам дваранская літаратура адносілася адмоўна. У „Новн“ рэволю- цыйны рух прадстаўлен у якасьці бязгрунтоўнай зацеі, непра- думаных спроб. Рэволюцыянэры паказаны ці нясьпелымі энту- зіастамі ці вузкімі фанатыкамі ідэі. I тут талент Тургенева дасягае свайго папярэдняга бляску, голоўным чынам пры ізаб- ражэньні пакутаў каюшчагася двараніна, яго расчараваньні ў рэволюцыйнай дзейнасьці... Стаўхнуўшыся з прадстаўленьнямі іншых грамадзкіх клясаў, лепшыя мастакі дваранскай клясы ўмелі лавіць іх тыповыя рысы, нярэдка выводзілі іх у якасьці людзей сапраўднага дзела, прадбачылі іх будучае грамадзкае значэньне. Але агулам, у тым ізабражэньні буржуазіі, разна- чынца, рэволюцыянэра, народа, якое мы спатыкаем у дваран- скай літаратуры, заўсёды заставаўся элемэнт неразуменьня і адчуждзенасьці, і патрэбна было зьяўленьне пісьменьнікаў з буржуазнага асяродку, пісьменьнікаў-разначынцаў, пісьмень- нікаў з народа для таго, каб буржуазія, разначынцы і народ нашлі сваіх уласных праўдзівых бытаапісацеляў, песьняроў сваіх пачуцьцяў і настрояў.

Выявіўшы адносіны прогрэсыўнай дваранскай літаратуры к розным грамадзкім групам і іх ідэолёгіі, разгледзім цяпер, як, у сваю чаргу, грамадзка-літаратурныя плыні, створаныя гэтымі апошнімі, аднесьліся к дваранству, к самым сабе і адзін к другому...

Меланхолія ды пачуцьцёвая, трогацельная поэзія памі- раньня, якая вее над романамі Тургенева, зьмяняецца дзелавой атмосфэрай у романах Ганчарова. К стараму барству ідэолёг буржуазіі аднёсься бязьлітасна. У асобе Абломава ён катэго- рычна зрабіў прысуд Рудзіным і Лаўрэцкім, тым лішнім лю- дзям, якіх Тургенеў ня мог не абкружыць поэтычным арэолам. У асобе Адуева і Штольца ён узьвЯлічыў той умераны лібэ- ралізм, практыцызм, той культ карыснага і дзелавога, які па- вінен была ўтварыць асьветная часьць буржуазіі замест аджыў- шых уяўленьняў. Так-жа сурова аднеслася буржуазная думка к нігілісту і наогул рэволюцыянэру, што яскрава сказалася


I



48 Проф. Н. ЕФІМАЎ

ў фігуры Марка Валохава, які паказан Ганчаровым далёка ня ў прывабных рысах. Перанёсшы ў „Обрыве" дзею зноў з гораду ў вёску, Ганчароў схілен нават к ідэалізацыі барства за кошт рэволюцыянэра Валохава, хоць і тут, як і заўсёды, яго сымпатыі схіляюцца на бок цьвярозых і дзелавых людзей у постаці Штольца і Тушыных... Больш буйны ўплыў на ход рускай літаратуры аказала зьяўленьне разначынца... Як у вы- абражэньні разначынца пісьменьнікамі-дваранамі хавалася доля адчуждзенасьці і неразуменьня, так, з свайго боку, пісьмень- нікі-разначынцы праяўлялі з самага пачатку вядомыя адмоўныя адносіны к барскай ідэолёгіі, а ў 60-х гадох гэтыя адносіны перайшлі ў адчыненую варожасьць. Даволі ўспомніць некра- саўскую „Роднну", каб зразумець, у якім сьвеце маляваліся разначынцу дваранскія гнёзды, з такім каханьнем абмаляваныя Тургеневым. Калі Рудзін і Лаўрэцкі ўяўляюць сабою „лішніх людзей“ перад мяккім судом „свайго“-ж брата-двараніна, калі Абломаў злучае тых-жа гэрояў перад больш суровым судом асьветнага ідэолёга дзелавітай буржуазіі, то некрасаўскі Ага- рын—лішні чалавек, заклеймены безабаронньім прысудам раз- начынца, падышоўшага к яму з жолчай і горасьцю. У канцы 50-х і ў пачатку 60-х гадоў ідзе адчынены разрыў разначын- цаў у асобе Дабралюбава і Чарнышэўскага з ідэалістымі 40-х гадоў. Асабліва жорстка абрушваецца на „лішніх людзей' Дабралюбаў. Рэзкаму асуджэньню падвяргаецца іх нягоднасьць к справе, нахіл к адцягненаму філёзофскаму разважаньню. Пісараў, які адчуваў сувязь паміж прогрэсыўнымі тэндэнцыямі разначынскай літаратуры і ідэалізмам папярэдняга пакаленьня, быў, аднак, жывым адмаўленьнем гэтага лятуценнага бязгрун- тоўнага ідэалізму, якомў ён супроцьставіў просталінейны ма- тар‘ялізм і „разбураньне эстэтыкі“... Калі пісьменьнікі-разна- чынцы аднесьліся ў агуле адмоўна к журбе асьветных дваран, якія засталіся ня ў спраў, калі ў адносінах к ідэолёгіі, ство- ранай гэтымі апошнімі, пісьменьнік-разначынец заняў стан разбурыцеля,—затое літаратура, узьнікшая са зьяўленьнем раз- начынца, дала яскравы малюнак быту і глыбокае асьвечаньне нутранога міру тых грамадзкіх пластоў, якія не маглі адшу- каць правільнага асьвятленьня ў пісьменьнікаў-дваран. Гарадз- кая бедната, чыноўнічы пролетарыят, нарэшце, сам разначынец,

інтэлігент, профэсыянал, прабіваючы сабе дарогу,—гэтыя эле-



'




мэнты грамады, якія засталіся ў цені ў пісьменьнікаў-дваран, становяцца ўлюблёнымі гэроямі пісьменьнікаў-разначынцаў... Нарэшце, і ўсе былыя грамадзка-літаратурныя напрамкі набы- ваюць новую афарбоўку пад пяром пісьменьніка-разначынца. Соцыялізм набывае больш пэўныя формы ў Чарнышэўскага, які ў сваім романе „Что делать" праводзіць ідэі Фур‘е і ў якога мы не сустракаем лятуценнага адценьня, які афар- боўвае соцыялістычныя ідэі Герцана. Разначынская літаратура іначай аднеслася к рэволюцыйнаму руху, чым пісьменьнікі- дваране, паказала больш цікавасьці к нараджаючамуся проле- тарыяту, прыдала больш дэмократычную афарбоўку народніцтву. Нават той моральны струмень у расейскай мастацкай літара- туры, які нашоў благароднейшы выраз у філёзофскай працы Талстога, афарбаваны ў творах разначынца Дастаеўскага „го- расьцю і пакутамі" *). У сваёй кнізе „Рабочая кляса ў расійскай літаратуры“ (выд. 2-е, Іванава-Вазьнесенск, 1925) I. Н. Кубікаў паказвае, як клясавая псыхолёгія і ідэолёгія разнастойных ка- тэгорый нашых пісьменьнікаў (дваран, разначынцаў і г. д.) сказывалася на абмалёўцы імі быцьця рабочае клясы, як, напр., застаткі клясавай псыхолёгіі ў сьветаразуменьні Л. Талстога пашкодзілі вялікаму мастаку дваранскай і сялянскай Расіі зра- зумець вялікае значэньне творчай і організуючай моцы рабо- чае клясы—такой важнай у справе народнага аслабаненьня (стар. 150-157).

Зьвязанасьць пісьменьніка, як, канечна, і яго чытача, з пэўнай клясавай ці групавой псыхолёгіяй і ідэолёгіяй гаво- рыць, чаму ніводзін пісьменьнік ніколі ня бывае „прызнаны" ўсімі. „Заўсёды (правільна заўважае проф. Н. Н. Фатаў) нават у буйнейшых гэніяў былі „ворагі“—людзі з іншай псыхолёгіяй, людзі, якія глядзяць іншымі вачыма на сьвет... Адсюль і тое



*) Вось як разважае ў Памялоўскага аб дваранскіх романістых з пункту погляду насьпеўшай клясавай самасьвядомасьці разначынства Надзя Даро-

  • ава: „там. гаворыць яна, людзі жывуць не панашаму, там ня тыя погляды, •'Ольшай часьцю жывуць бяз працы. бяз клопатаў аб чорствым хлебе. Там усе памешчыкі—і гэрой памешчык, і поэт памешчык... Барына малююць з прыкмет- нан к яму любоўю, хоць-бы ён быў і дрэнны чалавек; і выхаваньне, і акалічнасьці розныя—усё пастаўлена на від; прытым, барын заўсёды на першым пляне,

* чыноўнікі, пападзьдзі, настаўнікі, купцы заўсёды выходзяць нягоднымі *юдзьмі, безабразнымі асобамі, граюць нізкую ролю, і, сьмешна, часта справа гак расказана, што яны і вінаваты ў тым, што барын худ ці паі<у™р“-


50

Проф. Н. ЕФІМАЎ

цікавае зьявішча, што бываюць пісьменьнікі, якія не пры- знаюцца сучасьнікамі (г. ё. тымі, хто стаіць у ўлады, хто зай- мае „камандныя“ высоты культуры) і прызнаюцца патомкамі („Научная схема русской лнтературы“—Родной язык в школе,

сб. 7, М —Л. Г. 1925, стр. 6).

Ідэя мастацкага твору ёсьць яго соцыяльная каштоўнасьць у конкрэтных умовах яго часу. Бясьсьмерце некаторых тво- раў сусьветнай літаратуры ў тым і заключаецца, што гэні ня толькі зьяўляецца клясычным выяўнікам ідэолёгіі свайго часу, але нярэдка ідзе „наперадзе веку“ (выразьней кажучы— наперадзе ідэолёгіі свайго стагодзьдзя), „організуе сваю эпоху не ў яе статыцы, а ў яе дынаміцы, у яе потэнцыі, робіць свой твор сугучным ня толькі сучасьнікам, але і патомкам „у ста- годзьзях“. Ідэолёгія ў творы ня тое самое, што „зьмест“ яго або тэматыка, з якімі яе падчас зьмешваюць. Ідэолёгія гэта— асаблівыя, менавіта клясава-суб'ектыўныя адносіны да „зьме- сту“, асаблівае разуменьне яго, асаблівы падыход да яго ]), асаб- блівы выбар, паказаньне і ўзровень об'ектыўнасьці адбіцьця мастаком сапраўднасьці 2), асаблівы пункт погляду на яе, асаблівая ўстаноўка мастацкай зацікаўленасьці і асьвятленьня, класава-псіхолёгічная і сьветапаглядальная домінанта апра- цоўкі матар'яла3), яго тлумачэньня 4), „вызначаная організацыя аперцэптыўных мас5), асаблівая „творчая сыстэматызацыя

5) Галоўнае ня ў тым, што (у сэнсе аб‘екта) піша мастак, а ў ідэолё- гічным складзе яго самога, у тым, як ён да гэтага „што“ падыходзіць (Фе- доров-Давыдов. Маркснстская нсторня нзобразнтельных нскусств. Нваново- Вознесенск, 1925, стр. 70).

2) „Падбор матар'ялу, асьвятленьне яго, узровень об;ектыўнасьці пака- казаньня сапраўднасьці—усё гэта тлумачыцца клясавым характарам творчай псыхікі мастака". (Г. Лелевнч. О прнншіпах маркснстской лнтературной крнтнкн. Л. Г. 1925, стр. 24).

3) Ідэолёгія тэорэтычнага тыпу (рэлігія, філёзофія. навука, мастац-

тва, літаратура) выказваюць ня проста голыя інтарэсы, а сьветапогляд клясы". (П. Н. Сакулнн. Соц. метод, стр. 56).



4) „...Ідэя мастацкага твору даецца нам... у выглядзе вядомага сюжэту, пэўным чынпм вытлумачанага" (Федоров-Давыдов, ор. сі{.. стр. 68).

5) „...Вызначаны характар ранейшага вопыту, жыцьцёвай практыкі дае пэўную організацыю, пэўны якасны склад аперцэптыўным масам, у якія е'н адстайваецца, а гэтыя апошнія ў сваю чаргу вызначаюць: 1) Выбар прадмета або якога-небудзь яго боку з большага ліку другіх прадметаў і бакоў. 2) Вьі- значанае тлумачэньне і ацэнку гэтага прадмета". (Г. Поспелов. „К пробле.ме формы н содержання", „Красная Новь‘‘, 1925, кн. 5-ая, стр. 251).




фактаў1), асаблівая сістэма сінтэзаў -), клясавыя тэндэнцыі, ідэі, густы, сымпатыі і антыпатыі
аўтара, асабліва (ізноў-жа клясавая) эмоцыянальная афарбоўка абмаляваньня3) ім сваіх дзеючых асоб, іх псыхолёгіі, жыцьцёвых програм іг. д. (аўтар- скі імпрэсіонізм), асаблівая ўсё тая-ж самая клясава-суб'ек- тыўная ацэнка ім адбітага, пры гэтым гэту ацэнку можна па- дзяліць на дзьве часткі: скрытая іманентная, г. зн. адбітая ў композыцыйнай сыстэме твору, у разьвіцьці поглядаў і дзеяў гэроя, у грамадзка-сэнсавым разьмеркаваньні пэрсонажаў, у супроцьстаўленьні людзей „старога" і „новага" (пар. соцыо- лёгічныя антытэзы ў романах Гончарова: Адуевы дзядзька і плямяньнік, Обломаў і Штольц і г. д.) і простай, непасрэднай, так званых у форме аўтарскіх рэмарак, разважаньняў коментырую- чых „ухілаў" і г. д. Ідэолёгія сама па сабе, без мастацкай апрацоўкі яшчэ, зразумела, не складае мастацкага твору. „Зьмест ёсьць тое, што атрымоўваецца ў выніку выяўленьня ідэолёгіі эпохі, як мастацкай ідэолёгіі, як мастацкага сьветапогляду стыля“ (Фёдараў-Давыдаў. Проблема формы і зьместу ў мас- тацтве і яе значэньне для марксіцкага мастазнаўства. Печать н Революцня, 1925. кн. У-УІ-ая, стр. 132).

Але ці можна заўсёды знайсьці ў мастацкім творы строга вытрыманыя межы пэўнай клясы?—Зразумела (комэнтыруе гэты пункт А. В. Луначарскі), калі марксізм гаворыць аб клясавым характары ідэолёгіі, то ён зусім ня лічыць здавальняючым зацьвердзіць, што ўсякая ідэолёгія належыць той ці іншай вя- лікай клясе, клясе уладароў, або клясе, якая змагаецца за сваё ўладарства; не марксіцкі аналіз дазваляе прасунуцца куды да- лей, ён патрабуе ўстанаўленьня самаадносін, рэлігійных права- вых тэорыяў, філёзофскіх сістэм рэлігійных вучэньняў, а так-



]) „...Творчая сыстэматызацыя раскіданых зьяў (сапраўднасьці), без чаго няма мастацкага твору, азначаецца клясавым момантам". (Г. Лелевнч, ор. СІІ., стр. 11).

-) „Сапраўдны поэта, ствараючы свой твор, думае сінтэзамі ўяўленьняў. У іх і выражаецца яго сапраўдная ідэолёгія („В. Брюсов. Сннтетнка поэзнн— зборннк статей. .Проблемы поэтнкн“ под ред. В. Брюсова, М.—Л. Г. 1925, стр. 27) — „Ідэя мастацкага твору—самая нутраная яго існасьць заключае ў сябе і момант форм, і менавіта. як сродкі выяўленьня гэтай існасьці". (Фе- Доров-Давыдов, ор. сіі., стр. 71).

3) .... Ідэі мастацкіх твораў ёсьць такія выяўленьні чалавечага сьвета- разуменьня, якія характэрны, як эмоцыональна афарбованая трактоўка сьвету“.. . (Федоров-Давыдов, ор. СІІ стр. 160).




сама мастацкіх школ з вызначанымі ўнутры клясавымі, а пад- час і міжклясавымі групамі. Грамада парой бывае нязвычайна складанай па сваёй структуры і зьяўляецца грахом супроць сапраўднага марксізму, аляпаватым марксізмам,—занадта про- ста зьвесьці ідэолёгічныя зьявы да якой-небудзь асноўнай клясы. Гісторыя ідэолёгіі поўнасьцю апіраецца на гісторыю грамадзкасьці, і, як сама чалавечая грамада ў яе эволюцыі рознакалёрна і ўсебакова, таксама рознакалёрна і ўсебакова яе ідэолёгія. („Беседы по маркснстскому мнросозерцанню; стр. 39-40; стр. 64).

Раней за ўсё трэба памятаць, што клясу нельга ўяўляць як цэлае, як соцыяльны моналіт... Унутры яе ёсьць свае па- дзелы, больш дробныя грамадзкія групы (напрыклад, буржу- азія раскідваецца на прамысловую, гандлёвую, фінансавую, буй- ную, сярэднюю і дробную; сялянства—на „кулакоў“, „серадня- коў“ і „беднякоў" і г. д.). Інтарэсы клясы не супадаюць з ін- тарэсамі груп клясы. Кожная такая ўнутрыклясавая група мае адліччы ў галіне псіхолёгіі (псіхолёгія групавая, профэсія- нальная) і ў ідэолёгіі і падчас даволі значныя (гл. Н. Бухарын. Тэорыя гістар. матар., стар. 247-248, 338, 342). Гэта прыму- шае дасьледчыка ўтачняць свой соцыолёгічны аналіз, шукаць дыфэрэнтаванай клясавай кваліфікацыі літаратурнай зьявы. Напрыклад: у 40 гадох XIX стагодзьдзя ўзьнікаюць адначасова дзьве вялікія ідэолёгіі—славянафільская і заходніцкая. Клясавы асяродак адзін і той-жа, менавіта дваранства.



Але славянафілы належалі да той часткі дваранскай клясы, якая жыла ў сваіх вёсках у непасрэднай блізкасьці да сялян- скага быту, а заходнікі (Граноўскі, Гэрцэн)—людзі гарадзкой культуры (гл. проф. П. Н. Сакулнн, „Соц. мет.“). Апрача гэ- тага, нельга ідэолёгію ў літаратуры зводзіць без агаворак, без астатку да якой-небудзь грунтоўнай клясы яшчэ і затым, што ідэолёгія часта не паказвае чыстаты сваёй клясавасьці, кляса- вай цэласьці, зьмяшчае ў сабе другія клясавыя прьімесі. Той момант, што ідэолёгічная літаратура прапітана вызначанымі клясавымі тэндэнцыямі, „яшчэ ня значыць (гавора А. В. Луна- чарскі), што кожны літаратар можа быць адразу аднесены ў тую ці іншую каморку і пра яго можна сказаць, што ён адбівае інтарэсы і разуменьні такой-то клясы. Літаратар можа стаяць на мяжы некалькіх клясаў і груп. Ці можна сказаць аб Тургеневе,




што ён прадстаўнік дваранства? Нельга. Тыповае дваранства таго часу было прыгоннае, а ён быў супроць прыгону, ён быў лібэральным дваранінам. Гэтага мала. Пад якія пападаў ён уплывы? Пад уплывы новых клясаў, пад уплывы народніцкай інтэлігенцыі, якая цягнула яго ў свой бок, прымушала заду- мацца. Мы знаем Тургенева, як аднаго з нямногіх тагочасных людзей і тым больш, з нямногіх паноў, якія лічылі, што разь- віцьцё буржауазіі, разьвіцьцё капіталізму ў Расіі нязвычайна карысна, і што без разьвіцьця капіталізму і буржуазіі Расія не кранецца ўперад. I вось, калі шукаць, каго адбіваў Тургенеў, то ён быў выразіцелем лепшай часткі дваранства і адбіваў усе патрэбнасьці і інтарэсы перадавой тагачаснай буржуазіі і адначасна імкнуўся больш ці менш на спатканьне разначынцаў. I вядома, што ў большасьці выпадкаў расейскія дваране не маглі пераносіць Тургенева. Але адарваць яго ад дваран і ска- заць, што ён у сваіх творах не адбіваў дваранства, было-б няправільна,—ён наскрозь прапітаны дваранскім асяродкам, і, калі ён апісвае гэты асяродак, маёнтак, ён дасягае найболь- шага эфэкту. Ітак, каб зразумець літаратара, прыдзецца часта шукаць у яго творах некалькі клясавых тэндэнцыяў, разьвязаць іх, і тады будзе ясна, што у ім злучаліся розныя клясавыя лініі“. („Гісторыя Заходня-Эўропэйскіх літаратур у яе галоўных момантах", частка I. М. 1924, стар. 24). У дадзеным А. В. Лу- начарскім прыкладзе выступае ўжо спляценьне і ўзаемсідзеяньне
розных клясавых ідэолёгій. Складаны клясавы тып уяўляе з сябе і нябожчык Невероў. Гэта пісьменьнік сялянскі, з востра адбітай сялянскай псыхолёгіяй, але на гэты сялянскі грунт у яго ляглі напластаваньні псыхікі і і ідэолёгіі іншых катэго- рыяў, так: сялянска-інтэлігенскай, гарадзкой, дробна-буржуаз- най пісьменіцка-інтэлігенскай (з савецкай орыентацыяй) і на- рэшце, пролетарскай комуністычнай. (Гл. проф. Н. Н. Фатов. „Классовые корнн творчества Неверова“, Красная Новь, 1925). 3 гэтых прыкладаў мы бачым, што нельга сувязь пісьменьніка з кляссавым колектывам вызначаць толькі па становішчы (па мэтрьіцы), а трэба прымаць пад увагу соцыяльны процэс цал- кам, каб уявіць мейсца і значэньне пісьменьніка ў даны лі- таратурны пэрыод.

А. А. Богданаў называе літаратуру, якая ўяўляе з сябе ідэо- легічнае сутыканьнр р»яы*«»« ''


/


54 Проф. Н. ЕФІМАЎ

клясавай“ *). Модэрнізм (сімволізм) тлумачыцца, як плод узае- мадзеяньня „двух безнадзейных соцыяльных групаў выміраючай старой буржуазіі і занадта разумовага пролетарыяту" (А. Луна- чарскнй. Этюды крнтнческнен полемнческне. М. 1905, стр. 118).

Пры ўстанаўленьні клясавасьці пісьменьніка нельга так- сама забываць аб магчымасьці значнага дэклясаваньня тых ці другіх пісьменьніцка-інтэлігенцкіх пластоў. Нашы пісьменьнікі ў болынасьці выпадкаў, нават пісьменьнікі дваране, былі прад- стаўнікамі такой дэклясаванай у вядомай ступені інтэлігенцыі (напрыклад: Радзішчаў, Пушкін, Гэрцэн, Тургенеў, Некрасаў) і з псыхолёгіяй і ідэолёгіей той клясы, да якой яны належалі па нараджэньню, былі зьвязаны толькі часткова. Гэтым тлу- мачыцца (па словах проф. Н. Н. Фатова) і той „агульначалавечы элемэнт, які знаходзіцца ў творчасьці гэніяў". Пушкін, Шэкс- пір, нават Гомэр блізкі да нас таму, што шэраг старон іх псы- холёгіі сугучны нашай псыхіцы. („Научная схема русской лнте- ратуры"-—родной язык в школе, сборннк 7-ой, 1925, стр. 5).

Не забудзем і аб выпадках дэклясаваньня самой літара- туры страты, сувязі з клясай—яе першым заказчыкам. Адзін і той-жа літаратурны матэрыял або круг чытаньня можа па чарзе абслугоўваць літаратурныя запатрабаваньні розных кля- саў. Напрыклад, узяць старую расійскую кніжную літаратуру або вусную творчасьць. Профэсар В. В. Буш гавора:

„... пры зьяўленьні ложна-клясычнай літаратуры ў па- чатку XVIII стагодзьдзя (урачысты, высокі стыль, які гарма- нірваў высокім стылем апяванага ёю дваранства) старажытная расійская літаратура ня спыніла свайго існаваньня, яна толькі згубіла свайго чытача ў верхніх соцыяльных пластах—і то не адразу. Яна апусьцілася ніжэй у асяродак раней мяшчанскі, чыноўніцкі, гандлярскі, у дробнадваранскі, часткова і ў асяро- дак сялянства. Яна дзесяткі гадоў стдла задавальняць невя-



*) „У клясавай грамадзе:—піша А. А. Богданаў,—поэзія ня можа быць няклясавай, але з гэтага не вынікае, што яна належыць у кожным даньіы выпадку аднэй пэўнай клясе. У поэзіі, напрыклад, Некрасава ёеьць і гара- чая абарона інтарэсаў сялянства на грунце- глыбока чулага разуменьня яго жыцьця, і яскравае выражэньне імкненьняў, думак, пачуцьцяў узрастаючай. але прыціснутай старым укладам у гэтых адносінах разьвіцьці гарадэкой інтэлігенцыі, да якой Некрасаў належаў па сваёй дзейнасьці і, зразумела, астаткі панскай псыхолёгіі клясы, з якой вышаў Некрасаў. Гэта поэзія зьме- шана-клясавая“ („Нскусство н рабочнй класс", с. 12-13).


ЛІТАРАТУРА І КЛЯСЫ

55

лікія літаратурныя запатрабаваньні. Такое становішча цягнулася ледзь не да канца XVIII стагодзьдзя, калі ад яе канчаткова адрываецца кляса дробнага дваранства, гандлярства і мяшчан- ства. Старажытная расійская літаратура апусьцілася ў асяродак сялянскі, паколькі там была патрэбнасьць на кнігу, і тут, у сялянскім асяродку, шукала сабе прытулку ў глухіх мяйсцох амаль што на працягу ўсяго XIX стаг. („Древне-русская лнте- ратурнак траднцня в XVIII веке... к вопросу о соцнальном рас- слоення чнтателей", Саратов, 1925, стр. 4, оттнск нз Ученых Запнсок Саратовского Уннверснтета, т. IV, вып. 3., 1925).

Цікавы адыход старой расійскай вуснай поэзіі з соцы- яльных. вярхоў у народныя нізы ўяўляе з сябе былінны эпос, асабліва быліны аб Ільлі Мурамцы, якія, пры сваім падарожжы з клясы ў клясу, зьмянялі належным чынам сваю ідэолёгію. Першапачатковы тып гэтага песеннага гэроя значна розьніўся ад тыгіа багатыра-казака або багатыра-селяніна, якім яго ведае дайшоўшая да нас быліна: высьлядоўцы думаюць, што быў дыфэрэнтованы вобраз „арыстакрата“ Дабрыня, і пасвайму соцыяльнаму становішчу чалавек вядомы, можа быць дружыньнік старэйшай дружыны ў князя Уладзіміра.

У Смутны час асобу багатыра захапілі казакі, зрабілі яго сваім сабратам і абаронцам голі кабацкай. В. Ф. Міллер, які адкрыў адбіцьцё смутнага часу ў былінах, тлумачыць уплывам разгульнага казацкага асяродку вострыя праяўленьні характара багатыра; грубыя выпады супроць князя Уладзіміра, кепскія адносіны да князей-баяраў, страляніна гіа царкоўным купалам, якшаньне з голямі, разгром „царевых" кабакоў і др. У казац- кім асяродку Ільля ператвараецца ў „вольнага" казака (гл.

В. Ф. Мнллер. Очеркн русской народной словесностн, т. II, М. 1910, с. 313—353; т. II, М.—ЛГ. 1924. „К вопросу 'о возрасте н казачестве Нльн Муромца").

Апошняя метамарфоза Ільлі—яго вобраз, як „селяніна"— яшчэ больш позьняя: калі—заўважвае проф. М. Н. Сперанскі,— у вышэйшых і сярэдніх перадавых клясах (пераважна гарадзкіх) эпос губляе сваю прывабнасьць пад уплывам усё нарастаючай перабудоўкі быта на заходні лад, песьня з яе выканаўцам і га- німым цяпер насіцелем, профэсіоналам-скамарохам, робіцца маемасьцю паўночнага сялянства (а гэта здарылася амаль што не раней канца XVII і пачатку XVIII стаг.). ообііша і І»к»с


56

П р о ф. Н. Е Ф І М А Ў



сялянскім сынам (Былнны, том 1-ый, под ред. с вводнымн статьямн н прнмечаннямн М. Сперанского, нзд. М. н С. Са- башннковых, М., стр. 119-120).

У сувязі з апусканьнем скамарохаў з людзей, абслугоў- ваючых больш разьвітых і больш адукованых клясаў старой расійскай грамады ў нізы гэтай грамады, акадэмік М. Н. Спе- ранскі ставіць заняпад іх мастацтва: „Аўтары, мэта якіх была забаўляць прасты народ, яны былі далёка ад высокіх баявых інтарэсаў, якія стваралі багатырскія воблікі старэйшага часу; аўтары, абслугоўваючыя нізы гарадзкога насельніцтва і сялян- ства, яны культывіруюць або гарадзкую пікантную, падчас нявытрыманую (цынічную) новэлю, або ствараюць гарадзкую сплетню, расказваючы пра скандал у вузкім асяродку абыва- целяў, або проста пяюць вясёлую „небыліцу ў асобах“, а то і пра саміх сябе, як гэта мы бачым у шырока яшчэ і цяпер распаўсюджанай песьні пра Фаму і Ярэму“... (Былнны, том II, М. 1919 год, стр. 286-287).



У чацьвертых,
складнасьць клясавага падзелу грамады і выходзячая адсюль разнакалёрнасьць яго ідэолёгіі стварае далей множнасьць плыняў літаратурнага руху ў вядомую эпоху, множнасьць клясавых літаратур у межах літаратуры аднэй нацыянальнай мовы. „Гісторык літаратуры (гавора проф. П. Н. Сакулін) не павінен забываць, што ў кожную гістарычнўю эпоху адначасова існуе некалькі грамадзкіх клясаў і, значыць, некалькі літаратурных плыняў. Расійская літаратура запраўды складаецца з некалькіх „літаратур“. Літаратурнае жыцьцё адбываецца ня толькі ў тым асяродку, дзе дзейнічаюць Пуш- кіны, Гогалі, Талстыя. Калі гэта прызнаць за ўзвышша нашых літаратурных дасягненьняў, то пад верхнім грунтам ляжаць ячшэ другія, дзе ёсьць свае пісьменьнікі і свае чытачы“ („Соц. мет.“, стр. 68). Напрыклад, для расейскай літаратуры XVIII ст. і пачатку XIX трэба мець на ўвазе сама менш тры такіх грунтаверхні—дваранскі, сярэдні—чыноўніцтва, ду- хавенства, гандляры, і пад імі сялянскі (,,народ“). Пакольку інтэлігенцыя і чытаючая публіка ніколі ня бывае клясава адзінай, моналітнай—і літаратурная гісторыя мае звычайна некалькі паралельных напрамкаў, якія, зразумела, друг з дру- гам зьвязаны. Літаратурныя плыні не зьмяняюць адно другое храналёгічна, а звычайна існуюць; пры гэтым у вядомых умо'


ЛІТАРАТУРА І КЛЯСЫ

57

вах адно можа заняць галоўнае становіш^а, адбіваючы ідэолё- гію пануючай клясы. (Проф. Н. Н. Фатов, Научная схема рус- ской лнтературы", родной язык в школе, сборннк 7-ой, 1925 г., стр. 7). Так, клясыцызм абслугоўваў у нас запатрабаваньні прыдворна-арыстакратычнага культурнага асяродку; існаваўшы адначасна з ім сэнтыменталізм—літаратурныя густы пераважна сярэдня-гарадзкой, дробна-буржуазнай грамады; „народ“ меў сваю вусную творчасьць. 3 вышыні літаратурна-соцыялёгіч- нага крытэрыя літаратура цалкам уяўляецца нам, па словах проф. П. Н. Сакуліна, „многаярусным памяшканьнем, падобным на піраміду": „шырокі падмурак піраміды стварае масы; у га- ру піраміда звужваецца; корні самай вышэйшай культуры ІДУЦЬ У глыбіню яе. Гэтыя пласты супадаюць з станава-кляса- вым падзелам, але ня цалкам. Вядомая кляса, уяўляючы з сябе па соцыяльна-экономічным адзнакам адзінае цэлае, фактычна можа даваць малюнак падзелу, які асабліва прыкмя- чаецца ў культурным і літаратурным жыцьці данай клясы. У та- кім становішчы, напрыклад, было наша дваранства і ў XVIII, і ў першай палове XIX века: поруч з сталічным і прыдвор- ным кругам дваранства, мы бачым павятовае дваранства, якое ў культурных адносінах зьліваецца з шэрай масай мяшчанства. Гэтая культурная адзнака для гісторыка літаратуры мае вялі- кую значнасьць, і заўсёды трэба мець на ўвазе, як неабходны корэкціў пры нашых соцыялёгічных пабудовах („Сннтетнческое построенне нсторнн лнтературы". М. 1925, стр. 36, ср. „Соц. мет.“, стр. 68). Загэтым свае простастаўныя пласты проф. Са- кулін можа лічыць „хутчэй культурнымі пластамі, чым проста клясавымі". Кожнаму простастаўнаму грамадзкаму пласту адпа- вядае свой узровень культуры, так што мы маем адначасова некалькі культурных грунтаў,
не адзін культурны асяродак, а некалькі; зразумела, усе яны маюць уплыў друг на друга.

У пятых, ад перасоўкі клясаў залежыць зьмена літара- турных плыняў школ, манер ці стыляў (клясыцызм, романтызм, рэалізм, сымволізм). Чаму адзін літаратурны напрамак нара- джаецца і адмірае, на зьмену яму прыходзіць другі? Звычай- ныя арыентацыі на „імкненьні да новага" (Вл. Плотннков. Ос- новные прннцнпы научной теорнн лнтературы. Воронеж. 1888, стр. 75-76, 81; Егпз4 ЕЬз4ег, Ргіпсіріеп йег ІЛегаІія^іззепсЬаК,

В. I. 1897, с. 40) або на „ўплыў“ чужой літаратуры, на „падра-


58

1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка