Пролетары ўсіх краёў, злучайцеся! Маладняк




старонка5/8
Дата канвертавання14.02.2019
Памер1.88 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

П Р о ф. Н. Е Ф І М А Ў

жаньне" ёй яшчэ нічога не даказвае: „імкненьне да новага“ само патрабуе матывіроўкі, адшуканьня аб'ектыўных, конкрэт- ных прычынаў, якія выклікаюць выдыханьне старога літара- турнага напрамку, губяць да яго зацікаўленасьць грамады і жаданьне абнаўленьня і асьвяжэньня літаратуры, а „уплыў“ і „падражаньне" могуць быць дапушчаны толькі ў сэнсе нека- торай дапамогі для „афармленьня творчых замыслаў, якія вы- расьлі з сваязямельных карэньняў, і пладатворныя толькі тады. калі для іх падрыхтованы грунт, і пакольку „ўплыў“ знадворку адказвае асабовым імкненьням успрынімаючай іх „падражаю- чай“ плыні. Значыць, і імкненьне да новага, і „ўплыў“ з „па- дражаньнем"—зьявішча другога парадку. Первястковую аснову для іх складае соцыяльны процэс. „Кожная кляса (піша А. В. Лу- начарскі), маючы свае ўяўленьні аб жыцьці і свае ідэалы, ад- бівае сваю асабовую пячатку на мастацтва, прыдаючы яму туід ці другую форму, тое або іншае значэньне... Вырастаючы разам азначанай культурай, навукай і клясай, мастацтва разам .3 імі і падае“ („Основы познтнвной эстетнкн", М. 1923, стр. 123). Тады кляса—антогоністы і наступная будзе „рэфар- маваць пануючыя разуменьні аб мастацтве“, тварыць на свой асабовы новы лад, „ствараць сваё і мастацтва, сваю діта- ратуру (Бельтов. За двадцаць лет. СПБ. 1905 г., стр. 303-304). Залежнасьць напрамкаў, літаратурнага руху ад лёсу грама- дзкіх клясаў Г. В. Плеханов мастацкі даказвае, ілюструе на прыкладзе францускае мастацтва XVIII веку менавіта дра- мы і жывапісі (гл. „Французская драматнческая лнтература н французская жнвопнсь XVIII века с точкн зрення соцн- ологнн“—в сборн. „Нскусство"). Клясычная трагэдыя і клясыч- ная жывапісь—^стварэньне францускай арыстократыі, выказ- ваньне поглядаў, густаў і імкненьняў вышэйшай клясы. Га- лоўнымі дзеячымі асобамі ў ёй выступалі каралі, „гэроі“ і на- огул такія „высокапастаўленыя“ асобы, якіх, так сказаць, доўг службы прымушаў здавацца, калі ня быць „вешчавымі11 і „возвышеннымн", яе прэславутый закон „трох адзінстваў“ адказ- ваў сваім вядомым рэалізмам тонкасьці арыстократычнага густу, ад акцёраў арыстократычная эстэтыка патрабавала так- сама „велнчня" н „возвышенностн" ў адзеньні, у голасе, у жэ- стыкуляцыі. Дзіцё прыдворнай арыстократыі, клясычная трагэ- дыя бязьмежна і бясспрэчна панавала на францускай тэатраль-


ЛІТАРАТУРА і КЛЯСЫ

59

най сцэне, пакуль безразьдзельна і бесспрэчна на францускай соцыяльнай сцэне панавала арыстократыя. Як толькі буржуазія адчула сябе, як новую клясавую сілу, запрошаную стаць на чале ўсёй грамадзкай організацыі, як толькі яна з клясы „ў сябе“ стала ператварацца ў клясу „для сябе“, яна не магла памірыцца з вечным паказаньнем імпэратараў і каралей. Яна магла дазволіць сабе роскаш заказаць свой уласны портрэт. Гэты заказ буржуазіі выпаўняе так званая „сьлязьлівая камэ- дыя“ (Сотесііе Іагтоуапіе), з гэроямі з „сярэдняга стану, яка не здарма называецца таксама буржуазнай драмай.
Дзеля таго, што ўсякае паўстаньне супроць пануючай клясы, раней чым атрымаць рзволюцыйна-політычны характар, вынікае з пакрыў- джанага моральнага пачуцьця, з жаданьня праўды, то буржу- азная драма і буржуазная жанравая жывапісь XVIII веку— гэта сьлязьлівая камэдыя, напісаная масьлянымі фарбамі—былі пранікнуты моралізуючым духам: яны працістаўлялі сапсава- насьці арыстократыі буржуазныя сямейныя дабрачыннасьці. Вуснамі свайго ідэолёга Бомаршэ трэці стан протэстуе таксама супроць звычая выбіраць дзеючых асоб „сур‘ёзных“ драматыч- ных твораў сярод гэрояў антычнага сьвету, які даваў нескан- чонае натхненьне корыфеям арыстократычнай трагэдыі. „Якая справа,—ускрыквае тварэц Фігаро,—мне, мірнаму жыхару ма- нархічнай дзярЖавы XV III века, да афінскіх і рымскіх здарэнь- няў“. Але калі француская буржуазія парадкам узмацнілася, каб перайсьці да нападзеньня на стары парздак, „сьлязьлівая камэдыя“ і бытавы жанр, выкліканыя да жыцьця яе опозыцый- ным настроем, ужо не падыходзілі для выказваньня рэволюцый- ных яе імкненьняў: то грамадзкая супярэчнасьць, якую па- трэбна было вырашыць тагочаснай Францыі, не магла быць вырашана з дапамогаю моральнага казаньня. „Гаворка ішла тады не аб зьнішчэньні арыстократычных парокаў, а аб зьніш- чэньні самой арыстократыі (с. III). Павінна была адбыцца жорсткая барацьба, якая патрабавала ад буржуазіі не паважных сямейных дабрачыннасьцяў, а грамадзянскай мужнасьці, гэро- ізму. Літаратурны портрэт буржуазіі ня ўнушаў гэроізму. Дзе было знайсьці яго ўзоры? I вось гэтая патрэба ў гэроізьме пры- вяла зноў к антычнаму міру, зноў зьявілася захапленьне ан- тычнымі гэроямі, але інтарэс к ім буржуазіі насіў зусім іншы характар, чым інтарэс арыстократыі. У буржуазнай драме і


60

ГІ р о ф. Н. Е Ф І М А Ў

жывапісі адраджаецца клясыцызм ня прыдворны, а рэволю- цыйны, абернуты ў бок політычнай барацьбы, якая разыгрыва- лася ў антычным міры. Апрача таго, гэты рэволюцыйны кля~ сыцызм праслаўляў рэспубліканскіх гэрояў Плутарха. К.алі трагэдыя не зьмянілася, як форліа,
то затое ў старыя літара- турныя мяхі было ўліта новае віно, зусім новага раволюцый- нага зьместу. I жанравая жывапісь таксама зацямняецца рэво- люцыйнаю жывапісьсю. Давід маляваў Брута, як грамадзяніна, рэволюцыянэра, і затым вось выстаўлены ў пачатку вялікай рэволюцыі яго „Брут“ меў патрасаючы посьпех. „Ен даводзіў да сьвядомасьці тое, што стала самаю глыбокай, самаю „на- суіцной“ патрэбнасьцю „быція“, г. ё. грамадзкага жыцьця та- гочаснай Францыі". (Там-жа, стар. 119). Клясычная трагэдьія жыла да тэй пары, калі француская буржуазея прышла да свае мэты, канчаткова перамагла абаронцаў старога парадку і калі захапленьне рэспубліканскімі гэроямі старажытнасьці страціла для яе ўсякае грамадзкае значэньне.

Тады буржуазная драма ўваскрэсла для новага жыцьця, клясыцызм уступіў мейсца новаму стылю—романтызму. Ілюст- рацыі Плеханова да гэтага яго палажэньня можна працягнуць і далей, аж да літаратуры нашага часу. Сэнтымэнтальны роман быў таксама зьявішчам клясавай самаісьвядомасьці ўзрастаючага „трэцяга стану“. Поэты „буры і націску“ адбівалі вызваленчы рух нямецкага бюргэрства. Байронізм—гэта сьветаадчуваньне дэклясаванага арыстократа. Гэта поэзія, зьвязаная з ліквіда- цыяй або з патрасеньнем фэодальна-панскага ўладарства, з уздымам пад уплывам прамысловага перавароту клясы капі- талістых, якая адпіхала на задні плян земляробчую арысто- кратыю. Поэзія рэволюцыйнага соцыялізму зьвязана з абваст- рэньнем супярэчнасьцяў капіталістычнага ўкладу з рабочым рухам, з уздымам пролетарыяту.

„У творах мастацтва і ў літаратурных густах дадзенага часу (заключае Плеханаў) выказваецца грамадзкая псыхолёгія, а ў псыхолёгіі грамады, якая дзеліцца на клясы, многае для нас застанецца незразумелым і парадаксальным, калі мы бу- дзем ігнараваць, як гэта робяць гісторыкі-ідэалісты ў супярэч- насьць лепшым зазетам буржуазнай гістарычнай навукі—узаем- ныя адносіны клясаў і ўзаемную клясавую барацьбу" (стр. 114).

(Канец будзе)


М. Касьпяровіч

Матар'ялы для вывучэньня Віцебскай кра- ёвай літаратуры і мастацтва

Дзякуючы вядомым гістарычным умовам у нас на Бела- русі не ўтварылася пэўнага сталічнага культурнага гнязда аж да часу Кастрычнікавае рэволюцыі. Ролю яго доўгі час упя- рэмежку адыгрывалі то Вільня, то Менск, куды і пасылаліся прадстаўнікі ў агульнанацыянальную культуру з іншых бела- рускіх гарадоў-гнёздаў. Затым асабліва важнае значэньне на- бывае ў нас вывучэньне ў гістарычнай пэрспэктыве і ў сучас- насьці провінцыяльных беларускіх асяродкаў: Віцебску, Гоме- лю, Горадні і інш. Тым больш гэта патрэбна таму, што па- знаць творчасьць таго ці іншага выхадца з краю (літаратара, музыкі, мастака) у агульнанацыянальную культуру без пазнань- ня культурнага гнязда, з якога ён вышаў, яго краю—немаг- чыма. Да таго той ці іншы край імкнецца да ўласьцівай яму формы, як, напр., Казаншчына з В. Аксакавым—да ідыліі !). Але разам з тым нельга гаварыць аб утварэньні гісторыі лі- таратуры або выяўленчага мастацтва ці музыкі таго ці іншага краю, бо яны складаюць частку агульнага культурнага руху нацыі, краіны 2). Дый бадай ніколі ні адзін з нашых дзеячоў літаратуры, музыкі і інш. не заставаўся назаўсёды ў сваім краі. Затым праца ў кірунку дасьледаваньня літаратурнага оазьвіцьця краю павінна складацца з першапачатковай рэгіст- рацыі дзеячоў па мажлівасьці розных галін з найкароткімі да- нымі аб іх.



]) Дневняк 2 всесоюзной конференшш по краеведенню № 1. Масква, 9 сьнежня 1924 г. Ст. 13.

")
М. П. Сокольннков. Лнтература Нванова-Вознесенского края. „Тру- Ды Нв.-Вознесенского губ. Научного О-ва Краеведення". Нв.-Вознесенск, 1925 г., ст. 183.


62

М. КАСЬПЯРОВІЧ

Матар'ял неабходна зьбіраць як аб самых выдатных дзеячох, так і аб самых малых—казачніках і інш., што „пры іншых умовах, быць можа, сталі-б нацыянальнай гордасьцю"1). Ня трэба забывацца, што за поэтычнасьцю казкі, твору трэба бачыць і поэтычнасьць яе тварца, важнасьць дзеяча2). „Неаб- ходна не праходзіць індыфэрэнтна, а зьбіраць аб выдатных дзеячох літаратуры і мастацтва „самыя падрабязныя і біагра- фічныя даныя“3).

Кіруючыся вышэйпаказаным, я зрабіў першапачатковую працу па Віцебшчыне, якая павінна будзе дапаўняцца і сягаць вышэй у практыкавальнай хоць-бьі працы літаратурных гурт- коў пры аб‘яднаньні „Маладняк" на Віцебшчыне ці паасобных крытычных сіл яе. Разьмяшчэньне матар‘ялу прынята па аль- фабэту і галінах дзейнасьці.



  1. Выяўленчыя мастацтвы, музыка, тэатр

Анцаў,
Міхал Васільлевіч (1867)—композытар, скончыў Ленінградзкую консэрваторыю- У Віцебску з 1899 г. На пра- цягу 15 год быў рэцэнзэнтам і пісаў крытычныя артыкулы аб музыцы, якія друкаваліся ў мясцовых віцебскіх газэтах. Апра- ча выданых і яшчэ нявыданых твораў агульнага характару, мае ў рукапісу працу: „20 беларускіх песьняў для аднаго й многіх галасоў з ф.-піано, гарманізаваных у старадаўніх ла- дох“, паходжаньнем пераважна з Віцебшчыны. У 1918 годзе быў адным з заснаваўцаў у Віцебску Народнай консэрваторыі і організатарам і кіраўніком Дзяржаўнага Хору.

Бразэр, Абрам Маркавіч (1892)—мастак. Вучыўся ў Па- рыскай Акадэміі Мастацтваў, і ў 1913 г. тры яго працы былі прыняты ў Парыскі заіоп сі'АпІотпе; у 1916 г. прымаў удзел у выстаўцы „Мір іскусств“ і ў 1918 г. ў выстаўцы яўрэяў- мастакоў; у 1921 г. ў Віцебску была наладжана індывідуаль- ная выстаўка яго прац. У м. Бешанкавічах і ў Віцебску пра- цаваў з 1918 да 1923 г., і лічыць гэтыя гады самымі ўдзяч- нымі для свае творчасьці. 18 верасьня 1920 г. паставіў пом-

!) А. К. Сержпутовскій. Сказкн н рассказы белоруссов-полешуков,

Пгр. 1911. Ст. VII.



2) I. С. Абрамов. О бнографнческом словаре русскнх краеведов „Краеведенне" № 1 за 1926 г., ст. 43.

3) ІЬЫет, ст. 44.


ВЫВУЧЭНЬНЕ ВІЦЕБСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВА 63

нік Песталоцы ў Віцебску, а ў 1922 г.—бюст К. Маркса ў Віцебскім Палацу Працы. У апошні час, жывучы ў Менску, вылепіў вялікі бюст Ф. Скарыны, бюст Я. Купалы і інш.

Два гады працаваў дэкаратарам Віцебскага Тэатру, по- тым інструктарам Пад'аддзелу Выяўленчых Мастацтваў і год кіраваў клясаю маляўніцтва Віцебскага Мастацка-Практычнага інстытуту.



Воўкаў,
Валянцін Віктаравіч (1881)—мастак. Скончыў Пензенскую Мастацкую школу і Акадэмію Мастацтваў. 3 1920 г. стаў цікавіцца краязнаўствам і зрабіў шмат зарысовак стара- жытных будынкаў і краявідаў м. Вяліжу і яго ваколіц. Мае шэраг прац, што адбіваюць розныя куткі Вяліжу, Віцебску і іх ваколіц („На Дзьвіне11, „Вяліская царква“, „Вуліца на ўскрайку Віцебску" і інш.), а таксама партрэты мясцовых дзея- чоў. Прымаў удзел у выстаўках: „Весенней“, „Обіціны худож- ніков“, „Незавісімых" і ўсебеларускай. 3 1919 г. на Віцебшчы- не і прыватна—з гэтага да 1923 г. кіраўніком майстэрні, а по- тым загадчыкам Вяліскай Мастацкай Школы, а з 1923 г. кі- раўніком маляўніцтва ў Беларускім Мастацкім Тэхнікуме ў Віцебску. Адбіткі з твораў і рэцэнзыі зьмяшчаліся ў „Нашым Краі“ № 2-3 за 1926 г., час. „Століца і усадьба" за 1915 г. і дадатку да „Русского Слова“, а таксама ў „Звезде", „Са- вецкай Беларусі“ і „Заре Запада“ (Віцебску) за 1925 і 1926 г.г.

Дабужынскі, Мсьціслаў—мастак. Працуючы ў Віцебску ў 1918—22 г.г. у якасьці дырэктара і выкладчыка Мастацка-Прак- тычнага Інстытуту і інш., на сваіх малюнках адбіў шэраг края- відаў Віцебску. Некаторыя з гэтых прац знаходзяцца ў леп- шых музэях, як „Спуск да Віцьбы“—у Расійскім музэі ў Ле- нінградзе і інш. Цяперака ён працуе ў Парыжу, зрабіўшы ў 1926 г., паміж іншым, і прыгожую вокладку на „Гісторыю бе- ларускай кнігі“ В. Ластоўскага.

Клевер, Юлі Юльевіч (1850—1925)—мастак, пэйзажысты. Ня скончыў Акадэміі Мастацтваў з прычыны спрэчкі з сваім прафэсарам, але яшчэ вучнем прымаў удзел у 1873 г. ва ўся- сьветнай выстаўцы ў Вене, а пасьля атрымаў усе мастацкія годнасьці, і ў 1881 г.—прафэсара за карціну „Лес“. Вясной 1900 г. па даручэньню Акадэміі Мастацтваў адведаў Віцебшчы- ну, вельмі зацікавіўся яе прыродаю і пражыў тутака два гады, пакінуўшы пасьля сябе вялізную колькасьць карцін, адбі-


64



М. КАСЬПЯРОВІЧ

ваючых, звычайна, лясы або запушчаныя паркі Віцебшчыны (Б. Сямеўскі)
]).

Красавіцкі, Пётра Мацьвеевіч (1873)—аматар мясцовай архітэктуры і мастацтва, дэндролёг. Скончыў Духоўную Сэмі- нарыю ў Віцебску і Юр'еўскі Унівэрсытэт па мэдыцынскаму факультэту. Краязнаўчую дзейнасьць пачаў з вучнёўскіх год. Апавясьціў у 1912 г. ў „Полоцко-Вітебской старіне" шчырую працу „Памятнікі церковной старнны Полоцко-Внтебского края н нх охраненне“. Больш дробныя артыкулы П. М. друкаваліся ў мясцовых віцебскіх пэрыодычных выданьнях, а таксама Ві- ленскіх. „Віцебская Ільлінская царква, як помнік беларускага драўлянага будаўніцтва" і інш. працы па архітэктуры Віцеб- скага краю знаходзяцца ў мастацкай сэкцыі Інбелкульту і часткова зачытаны як даклады ў камісіі гісторыі беларускага мастацтва. Маючы надзвычайную чуласьць да месц, дзе можна знайсьці старасьветчыну, сабраў і перадаў у музэі шмат кніг, рэчаў і дакумантаў царкоўнай старасьветчыны. Яго старань- нямі і пераважна яго сродкамі помнік драўлянай архітэктуры тыпу ХУІ-ХУІІ в.—Віцебская Ільлінская царква—адноўлены ў каменнай будове і толькі часткова ў сярэдзіне ня скончаны. Апрача дзейнасьці ў паказаным кірунку, П. М. заснаваў на сваім хутары Саломінка Бешанкавіцкага раёну на Віцебшчыне найбагатшы ва Ўсходняй Беларусі дэндролёгічны асяродак, ін- формацыя аб якім дана ў „Віцебшчыне" (ст. 164). Рэцэнзыі на працы і дзейнасьць ГІ. М. зьмяшчаліся у „Історіческом Вест- ніке“ і ў віленскім друку. Зараз П. М., ня маючы падтры- маньня сваёй працы і хутара, церпіць у Маскве галоднае існаваньне.

Лукомскі, Г. К.—выдатны гісторык і популярызатар ста- рой архітэктуры, зрабіў акварэльлю некалькі відаў Віцебску і яго архітэктуры, частка якіх зьмешчаны ў час. „Старые годы“ разам з яго-ж тэкстам.

Малевіч, Казімір Сэвэрынавіч (1878)—мастак, заснаваўца і тэорэтык асобнай плыні ў мастацтве—„супрэматызму“. Па паданьню паходзіць з с. Малева Менскай ці Віцебскай губ. Пасьля сярэдняй школы скончыў Маскоўскае Мастацкае Вучы- лішча. У Маскву прыехаў у 1903 г., як сталы імпрэсыёністы.

У дужках курсівам тут і далей паказана, хто даў аб даным дзеячу

матар‘ял.






ВЫВУЧЭНЬНЕ ВІЦЕБСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВА 65

Мастацкая дзейнасьць К. С. пачалася з 1898 г., калі была на- ладжана першая выстаўка яго прац. У Маскве ўдзельнічаў на выстаўках: „Бубновый Валет“, „Московскнй Салон", „Любнтелн Нскусств“, а за межамі: у Парыжу, Бэрліне, Венецыі і Філя- дэльфіі. Творы К. С. ёсьць у Маскве (Музей Жнвопнсной Куль- туры), Ленінградзе („Русскнй Музей“) і інш. гарадох. 3 1917 да 1919 г. ў Маскве і Ленінградзе нёс адказную працу ў роз- ных вышэйшых мастацкіх установах, а ў 1919 г. Нар. Кам. Асьветы РСФСР быў камандыраваны ў Віцебск для рэоргані- зацыі Мастацкага Вучылішча ў вышэйшы тып, дзе. быў про- фэсарам да 1922 г. Мастацкае жыцьцё Віцебску і Мастацкага Вучылішча 19.9—1922 г. г. характарызуецца вялікім уплывам супрэматычнага кірунку, што пропагандаваўся тэорэтычна ; практычна Малевічам: цэлыя кварталы м. Віцебску былі аздоб- лены супрэматычнымі вулічнымі пано (заводы Камітэту па ба- рацьбе з беспрацоўем і суседнія будынкі), пісаліся сьцягі ра- ботніцкіх організацыяў у духу супрэматызму (як сьцяг таго-ж Камітэту і інш.), чыталіся даклады аб супрэматызьме К. С., выдаваліся яго творы („Бог не скінут“, Віцебск 1920, і інш.). У 1920 г. К. С. пераехаў у Ленінград, дзе організаваў наву- кова-дасьледчую ўстанову—„Ннстнтут Художественной Куль- туры“, дырэктарам і загадчыкам Аддзелу, па дасьледаваньню маляўнічай культуры якога працуе і зараз. Ен напісаў шэраг прац па маляўнічай культуры: „Теорня о прнбавочном элемен- те в жнвопнсн“. „Супрематнзм", „Кубнзм“, „Новая снстема в нскусстве", „Нмпрессноннзм“, „Сезаннзм", „Мнр, как беспред- метность" і іншыя; тэорэтычныя працы яго перакладзены на чужаземныя мовы. Свой кірунак у мастацтве—„супрэматызм" К. С. утварыў яшчэ ў 1913 г. і з таго часу напісаў і філёзофію супрэматызму, як ідэолёгію мастацтва наогул. (I. П. Фурман).


Малько, Мікалай А. (1883)—выдатны расійскі дырыжэр і музычны дзеяч. Скончыў гістарычнае Аддзяленьне Гіста- рычна-Філёлёгічнага Факультэту Пецярбурскага Унівэрсытэту і Пецярбурскую Консэрваторыю па спэц. тэорыі композыцыі ў Рымскага-Карсакова з годнасьцю вольнага мастака. 3 1918 да 1921 г.—на Віцебшчыне. Кругабег працы Малькоў Віцебску зьяўляецца выключным і непаўторным у музычным жыцьці места: ён організаваў Народную Консэрваторыю і сымфонічны оркестр, дзякуючы чаму Віцебская люднасыіь упяошыню яяня-


66

М. КАСЬПЯРОВІЧ

ёмілася з выдатнымі творамі музычных гэніяў. Будучы дырэк- тарам і профэсарам Консэрваторыі і выкладчыкам Музычнай школы (чыгуначнікаў і Камітэту па барацьбе з беспрацоўем), ён кіраваў органівазаным ім сымфонічным оркестрам, які даў у Віцебску 246 агульнадаступных концэртаў і 50 концэртаў для чырвонаармейцаў, прычым у большай палове іх сам дырыжы- раваў. 3 оркестрам камэрнага ансамблю Малько наладжваў па- ездкі ў б. павятовыя гарады: Гарадок і Нэвель. Апрача гэта- га, у Віцебску Малько прачытаў шэраг лекцыяў і дакладаў аб музыцы, прымаў удзел у музычных камэрных вечарох, быў выкладчыкам музыкі ў працоўных школах, намесьнікам загад- чыка губэрскім музычным аддзелам, загадчыкам сэкцыі музыч- най асьветы і г. д.

Пасьля выезду з Віцебску Малько працаваў ў розных га- радох—Маскве, Ленінградзе, Харкаве і інш., выступаў за ме- жамі, а зараз—профэсарам Ленінградзкай Консэрваторыі. Сва- імі творамі: „Аб дырыжыраваньні", „Дырыжыраваньне, як пэда- гагічная функцыя“ і інш. Малько вядомы, як музычны публі- цысты. (I. П. Фурман).



Мінін,
Ефім Сямёнавіч (1896)—мастак. У выніку ўважлі- вага вывучэньня свайго краю, беларускіх дрэварьітаў Скары- нінскага часу і пазьнейшых, а таксама клясычнай гравюры, даў шэраг моцных дрэварытаў з адбіткам краявідаў і тыпаў Віцеб- ску, а таксама віцебскіх дэталяў у эксьлібрысу. Мае вельмі шмат зарысовак мясцовага краю. У 1922-23 г. быў выкладчы- кам па катэдры гісторыі і філёзофіі мастацтваў у Віцебскім Мастацка-Практычным Інстытуце. У якасьці мастака прымаў удзел у віцебскіх выданьнях—„Крашаніна" (1925) і „Віцебск у гравюрах Юдовіна“ (1926). Крытык мастацтва Эцінгер доб- ра адзываўся аб гравюры Е. С.

Пэн, Юры Майсеевіч — мастак, портрэтысты. Скон- чыў Акадэмію Мастацтваў. У Віцебшчыне больш 25 год. За гэты час Ю. М. напісаў цэлую карцінную галерэю віцебскіх краявідаў, жанравых малюнкаў і асабліва партрэтаў, якія аглядаюцца вялікім лікам экскурсыяў на яго ўласнай кватэры ў цеснаце, бо Гарсавег не адчуў яшчэ патрэбы адчыніць музэй гэтых малюнкаў, як адбіваючых край—мясцовае яўрэйства, яго побыт, атачэньне. Ю. М. прымаў удзел у выстаўках „Ленінградского О-ва. Художніков", Акадэміі Мастацтва, у Парыжу і інш., а таксама.'


ВЫВУЧЭНЬНЕ ВІЦЕБСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВА 67

і ўсебеларускай. На выстаўках частка карцін куплялася, а „Ра- бін“ і „Цыганка“ былі куплены вядомымі парыскімі колекцы- янэрамі Жакобам і Карнеем. Але гэта дробязь, бо амаль уся творчасьць Пэна складае пакуль што яго ўласнасьць. Доўгі час Ю. М. быў выкладчыкам свае ўласнае школы маляваньня, і рысаваньня або, лепш кажучы, майстэрні, у якой атрымлівалі першапачатковую мастацкую асьвету з часам будучыя выдат- ныя мастакі, як Шаган, Юдовін і інш. Рэцэнзыі і артыкулы аб творчасьці Ю. М. зьмяшчаліся як у „Нашым Краі“ № 2-3 за 1926 г. і ў мясцовых віцебскіх выд. („Іскусство“ № 4—6 за 1921 г., „Заря Запада" за 1926 г. і інш.), так і ў расійскіх і нямецкіх.

Посьнікаў,
Аляксандар Пятровіч (1878)—музычны дзеяч. У Віцебшчыне з 1914 г. Зрабіў пэўны лік запісаў народных песьняў Віцебшчыны і гарманізаваў іх. У 1925 г. заснаваў „Обціество друзей музыкі ім. А. I. Рубінштейна“, якое органі. завала шэраг сымфонічных концэртаў і популярызавала музыку.

Рэпін, Ільля Ефімавіч—мастак. У 1891 г. ён набыў дачу „Здравнево“ ў 16 вярстох ад Віцебску на беразе Дзьвіны, куды завабіла яго маляўнічая прырода і роўны клімат. Тутака часьцей за ўсё I. Е. бываў летам, а часамі ў іншыя месяцы году. Аддыхаючы ад акадэмічнай працы, ён асабліва творча працаваў у спэцыяльнай майстэрні гэтай дачы, праводзячы ў ёй цэлыя дні. Тутака напісаны „Іскушеніе“, „Дуэль“ і інш. кар- ціны, а таксама шэраг партрэтаў і, паміж іншым, „Белорусс" з Сідара Шаўрова, селяніна суседняй вёскі Сахарава, які жыве і зараз. Партрэт гэты ў свой час быў набыты Музэем імп. Аляк- сандра III, а фотографія з яго зьмешчана ў „Пачатковай гео- графіі" Грамыкі (Менск, 1925). I. Е. напісаў дзьве іконы ў Сла- бадзкой цэркві, недалёка ад Здраўнёва, дзе пахованы яго баць- ка. На працягу ўсяго свайго пражываньня ў Здраўнёве I. Е. вельмі цікавіўся і вывучаў акаляючае жыцьцё—прыроду, сялян- ства з яго працай, Дзьвіну з плытамі, лайбамі, што цягнуцца лям- кай, і г. д., асабліва шчыра адгукаючыся на патрэбы мясцовых сялян. У выніку ў яго творчасьці знашла значны адбітак Ві- цебшчына. Пэйзаж карціны „Дуэль“, што засталася пасьля вы- стаўкі ў Італіі разам з „Іскушеніем", напісаны з аднаго з гаёў каля Здраўнёва, партрэты, як „Белорусс" і інш., а таксама „Крестный ход“ (Трацякоўская галерэя), які дужа нагадвае пе- ранясеньне машчэй Е. Полацкай пры жандаоы Загоскіну. штп ня-

I



68

М. КАСЬПЯРОВІЧ

гайкай разганяў просты народ, які імкнуўся паглядзець мошчы і пакланіцца ім, і шмат іншых прац—усё гэта сьведчыць аб уражаньнях Віцебшчыны і чакае дэталёвага вывучэньня. Пась- ля 1900 г., дзякуючы аслабленаму здароўю, што патрабавала спакойнага месца, але недалёка ад сталіцы, I. Е. набыў дачу „Пенаты" недалёка ад фінляндз. граніцы каля ст. Куокама, дзе жыве і цяперака, ня трацячы сувязі з Здраўнёвым і цікавячы- ся лёсам новай Беларусі. Весткі аб працы I. Е. у Віцебшчыне друкаваліся ў віцебскай „Заре Запада“ за 1926 г.

Ром
—мастацкі крытык. У часе свайго пражываньня ў Віцебску ў галодныя гады прымаў актыўны ўдзел у выданьні віцебскіх мастацка-літаратурных часопісаў: „Сорабіс“, „Іскус- ство“ і інш., зьмяшчаючы часамі абгляд творчасьці і мясцовых мастакоў, як Пэна („Іскусство" № 4-6 за 1921 г.) і інш., а таксама крытычныя агляды мясцовых шматлічных выставак—• Ахола і інш., адыгрываючы гэтым вялікую ролю ў мастацкім разьвіцьці віцебскай люднасьці.

Смык—віцеблянін, будаўнічы найпрыгожага ва Усходняй Беларусі будынку—Віцебскай Рынкавай царквы 186.

Унгерн, Рудольф Аляксандравіч (1874)—тэатральны дзе- яч. Вышэйшую сцэнічную асьвету атрымаў заграніцай. Праца- ваў з Мэйерхольдам у тэатры б. Камісаржэўскай, а потым рэ- жысэрам Суворынскага Тэатру і „Крнвого Зеркала". У 1907 г. прыяжджаў у Віцебск на гастролі з сваім колектывам, а з 1918 да 1921 г. працаваў у Віцебску рэжысэрам тэатру і організа- ваў Студыю Сцэнічнага Мастацтва, пакінуўшы пасьля сябе шмат вучняў. (В. Сямеўскі).

Усьпенскі, Алесь Іванавіч (1873)—доктар тэорыі і гісто- рыі мастацтваў і доктар гісторыі, пляменьнік Глеба Іванавіча і Мікалая Васільлевіча Усьпенскіх—пісьменьнікаў-народнікаў. 3 1907 да 1922 г. быў дырэктарам Маскоўскага Археолёгіч- нага Інстытуту, заснаванага па яго ініцыятыве. Гэты інстытут меў свае аддзяленьні: у Віцебску, Смаленску, Калузе, Н.-Ноў- гарадзе, Яраслаўлі, Варонежы, Аранбургу, Растове (Яр.) і за межамі—у Рыме. Пад рэдакцыяй А. I. было выдана 46 тамоў „Запнсок“ Інстытуту. У друку ў розны час зьявілася звыш 100 прац А. I., частка якіх перакладзена на польскую і нямец- кую мовы, а 10 прац аб францу.скіх мастакох, што працавалі V Расіі ў XVIII в., надрукованы ў Парыжу на францускай мове.


ВЫВУЧЭНЬНЕ ВІЦЕБСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВА 69

Віцебскае Аддзяленьне Інстытуту, адчыненае А. І. 27 кастрыч- ніка 1911 году, зьяўлялася да рэволюцыі адзінай вышэйшай школай на Віцебшчыне. Для чытаньня лекцыяў у Аддзяленьне прыяждалі з Масквы лепшыя прафэсары: сам А. І., А. Н. Філі- паў, Н. Н. Фірсаў, Г. Г. Цельберг, А. І. Сабалеўскі, В. К. Тру- тоўскі, Д. С. Недавіч, Р. Ф. Брандт, Ф. В. Варонін, В. П. Лап- чынскі і інш., а таксама скарыстоўваліся лепшыя мясцовыя сілы: А. П. Сапуноў, В. І. Мядзякоў і інш. Аддзяленьне Інсты- туту мела свой музэй і бібліотэку, а з 1918 г. да яго перай- шлі: кнігазбор б. мясцовай Вучонай Архіўнай Камісіі, мясцо- вы царкоўна-археолёгічны музэй, музэй В. Федаровіча, збор старадрукаў Полацкай іезуіцкай колегіі і мясцовы цэнтральны архіў. Аддзяленьне зачынілася ў 1922 г.; за час яго існавань- ня ў ім атрымала асьвету шмат працаўнікоў, што зараз пра- цуюць па архіўнай, музэйнай і бібліотэчнай справе ў Беларусі. (I. П. Фурман).


Фонтані—італьлянец, будаўнічы выдатнага помніку архітэктуры ў Усходняй Беларусі—Віцебскага Ўсьпенскага Сабору.

Фурман, Ян Пятровіч (1889)—мастацтвавед, бібліофіл. Скончыў Маскоўскі Археолёгічны Інстытут. Краязнаўствам цікавіцца з 1913 г., але краязнаўчыя організацыі, існаваўшыя для вывучэньня краю ў Віцебску з сваім неграмадзкім кірун- кам, не карысталіся сымпатыямі І. П., і актыўна ён пачаў пра- цаваць у організацыі з 1918 г. ў якасьці члена Віцебскай Гу- бэрскай Камісіі па ахове помнікаў мастацтва і старасьветчыны, робячы абсьледаваньні і апісаньні архітэктурных помнікаў (да 1921 г.), а потым—члена Віцебскага Акруговага Таварыства Краязнаўства. Па мясцоваму краю І. П. апавешчаны наступ- ныя працы: „Крашаніна“ (Віцебск, 1925) і „Віцебск у гравюрах

С. Юдовіна" (Віцебск, 1926), рэцэнзыі аб якіх зьмяшчаліся ў „Крывічу" (№ 10, 1925), „Полымі" (1925), „Асьвеце" (1925), „Голасе беларуса“ (1926), „Маладняку" (1926), „Савецкай Беларусі“ (1926) і „Нашым Краі“ (1926).



Шагал, Марк Захаравіч—мастак, радзіўся ў Віцебску ў беднай мяшчанскай яўрэйскай сям‘і. Першапачатковую мас- тацкую асьвету атрымаў у майстэрні мясцовага мастака Ю. М. Пэна, потым вучыўся ў Пецярбурзе ў школе „О-ва


70

М. КАСЬПЯРОВІЧ

Пооіцренія Художеств" і скончыў сваю мастацкую асьвету ў лепшых мастацкіх майстэрнях Парыжу ў 1914 г. На працягу свайго пражываньня ў Парыжу М. 3. прымаў удзел у шмат якіх выстаўках, а таксама наладзіў свае самастойныя выстаўкі ў Парыжу і Бэрліне, што стварыла яму імя таленавітага, орыгінальнага і яркага мастака-экспрэсыяністага. Усясьветная вайна прымусіла М. 3. вярнуцца ў 1914 г. на радзіму ў Ві- цебск, дзе ён і пражыў з невялікімі перарывамі да 1920 г. Кругабег пражываньня ў Віцебску зьяўляецца самым яркім кругабегам творчасьці М. 3., часам найбольшага красаваньня яго таленту, калі былі створаны глыбокія па замыслу і моц- ныя па майстэрству карціны: „Яўрэй“, „Над горадам", „Паха- ваньне“ і інш. У карцінах „Віцебскага кругабегу" даволі поў- на адбілася аблічча самога Віцебску як сваімі архітэктурнымі краявідамі, так і побытам. Цыкль яўрэйскіх карцін, што ства- рылі М. 3. імя буйнога яўрэйскага нацыянальнага мастака, зроблены ім у Віцебску. У 1918 г. ў Віцебску М. 3. прымаў удзел у „Выстаўцы яўрэяў-мастакоў“ 12 буйнымі працамі і прачытаў даклад аб левым мастацтве. 3 гэтага-ж часу пача- лася і мастацка-грамадзкая дзейнасьць М. 3. ў Віцебску. У якасьці упаўнаважанага Наркамасьветы РСФСР па справах мастацтва ў Віцебскай губ. М. 3. організаваў і правёў усе мастацкія працы па аздабленьню Віцебску к I кастрычніка- вым урачыстасьцям у 1918 г., запрасіўшы да супрацоўніцтва мастакоў: Рома, Фрыдлендара, Юдовіна, Бразэра, Меерсона, Якерсана і інш. Сам М. 3. напісаў некалькі яркіх дэкорацый- ных плякатаў, што адпавядалі сьвяточнаму настрою I гадаві- ны рэвалюцыі. У канцы 1918 г. М. 3. організаваў у Віцебску „Высшне художественно-техннческне мастерскне", зьяўля- ючыся першым дырэктарам іх. Кіраўнікамі і выкладчыкамі ў розны час у іх былі, апрача М. 3.: М. Дабужынскі, Р. Цільберг, Ів. Пуні, К. Богуслаўская, Е. С. Мінін, Фальк Р., В. Ермала- ева, А. Г. Ром., Казімір Малевіч, Ю. М. Пэн, С. Б. Юдовін і інш. Заснаваная М. 3. установа перажыла за час свайго існа- ваньня шмат пераменаў і ў 1924 г. рэорганізавана ў „Бела- рускі Мастацкі Тэхнікум", што мае зьявіцца асяродкам мастац- кага жыцьця Беларусі і рассаднікам новых мастацкіх сіл. М. 3. друкаваў у віцебскіх выданьнях „Сорабнс" і „Революцнонное нскусство" артыкулы на розныя мастацкія тэмы.


ВЫВУЧЭНЬНЕ ВІЦЕБСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВА 71

У 1920 г. М. 3. выехаў у Маскву, дзе расьпісываў „Еврей- скнй Камерный Театр“ і пісаў эскізы для яго пастановак, а ў 1923 г. выехаў у Бэрлін, дзе наладзіў выстаўку сваіх прац, а адтуль пераехаў у Парыж, дзе і працуе да сяго часу. М. 3. зьяўляецца адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў экспрэсы- янізму і глыбокім яўрэйскім нацыянальным мастаком.

Бібліографія: А. Эфрос, Марк Шагал, час. „Аполлон" за 1916 г. А. Эфрос і Я. Тугенхольд. Марк Шагал, Монографія выд. „Гелікон" 1918. А. Аронсон, Марк Шагал. Выд. „Реіго- роііз" 1922. (С. Б. Юдовін).



Юдовін,
Саламон Барыс.авіч (1894)—мастак, графік. Ра- дзіўся ў м. Бешанковічах на Віцебшчыне. Пачатковую мастац- кую асьвету атрымаў у Пэна, а потым вучыўся ў школе „О-ва Пооіцренія Художеств" і майстэрні Бэрнштэйна ў Ленінгра- дзе. Летам 1912, 1913, 1914 г.г. прымаў удзел у гістарычна- этнографічнай экспэдыцыі Ан-скага па Валыні, Кіеўшчыне і Падолі, дзе зарысоўваў і зьбіраў рэчы яўрэйскага народнага мастацтва, а ў 1915 і 1916 г.г. клясыфікаваў і сыстэматызаваў 1х да выданьня, што мелася адбыцца. Прымаў удзел у Маскоў- скай выстаўцы яўрэйскіх мастакоў, Ленінградзкай і Віцебскай— яўрэяў-мастакоў, выстаўцы „сучаснага расійскага мастацтва" і I усебеларускай. У 1925 г. ў Віцебску была організавана выстаўка яго дрэварытаў. Стаўшы выдатным яўрэйскім графі- кам-стылізатарам, у самы росквіт свае творчасьці, С. Б. адбіў у сваіх працах віцебскія помнікі архітэктуры, краявід і быт. У часе сваёй працы ў Віцебску ў 1918—1923 г.г., С. Б. органі- заваў гурток аматараў яўрэйскай старасьветчыны пры Тава- рыстве імя Пераца, быў выкладчыкам Віцебскага Мастацка- Практычнага Інстытуту, інструктарам пад'аддзелу выяўленчых мастацтваў, удзельнічаў у камісіі па ахове помнікаў мастацтва і старасьветчыны, організаваў выстаўку яўрэйскага народнага мас- тацтва і, словам, выяўляў сябе ў рознай грамадзка-мастацкай пра- цы, а таксама выдаў свае ліногравюры „яўрэйскі народны ор- намэнт" (Віцебск, 1920), апрача якіх гравюры С. Б. зьмешчаны ў наступных выданьнях: „Віцебск у гравюрах С. Юдовіна" (Ві- цебск, 1926), „Гравюра і кніга“ № 2-3 (М., 1924), „Труды Леннн- градского О-ва экслнбрнснстов“ № 2-3 (Л., 1925) і „Нашым Краі“ № 2-3 (Менск, 1926). Да гэтага рэцэнзыі на творчасьць С. Б. зьмяшчаліся ў газэце „Речь“ (1917), „Тогблат“ (1917 г.) і інш.

72


М. КАСЬПЯРОВІЧ

  1. Літаратура, крытыка, дасьледаваньні мовы

Арлоўскі,
Восіп Данілавіч—аўтар першага тому „Бело- русскнх народных рассказов" (Полацак, 1908) і іншых, што не папалі ў друк. Жыў нейкі час на Віцебшчыне і памёр у Віцебску. У сваёй творчасьці адбіў, паміж іншым, і соцыяльную розьніцу, што асабліва войстра адчувалася на Віцебшчыне ў 80 г., а таксама ў пэўнай ступені і мясцовую народную мову. 3 прычыны невялікай мастацкасьці творчасьці мала вядомы, хоць некаторыя творы сустракалася чуць ад старых сялян напамяць, як народныя вершы. У першую чаргу неабходна высьветліць біографію і прыналежнасьць да Віцебшчыны, а таксама адбітак яе ў творчасьці. Бібліографія: М. Гарэцкі. Гісторыя беларускае літаратуры. М.—Л. 1924, ст. 256—262. Е. Ф. Карскнй. Белорусы. Т. III. 3. Художественная лнтера- тура на народном языке. Пгр. 1922, ст. 149-150.

Баршчэўскі, Ян (1790—1851)—вядомы беларускі пісьмень- . нік так званай беларускай школы ў польскай літаратуры. „Рабункі мужыкоў", „Гарэліца“—дайшоўшыя да нас творы яго адбіваюць падзеі і мову тагочаснай Віцебшчыны, але больш за ўсё яна адбіта ў творах на польскай мове і, апрача іншага, вялікая заслуга Б. у тым, што ён пазнаёміў польскую літара- туру з сваім родным краем, хоць у гэтым-жа ёсьць і загана, бо ён не паказаў гэтага краю сваім насельнікам на роднай мо- ве. Бібліографія: Р. Земкевіч. Ян Баршчэўскі, першы бела- рускі пісьменьнік XIX сталецьця. Вільня 1911. М. Гарэцкі. Гісторыя беларускае літаратуры. М.—Л. 1924, ст. 160—166. Е. Ф. Карскнй. Белорусы. Т. III. 3. Художественная літерату- ра на народном языке. Пгр. 1922, ст. 45—49, 447. Д. Васілеў- скі. „Новыя матар'ялы творчасьці Баршчэўскага". „Полымя“ № 5, за 1925 г. А. I. Пыпін. Нсторня русской этнографнн, Т. IV, ст. 61-62.

Булашэвіч, Барыс Сьцяпанавіч (1894)—расійскі поэта. Пачаў друкавацца ў зборніку „Лучн“ (Віцебск, 1911). Быў чле- нам літаратурнай групы ў Віцебску, што выдавала вышэйпа- мянёны зборнік „Лучн“, а пазьней—адным з організатараў ра- сійскай літгрупы „Красные вехн“, што потым рэорганізавалася ў „Звенья", якою зараз і кіруе Б. С., асабліва зацікавіўшыся ў апошні час мясцовым краем і беларускаю культураю.


ВЫВУЧЭНЬНЕ ВІЦЕБСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВА 73

Дайлідовіч, Алесь Алесевіч (1904)—організатар Віцеб- скай філіі „Маладняка". Вучыцца ў вышэйшай школе. У Ві- цебшчыне быў у 1924 г. Літаратурны псэўдонім—Алесь Дудар.

Дарэўскі-Вярыга, Арцём—пісьменьнік і ідэёвы кіраўнік Віцебскага літаратурнага гуртка 50—60 г.г. XIX сталецьця. Ен несьвядома будзіў беларускасьць сярод тагочаснай інтэліген- цыі. Большасьць яго твораў, як і іншых пісьменьнікаў, што пісалі ў той час на беларускай мове, загінула, бо не друка- валася, а хадзіла ў сьпісках. Неабходна мясцовым зьбіральні- кам фольклёру зьвярнуць асаблівую ўвагу на адшуканьне хоць-бы кавалкаў творчасьці гэтага пісьменьніка і, прыватна, яго „Гутаркі з пляндроўкі па зямлі латыш'оў".

Эпімах-Шыпіла, Браніслаў Ігнатавіч (1859)—рэдактар і выдавец шмат якіх беларускіх выданьняў; радзіўся ў фоль- варку Будзькаўшчына, Лепельскага павету, б. Віцебскай губ., у сям‘і земляроба. У 1880 г. ён скончыў Рыжскую гімназію, а ў 1885 г.—Спб. унівэрсытэт, па сканчэньні якога на працягу пяцёх гадоў займаўся прыватнымі лекцыямі, а ў 1890 г. па- ступіў на службу ў бібліотэку Спб. унівэрсытэту, дзе праслу- жыў 35 год; адначасна выкладаў грэцкую і лацінскую мовы ў Спб. сярэдніх і вышэйшых школах.

Э.-Ш. адыграў вялікую ролю ў разьвіцьці беларускага нацыянальнага адраджэньня, якое пачынала разьвівацца ў кан- цы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў; ня маючы матар'яльных сродкаў, мала маючы людзей з высокай адукацыяй, з пэўным службова-грамадзянскім палажэньнем, а выходзячы з працоў- на-сялянскіх гушчаў, яно ў асобе Э.-Ш. знайшло як ідэёвае, так і матар'яльнае падтрыманьне. У 1902 годзе ён прыймаў галоўны ўдзел у першым беларускім Спб. таварыстве „Круг беларускае народнае асьветы і культуры беларускай“, адда- ючы ў яго фонд рэшту сваіх заробкаў. У 1906 г. ён органі- заваў і адчыніў на сваёй кватэры другое, больш вядомае Т-ва „Загляне сонца і ў наша ваконца", стаў на чале яго і разьвіў досыць значную, у параўнаньні з тагочаснымі магчымасьцямі, выдавецкую дзейнасьць; паміж іншым, выдаў першую бела- рускую часопісь „Маладая Беларусь". Дапамагаў ён усімі маг- чымымі сродкамі і шмат каму з беларускіх дзеячоў, песьняроў, студэнтаў і проста рабочых, як, напр., вучыў і сутрымоўваў каля 2-х гадоў найвялікшага песьняра беларускай зямлі Янку




74

М. КАСЬПЯРОВІЧ

Купалу, які тагды толькі пачынаў брацца за пяро і спраба- ваць свае здольнасьці. Але Э.-Ш. прымаў удзел і ў полі- тычных справах: на яго кватэры абгаварваўся мэморандум аб незалежнасьці Беларусі, які ў 1916 г. чытаўся А. Луцкевічам ў 'Жаневе, апрацоўвалася тактыка на выпадак заняцьця Бела- русі немцамі і г. д.

Э.-Ш. сабраў на свае ўласныя сродкі вялізную бібліотэку па беларусазнаўству, якая мае каля 3-4 тысяч назваў. У 1926 г. ён пераехаў у Менск і зьяўляецца сябром I. Б. К.



Літаратура:
1) Бнографнческнй Словарь Нмперат. С.-Пе- тербургского Уннверснтета. Спб.—2) Ант. Саросек, Народная энцнклопедня. Б. Э.-Шыпілло. „Варта“, Менск, 1918, № 1. 3) 3. Ж[ылуновіч], праф. Б. I. Эпімах-Шыпіла, як піонэр беларускага руху. „Савецкая Беларусь", Менск, 1924, № 297, (А. Шлюбскі).

Жыткевіч, Зьміцер Максімавіч (1904)—актыўнейшы сель- кор. Радзіўся ў ХаламерЧ Азярышчанскага раёну. Першапа- чатковую асьвету атрымаў у Халамерскай пачатковай школе, Віцебскай школе II ст. і Віцебскім вячэрнім рабочым тэхнікуме, з 1923 г. пачаў селькораўскую працу ў розных газэтах і пі- саць вершы і апавяданьні, а з 1925 г. стаў членам Віцебскай філіі „Маладняка". Зьмяшчаў вершы і апавяданьні ў „Савец- кай Беларусі", „Звезде", „Беларускай Вёсцы“, „Заре Запада", „Віцебскай Сялянскай" і іншых. За тры гады, апрача таго, надрукаваў 174 селькораўскіх заметкі. Аб 3. М. друкавалася ў „Внтебскнх Нзвестнях" (№ 4 за 1924 г.) і „Савецкай Бела- русі“ (№ 1000). 3. М. прымае ўдзел у краязнаўчай працы.

Івашын, Іван Якаўлевіч (1891)—поэт. Радзіўся ў Іаганполі, Чашніцкага р. на Віцебшчыне. Скончыў Полацкую настаўніц- кую сэмінарыю і Глухаўскі настаўніцкі інстытут, у якім ужо прымаў чынны ўдзел у дзейнасьці беларускага гуртка. Друка- вацца пачаў у 1909 г. ў „Нашай Ніве“. Пасьля—зьмяшчаў свае творы амаль што ва ўсіх беларускіх пэрыядычных выданьнях, а ў 1924 г. вышаў першы зборнік яго вершаў „Заранкі“. Ап- рача таго, I. Я. мае ў рукапісу два зборнікі вершаў, адзін зборнік апавяданьняў і драму „Рагнеда Полацкая“. У твор- часьці I. Я. непасрэдна свой край адбіўся не асабліва яскрава, а мова—мала, хоць часамі пападаюцца вельмі ўдалыя апісань- ні роднай прыроды, як „На Дзьвіне“ і інш. У агульна нацыя-


ВЫВУЧЭНЬНЕ ВІЦЕБСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВА 75

нальную літаратуру І. Я. нёс сваёю творчасьцю сваяасаблі- вую бадзёрую настраёвасьць і заклік да лепшага; літаратурны псэўдонім І. Я.—Янка Журба. Аб творчасьці І. Я. пісалі: У. М. Ігнатоўскі—Соцыяльныя мотывы сучаснай беларускай поэзіі, „Вольны сьцяг“ № 7 за 1926 г., 3. Жылуновіч—Бела- руская літаратура, у зб. „Беларусь" (Менск, 1924), М. Гарэцкі— Гісторыя беларускай літаратуры, выд. 4 і М. Касьпяровіч у „Заре Запада“ (Віцебск, 1926).

Апрача сваёй літаратурнай дзейнасьці, І. Я. выявіў сябе сталым этнографам у шэрагу друкаваных прац і краяведам у організацыі Бабруйскага акруговага таварыства краязнаўства,— аб чым у другім месцы.



Каратынскі,
Вінцэнт—пісьменьнік. Пабеларуску пісаў у 60 г. г. XIX веку. Выдатным яго творам лічыцца „Тут на чу- жой старане", дзе ён услаўляе сваю родную старонку, Віцеб- шчыну, з якой быў родам. Пісаў і папольску.

Карафа-Корбут, Францішак-Ялегі—адзін з сяброў літа- ратурнага гуртка Дарэўскага-Вярыгі, што сьвядома глядзеў на ролю апошняга ў абуджэньні беларускасьці. Твораў яго, апра- ча вершу, запісанага ў альбом Дарэўскага, не захавалася.

Касянкоў, Міхась Яўхімавіч (1901)—вядомы беларускі тірозаік пад псэўдонімам Міхася Зарэцкага. Радзіўся ў Сень- неншчыне, у Віцебску працаваў з 1921 да 1924 г. Організа- ваў „Беларускае Культурна-Асьветнае Таварыства“, якое па об'ектыўньім прычынам не распачало працы, і кіраваў вайско- вай аматарскай трупай, што ставіла спэктаклі па розных клю- бах. У сваёй творчасьці, а асабліва ў „Чаплюку“, „Мар‘і“ і інш., адбіваў быт, прыроду і народны слоўнік Віцебшчыны.

Мазуркевіч, Язэп Ігнатавіч (1887)—адзін з організатараў Віцебскай філіі „Маладняка", што мела больш культурна-полі- тычнае значэньне, чым вытворчай літаратурнай адзінкі. Заснаваўшыся 18 лістапада 1924 году, філія за гэты час вы- хавала шэраг актыўных беларускіх працаўнікоў і троху пачы- наючых літаратараў, перамагла ўсе перашкоды й зьмясьціла ў мясцовай газэце невялічкі процант свае творчасьці, вяла чынную грамадзкую працу, організуючы выступленьні, юбілеі Я. Купалы, 3. Бядулі і г. д. Я. І., апрача мясцовай газэты, друкаваўся ў зб. „Пачатак“, „Полымі" і „Маладняку". Пахо- дзячы з цэнтральнай Беларусі, ён прынёс літаратурнаму аб‘яд-


76

М. КАСЬПЯРОВІЧ

наньню свой досьлед, але Віцебшчыны ў сваёй творчасьці яшчэ не адбіваў.

Моркаўка,
Аркадзь Андрэевіч (1900)—пачынаючы поэта з сялян цэнтральнай Беларусі. На Віцебшчыне з 1922 году. Друкавацца пачаў з 1922 г. ў „Вольным сьцягу“ (№ 1), а з 1923 г. друкуецца ў „Полымі“, ёсьць творы ў зб. „Пача- так“. Апрача літаратурнай працы, шмат энэргіі аддаў на пра- цу ў літаратурнай студыі Віцебскай філіі „Маладняка“. У ёй А. А. вёў заняткі па поэтыцы і беларускай літаратуры. Аб творчасьці А. А. пісаў Ц. Гартны (3. Жылуновіч) у № 2 „Полымя“ за 1926 г.

Мядзьведзеў, Павал Мікалаевіч (1891)—расійскі крытык і гісторык літаратуры. На Віцебшчыне—з 1917 да 1922 г. За гэты час ён зьмясьціў шэраг артыкулаў у мясцовым друку на крытычна-літаратурныя тэмы.

Пустынін—расійскі поэта, які жыў у галодныя гады ў Ві- цебску, зьмяшчаў свае творы ў віцебскіх выданьнях таго часу, уносячы ў іх сваю творчасьць.

Пшчолка, Аляксандар Раманавіч (1869)—„літаратурны" дзеяч, што ў сваёй літаратурнай працы і жыцьці шкодзіў бе- ларускаму нацыянальнаму адраджэньню. Як усякі рэнэгат, што ненавідзіць тое, ад чаго адрокся, Пшчолка ў сваёй творчасьці, пісанай нячыстаю беларускаю моваю, часта высьмейвае бела- рускага селяніна, а ў крытычных пісаньнях—супроцьстаіць беларускаму руху. Паходзячы з Віцебшчыны і амаль большасьць жыцьця правёўшы ў ёй, Пшчолка ў сваёй працы адбіў шмат чаго з роднага краю як у зьмесьце, так і ў мове. Пшчолка друкаваўся ў розных расійскіх часопісях самых розных кірун- каў, галоўным чынам у чорнасотніцкіх, і, таксама, у мясцовым пэрыодычным друку. Пра Пшчолку таксама шмат пісалася ў розных часопісях, прычым, па сьведчаньню 'А. Шлюбскага, правільную ацэнку Пшчолкі зрабілі Раманаў і Гмырак і няпра- вільную Стукаліч і Карскі.

У апошні час (1926 г.) Пшчолка організаваў актыўнае выступленьне групы чорнасотніцкага полацкага настаўніцтва супроць мерапрыемстваў Савецкага ўраду па беларусізацыі. Выступленьне спаткала належны адпор з боку працоўных Полаччыны і значэньня ніякага ня мела.




ВЫВУЧЭНЬНЕ ВІЦЕБСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І МАС'ГАЦТВА 77

Рапапорт, Сямён Акімавіч (1863—1920)—бэлетрысты і публіцысты, родам з Віцебшчыны. Пісаў на расійскай і яўрэй- скай мовах. Займаўся дасьледаваньнем яўрэйскай народнай творчасьці, быту, для чаго організоўваў экспэдыцыі. Прымаў удзел у вызваленчым руху. Галоўныя яго літаратурныя творы: „Клятвы (дзі швуе)“, „Яўрэйскі Люцыфэр", „Дэр дзібук“, „У но- вым русьле“ і інш. Літаратурны псэўдонім яго—„Ан—скнй“. Аб С. А. друкавалася ў „Русско-еврейской лнтературе“ Л. Ра- гачоўскага, „Ьехікоп уаг ісіізсЬе 8сЬгеіЬег“ С. Рэйзіна, „Большой советской энцнклопеднн" III, 19 і інш.

Тараноўскі, Якаў Іванавіч (1860)—дасьледчык пахаджэньня беларускіх фамілій, а таксама сёл і вёсак і інш. пытаньняў мовы. Працы Я. І. надрукованы ў „Філологіческіх запісках" за 1903 і 1905 г. і ў „Нашым Краі“ за 1926 г., а таксама зна- ходзяцца ў рукапісах у Віцебскім Акруговым Таварыстве Краязнаўства, актыўным працаўніком якога Я. І. зьяўляецца. Рэцэнзіі на працы Я. І. друкаваліся ў „Філологіческіх за- пісках“ і „Внленском Вестннке“. Шмат з сваіх довадаў Я. І. будуе на віцебскім матар'яле.

Цяпінскі - Амельляновіч, Васіль — выдатны культурны дзеяч беларускага рэнэсансу. Паходзіў з Цяпіна, што неда- лёка ад М. Чашнік на Віцебшчыне, і зараз зьяўляецца напоў- зруйнаваным хутарам з бярозавым гаем. Пераклаў эван- гельле на беларускую мову і выдаў у сваёй друкарні. Асаб- ліва цікава яго прадмова, што характэрызуе тагачасны куль- турны стан краю, а таксама мова перакладу, багатая народ- нымі словамі.

Чачот, Ян (1794—1847),—апрача сваёй этнографічнай працы займаўся і літаратурнаю, пішучы вершы накшталт на- родных і перакладаючы народныя песьні і інш. на польскую мову. На Віцебшчыне—з 1833 да 1841 году. У яго творчасьці можна знайсьці шмат цікавага што да прыроды і мовы Віцеб- шчыны, але, належачы да так званай беларускай школы поль- скай літаратуры, ён у літаратурным беларускім кірунку даў вельмі мала. Аб творчасьці Чачота пісалі: Е. Ф. Карскі („Бе- лоруссы“, т. I), Ігнатоўскі („Кароткі нарыс нацыянальна-куль- турнага адраджэньня Беларусі"), М- Гарэцкі („Гісторыя бела- рускай літаратуры") і інш., а асабліва шмат палякаў, што лічылі Чачота „заслужоным палякпм“-

1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка