Пролетары ўсіх краёў, злучайцеся! Маладняк




старонка6/8
Дата канвертавання14.02.2019
Памер1.88 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

Таубэ

Тэатр на калёсах

(3 успамінаў аб працы Дзяржаўнай вандроўнай трупы)

У 1917 і 1918 годзе, у часе нямецкай окупацыі Беларусі, значна пачаў пашырацца беларускі тэатр у Менску.

Беларуская хатка была аранжэрэяй тэатру, пад яе дахам гуртавалася моладзь, якая дбала аб беларускім тэатры.

Усе амаль вечарЫ праходзілі са скокамі ў канцы спэк- таклю. Публіка была ўсякая. Там можна было заўважыць і камароўскую інтэлігенцыю, і вучнёўскую моладзь, а больш усяго нямецкіх жаўнераў, а часам і афіцэраў. Немцы не разу- мелі нашага тэатру і прыходзілі дзеля музыкі і скокаў.

1919 год быў чорным годам для беларускага тэатру. Рэ- пэртуар дзень за днём забараняўся да паказаў, і тэатру было цяжка дыхаць.

Беларуская хатка сама па сабе замёрла, і ўся тэатраль- ная грамада згуртавалася вакол беларускага тэатру, які неяк зачапіўся ў будынку мясцовага тэатру.

Але шырока павесьці працу там было немагчыма, бо дырэкцыя польскага тэатру, пад загадам Скомпскага, беларусам давала адзін дзень у тыдзень—панядзелак. Прыходзілася кары- стацца панядзелкам абы неяк трымацца і не парываць справы.

Але аднаго дня ў тыдзень было для беларускай тэат- ральнай моладзі мала, дзеля чаго знаходзіліся рызыканты-хлоп- цы і дзяўчаты, якія парываліся з тэатрам ад'яжджаць на ста- рану. Памятна, як грамада артыстаў пад правадырствам Сы- мона Музыкі і Бусла паехала ў 1919 г. ў Баранавічы і адтуль ледзьве з духам дабралася назад у Менск. Улада акупантаў ставіла ў калёсы кіі. Ведама шмат каму, як у 1920 годзе Га- лубок паехаў на гастролі ў Слуцак і адтуль быў парадна да- стаўлен у Менск з польскімі жандарамі.




ТЭАТР Н А КАЛЁСАХ

79

* *


У жніўні 1920 году шпарка пачаў будавацца і расьці Бе- ларускі Дзяржаўны тэатр у Менску, а побач з ім пачала пра- цаваць і трупа Галубка.

Большы тэатр абаснаваўся на месцы і павёў працу для гораду, меншы тэатр (трупа Галубка) павёў працу па ваколіцах Менску, як-то: Серабранка, Камароўка, Ляхаўка, Пярэспа, чыгункі.

Хто-ж пайшоў працаваць у гэты малады тэатр? Рабочыя з фабрык, друкары, сталяры, студэнты і сям'я Галубка—жон- ка і нешта з чацьвёра яго дзяцей.

Запатрабаваньні наогул на тэатр былі вельмі вялікія, го- рад Менск быў перапоўнен чырвонаармейцамі, якім тут у го- радзе быў адпачынак пасьля акопаў і бойкі з белапалякамі. Прыходзілася штовечар ставіць спэктаклі па ўсіх канцах гораду.

3 вузламі, з клумкамі, з граблямі, віламі і ўсім належным інвэнтаром працаўнікі тэатру, ідучы на спэктакль, мерылі ву- ліцы Менску і ўсіх яго ваколіц. Позна ўначы сонныя вуліцы Камароўкі, Пярэспы ці Козырава абуджаліся мернымі кро- камі артыстаў-вандроўцаў, якія моўчкі йшлі пасьля працы да- дому. Міліцыянэр ніколі не супыняў гэтых людзей з вузламі, толькі моўчкі ўхмыляўся, бачачы даўгі хвост пагорбленых ар- тыстаў.

Ен ведаў, хто гэта йдзе, і да таго часу гэтыя людзі мелі назву: артыст з вузлом.

Цяжкія былі 1921-1922 г. Насьпех адбудаваныя клюбы ўзімку не ацяпляліся, праз выбітыя шыбы вольна гуляў вецер, глядач сядзеў у валёнках, у кажуху, артыст корчыўся ад сьцюжы.

I ўсё-ж, ня гледзячьі на цяжкія ўмовы, праца год за го- дам усё пашыралася. У 1920 годзе—ад жніўня да канца году— было пастаўлена 98 спэктакляў, у 1921—176, у 1922 г.—115.

Да беларускага тэатру, як паміж рабочых, так і паміж. сялян па вёсках, была нязвычайна вялікая зацікаўленасьць, досыць толькі бывала выклеіць плякат, што заўтра грае бела- руская трупа,—клюб не ўмяшчае жадаючых пабачыць спэк- такль. Моладзь бадай што ўся ў тэатры, ідуць і старыя.

I



80

Т А У Б Э

Доля трупы да 1925 году была горкая, дапамогі яна ні адкуль ня мела і сама праз сябе цягнулася да жыцьця. Адсутнічалі вопраткі, парыкі, бутафорыя, ня было належных дэкорацый, а прыдабыць патрэбную маемасьць ня было маж- лівасьці, бо ня было сродкаў (спэктаклі ставіліся больш дар- мовыя). Было некалькі спроб адыходзіць за 15—20 вёрст на вёскі, але ўмовы былі настолькі цяжкія (пехатой), што пры- шлося выбірацца ў вёскі радзей.

У1923 годзе было пастаўлена 158 спэктакляў, а ў 1924—228-

У 1924 годзе трупа праз вялікую рызыку пачала ўчыняць ад‘- езды па мястэчках, але, дзякуючы безграшоўю, ад'яжджала мала.

Прыкладны выпадак аднатован, калі працуючы ў той час у тэатры, як артыст, маладняковец Дудар быў командыраваны ў Пухавічы па справах тэатру і, ня маючы мажлівасьці пры- ехаць з Пухавіч цягніком, прышоў у Менск пехатой (70 вёрст).

Пяхотны спосаб удаваўся трупе заўжды найлепш; зара- біць на падводы не ўдавалася бадай што ніколі, а пехатой прыйсьці можна было без перашкоды. Новы Двор за 12 вёрст ад Менску, Самахвалавічы 16 в., Ратамка 12 в., Міхалова 7 в., Сеніца 6 в. Каралішчавічы 16 в. і шмат другіх месцаў было, дзе трупа пракладала сьцежкі.

Аднатована здарэньне, калі адзін з работнікаў пайшоў вывешваць плякаты ў м. Самахвалавічы раніцай, а ўвечары ўжо быў у Менску, гэта 32 вярсты.

Бадзёрасьць і ахвота жыла ў працаўнікоў тэатру, і праца йшла яшчэ жасьцей.

У 1925 годзе трупа рызыкнула паехаць у вялікае пада- рожжа—на Мазырскую акругу вясной і на Барысаўскую— улетку. За 4 месяцы працы ўлетку 1925 году трупа праехала коньмі 800 вёрст, абслужыла самыя глухія куткі Мазыр- шчыны, Барысаўшчыны і часткі Віцебшчыны і Магілеўшчыны.

Спэктаклі даваліся па клюбах, пунях, хатах, а часамі і на вольным паветры.

Памятны спэктакль у 1925 г. ў м. Смалявічы на плошчы пад адкрытым небам, дзе глядачамі былі ўсе, хто хацеў... Ра- ней быў наладжаны невялічкі мітынг, затым спэктакль, бела- рускія сьпевы і скокі.

На спэктаклях па глухіх вёсках бывалі такія гледачы, якія ніколі ня езьдзілі па чыгунцы і ня бачылі ў вочы яе.


ТЭАТР Н А КАЛЁСАХ

81

Тэатр на іх рабіў надзвычайнае ўражаньне.

Лятучыя концэрты даюцца часта сярод вуліцы ў вёсцы, калі трупа накіроўваецца куды па акрузе.

У вандроўным тэатры глядач ня толькі перад сцэнай, але ёсьць і на рампе, на суфлёрскай будцы, ззаду, па бакох і чуць не на столі. Быў нават і такі выпадак, калі ў м. Ста- рыя Дарогі, дзеля прадухі разабралі частку столі, грамада дзяцей узлезла туды і, лежачы на бруху, глядзела спэктакль.

Артыстаў мала дзівяць такія здарэньні, калі ў яго на сцэне тут-жа сядзяць пастароньнія людзі, яго ня супыняе, калі і ззаду глядзяць на яго яшчэ сотні галоў.

Глядач таксама мала зважае, калі бачыць, апроч артыста, на сцэне сотні галоў па-за артыстам.

Гэта бывае ня толькі ў мястэчках, гэта бывае і ў гара- дох. Было нядаўна ў г. Менску ў клюбе Леніна (Ленінская вул.), калі заля не ўмясьціла натоўпу людзей; жадаючыя паба- чыць спэктакль высадзілі за кулісамі дзьверы, зайшлі за сук- ны і адтуль глядзелі.

Ня прыходзіцца дзівіцца, калі часам глядач, седзячы зу- сім на рампе, у ног самаго артыста, услужліва дастане папя- роску і даець, калі гэта патрэбна па п'есе, а ў артыста папя- росы няма.

За 1925 год было пастаўлена 232 спэктаклі.

1926 год таксама быў патужлівы. Трупа, не дачакаўшы вясны, зімой працавала ў гор. Чэрвені, а затым, у канцы са- кавіка, паехала абслугоўваць Слуцкую акругу.

Улетку, у працягу 4-х месяцаў, трупа працавала ў Баб- руйскай, Магілеўскай, Аршанскай, Віцебскай акругах, а затым пад восень перабралася ў Гомельшчыну, дзе працавала да са- май зімы, а зімой паехала ў г. Барысаў.

У 1926 годзе праца трупы вялася пераважна паміж фаб- рычных рабочых, асабліва на Гомельшчыне; за лета і восень было дадзена 120 спэктакляў і 25 концэртаў, а за год 228.

У 1927 годзе з красавіка месяца трупа мае заданьне абслужыць Калінінскую, Гомельскую, Рэчыцкую, Мазырскую і Слуцкую акругі.

3 тым самым запалам і бадзёрасьцю складае яна на ка- лёсы ўсю сваю маемасыть і ■ачптг іг т.-т™,..


М. I. Волмар

1863 год на Магілеўшчыне

Гісторыя нашага краю і, прыватна, паўстаньне 1863 году яшчэ мала дасьледаваны і вядомы. Як польскія гісторыкі ась- вятляюць наша мінулае на свой лад, так і расійскія, працы якіх у большасьці пабудованы па схэме: самаўрадзтва, народнасьці і праваслаўе. Дабрацца-ж да непасрэдных крыніц—архіваў і інш., раскіданых па ўсёй Беларусі і па-за межамі яе, па тых ці іншых умовах, бадай немагчыма. Але ўсё-ж некаторыя хоць вышэйпамянёныя працы больш-менш цікавы для нас сваім фак- тычным зьместам.

Дакладна ведаць сваё мінулае мы можам толькі тады, калі дасьледуем свае архіўныя фонды і асобныя моманты ў вядомых межах прастору і часу.

К другой палавіне дзевятнаццатага веку і ў Магілеўшчыне выразна выступалі тры грамадзкія сілы: 1) уладары-паны з сродкамі вытворчасьці ў руках, 2) падданыя сяляне і 3) расій- скі ўрад са сваёй політыкай.

Магілеўскія паны-зямляўласьнікі, з агульнага ліку якіх палякоў і апалячаных было 3/і, імкнуліся калі не да павялі- чэньня свайго ўладарства, дык да захаваньня ад яго наступаў- шай расійскай вялікадзяржаўнасьці і буржуазіі. Ім патрэбна бЬіла свая політычная ўлада, свой рынак, незалежнасьць дзеля падтрыманьня свае экономічнае незалежнасьці. Правадыры паў- станьня ў Польшчы, пачынаючы ад эміграцыі і канчаючы вар- шаўскімі белымі і „чырвонымі“, захоўвалі свае соцыяльна-эко- номічныя мэты паўстаньня, а калі выказвалі, дык вельмі ня- выразна. Віленскія-ж белыя, віленскі белы жонд, якому пад- уладна было паўстаньне ў Магілеўшчыне, вуснамі свайго члена Ал. Аскеркі, аўтара праэкту будучага адміністрацыйнага ладу Польшчы пасьля вызваленьня, выразна выказаў, што ён супроць




1863 год Н А МАГІЛЕЎШЧЫНЕ

83

ня толькі надзяленьня сялян зямлёю, але і іх распрыгоньваньня, незалежнасьці. Прычынаю гэтаму было тое, што распрыгоне- нае сялянства быццам разлайдачыцца, ад чаго падзе земля- робства, а значыць, і экономічнае становішча Польшчы.

Аскерка-ж Міхась, камісар на Меншчыну і Магілеўшчыну, павінен быў організаваць грамадзкія організацыі, трымаў су- вязь з Менскам, Вільняй, Масквой і Пецярбургам і ўвесь час разьяжджаў па Меншчыне і Магілеўшчыне.

Бязумоўна, выступіць з такою выразнаю соцыяльна-эко- номічнаю програмаю віленскі белы жонд прымусіла налічча ў ім сапраўды чырвоных, а далей чырвонага жонду Беларусі з чырвоным дыктатарам Каліноўскім на чале, супроцьставіўшых ім сваю соцыяльна-экономічную праграму. Чырвоныя, як вы- яўнікі інтарэсаў сялянства, ня бачылі політычнага вызваленьня свайго народу—сялянства—без вызваленьня экономічнага. Эко- номічныя-ж інтарэсы сялянства супроцьсталі панскім: падзел зямлі на тых, хто працуе, поўнае распрыгоньваньне і політыч- ныя правы. Зразумела, што віленскія белыя і чырвоныя не- навідзелі адны адных. І калі чырвоныя ў пачатку паўстаньня» сьціснуўшы сэрца, дзейнічалі супольна, дык толькі ў імя аб‘яд- наньня рэволюцыйных сіл і скарыстаньня сродкаў і зброі бе- лых. А белыя, хоць і мелі перамогу, але лічыліся з сілаю чыр- воных і не маглі не дапушчаць іх да адпаведнай працы. У гэты час Каліноўскі К. быў прызначан ваенным ваяводаю Горадзен- скім, іншыя у другія месцы, а Магілеўскім ваенным ваяводаю быў дэлегаваны таксама адзін з чырвоных—Зьвярждоўскі. Але апошні прыбыў у Магілеўшчыну перад самым паўстаньнем. Другім чырвоным на Магілеўшчыне быў Дымкевіч.

Дымкевіч, родам з Вільні, каля 1858 г. пасяліўся ў м-ку Горках, дзе быў земляробчы інстытут, як быццам дзеля паступ- леньня ў апошні. У часе свайго вельмі скромнага пражываньня ў Горках Дымкевіч з посьпехам скарыстаў усемажлівыя сродкі організацыі: адчыніў народнае навучаньне, распаўсюджваў рэ- волюцыйную літаратуру і, пачынаючы з 1861 г., склікаў гас- падарчыя зьезды. Такім чынам, ён з'організаваў студэнцтва інстытуту, чыноўніцтва і вакольных земляўласьнікаў. Карыстаўся вялізарнаю популярнасьцю і пачаў яе заваёўваць нават і сярод сялян. Можа-б ён, як і Каліноўскі, прахадзіўшы больш году па сёлах і корчмах Віленшчыны і Меншчыны, і перайшоў-бы да




84

М. І. В О Л М А Р

самага важнага—організацыі сялянства, але ў самым разгары барацьбы чырвоных і белых у студзені 1863 г. раптоўна памёр.

Для паноў ён быў патрэбен у першую чаргу, як органі- затар інтэлігэнцыі і земляўласьнікаў. Раней-жа яго бераглі ад улады рознымі спосабамі: выдавалі за таемнага наглядчыка за навучаньнем у інстытуце і інш. Як толькі Дымкевіч памёр, яго месца заняў багаты памешчык Цэханавецкі.

Калі, апрача Дымкевіча і Зьвярждоўскага, успомніць Жу- коўскага, таварыша апошняга, прыбыўшага адначасна з ім, дык будуць бадай усе вядомыя нам чырноныя сілы Магілеўшчыны. Яны няздолеліі няўсьпелі з'організаваць сялянства—беларусаў і стаць на чале яго. Ды настрой іх быў менш радыкальны як у Кастуся Каліноўскага.

Сяляне-беларусы, якіх абсолютная большасьць у Магілеў- шчыне, ніякіх правадыроў з сябе ня высунулі, ніякай экономіч- най, нацыянальнай і політычнай карысьці ад паўстаньня сабе ня бачылі і ўдзелу ў ім не прынялі. Палажэньне 19 лютага 1861 г., распрыгоньваўшае іх, падлівала ў іх спачуваньне да расійцаў. I хоць паны прабавалі загульваць з імі, уцягваць і сялян у паўстаньне, апошнія бачылі ў ім толькі нацыянальна-буржуазны рух, рады былі хоць раз паквітацца з векавымі сваімі прыгня- тацелямі і, як убачым, затапілі паўстанчы рух у сваёй краіне. Гэтаму спрыяла і тое, што да 1863 г. сяляне на Магілеўшчыне ня былі яшчэ распрыгонены,—памешчыкі на чале з сваімі мі- равымі пасрэднікамі ўсялякімі спосабамі стараліся пашкодзіць рэформе і адцягнуць яе. Мураўёў-жа, каб прыцягнуць на свой бок сялянства, у сваіх загадах паказваў сялянам на гэта, часам нацкоўваў сялян на паноў, а часам і раздаваў больш актыўным у прыдушэньні паўстаньня конфіскаваныя землі паноў. Нацыя- нальнасьць сялян і паноў была розная: першыя—беларусы, дру- гія—палякі або апалячаныя.

Паны, усе белыя, маніліся аб'яднаць усё насяленьне ў паўстаньне на нацыянальным грунце. Каб гэта і ўдалося ім, яны-б мелі навакол каля 38.000 каталікоў абодвых станаў і ўсіх уз- ростаў на 762.000 беларусаў і 120.000 яўрэяў па тагочаснай Магілеўскай статыстыцы. Ксяндзы ў сваіх 40 прыходах на 11 паветаў Магілеўшчыны стараліся паняцьці „каталік“ і „паляк“ зрабіць сінонімамі. Але, калі з гэтага ліку 38.000 выкінуць жанок, дзяцей і старых, а таксама каталікоў, якія-б, ня гле-


1863 год Н А МАГІЛЕЎШЧЫНЕ

85

дзячы на ксяндзоўскую агітацыю, палічылі-б сябе беларусамі, дык палякоў у гэтых 38.000 засталося-б вельмі мала дзеля ўдзелу ў паўстаньні. На справе-ж дробная і сярэдняя шляхта, ня бачачы сабе ніякіх выгад ад паўстаньня, адмовілася пры- няць у ім удзел, тым больш, што ў 1812 г. паны іх абдурылі абяцанкамі.

Частка яўрэйскага насяленьня пасыўна падтрымоўвала паўстанчы рух, служачы найлепшым сродкам сувязі, дастаў- ляючы паўстанцам некаторыя прыпасы, але хутка, прадбачыўшы канец паўстаньня, адкаснулася ад яго.

Такім чынам, магілеўскі паўстанчы рух 1863 г. аказаўся ў гушчы сваёй соцыяльна-панскім, аб‘ядняўшым у сабе каля 1.000 узброеных чалавек, з мэтаю аднавіць Польшчу 1772 г. і вольнасьці паноў і шляхты на іх экономічнай можнасьці. Па тагочаснай статыстыцы, організаваных узброеных, пачаўшых паўстаньне, было 664 чал. ды каля 150 чал. злавілі, пакуль яны прысталі да аддзелаў.

Трэцяя сіла была прадстаўлена расійскаю часткаю адмі- ністрацыі, земскаю поліцыяй і войскамі.

У той час, як Дымкевіч працаваў у Горках, у Дворжачна- Антушаўскім бедным прыходзе Рагачоўскага пав. на мяжы з Мен- шчынай організацыйную падрыхтоўку паўстаньня вёў малады, багаты і прыгожы ксёндз Багушэвіч, выкліканы сюды з Масквы. Ен таксама зрабіў вельмі пасьпешную прапаганду, але наставіў- шая вушы на апошнія здарэньні поліцыя пранюхала і ў сту- дзені 1863 г. саслала Багушэвіча ў сярэднія расійскія губэрні, як ненадзейнага, а ў Дваржачным-Антушава паставіла паўтары роты салдатаў.

Масавы дэмонстрацыйны настрой, організацыйныя маса- выя зьезды, непасрэдная падрыхтоўка да паўстаньня, запас харчоў, зброі і інш. пачаўся з 1862 г. Тады-ж у большасьці былі зроблены і назначэньні белым жондам. Галоўным агэнтам, як мы казалі, быў Аскерка. Кожны павет меў свайго органі- затара. Чудаўскі, памешчык Чэрыкаўскага пав., быў, бадай, га- лоўным грамадзкім організатарам Магілеўскага ваяводзтва. Ён на выданых яму Аскеркам блянках выдаваў назначэньні і, між іншым, у сакавіку 1863 г. назначыў начальнікам м. Горак студэнта Віскоўскага. Памоцнікам Чудаўскага быў кандыдат у пасрэднікі Аршанскага пав.—малады памешчык Міткевіч. Ён


86


М. І. В О Л М А Р

і '

трымаў сувязь з Серакоўскім і Зьвярждоўскім да яго пры- езду на Магілеўшчыну, загатаўляў зброю і г. д. Організатара- мі ў іншых паветах былі таксама памешчыкі, займаўшыя тыя ці іншыя пасады і без пасад. Ваенным Магілеўскім ваяводаю быў прызначан Зьвярждоўскі. Дзеля кіраваньня бойкамі ён завербаваў у Ленінградзе паручніка Кастуся Жаброўскага і падпаручнікаў: Антона Алендзкага і Станіслава Дзержаноў- скага, назначыў іх палкоўнікамі і даў мажлівасьць выехаць на месца паўстаньня, куды яны і прыбылі некалькімі днямі пазьней Зьвярждоўскага. Сам-жа ён прыбыў у Магілеўшчыну 12 красавіка 1863 году.

Прыезд Зьвярждоўскага ў Аршаншчыну да Міткевіча і афіцэраў у свае месцы яшчэ больш ажывіў прадпаўстанчы рух. Паны аддавалі Зьвярждоўскаму пашану, падаравалі золатам шыты кунтуш і г. д. Але, як сьведчыць сьледчая камісія, Зьвярждоўскі заўсёДы трымаў сябе скромна, хадзіў у форме- ным сурдуце, а ня ў кунтушы і г. д. На апошніх зьездах аб- гаварваўся агульны !плян паўстаньня белага жонду на Магі- леўшчыне, організацыйная праца і інш. Тут было мала самых цьвярозых людзей паўстаньня чырвоных, і многае здавалася паном у ружовым асьвятленьні. Аб сялянстве яны бадай і не непакоіліся.

Згодна пляну белага жонду Беларусі, Зьвярждоўскі па- вінен быў аб'яднаць паўстанчыя сілы Магілеўшчыны, захапіць м. Горкі, пасіліць свой аддзел студэнтамі Земляробчага Знсты- туту, заўладаць Магілеўскім артылерыйскім паркам і пайсьці ў расійскія губэрні падыма^ь там паўстаньне. На месцы згадзі- ліся на тым, што трэба перш-на-перш выклікаць рэзкія зда- рэньні, якія-б заявілі, што далёкая Магілеўшчына, на мяжы Польшчы 1772 г., падняла паўстаньне. Потым адначасна пад- няць паўстаньне ў розных месцах, дэзорганізаваць адміністра- цыю, узбунтаваць і ўзброіць насяленьне, скарыстаўшы малы лік войска, затуманіць адміністрацыю—куды яго пасылаць, і заўладаць батарэямі на паветах. Потым заўладаць Магілевам і ў самым разгары паўстаньня далучыцца да паўстаўшай Мен- шчыны і Віленшчыны. Дзеля гэтага пастаноўлена было орга- нізаваць 6 вайсковых аддзелаў.

Дзеля таго, што поліцыя 14 красавіка наказала сачыць за палякамі і асабліва 21 красавіка, паўстанцы павінны былі


1863 г о д Н А МАГІЛЕЎШЧЫНЕ

87

выехаць з дамоў і быць на мясцох збору 22 красавіка, 23 сфор- міраваццаі 24 пачаць ва ўсіх канцох Магілеўшчыны паўстаньне. У пачатку так яно і пашло. 21 красавіка ва ўсіх маёнтках ішлі зборы быццам на паляваньне.

23 красавіка пачалося паўстаньне. Зьвярждоўскі са сваім аддзелам забраў Горкі; але не спаткаў дапамогі сялянства, якое пачало актыўную дапамогу ўрадавым войскам і поліцыі. Гэта прымусіла яго пакінуць Горкі. Іншыя аддзелы былі разьбіты або пералоўлены. Ня гледзячы на тое, што Зьвярждоўскі ста- раўся перацягнуць на свой бок сялянства, чытаючы сялянам маніфэсты Каліноўскага аб зямлі, аб яе адваяваньні і г. д., гэ- тае нез‘агітаванае раней сялянства не магло адразу пабачыць падзелу руху на белы і чырвоны, часовага супрацоўніцтва, а потым патрэбы барацьбы за свае, сялянскія інтарэсы. Наадва- рот, сялянства бачыла сваіх паўстаўшых паноў, у гушчы сваёй, нават асабліва не хаваўшых сваіх інтарэсаў. У паўстаньне ся- лянства ня ішло, а і надалей дапамагала ўраду, квітаючыся са сваімі векавымі прыгнятацелямі.

Такім чынам, хоць агент жонду Аскерка і знаў усе рас- параджэньні ўраду і паведамляў паўстанцаў, але пры загадах ураду насяленьню і. наогул, пры адносінах сялянства, рух му- ■сіў скончыцца. Аскерка і Зьвярждоўскі выехалі да Вільні. К 1-му мая паўстаньня на Магілеўшчыне ня было.

Бязумоўна, ні ўсе загады ўраду Мураўёўскага кірунку, ні провокацыя паўстаньня, ні малачысленыя войскі Магілеўшчыны не змаглі-б так хутка задушыць паўстаньне, каб яму супроць ня стала непадрыхтованае сялянства, якое да таго ня мела сваіх уласных кіраўнікоў.




Л. Барысаўскі

Ангельскі імпврыялізм на раздарожжы

Агульнае становішча Англіі ў працягу мінулага 1926 г. рэзка разьмяркоўваецца на два этапы. У працягу першага паўгодзьдя, з кастрычніка 1926 г. да красавіка 1927 г., мы- адзначаем яскрава выяўленае палепшаньне гаспадарчай кон‘- юнктуры Англіі. Пасьля цяжкага фінансавага крызысу, як Англія перажывала ўвосень і ўлетку 1925 г., яна ў першую палову 1925-26 гаспадарчага году пачала паляпшаць сваю гас- падарку. Але палепшаньне ўмоў збыту, якое выявілася ў пра- цягу 1925-26 г. г., у апошні час усё-ж аказалася невыстар- чальным ад таго, каб пазбавіць Англію ад гэткага вялізар- нага прамысловага конфлікту, які паралізаваў усю ангельскую гаспадарку ў 1926 г.

Гістарычнае значэньне ўсеагульнай забастоўкі вугляко- паў заключаецца ў тым, што, па сутнасьці сваёй, яна вызначае новы этап у разьвіцьці ангельскай гаспадаркі. Гэты новы этап павінен быць характарызаваны, як гэтыя абвастрэньні кляса- вай барацьбы.

Зьмяншэньне ангельскага экспорту пад уплывам інду- стрыялізацыі заакеанскіх аграрных краін, а таксама і асобных умоваў, у якіх знаходзіцца СССР, і абвастрэньне конкурэнцыі нямецкай паўночна-амэрынскай і японскай прамысловасьці зна- ходзіць сваё адпаведнае адбіцьцё ў гаспадарчым балянсе кра- іны, у памяншэньні ўнутранага спажываньня імпортных тавараў.

Гэтае пытаньне, якое больш усяго зараз хвалюе буржу- азную і консэрватыўную Англію, шукае свайго вырашэньня, за кошт каго гэтая задача павінна быць вырашана: ці за кошт памяншэньня заработнай платы рабочых, ці за кошт паляп- шэньня тэхнікі вытворчасьці. Як вядома, першая фаза барацьбы (вугальная забастоўка) закончылася перамогай буржуазіі. Разь- бітыя вуглякопы згадзіліся на ўмовы эксплёататараў. Але ці


АНГЕЛЬСКІ ІМПЭРЫЯЛІЗМ НА РАЗДАРОЖЖЫ 89

можна гэтую перамогу расцэньваць як радыкальную перамогу капіталістаў? Ні ў якім разе. Чаму?

Экономічныя моманты, якія вызначылі крызыс пасьля- ваеннай гаспадаркі ва ўсёй Эўропе, па некаторых спэцыфіч- ных умовах асабліва балюча і востра закранулі Англію. Пані- жэньнем зарплаты рабочых тут не паправіш. „Праклятыя пы- таньні“ ангельскай экономікі застаюцца гэткімі-ж і пасьля „перамогі“ над вуглякопамі, яны ня страцілі сваёй вострасьці і нявырашанай проблематычнасьці. Апроч таго, што рынкі наогул вузкімі зрабіліся для ўвозу тавараў, дык яны яшчэ захоплены больш організаванымі і вытворча мацнейшымі кон- курэнтамі, якіх цяжка выціснуць.

Няўхільнае ўзрастаньне пасыўнасьці ангельскага гандлё- вага балянсу, у той час, як экспорт не павялічваецца, павінна раней ці пазьней пацягнуць за сабой скарачэньне альбо поў- нае зьнішчэньне вольных лішак нацыянальнага накапленьня, якія ў далейшым могуць быць выкарыстанымі для новага пра- мысловага будаўніцтва. Пры сучасных умовах гэта няўхільна павінна прывесьці да пераводу капіталаў сусьветнага рынку ў Злучаныя Штаты, да падзеньня Лёндону, як сусьветнага фінансавага цэнтру, і да пагаршэньня крэдытных умоў ангель- скай прамысловасьці.

Асобы выхад з стварыўшагася становішча, магчымы пры ўмовах радыкальнай тэхнічнай рэорганізацыі прамысловасьці,— стварэньне новых форм вытворчых організацый.

Калі разгледзім лічбовыя даныя разьвіцьця ангельскай гаспа- даркі, дык мы ўбачым наступны малюнак (глядзі на 90 стар.).

Паказаныя лічбы сьведчаць аб тым, што 1925 г. быў годам вялізарнага заняпаду ангельскай прамысловасьці і ўсёй народнай гаспадаркі, які будзе адчувацца досыць доўга. Гэты крызыс тым больш страшэнны, што цэлы шэраг галін ангель- скай прамысловасьці яшчэ не дасягнуў даваеннага ўзроўню 1913 году, а сучасны крызыс гэты ўзровень адцягвае на шмат гадоў назад.



Яшчэ больш відавочным будуць лічбы, характарызуючыя 1926 г. па кварталах. Індэкс продукцыі буйнай прамысловасьці, які ў першыя тры месяцы 1926 г. складаў—90,8 проц. дава- еннага ўзроўню, складаў ўжо ў другія тры месяцы 629 проц., а ў трэція—ужо толькі 49 проц. Здабыча вугля ў першыя тры





Асноўныя паказальнікі народнай гаспадаркі Англіі

Месячныя, сярэднія

Л. БАРЫСАЎСКІ

90



1913

1922

1923

1924

1925




год

год

год

год

год

1. Індэкс продукцыі буйнай прамысловасьці (7 галін)

100

80,9

88,8

99,9

87,2

2. Здабыча вугля (у тыс. мэт. тон) .....

24.336

-

21.133

23.450

22.646

20.694

3. Выплаўка чыгуна (у тыс. мэт. тон) .....

869

415

630

620

528

4. Выплаўка сталі (у тыс. мэт. тон) .....

649

494

718

696

626

5. Экспорт тканіны (у млн. кв. мэтраў) ....



291,8

288,5

309,7

308,9

6. Тонаж, які будуецца (у тыс. бруто тон).

1.957

1.469

1.395

1.297

885

7. Оптавы індэкс .

100

146

152

158

165

8. Імпорт (млн. фунт. ст.)

54,9

68.3

76,6

86,1

96,6

9. Экспорт ( „ „ „) .

43,8

54,6

60,1

60,6

63.9

10. Эмісія каштоўн. папер (у млн. дол.) ....

100.7

215,7

109,0

89,3

137,9

11. У тым ліку замежная (у млн. дол.)

80,1

54,1

49,6

49,9

39.8

12. Лік беспрацоўных (у про- цантах сярод застрахаваных)

— ■

14,0

11,6

10,3

11,3
1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка