Пролетары ўсіх краёў, злучайцеся! Маладняк




старонка7/8
Дата канвертавання14.02.2019
Памер1.88 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8




месяцы складала 22.610 тысяч тон, у другія 7.760 тысяч тон, а ў трэція ўжо толькі 2.630 тысяч тон. Плаўка чыгуна скла- дала 543 тысячы тон—222 т. т. і 15 т. т. Плаўка-сталі 719 т. т.— 251 т. т.—61 т. т.

Тут мы бачым, што забастоўка вуглякопаў ударыла ня толькі па вугальнай прамысловасьці, але ў значнай меры ўда- рыла па ўсёй гаспадарцы. Англія прымушана спыніць экспорт і займацца шырокім увозам тавараў, неабходных для ўнутра- нага спажываньня. Зразумела, што гэта адразу пачынае адчу- вацца ў замежна-гандлёвым балянсе, які робіцца дэфіцытным.




АНГЕЛЬСКІ ІМПЭРЫЯЛІЗМ НА РАЗДАРОЖЖЫ 91

Уся сума страты, якую ангельская гаспадарка панесла ад забастоўкі, разьлічваецца рознымі органамі ад 250 до 700 мілі- ёнаў фунтаў стэрлінгаў, г. зн. ад 2^2 да 7 міліярдаў рублёў. Калі нават прыняць першую лічбу, дык і тое, прыймаючы пад увагу, што народны прыбытак Англіі складае ў апошнія часы каля чатырох міліярдаў фунтаў у год, дык за сем месяцаў забастоўкі было страчана ня менш 15 проц. усяго народнага прыбытку. Гадавая продукцыя прамысловасьці зьніжаецца ад 28 проц. даваеннай нормы ў 1924-25 г. да 73 проц. у 1925-26 г. Больш усяго пацярпелі мэталюргічная, мэталаапрацоўчая і судабудаўнічая галіны прамысловасьці, для якіх вугаль мае першараднае значэньне. Галіны лёгкай індустрыі—тэкстыльная і харчовая прамысловасьці, гарбарні, хоць і зьнізілі продукцыю, але значна менш.

Становішча Англіі яшчэ больш пагаршаецца тым, што політычныя абставіны складаліся для яе вельмі нядобра. У той час, як Польшча ў час забастоўкі палепшыла сваё гаспадарчае становішча ўвозам вугля ў Англію, Нямеччына запаўняла вуглем тыя рынкі, якія раней мела Англія. Англіі зараз не патрэбен польскі вугаль і польская прамысловасьць, якая свае справы палепшыла ў часе забастоўкі, зноў перажы- вае экономічны крызіс, а Англіі зараз прыходзіцца весьці ба- рацьбу з Нямеччынай за адваяваньне страчаных рынкаў. Яшчэ больш становішча абвострываецца тым, што рэволюцыйны рух у Кітаі ўсе больш выганяе ангельскі гандаль з Кітаю, дзе ён займаў вельмі пачэснае месца. Амэрыка таму і не падтрымлі- вае актыўна Англію ў Кітаі, бо не ў яе інтарэсах, каб Англія засталася панаваць у Кітаі. У барацьбе Кітаю з Англіяй Амэ- р'ыка хоча застацца пераможцам, бо яна з вялікім задаваль- неньнем заняла-б месца Англіі ў Кітаі.

Бліжэйшы пэрыяд будзе парой напружанай і ўпартай ба- рацьбы за адваяваньне часова страчаных рынкаў, а таксама дзеля абароны супроць конкурэнцыі Злучаных Штатаў, Ня- меччыны і Японіі на рынках Далёкага Усходу і Паўднёвай Амэрыкі.

Дрэнным сымптомам для Англіі зьяўляюцца яе ўзаема- адносіны са сваімі домініёнамі. Аналіз гэтых узаемаадносін пераконвае нас у тым, што ў той час, як Вялікабрытанія




92

Л. БАРЫСАЎСКІ

імкнецца ўтрымаць домініёны і політычна і экономічна, як ко- лёніі, апошнія, наадварот, імкнуцца ад гэтага вызваліцца: альбо цягнуцца да Злучаных Штатаў, альбо хочуць дамагчыся поўнай самастойнасьці.

Факт далучэньня домініёнаў да Злучаных Штатаў даўно адбыўся-б, калі-б замежная політыка Злучаных Штатаў ў знач- най частцы не перашкаджала гэтаму. Злучаныя Штаты об‘ек- тыўна ва ўсіх адносінах яшчэ не падрыхтаваны да сваёй но- вай ролі—гегемонам над усім сьветам, яны яшчэ ня могуць рызыкаваць конфліктам з Вялікабрытаніяй, і таму яе політыка— затрымліваць гэтае аддзяленьне, але адначасова Злучаныя Штаты імкнуцца ўсё больш уцягваць гэтыя домініёны пад свой экономічны і політычны ўплыў.

Гэта ужо часткова выявілася на імпэрскай канфэрэнцыі. Пры агульнай тэндэнцыі буйнейшых брытанскіх домініёнаў аддзяліцца ад Брытанскай імпэрыі, тыя з іх, якія так ці інакш знаходзяцца пад уплывам Злучаных Штатаў, фактычна ўжо зараз экономічна і політычна больш зьвязаны з апошнімі, чым з Брытанскай імпэрыяй, пры чым гэтая сувязь усё больш шырыцца і мацнее. Гэты факт зазначае на вялікі крызыс, які пагражае самаму існаваньню Брытанскай імпэрыі; гэтага кры- зысу Англіі ніяк ня ўдасца абмінуць, калі Амэрыка будзе гатова да ролі сусьветнага гегемона.

Разглядаючы экономічнае становішча Англіі, нельга абмі- нуць тое вялікае беспрацоўе, якое за ўвесь час з пачатку вайны стаіць у Англіі вельмі востра. Галоўнае, што выклікае беспрацоўе—гэта заняпад экспорту ў зьвязку з абядненьнем Эўропы і індустрыялізацыяй аграрных краін. Калі да вайны процант беспрацоўных сярод членаў профсаюзаў у Англіі складаў толькі 2,1 проц., дык у 25 г. гэты процант складаў 10,5, а ў 26 г.—ужо 12,2. Зарэгістраваных на біржах працы ў 25 г. было 1.288 тыс., а ў 26 г.—1.423 тыс. Гэтыя лічбы вельмі не- дакладныя, бо мы тут ня маем усіх беспрацоўных, а таксама тых, што працуюць пры скарочаным рабочым тыдні. Звычайна, калі кон'юнктура рынку пагоршваецца, прадпрыемцы ня зусім звальняюць рабочых, а памяншаюць продукцыю мэтодам ска- рачэньня рабочага тыдню, захоўваючы рабочую сілу, галоўным чынам, больш кваліфікаваную. Толькі пры зацяжным характары




АНГЕЛЬСКІ ІМПЭРЫЯЛІЗМ НА РАЗДАРОЖЖЫ 93

крызысу прадпрыемцы звальняюць рабочых. У мінулым 1926 г. беспрацоўе было ў 24
2 разы вастрэй, чым у даваенныя гады, і складала 5 проц. усіх працуючых рабочых.

Для барацьбы з гэтак узросшым соцыяльным няшчась- цем у Англіі ўжываліся вельмі слабыя меры. Сапраўдным аблягчэньнем беспрацоўя было-б пашырэньне замежных рын- каў, мэтодам паніжэньня сабекошту тавараў. Але, пры існую- чай дзяржаўнай сыстэме ў Англіі, прадпрыемцы бачаць магчы- масьць удзешаўленьня тавараў не ў рацыяналізацыі вытвор- часьці, а ў зьніжэньні заработнай платы і павялічэньні рабо- чага дню. Зразумела, што гэта прыводзіць толькі да абваст- рэньня соцыяльных конфліктаў і вядзе экономічны дабрабыт Англіі да яшчэ большага заняпаду.

Разрыў дыплёматычных і гандлёвых зносін з СССР па- вінен яшчэ больш пагоршыць экономічнае становішча Англіі. У барацьбе за кітайскі рынак Англія траціць наш савецкі рынак. Кітай, які ўсё больш вызваляецца ад ангельскай апекі, усімі мерамі будзе імкнуцца, індустрыялізуючы сваю краіну, пазбавіцца ад ангельскіх тавараў. Вызвалены Кітай будзе ган- дляваць з тым, з кім ён захоча, а гэта значыць, што разрыў з СССР Англію ня выратуе ад страты гэтых рынкаў.

СССР, які разгарнуў шырокую програму будаўніцтва, уво- зіў і яшчэ-б больш пашыраў увоз тавараў, поўфабрыкатаў і гатовых машын з Англіі, калі-б гэтаму ня было перашкод з боку цьвёрдалобых політыкаў Англіі. За ўвесь 1924-25 г. мы ўвезьлі з Англіі тавараў на 108 млн. руб., у 1925-26 г.— на 126 млн. р., а за першае паўгодзьдзе мінулага году на 48 з паловай млн. руб. Наш гандаль з Англіяй меў тэндэнцыю больш пашырацца, бо якраз напярэдадні разрыву мы меліся падпісаць дагавор з адным банкам, які нам мусіў даць 150 млн. крэдыт. Гандаль СССР з Англіяй значна палепшыў-бы ста- новішча ўсёй Англіі; прамысловыя і гандлёвыя колы Англіі няпрыхільна настроены да разрыву, што лепш усяго сьведчыць аб тым, як гэты разрыў адаб'ецца на гаспадарцы Англіі.

СССР лёгка зможа свае заказы перанесьці ў Амэрыку, Нямеччыну і іншыя краіны. Ад разрыву мы мала чаго стра- цім. Што датычыцца Англіі, то яе становішча куды горш. Шукаючы рынкаў збыту, яна страціла гэткі вялізны рынак, як СССР. Вынікі гэтай політыкі ў недалёкай будучыне над^пь


94

Л. БАРЫСАЎСКІ

сябе адчуваць. Англія, шукаючы выйсьця са свайго становішча, уступае з намі ў барацьбу. Мы ўпэўненьі, што СССР выйдзе з гэтае бойкі з перамогаю.

Ня першы раз у сваёй гісторыі Англія ўступае ў ба- рацьбу з дзяржавамі, якія стаяць на шляху яе панаваньня над усім сьветам. Шмат разоў яна перамагала: у XIII, XIV і XVII ст. яна зьнішчыла перавагу на моры Гішпаніі і Голяндыі і пазба- віла Францыю значнай часткі яе колёній; у апошняй імпэрыя- лістычнай вайне яна зламала ўсё больш узрастаўшую магут- насьць Нямеччыны. Але яна цярпела паражэньні, калі высту- пала супроць рэволюцыйна-вызваленчага руху іншых краін. Не на жыцьцё, а на сьмерць яна вяла барацьбу з рэволюцый- най Францыяй у канцы XVIII веку. Восем год Англія вяла вайну з пастаўшымі супроць яе амэрыканскімі колёніямі, але Злучаныя Штаты Паўночнай Амэрыкі адстаялі сваю неза- лежнасьць.

Зараз Англія ўступае ў барацьбу з СССР і праз яго галаву з вызваленчым рухам народаў Усходу. I цяпер консэр- ватыўны ўрад Англіі кідае пагрозы па адрасу СССР.

Мы ня цьвёрдалобыя і ня будзем з гэткай лёгкадумнась- цю адносіцца да факту разрыву дыплёматычных зносін. Мы ведаем, што нават нічога нявартыя Джойнсоны Хіксы могуць запаліць сусьветны пажар, у такі час, калі міжнароднае ста- новішча напамінае вялізарны парахавы склеп. Наадварот, іменна безадказнасьць, у шырокім гістарычным сэнсе гэтага слова,—асоб, якія зараз кіруюць Англіяй,—робіць становішча вельмі небясьпечным. Ад ураду, які да ўлады прыйшоў дзя- куючы фальшу, які кінуў выклік зьнявагі ангельскаму проле- тарыяту, які зруйнаваў два кітайскія гарады, можна чакаць ня толькі ўстанаўленьня вострых узаемаадносін з СССР; гэты ўрад будзе таксама імкнуцца, каб сарваць дагаворы і ўзаема- адносіны СССР з іншымі дзяржавамі.

Вось гэтак трэба падыходзіць да разгляду сучаснага, до- сыць складанага становішча. Трэба падкрэсьліць, што далёка не ва ўсіх дзяржавах буржуазныя ўрады такія-ж лёгкадумныя, як ангельскія цьвёрдалобыя і, што асабліва важна, што інта- рэсы капіталістычных драпежнікаў паміж сабою таксама не супадаюць.


АНГЕЛЬСКІ ІМПЭРЫЯЛІЗМ НА РАЗДАРОЖЖЫ 95

Частка ангельскай буржуазіі добра сабе ўяўляе вастра- ту супярэчнасьцяў унутры ангельскага капіталізму. Сполах, які ахапіў буржуазію ў першыя дні забастоўкі, асабліва аб- вострыў імкненьне да рознага роду компромісаў. У выніку гэтага ў першыя дні забастоўкі зьявіўся цэлы шэраг плянаў- проэктаў соцыяльнага міру, якія выходзілі, галоўным чынам, ад буржуазных колаў. Гэта момант росквіту ідэалізацыі Амэрыкі і імкненьне вырашыць соцыяльныя супярэчнасьці Англіі па амэрыканскаму тыпу.

Гэты шквал проэктаў пасьля сябе не пакінуў ніякіх сьля- доў. Больш таго: вельмі хутка ён спасаваў перад контр-тэндэн- цыяй. Па меры таго, як зацягнуўшаяся забастоўка вуглякопаў пачала паказываць, што шансы гарнякоў на перамогу ўсё больш падаюць, буржуазія, альбо ва ўсякім выпадку буйная частка яе, пачала разумець факт здабытай перамогі, слабасьць, якую ў рашучы момант выказалі організацыі рабочае клясы, і, галоўнае, што далейшае аслабленьне профэсыянальных органі- зацый забясьпечвае ад паўтарэньня ўсеагульнай забастоўкі ў бліжэйшыя часы. Вызваліўшыся ад гэтага сполаху, буржуазія дала волю свайму другому натуральналу імкненьню: замацаваць здабытую перамогу. Страціўшы ў буржуазіі глебу для сваёй соцыяльна-крымінальнай політыкі, Бальдвін, нарэшце, прыму- шан капітуліраваць і ў асноўным пытаньні аб законадаўстве супроць профсаюзаў, якое зараз робіцца вузлавым, рашаючым і сымболічным. Яшчэ ў кастрычніку 1926 г., на зьездзе кон- сэрватыўнай партыі ў Скарборо, Бальдвін яшчэ прабуе аказ- ваць нейкае супраціўленьне сваёй партыі ў гэтым пытан,ьні. У лістападзе ён канчаткова капітуліруе, хоць ўсё яшчэ робіць спробы выратаваць, што яшчэ магчыма ад занадта цьвёрда- лобых сваіх колегаў па габінэту і партыі.

Бальдвін адступіў не таму, што партыйная дысцыпліна яго прымушала, а таму, што прамыслоўцы аказвалі вялізны націск на яго. Дырэктар шэрагу чыгунак і электрычных ком- паній Дудлі Дукера на пасяджэньні Мідленцкай організацыі нацыянальнага саюзу фабрыкантаў, патрабуючы, каб адразу быў прыняты закон супроць профсаюзаў, зазначыў, што, калі ўрад будзе ў гэтым пытаньні марудзіць, тады ён адразу будзе скінуты. Зразумела, што гэткія заявы мелі вель- мі моцны ўплыў на ўрад, які хутка законапопэкт чятіьпрпл=ш


96 Л. БАРЫСАЎСКІ

Буржуазія была-б значна больш рэакцыйнай да проле- тарыяту, калі-б яна ня пужалася, што ўсе праводзімыя мера- прыемствы могуць даць адваротныя вынікі. „Таймс" і лібэ- ральны друк Англіі пішуць, што выкарыстаць цяперашні мо- мант часовага аслабленьня руху для прыняцьця супроць яго' законадаўчых мер, значыць узмацніць у вялізарнай меры баявы дух пролетарыяту ў будучыне і пакінуць усякія надзеі на магчымасьць згоды з рабочаю клясай калі-небудзь у да- лейшым. Як кажуць: і хочацца і колецца... Трусьлівая буржу- азія шукае выхад са свайго ўнутранага становішча ў „бліску- чых“ опэрацыях на замежных справах.

Наскок Чжан-Цзо-Лінаўскіх бандытаў на наша пасольства ў Пэкіне, бандыцкі напад поліцыі „Яго Вялічаства" на ганд- лёвае прадстаўніцтва ў Лёндане і цэлы шэраг іншых падзей,— усе яны зьяўляюцца часткай агульнага пляну ангельскай бур- жуазіі, каб аслабіць рабочую клясу Англіі, пазбавіць яе аба- роназдольнасьці, а таксама зьнішчыць свайго галоўнага во- рага СССР, які быццам зьяўляецца вінаватым ва ўсіх ня- шчасьцях Англіі, ангельскага гандлю і ангельскага аўторытэту.

На фоне гэтага, што ўяўляе сабой напад на нашыя ганд- лёвыя ўстановы ў Англіі? Па думцы консэрватыўнага друку Англіі, увесь гэты наскок зьяўляецца нейкім дэтэктыўным (крымінальным) романам. Роман, трэба сказаць, вельмі бяздар- ны, бо аўтарам яго зьяўляецца дурнейшы са ўсіх членаў ан- гельскага габінэту—міністр Дж. Хікс. Аўтар роману аднача- сова зьяўляецца і яго гэроем роману. Бо ўся гісторыя наско- ку гэта—апавяданьне аб слаўных „подвігах", мудрасьці і даль- набачнасьці новага Шэрлока Холмса, які зараз зьяўляецца мі- ністрам унутраных спраў ураду каралеўскай кароны. Фабула гэтага роману прыблізна вось якая: страшэнная бальшавіцкая організацыя паставіла сабе мэтай нізрынуць існуючы ў Англіі дзяржаўны лад. Штаб-кватэра гэтай організацыі знаходзіцца ў памяшканьнях Аркоса і гандлёвага прадстаўніцтва. Адсюль па ўсяму сьвету распаўсюджваўся вялічэзны загавор. Гэта організацыя для дасягненьня патрэбных ёй мэтаў ня спынялася ні перад якімі сродкамі. Праз сваіх агэнтаў яна ўкрала нейкі вельмі важны ангельскі дзяржаўны дакумэнт. Вынікі страты гэтага дакумэнту маглі быць вельмі страшэннымі. Але не- дарма абарона парадку і спакою ў Англіі знаходзіцца ў ру*


АНГЕЛЬСКІ ІМПЭРЫЯЛІЗМ НА РАЗДАРОЖЖЫ 97

ках гэткага дальнабачнага містэра Хікса. Ён адразу ўгадаў, што гэты дакумэнт знаходзіцца ў Аркосе, куды яго даставіў адзін з сяброў гэтай злачыннай асоцыяцыі.

Хікс ня толькі дальнабачны, але і вельмі рашучы ў сваіх дзеях. Ен адразу пасылае сваіх верных полісмэнаў знайсьці гэты дакумэнт. Справа ідзе аб тым, каб выратаваць капіта- лістычную Англію, і таму Хікс ня можа спыніцца перад гэт- кімі „дробязямі", як дыплёматычная недатыкальнасьць памяш- каньня, якое займаецца чужаземным гандлёвым агэнцтвам. Зараз мы ведаем „са слоў“ міністра Хікса, што вобыск быў учынен у поўнай адпаведнасьці з тымі паўнамоцтвамі, якія былі вызначаны ў ордэры. Гэта добра ведаць, што з дазволу ўраду ламаліся шафы, сталы, сэйфы, зьбіваліся супрацоўнікі нашых устаноў, мужчыны-полісмэны абысківалі жанчын-супра- цоўніц і г. д. Мы зараз ведаем, што гэта па загаду ўраду поліцыя прыняла ўсе захады да таго, каб ня было ніякіх сьве- дак пры вобыску.

Але ўсё-ж гэты мітычны дакумэнт ня быў знойдзены. Гэта спачатку крыху незразумела, бо пры тых умовах, пры якіх адбываўся вобыск, поліцыя мела поўную магчымасьць знайсьці ўсё, што ёй патрэбна было. Трэба думаць, што аб тым, каб знайсьці гэты дакумэнт поліцыя і не паклапацілася. Падрабіць фальшывыя савецкія дакумэнты рэч не цяжкая. Але падра- біць гэткі дакумэнт, нібы, выкрадзены ад агельскага ўраду і які, нібы, хавае вельмі важную дзяржаўную тайну,—гэта крыху цяжэй. Спрабуйце вось выдумаць гэткую „важную" дзяржаў- ную тайну, якая-б ня была ня „важнай", не „дзяржаўнай", ня „тайнай", але адначасова была-б гэткай. Тут не дапамо- гуць нават вынаходчыя здольнасьці містэра Хікса. Зразумеў- шы нялоўкае становішча, у якім апыніўся Хікс, Бальдвін, высту- паючы ў чацьвер з заявай адносна пастановы ўраду парваць з намі адносіны, адкінуў у бок усе жарты адносна гэтага да- кумэнту; нават, больш таго, ня прывёў у прыклад ніводнага дакумэнту з папер, адабраных у гандлёвым прадстаўніцтве, а тлумачыў разрыў нейкімі дакумэнтамі, выкрадзенымі ангель- скімі агэнтамі ў нашых установах. Вось табе і тлумачэньні.

Ня толькі гэтага „дакумэнту", але ніводнай паперкі, якая-б зазначала на анты-ангельскую дзейнасьць нашага

ўоал^ яны № зііойтт. >: — 71

^



98



Л.. БАРЫСАУСКІ

навошта наогул патрэбен быў гэты вобыск? Усе дакумэнты, пра якія гаварыў Бальдвін, усе яны былі ў распараджэньні ангельскага ўраду яшчэ задоўга да вобыску; калі ўраду па- трэбны былі падставы для разрыву, дык ён меў гэтыя даку- мэнты раней. Што-ж яму даў вобыск? Вобыск патрэбен быў для таго, каб узьняць усю грамадзкую думку супроць нашых устаноў у Англіі, каб стварыць варожыя настроі вакол нас, каб загадзя атрымаць ад сваіх выбаршчыкаў згоду на разрыў.

Выступаючы з заявай, што ўрад ухваліў перанесьпі зацьверджаньне разрыву на галасаваньне ў парляманце, Чэм- бэрлен вельмі добра ведаў вынікі гэтага галасаваньня. Кон- сэрватары ведаюць свайго Бальдвіна, а Бальдвін ведае сваіх консэрватараў. Заява Чэмбэрлена фактычна зьяўляецца зьддо- кам нам парлямантам, які тры разы патрабаваў тлумачэньні адносна вобыску, але яму ў гэтым было адмоўлена. Парлн мант, зацьвердзіўшы значнай большасьцю галасоў консэрва- тараў і лібэралаў разрыў, адначасова паставіў пад запытаныіе далейшае існаваньне міру ва ўсім сьвеце, а таксама шляхі далейшага разьвіцьця Англіі.

Гісторыя нас вучыць, што ў гэткіх сутычках Англія заўжды церпіць вялізарныя паражэньні, паміж тым, як з са- мага пачатку яна бярэ курс на вельмі сур'ёзную гульню. За- раз коршаму зразумела, што факт разрыву набліжае момант вайны. Вайна, якая можа здарыцца дзякуючы політыцы ангель- скага ўраду, будзе вайной пролетарыяту прыгнечаных народаў і нацый супроць буржуазнага зьдзеку- і эксплёатацыі. У гэту вайну будзе ўцягнуты ўвесь сьвет, яна будзе страшэннай па колькасьці і катастрофічнай для капіталізму па выніках яе.

Мы зараз ня хочам ваяваць не таму, што ня здольны абараняць свае заваёвы, але таму, што нашы рэзэрвы ва ўеім сьвеце яшчэ не падасьпелі, што сусьветны пролетарыят яшчэ не гатовы ўступіць у барацьбу, у якой ён павінен перамагчы. Гэта дыктуе нам зараз полытіку міру, каб, пабудаваўшы со- цыялізм у нашай краіне, узмацніўшы сваю абароназдольнасьць, быць гатовымі да барацьбы, якая-б нам дала рашучую пе- рамогу.

Гэтым прасякнута ўся наша політыка і гэткая яна <:сьць Да Англіі і заоаз. V час. калі яна поовакуе няс. ня пяйт/.

К н

і г а п і с

Магілеўшчына. Непэрыядыч- ны ворган Акруговага Тава- рыства Краязнаўства, т. I. Пад кіраўніцтвам і рэдакцыяй А. М. Беларусава. 1-ае выдань- не акрвыканкому і краязнаў- ііага т-ва. МагілеўБеларусь. 1927 год. 172у,262 мм. 180стар. \і.50() экз. Цана 1 руб.

«,оўгі час да рэволюцыі Бе- , уеь і беларусы былі толькі там дасьледаваньня пера- ла расійцаў і палякаў. Ня іыло беларускіх вышэйшых Ьікол і навуковых і краязнаў- пых устаноў. 3 гэтай прычыны ія было і мясцовых навуковых

!ІЛ.

Выхад разглядаемай кніжкі Іае большае значэньне для Ма- Іілеўшчыны, чым выхад перша- га выданьня Расійскай Акадэміі Навук для б. Расіі. Але, ня Ііаючы сталых традыцый края- рнаўчае, а таксама выдавецкае, ррацы, таварыства зрабіла шэ- Іаг памылак, якія амаль цалкам Іалежаць ад рэдакцыі. Справа рдагаваньня вельмі цяжкая адказная. Таму яе організацыі :рэба аддаваць шмат увагі.



Даны том складаецца з сямёх іддзелаў: прыроды, гісторыі, эко• юмікі, этнографіі, савецкага бу- і- іаўніцтва і асьветы, краязнаў- тва і бібліографіі. У аддзеле рыроды знаходзім побач з пра- ію „аб расьліннасьці Магілеў-

скай акругі“, інформацыю аб Магілеўскай дасьледчай станцыі лекавых расьлін і артыкул „Лес- ное хозяйство Могнлевіцнны“. Зьмяшчаючы тут артыкул аб гаспадарцы толькі затым, што ён гаворыць аб лесе, можна-б было лёгічна дайсьці да зьніш- чэньня аддзелу экономікі. Не- зразумела, чаму артыкул „Магі- леў у прошлым і сучасным“ па- паў у аддзел экономікі, а „Ма- гілеўскае аддзяленьне дзяржаў- нага беларускага музэю“ і „Пра- ца Магілеўскай філіі „Малад- няк“—у аддзел этнографіі. Ар- тыкул гістарычнага характару „Некаторыя моманты з дарэво- люцыйнае асьветы на тэрыто- рыі сучаснае Магілеўшчыны" зьмешчаны ў аддзеле савецкага будаўніцтва, а ня гісторыі. Мэ- тодычны артыкул „Магілеўшчы- на, як об'ект краязнаўчага вы- вучэньня" стаіць побач з хро- нікай краязнаўства. Гэтых не- паразуменьняў можна-б было ўхіліцца, калі-б разьмясьціць матэрыял па аддзелах адпаведна дзейнасьці таварыства: вынікі навукова-краязнаўчай працы ў культурна-гістарычным, прыро- дазнаўчым і грамадзка-эконо- мічным аддзелах, а іншы ў да- датковых: мэтодолёгіі краязнаў- ства, крыніц па вывучэньню краю (бібліографія, дакуманты і да т. п.), дзейнасьці навукова-


100



К Н І Г А П I С

краязнаўчых, грамадзка - куль- турных і савецкіх інстытуцый і організацый і, урэшце, хронікі краязнаўчае сеткіМагілеўшчыны

Есьць непарузуменьні і з уся- кімі вынаскамі і заўвагамі. Так на стар. 59 у вынасцы стаіць: „Глядзі асобны артыкул у збор- ніку „Магілеўшчына“, заміж простага паказаньня на адпа- ведную старонку. Чытач зразу думае, што ёсьць яшчэ нейкі другі зборнік „Магілеўшчына". На стар. 150 пад загалоўкам „Вывучэньне Магілеўшчыны“ пастаўлена: „Кароткі гісгарычны нарыс паводле матар'ялаў, зьме- шчаных у часопісі „Наш Край“. Няўжо гісторыя краязнаўства і сапраўды вывучаецца па хро- ніцы „Нашага Краю“, а не па непасрэдных крыніцах? На 101 стар. ёсьць падзагалавак: „Нарыс запісаньня музэю су- працоўніка музэю тав. Сташэў- скага ў перапрацоўцы А. Б.“, а пад артыкулам стаіць подпіс— Сташэўскі. На іншых ня спы- няемся.

Мова зборніка бывае ня зу- сім гладкая, як, напр.: „Вось ён, у кароткіх рысах, быўшы чэзлы і сьпятрэўшы ў прошлым і ста- ячы на правільным эконамічным і культурным шляху сучасны наш Магілёў, патрабуючы яшчэ некаторае нашае да яго ўвагі для таго, каб ён, нарэшце, да- чакаў свайго належнага адра- джэньня" (90) або: „мы лічым, што этнографы, як Раманаў і Шэйн, могуць і павінны быць пераакаштованы і дапоўнены“ (95) і інш. Да рэчы, чаму „Ма- гілёў“, а не „Магілеў"?

Аб друкарскіх памылках не- чага і гаварыць—іх багата.



Усё-ж, ня гледзячы на шэраг памылак, выданьне зьяўляецца каштоўным і цікавым па зьме- сту. У дакладнай заметцы Са- віча дадзена ботанічнае раёна- ваньне сучаснай Магілеўшчыны, якая, па думцы аўтара, складаец- ца з трох краін. У „Нарысах з мінулага Магілеўшчыны“ апа- вядаецца пра патрыярхальны пэрыяд, магілеўскае сярэдня- вякоўе, цэхі і купецкія тавары- ствы, войны 1480—1702 г. г. і адносіны да іх сялянства. Варкалабаўскі летапіс разгля- даецца як гістарычны помнік даволі грунтоўна. Але сьвежай і зусім новай зьяўляецца праца „Аб гандлі людзьмі на Магілеў шчыне“, а таксама аб сялян- скім руху на Магілеўшчыне ў 1905 годзе. Ня менш цікавы і ўсе артыкулы іншых аддзелаў (слабей аддзел этнографіі), ба гатыя надзвычайна цікавымі весткамі, якія маглі здабыць толькі мясцовыя працаўнікі.

Выхад у сьвет працы Магі леўскага Акруговага Тавары- ства Краязнаўства са зьмяш- чэньнем нават слабейшых прац радавых краязнаўцаў трэба ві- таць і пашкадаваць, што іншыя акругі, у якой ня меншыя, а ча- самі і большыя магчымасьці, яшчэ не падарылі нас у гэтым годзе ніякімі сваімі выданьнямі.

М. Волмар.

Васіль Каваль. Як вясну гу- калі. Атіавяданьні. Выданьне ЦБ „Маладняк". Менск 1927 ь, стар. 78. Цана 35 к.

Будучына беларускай літара- туры—у мастацкай прозе, якая можа даць больш грунтоўныя сталыя вузоры мастацкай твор-



часьці. Таму і цяпер мы павін-
ны зьвяртаць найбольшую ўва-
гу на першыя творы кожнага
новага прозаіка і даць гэтым
першым творам належную ацэн-
ку, якая так патрэбна пачына-
ючаму пісьменьніку.

Васіль Каваль ня так даўно


зьявіўся на старонках нашых
часопісаў, і перад намі толькі
першая кніжачка яго твораў.
Найбольш грунтоўным у збор-
нічку зьяўляецца апавяданьне
„Сяльчане“, якое зьяўляецца і
найбольш каштоўным. Каваль—
не бытапісец. Ен абеглымі рыс-

камі ў крышку імпрэсыяністыч-


ным адценьні праводзіць перад
намі цэлую галярэю сяльчан,
маладых і старых, старанна адця-

няючы асаблівасьці кожнага, што


надае асаблівай жынасьці вы-
ведзеным портрэтам. Ёсьць адзі-
ная сіла, якая зьвязвае гэтых
рознастайных знадворку людзей
моцным неразрыўным вузлом.

— Ты кагкаш—зямля!.. Праўда цяг-


нс мяне да яе— да хваробы цягне. Ско-
ра—стала быць аднясуць на могілкі,
а вось люблю... Ідзеш гэта па мяжы,
тут табе збожжа хіліцца - любасьць
адна, радасьць нейкая забірае, калі ды
гэта ўраджай...

У В. Каваля ёсьць шмат не-


пасрэднай сьвежасьці, у яго тво-
рах пульсуе сапраўднае, непа-
дробленае жыцьцё. Ёсьць у Ка-
валя нахіл да філёзофскага за-
гляданьня ў нетры жыцьця, у
сэнс яго, але гэта зусім не ад-

дае тым жыцьцём і жоўцю, які-


мі вызначаюцца творы некато-
рых з нашых „кандыдатаў у
клясыкі". Няма гэтага ў Кава-
ля, бо жыве ў ім сьвежая зем-

ляная сіла, бо моцна ўрос Ка-
валь карэньнямі ў сапраўдную
вёску, і прагна цягнуцЦа мала-
дыя паросткі яго творчасьці да
гораду—дзе сіла выразная і ня-
зломная воля.

Ёсьць у Каваля і заганы, якія


ў далейшым, бязумоўна, трэба
папраўляць. Першая і галоўная
з іхгэта надмерная мясьціна-
мі лірычная перагружанасьць.
Калі гэта патрэбна і зусім на
месцы ў апрацаваных Кавалём
народных легендах, дык гэта
часамі шкодзіць у такіх творах,

як „Сяльчане“. Маладому про-


заіку варта зьвярнуць болей
увагі на разгортваньне сюжэ-
ту, на большую тыпізацыю пэр-
сонажаў сваіх твораў, залішняя
лірычнасьць у некаторых мясцох
толькі аслабляе іх фарбоўнасьць.

Варта паглыбіць працу над


моваю, бо поруч з цікавымі но-
ватворамі і паветалізмамі, як
абыякавасьць, міжсобя,
мы спа-
тыкаем шмат чысьцейшых ру-
сіцызмаў,як жарабёнак зол (заме-
ста злы), яр (заместа ярына),
расійскіх зваротаў, як камень а
камень
і г. д. Трэба таксама

зьвярнуць увагу і на далейшую


распрацоўку стылю.

Наогул-жа кніжачка пакідае прыемнае ўражаньне. Аўтар, пры адпаведнай працы над сваімі творамі, можа стаць з часам адным з першарадных прозаікаў.

У віну выдавецтву трэба па- ставіць нядбайнуюстылістычную рэдакцыю і некаторыя тэхнічныя недахваты, якіх лёгка можна было-б унікнуць.

, Т. Глыбоцкі.




  • Сёлета ўвосені ў Менску мае быць організавана выстаўка эк- спанатаў хатняга і саматужнага рамяства.

У арганізацыі выстаўкі пры- маюць удзел падсэкцыя хатніх раместваў ІБК, ВСНГ, Беларускі коопэрацыйны самагужны саюз і Беларускі дзяржаўны музэй.

  • Інбелкульт выпусціў 1-шы том Беларускага Архіву, які зьмяшчае шмат матар'ялаў да- тычных гісторыі Магілеўшчыны да 16-17 стагодзьдзя, розныя акты вялікага княства Беларус- ка-Літоўскага, розная перапіска Жыгімонта ІІ-га з Янам Хадке- вічам і інш.

  • Польскі аддзел ІБК выпусь- ціў з друку зборнік матар‘ялаў, якіямалююць паўстаньне 1863 г. на Меншчыне.

  • ІБК набыў у мастака Воў- кава портрэт Максіма Багдано- віча. Портрэт будзе вывешаны ў вялікай залі ІБК.

* За апошнія два месяцы Ван- дроўны Тэатр абслужыў Калі- нінскую акругу. Тэатр наведаў Горкі, Клімавічы, Крычаў, Чэ- рыкаў, Касьцюковічы, Унечу і інш. мясцовасьці. Усяго тэатр паставіў 44 спэктаклі. 3 15 чэр- веня тэатр пачынае працу ў Гомельскай акрузе. Першая па- станоўка ў Добрушы.

  • Алесь Гурло—здае у БДВ зборнік новых вершаў „Зор- насьць".

  • Народны Камісарыят Ась- веты, супольна з ЦК ЛКСМБ, вьідае зборнік матар'ялаў да дню вызваленьня Беларусі ад бела- палякаў.

У зборніку будзе зьмешчана шмат новых гістарычных ма- тар'ялаў аб вызваленьні БСС ' ад белапалякаў.

  • Інбелкульт выпусьціў з дру- ку новы зборнік казак Сяржгі} • ■гоўскага.

  • Вышаў з друку першы том збору твораў М. Багдановіча.

Навікы кіно

  • Прагледзеўшы фільм „Ляс- ная быль“ па М. Чароту, на- месьнік фільмавага т - ва Ня- меччыны А. Зыімунд даў такі водгук:

„Сфабрыкаваны праз Белгос- кіно фільм, паказваўся, як вя- дома, у гэтым сцэнарыі даволі часта. Ня гледзячы на тое, што для выяўленьня жыцьця батра- коў маёнткаў робіцца вельмі за- шмат, я ўсё-ж змушаны сказаць, што выбар матыву праз інсцэ- нізатараў зьяўляецца надта шча- сьлівым.

Фатаграфія, за выняткам па- асобных мейсц,—добрая. Рэжы- сура мае некаторыя месцы, якія зьяўляюцца першасортнымі. У цэлым мы бачым чыста і ста-






ранна апрацованы фільм, якім можна павіншаваць.

Калі і ў іншых фільмах Белгос- кіно будзе таксама працаваць, дык яно не застанецца бяз пэўных камэрцыйных дасягненьняў".

Да канца гэтага году Бел- дзяржкіно выпусьціць 2 нацы- янальныя беларускія фільмы сваёй вытворчасьці, а ўласна— „Кастусь Каліноўскі“ ' і „Гірш Лекерт“. Работа па зрыхта- ваньню гэтых фільм праходзіць вельмі пасьпешна, карціна „Гірш Лекерт“ зроблена ўжо на 70%.

Для здымкі карціны „Кастусь Каліноўскі“ шыюць спэцыяль- ныя гарнітуры эпохі 1863 г.

У зрыхтаваньні гэтых фільм прымаюць удзел вядомыя ар- тысты былога Александрынска- га тэатру Грыгор Ге і Кондрат Якаўлеў.

Фільмы будуць зусім гатовы ў верасьні—кастрычніку.

Экспэдыцыя Белгоскіно ў складзе рэжысэра Петрова Е. С., рэжысэра Астроўскага В. А. і опэратора Шлуглейнба, якая прыбыла з Ленінграда ў Менск і прыступіла да зьёмкі фільму „Такая наша Беларусь". Фільм у мастацкай апавядальнай форме будзе адбіваць дасягненьні Бе- ларусі па гаспадарчаму і куль- турнаму будаўніцтву за час яе існаваньня.

1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка