Простыя (адзін, сем), складаныя (дванаццаць, дзевятнаццаць) і састаўныя




Дата канвертавання06.10.2018
Памер41.13 Kb.
Скланенне і правапіс лічэбнікаў
Па сваім значэнні і ўжыванні лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя, да якіх таксама адносім зборныя і дробавыя, і парадкавыя. Па структуры вылучаюць простыя (адзін, сем), складаныя (дванаццаць, дзевятнаццаць) і састаўныя (трыццаць пяць, дзвесце сем). У
Асаблівасці скланення і правапісу колькасных лічэбнікаў.

  • Лічэбнік адзін мае род і лік (адзін, адна, адно, адны), прычым у множным ліку спалучаецца толькі з множналікавымі назоўнікамі і мае ў аснове ы (адны нажніцы, адных нажніц, аднымі нажніцамі).

  • Лічэбнік два мае дзве формы: мужчынскага і ніякага роду (два) і жаночага роду (дзве). У жаночых формах ва ўсіх склонах захоўваецца мяккая аснова з дз’ (дзвюх, дзвюм, дзвюма, пры дзвюх), у той час як у мужчынскіх – цвёрдая з д (двух, двум, двума, пры двух). Пры скланенні лічэбнікаў два (дзве), а таксама абодва, абедзве, тры і чатыры у творным склоне маем –а (двума, дзвюма, абодвума, абедзвюма, трыма, чатырма).

  • Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца на ўзор назоўнікаў гаць і радасць: у творным склоне ў становішчы паміж галоснымі ў іх адбываецца падаўжэнне ц (пяццю, адзінаццаццю), калі ж інтэрвакальнага становішча няма - падаўжэнне не адбываецца (шасцю, сямю, васьмю). Звярніце ўвагу на яканне ў лічэбніках сямнаццаць і васямнаццаць.

  • Пры скланенні лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот скланяецца кожная частка (пяццюдзесяццю, двумастамі). У лічэбніках пяцьдзясят і шэсцьдзясят адбываецца яканне.

  • Лічэбнік дзвяноста мае ва ўсіх склонах адну форму.

  • Лічэбнікі сорак і сто ва ўсіх склонах, акрамя назоўнага і вінавальнага, маюць формы сарака, ста.

  • Лічэбнік тысяча скланяецца на ўзор назоўніка перадача.

  • Лічэбнікі мільён і мільярд скланяюцца на ўзор назоўніка слон.

  • Пры скланенні састаўных лічэбнікаў змяняецца кожная частка на ўзор адпаведнага простага або складанага лічэбніка (трымастамі дваццаццю сямю).

  • Зборныя лічэбнікі скланяюцца як прыметнікі множнага ліку з адпаведнай асновай (чацвёра – чацвярых, чацвярым, чацвярымі). Звярніце ўвагу, што звычайна жываюцца зборныя лічэбнікі ад двое да васьмёра. Астатнія формы лічацца рэдкімі і малаўжывальнымі.

  • У дробавых лічэбніках лічнік скланяецца як колькасны лічэбнік, а назоўнік – як парадкавы (дзве трэція, дзвюх трэціх, дзвюм трэцім). Калі лічнік – лічбы 2, 3, 4, то назоўнік будзе стаяць у назоўнай форме (тры пятыя, чатыры сёмыя), у астатніх выпадках – у форме роднага склону (пяць шостых, дзевяць дзясятых).


Асаблівасці скланення і правапісу парадкавых лічэбнікаў.

  • Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скланяюцца на ўзор прыметнікаў (трэці, трэцяга, трэцяму і г.д.).  У састаўных лічэбніках скланяецца толькі апошняе слова (тысяча трыццаць шосты, тысяча трыццаць шостага, тысяча трыццаць шостаму і г.д.). Звярніце ўвагу на то, што ў парадкавых лічэбніках дзявяты, дзясяты, сямнаццаты, васямнаццаты адбываецца яканне.

  • Калі парадкавыя лічэбнікі ў канцы маюць частку -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны, то яны пішуцца ў адно слова, незалежна ад таго, колькі лічэбнікаў маюць у сваім складзе. Запомніце, што ў такіх формах усе часткі звычайна маюць форму роднага склону: шасцісотысоты, чатырохтысячны, пяцідзесяцівасьмімільённы.

  • Парадкавыя лічэбнікі могуць таксама перадавацца лічбамі ў спалучэнні з канчаткамі, чсткамі канчаткаў або састаўнымі часткамі ў вглядзе словаў: 34-ты, на 20-м годзе жыцця, 27-га траўня, 5-тысячны, 40 мільённы.


Заданне

Запішыце словамі:

У 2 кнігах – у дзвюх кнігах

4/5 – чатыры пятыя

2 000 000 горад – двухмільённы горад

5 767 – пяць тысяч семсот шэсцьдзясят сем

25 000 замова – дваццаціпяцітысячная замова

3 2/3 – тры цэлыя і дзве трэція

17 вучняў – сямнаццаць вучняў

З 2 сябрамі – з двума сябрамі

10 дзень – дзясяты дзень
Праскланяйце:
89

Н. восемдзесят дзевяць

Р. васьмідзесяці дзевяці

Д. васьмідзесяці дзевяці

В. восемдзесят дзевяць

Т. васьмюдзесяццю дзевяццю

М. у васьмідзесяці дзевяці
232

Н. дзвесце трыццаць два

Р. двухсот трыццаці двух

Д. двумстам трыццаці двум

В. дзвесце трыццаць два

Т. двумастамі трыццаццю двума

М. аб двухстах трыццаці двух
654

Н. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры


Р. шасцісот пяцідзесяці чатырох
Д. шасцістам пяцідзесяці чатыром
В. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры
Т. шасцюстамі пяццюдзесяццю чатырма
М. аб шасцістах пяцідзесяці чатырох
 

776

Н. семсот семдзесят шэсць


Р. сямісот сямідзесяці шасці
Д. сямістам сямідзесяці шасці

В. семсот семдзесят шэсць


Т. сямюстамі сямюдзесяццю шасцю
М. аб сямістах сямідзесяці шасці

 

 353


Н. трыста пяцьдзясят тры
Р. трохсот пяцідзесяці трох
Д. тромстам пяцідзесяці тром
В. трыста пяцьдзясят тры
Т. трымастамі пяццюдзесяццю трыма
М. аб трохстах пяцідзесяці трох

 


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка