Прозвішча, Імя, Імя па бацьку Месца жыхарства




Дата канвертавання25.11.2017
Памер18.25 Kb.
Прозвішча, Імя, Імя па бацьку

Месца жыхарства

Месца вучобы/работы

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

З просьбай накіраваць адказнай асобе
Зварот
Паводле словаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі шматвектарнасць з’яўляецца асноўным курсам знешняй палітыкі краіны. Як сказаў сам Прэзідэнт яшчэ ў 2011 годзе “Мы будзем дамагацца максімальна высокіх рэзультатаў у супрацоўніцвте з Расіяй, Украінай, Кітаем, Венесуэлай і іншымі нашымі стратэгічнымі партнёрамі, так і з Еўрапейскім саюзам і ЗША […]”. Гэтаксама ён адзначыў, што галоўная геапалітычная роля Беларусі – мост паміж Усходам і Захадам. (http://www.interfax.by/news/belarus/86502)
Адным з важных фактараў шматвектарнага развіцця з’яўляецца пытанне свабоднага перамяшчэння людзей праз дзяржаўныя межы. У гэтым сэнсе у замежнай палітыцы Беларусі можна заўважыць відавочны перакос. З аднаго боку, мы дасягнулі значных поспехаў у памежнай палітыцы з Расіяй і Украінай. Грамадзяне Беларусі могуць без ніякіх перашкод перасякаць мяжу з гэтымі краінамі, а грамадзяне Расіі і Украіны могуць вольна прыяжджаць у Беларусь. З іншага боку, на мяжы з нашымі краінамі-суседкамі – Польшчай, Літвой, Латвіяй, з якімі нас звязваюць шматлікія гістарычныя і культурныя сувязі, паўстаў візавы бар’ер, які, безумоўна, замінае Беларусі выконваць роля маста паміж Захадам і Усходам. Што здзіўяле яшчэ больш - грамадзянам Расіі і Украіны прасцей атрымаць Шэнгенскую візу, чым грамадзянам Беларусі (яе кошт для іх толькі 35 еўра). Наколькі я ведаю, з боку Еўрапейскага саюзу Беларусі была зроблена прапанова па спрашчэнні візавага рэжыму, і нядаўна Беларусь пагадзілася абмеркаваць адпаведнае пагадненне. Больш за тое, Беларусь падпісала падобны дакумент з Турцыяй (http://www.belta.by/ru/all_news/economics/Belorussko-turetskie-soglashenija-ob-otmene-viz-i-readmissii-podpisany-v-Minske_i_629235.html), і з Ізраілем (http://www.belta.by/ru/all_news/society/Uproschenie-vizovogo-rezhima-mezhdu-Belarusju-i-Izrailem-posposobstvuet-razvitiju-chelovecheskix-kontaktov----Makej_i_639261.html) Улічваючы, што спрашчэнне візавага рэжыму пералічваецца сярод прыярытэтаў замежнай палітыкі Беларусі ў дачыненні да Еўрапейскага Саюзу (http://www.mfa.gov.by/foreign_policy/priorities/), у мяне паўстала некалькі пытанняў:


  1. Калі гэтае пагадненне будзе дасягнутае і калі беларускія грамадзяне змогуць атрымліваць Шэнгенскія візы на такіх жа умовах, як грамадзяне Расіі і Украіны?

  2. Што я, як грамадзянін Рэспублікі Беларусь, магу зрабіць дзеля спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і краінамі Шэнгенскага пагаднення?

Прашу адказаць мне ў вызначаны законам тэрмін па адрасе / па электроннай пошце


З павагай,

Імя Прозвішча



Подпіс


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка