Публічныя дыскусіі лятучага ўніверсітэта “ці існуе сучасне мысленне?” 14 лістапада, 18. 30



Дата канвертавання01.01.2018
Памер17.31 Kb.
#15903



ПУБЛІЧНЫЯ ДЫСКУСІІ ЛЯТУЧАГА ЎНІВЕРСІТЭТА

ЦІ ІСНУЕ СУЧАСНЕ МЫСЛЕННЕ?”

14 ЛІСТАПАДА, 18.30

COFFEEBOX, пр. Незалежнасці, пав. 411

(ГЦ “СТАЛІЦА”)

Мы прызвычаіліся, што выкладчыкі ўніверсітэтаў не спрачаюцца, не дыскутуюць адзін з адным. Што дыскусія – гэта проста размова экспертаў, далёкая ад таго, каб убачыць там сутыкненне пазіцый, крытыку і аргументацыю. Што месца філасофіі – у тоўстых кніжках на пыльных паліцах.

14 лістапада а 18.30 у кавярні CoffeeBox выкладчыкі Лятучага ўніверсітэта Уладзімір Мацкевіч, Павел Баркоўскі і прадстаўнікі “Філасофскай Прасторы” за кавай і гарбатай збіраюцца дыскутаваць пра тое, “Ці існуе сучаснае мысленне?”. Патрэба разабрацца і суаднесці розныя пазіцыі па гэтай тэме ўзнікла з таго, што зараз у рамках двух базавых курсаў Лятучага універсітэта – “Увядзенне ў сістэмны падыход” і “Уводзіны ў філасофію” - закранаюцца пытанні розных формаў або тыпаў мыслення, іх падстаў і межаў. Гэтая тэма уяўляецца вельмі актуальнай і важнай ў святле ўстановак універсітэта на засваенне і культываванне мысленне, на развіццё нацыі і культуры.

Асноўныя пытанні, вакол якіх будзе весціся дыскусія:



  • што такое мысленне і як яно суадносіцца з светапоглядам і каштоўнасцямі? Па якіх прынцыпах і падставах вылучаюцца розныя тыпы мыслення?

  • ці існуе больш сучасны (прасунуты або эфектыўны) тып мыслення ці яны роўназначныя?

  • навуковае, філасофскае і метадалагічнае мысленне - што больш практычнае і сучаснае?

  • як магчыма навучанне мысленню?

Гэтай сустрэчай распачынаецца цыкл Публічных дыскусій Лятучага ўніверсітэта. Новы фармат, новае месца, актуальная тэма. Запрашаем далучыцца да падзеі!

14 лістапада (серада), кавярня CoffeeBox (ГЦ “Сталіца”, пав. 411 – самы ніжні паверх).

Удзел у дыскусіях адкрыты, але, паколькі колькасць месцаў у кавярні абмежаваная, просім усіх зацікаўленых загадзя скантактавацца з каардынатарам – Юліяй Галіноўскай:



Julia.hurska@gmail.com; +375297422040




Каталог: pluginfile.php
pluginfile.php -> 26 кастрычніка Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”
pluginfile.php -> Новы “восевы час” і эпоха радыкальнага сумневу: выклікі для мыслення і практыкі
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва пр-т Ракасоўскага, 49 25 лістапада а 18. 30
pluginfile.php -> Паведамленне для смі казка пра Беларусь стане наступнай кропляй у беларускай культурнай рэвалюцыі
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Urbi et orbi


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал