Пункт выкласці ў наступнай рэдакцыі



Дата канвертавання10.03.2018
Памер27.53 Kb.
#18950






Пункт 4.1.4.. выкласці ў наступнай рэдакцыі:
“Своечасова праводзіць усе віды інструктажу па ахове працы і пажарнай бяспецы”.
Пункт 4.1.7. выкласці ў наступнай рэдакцыі:
“Своечасова праводзіць расследаванне няшчасных выпадкаў, выдаваць загады аб пакаранні вінаватых асоб.
Пункт 4.1.10. выкласці ў наступнай рэдакцыі:
“Арганізаваць правядзенне папярэдніх (пры паступленні на працу) і абавязковых перыядычных (у перыяд працоўнай дзейнасці) медыцынскіх аглядаў работнікаў.

На час праходжання прадугледжаных медыцынскіх аглядаў за работнікам захоўваецца яго месца працы (пасада) і сярэдні заробак.»


Дапоўніць п. 4.1. падпунктам 4.1.13 наступнага зместу:
“Прадугледжваць у каштарысе выдаткаў універсітэта сродкі на рэалізацыю мерапрыемстваў па ахове працы”.
Дапоўніць п. 4.1. падпунктам 4.1.14 наступнага зместу:
“Ажыццяўляць абавязковае страхаванне ад няшчасных здарэнняў на вытворчасці і прафесійных захворванняў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.”
Раздзел 6 “Працоўная дысцыпліна, рэжым працы, адпачынак”
Дапоўніць пункт 6.2. падпунктам 6.2.9 .наступнага зместу:
“Прымяняць абмежаваную матэрыяльную адказнасць да работнікаў, калі па іх віне Наймальнік панес страты з-за залішніх грашовых выплат (за выключэннем падліковай памылкі), ў тым ліку з нагоды няправільнага ўліку і захавання матэрыяльных ці грашовых каштоўнасцяў.”

Раздзел 7 “Пытанні жылля, быту, аздараўленчая і спартыўна-масавая праца”



Пункт 7.1.10. выкласці ў наступнай рэдакцыі:
“Па магчымасці забяспечыць дзяцей работнікаў універсітэта пуцёўкамі ў летнія лагеры адпачынку. Пры наяўнасці фінансавых сродкаў часткова аплачваць адпачынак непаўналетніх дзяцей работнікаў універсітэта у аздараўленчых установах Рэспублікі Беларусь.”
Дапоўніць пункт 7.1. падпунктам 7.1.14. .наступнага зместу:
“З мэтай умацавання здароўя праводзіць вакцынацыю работнікаў за кошт сродкаў універсітэта. Выдаткі па вакцынацыі работнікаў ва ўніверсітэце з’яўляюцца матэрыяльнай дапамогай.”
Пункт 7.2.1. выкласці ў наступнай рэдакцыі:
“З мэтай сацыяльнай абароны прадастаўляць работнікам, дзеці якіх упершыню атрымліваюць ва ўніверсітэце вышэйшую адукацыю на першай ступені дзеннай формы навучнаня на ўмовах аплаты, пры наяўнасці фінансавых сродкаў матэрыяльную дапамогу ў адпаведнасці з лакальнымі нарматыўнымі дакументамі.”
Дапоўніць пункт 7.2. падпунктам 7.2.2 .наступнага зместу:
“Прадастаўляць на ўмовах кампенсацыі затрат ўніверсітэта транспартныя паслугі для арганізацыі пахавання работніка ўніверсітэта (блізкіх членаў сям’і работніка). Транспартныя паслугі прадастаўляюцца на падставе заявы работніка ці члена яго сям’і. Транспартныя паслугі прадастаўляюцца таксама на падставе заявы членаў сям’і для пахавання работнікаў, якія звольнены з універсітэта ў сувязі з выхадам на пенсію.

Транспартныя паслугі прадастаўляюцца пры наяўнасці тэхнічных і арганізацыйных магчымасцяў універсітэта.”


Раздзел 8 “Забеспячэнне прававых гарантый дзейнасці прафсаюза
Дапоўніць пункт 8.1. падпунктам 8.1.13.наступнага зместу:
“Прадаставіць бесперашкодны допуск прадстаўнікоў Прафкама для ажыццяўлення грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы, ахове працы, прафсаюзах, выкананнем калектыўнага договора ў форме праверак, мерапрыемстваў па назіранні, аналізе, маніторынгу і для расследвання няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў у адпаведнасці з заканадаўствам”.
Змяненні і дапаўненні ў Калектыўны дагавор разгледжаны і ўхвалены канферэнцыяй працоўнага калектыва работнікаў установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” 29 красавіка 2011 г.
Каталог: test
test -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь беларускі дзяржаўны універсітэт
test -> Тэма III. Гісторыя музейнай справы ў Беларусі Крыніцы вывучэння музейнай справы
test -> Rada падтрымка моладзі ў еўропе: прынцыпы, палітыка, практыка
test -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 20 снежня 2011 г. N 283
test -> Навукова-даследчая дзейнасць – від дзейнасці, накіраваны на атрыманне новых аб’ектыўных навуковых ведаў
test -> Тэст № Марфалогія, правапіс і культура маўлення Частка Марфалогія і правапіс
test -> Тема недели. Выборы депутатов Палаты представителей: выдвижение кандидатов 4
test -> -
test -> 1. Феліцыянаўскай раней называлася вуліца…


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал