Раённая краязнаўчая алімпіяда. 2015 г. Пытанні да віктарыны



Дата канвертавання09.01.2017
Памер37.87 Kb.
#1040
Раённая краязнаўчая алімпіяда. 2015 г.
Пытанні да віктарыны


  1. Калі Кармянскі раён быў захоплены нямецка-фашысцкімі захопнікамі? (1 б.)

  2. Калі Кармянскі раён быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў? (1 б.)

  3. У выніку якой аперацыі Чырвонай Арміі Кармяншчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў? (1 б.)

  4. Хто паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава пры вызваленні Кармяншчыны 22 лістапада 1943 года каля в. Сцюдзянец? (1 б.)

  5. Хто з нашых землякоў стаў поўным кавалерам ордэна Славы? (1 б.)

  6. Хто з кармянцаў на свае зберажэнні пабудаваў танк і на ім дайшоў да Берліна? (2 б.)

  7. Назавіце трох Герояў Савецкага Саюза – ураджэнцаў Кармянскага раёна. (3 б.)

  8. Контр-адмірал Чарнаморскага флота. Удзельнік, кіраўнік і герой абароны Севастопаля, Ачакава, Адэсы, Сталінградскай бітвы, ураджэнец в. Старая Зенькавіна. (1б.)

  9. Якім былі адміністрацыйна-тэрытарыяліны падзел, адміністрацыйная прыналежнасць Кармяншчыны ў час акупацыі і дзе знаходзіліся ваенныя і паліцэйскія падраздзяленні і гарнізоны? (5 б.)

  10. Як вядома, нямецка-фашысцкія акупанты на тэрыторыі Кармянскага і суседніх раёнаў правялі дзве поўнамаштабныя карныя аперацыі супраць мірнага насельніцтва. Назавіце дату гэтых аперацый. (2 б.)

  11. Назавіце імя 14-гадовай падпольшчыцы, якая гераічна загінула ад рук акупантаў. (1 б.)

  12. У якой вёсцы падпольшчыкі і моладзь правялі “танцы на плошчы” 7 лістапада 1941 г.? (2 б.)

  13. Калі, пад чыім кіраўніцтвам і дзе быў арганізаваны першы партызанскі атрад на Кармяншчыне? Колькі ў яго складзе было байцоў? (4 б.)

  14. Колькі было створана Кармянскім падпольным РК КП(б)Б аператыўна-тактычных груп для эфектыўнага кіраўніцтва партызанскім і падпольным рухам? Як яны называліся? Хто быў іх кіраўнікамі? (6 б.)

  15. З падраздзяленнямі партызан якіх раёнаў узаемадзейнічалі засажэўскія партызаны Кармяншчыны? (2 б.)

  16. Калі партызанамі і падпольшчыкамі ў райцэнтры былі ўзарваны электрастанцыя, цагельны і малочны заводы, разгромлены нямецкія, зернясховішчы? (3 б.)

  17. Колькі партызанскіх брыгад дзейнічала на тэрыторыі нашага раёна? Як яны называліся? (5 б.)

  18. Назавіце аўтара партызанскіх мемуараў “У ціхай Серабранцы” – аднаго з кіраўнікоў адной з партызанскіх брыгад на тэрыторыі Кармяншчыны. (3 б.)

  19. Генерал, ураджэнец в. Хізаў, герой абароны Смаленска, загінуў 14 ліпеня 1941 г., падымаючы байцоў у атаку. Пахаваны ў г. Смаленску на Пакроўскіх вайсковых могілках. (2 б.)

  20. Як вядома, за гады вайны 30 лётчыкаў — ураджэнцаў Беларусі – здзейснілі паветраныя тараны. Як звалі ўраджэнца нашага раёна, які адным з першых здзейсніў паветраны таран у гады Вялікай Айчыннай вайны, загінуўшы 4 ліпеня 1941 года ў небе над Мурманскам? (2 б.)

  21. Калі ў Карме акупанты знішчылі яўрэйскае гета? (2 б.)

  22. Назавіце часці, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Кармянскага раёна і хто імі кіраваў. (7 б.)

  23. Колькі жыхароў Кармянскага раёна было прызвана на барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў дзеючую армію? (1 б.)

  24. Назавіце афіцыйныя лічбы чалавечых страт, панесеных насельніцтвам Кармяншчыны ў Вялікай Айчыннай вайне. (2 б.)

  25. Як называецца галоўны мемарыяльны комплекс Кармяншчыны і ў якім годзе ён быў урачыста адкрыты? (5 б.)


Максімальная колькасць балаў – 65.

Адказы

  1. Жнівень 1941 г.

  2. 25-26 лістапада 1943 г.

  3. Гомельска-рэчыцкая аперацыя.

  4. Міхаіл Герасімавіч Калінкін.

  5. Леў Сяргеевіч Хадановіч.

  6. Чабаткоў.

  7. Мажэйка Павел Віктаравіч, Несцяровіч Павел Уладзіміравіч, Філімонаў Аляксандр Андрэевіч.

  8. Пётр Ціханавіч Бандарэнка.

  9. Кармяншчына адносілася да г. зв. Тылавога раёну гр. армій “Цэнтр”. На тэрыторыі раёна акупанты стварылі 15 валасцей, якія ў асноўным адпавядалі даваенным сельскім саветам, у 13 населеных пунктах стаялі моцныя гарнізоны, пры валасных управах дзейнічалі паліцэйскія ўчасткі, у Карме – буйны гарнізон больш за 200 чалавек.

  10. Ліпень 1942 г.

  11. Валя Арцем’ева.

  12. В. Струмень.

  13. 14 жніўня 1941 г. на чале з камандзірам М. К. Ждановічам на базе знішчальнага батальёна на пасяджэнні Кармянскага падпольнага райкома партыі ў в. Труд, у складзе атрада было каля 200 байцоў.

  14. 3 групы: Паўднёвая (кіраўнік А. Ф. Шапшын), Задубская (кіраўнік Е. Г. Астапенка) і Цэнтральная (кіраўнік Н. С. Гаварушкін).

  15. Чачэрскага і Свяцілавіцкага раёнаў.

  16. У чэрвені-жніўні 1943 г.

  17. Чатыры: 10-я Журавіцкая, 1-я Гомельская, “Наперад”, “Бальшавік”.

  18. 18.Міхаіл Апанасавіч Дзмітрыеў.

  19. Трафім Лявонавіч Уласаў.

  20. Сяргей Фёдаравіч Ткачоў.

  21. 8 лістапада 1941 г.

  22. 121–я (генерал–маёр Л.Д. Чэрвоній), 283–я (палкоўнік В.А. Канавалаў) стрелковыя дывізіі; 117–я танкавая брыгада (палкоўнік А.С. Варанкоў) 3–й арміі Беларускага фронту.

  23. Каля 10 тыс. чалавек.

  24. 1173 мірных жыхароў раёна.

  25. Алея Славы, 2009 г.


Пытанні віктарыны распрацавалі вучні 11 класа Ворнаўскай сярэдняй школы: Шэлестава Аліна, Панкратаў Дзмітрый і Паплаўскі Максім пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Варганава В. В.
Каталог: vornovka -> library
library -> Ці адказная Каталіцкая царква за мільёны загінулых ад чумы?
library -> Грэнск і грэнская археалагічная культура
library -> Гісторыя беларусі (са старажытных часоў да пачатку ХХ ст.)
library -> Валерый варганаў “чорная смерць” у еўропе
library -> Беларусь у другой палове ХІІІ – ХVІІІ ст. Сацыяльна-эканамічнае развіццё
library -> Беларусь у другой палове ХІІІ – ХVІІІ ст. Культура Беларусі
library -> Iмёны свабоды Тадэвуш Рэйтан
library -> Матэрыялы па гісторыі Беларусі (ХХ – п. ХХІ стст.)
library -> Беларускае дойлiдства
library -> Казацкая вайна 1648-1651 гг


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал