Распрацавала і правяла настаўнік пачатковых класаў Платун Аксана Уладзіміраўна



Дата канвертавання03.01.2018
Памер72.49 Kb.
#15983
ТыпУрок


Урок матэматыкі ў 2 класе




Распрацавала і правяла

настаўнік пачатковых класаў

Платун Аксана Уладзіміраўна

Тэма: Таблічнае складанне і адпаведныя выпадкі аднімання

Мэта: замацаваць табліцу складання і аднімання адназначных лікаў у межах 20 з пераходам праз разрад; удасканальваць уменне рашаць простыя задачы;

развіваць лагічнае мысленне, увагу, кемлівасць;

выхоўваць узаемапавагу,узаемадапамогу, самастойнасць.
Абсталяванне: камп’ютэр, падручнік, лялька, канверты з заданнямі, кветка-сяміпялёстка, тэст, лісты ацэньвання.

Тып урока: урок абагульнення ведаў, урок -казка

Ход урока

І. Арганізацыйны пачатак урока.

У класе празвінеў званок –

Пачынаецца ўрок

Да яго мы ўсе гатовы

Лічыць будзем адмыслова.

-Хачу прадставіць вам нашу госцю. Знаёмцеся – гэта Жэня, гераіня вядомай вам казкі Валянціна Катаева “Кветка-сяміпялёстка”. Яна тут невыпадкова. У Жэні ёсць вялікае жаданне вырасціць чароўную кветачку, якая б прыносіла людзям шчасце. Але кветачка зможа адкрыць свае пялёсткі толькі ў тым выпадку, калі Жэня выканае заданні, якія ляжаць у канвертах. Адной ёй не справіцца. У Інтэрнэце яна прачытала інфармацыю аб тым, што ў нашай навучальнай установе ёсць 2 клас, у якім вучацца цудоўныя дзеці, якія многае ўмеюць і ведаюць.

-Дзеці, вы дапаможаце Жэні выканаць заданні і вырасціць кветачку?

-Пасля таго, як заданне будзе выканана, кветачка будзе раскрываць свае пялёсткі.


ІІ.Паведамленне тэмы і задач урок.

Тэма нашага ўрока: “Таблічнае складанне і адпаведныя выпадкі аднімання.

-Чым мы будзем займацца на ўроку? (Адказы вучняў)

-На ўроку мы замацуем уменні складаць і аднімаць адназначныя лікі, будзем адпрацоўваць уменне рашаць задачы.

- Мы вызначылі задачы ўрока.
-На нашай кветачцы з’явіўся першы пялёстак.
Дапамагаць у рабоце нам будзе наш добры сябар – камп’ютэр.

Ацэньваць свае веды вы будзеце на лістках ацэньвання.


ІІІ. Праверка дамашняга задання.

-Паспрабуйце спрагназаваць ацэнку выканання дамашняга задання.



Прагнастычная шкала:

Чаму роўна сума лікаў 9 і 4

Чаму роўна сума лікаў 8 і 7

Чаму роўна сума лікаў 6 і 5

Чаму роўна рознасць лікаў 12 і 7

Чаму роўна рознасць лікаў 14 і 5

Чаму роўна рознасць лікаў 11 і 8. (Слайд 2)

-Ці спраўдзіўся ваш прагноз?

Другая шкала.
На кветачцы з’явіўся другі пялёстак.

Матэматычная размінка.


  1. Лік 12 большы за невядомы лік на 2.Чаму роўны невядомы лік? (10)

  2. Які лік неабходна дадаць да 11, каб атрымаць 15?(4)

  3. Які лік неабходна адняць ад 20 , каб атрымаць 18?(2)

  4. Задуманы лік большы за 8 на 5. Які лік задуманы? (13)

  5. У Кузьмы ў руках карзіна,

У ёй ляжаць тры апельсіны,

Дзесяць сліў і дзве хурмы.

Колькі фруктаў у Кузьмы? (15)


  1. Машы 9 гадоў, яе брат на 5 гадоў старэйшы за яе. Колькі гадоў брату? (14) (Слайд 3)


На кветачцы з’явіўся трэці пялёстак.
IV. Замацаванне вывучанага матэрыялу.
4.1. Рашыць прыклады з дужкамі.

-Давайце з вамі ўспомнім, як неабходна рашаць такія прыкдады.

-Спачатку выконваем дзеянне ў дужках.

(Ля дошкі працуюць 2 вучні)



  1. 12 – ( 3+ 4)=

11 – ( 2 + 6) =

  1. (17 – 7) – 5 =

(15 – 3) + 4=
Астатнія вучні працуюць на месцы па варыянтах.

1 варыянт

(17 – 5) + 3 =

14 – ( 3+ 1) =

2 варыянт

13 – ( 9 + 4) =

(18 – 5) – 6 =

Ацэнка самастойнай працы па шкале (Самаацэнка)


На кветачцы з’яўляецца чацвёрты пялёстак.
Фізкультхвілінка

Заглянула сонца ў хатку

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Робім мы ўсе зарадку,

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Трэба нам прысесці, устаць,

Рукамі сонейка дастаць.

Раз, два, тры, чатыры, пяць

І на месцы паскакаць.

На насок, затым на пятку –

Робім мы ўсе зарадку.
4.2 Рашэнне задачы

- Па табліцы складзіце і рашыце задачу.




Было

Узялі

Засталося



?



4 цукеркі

9 шакаладак


6 цукерак і шакаладак


Аналіз задачы.

-Што пытаецца ў задачы?

-Што трэба ведаць, каб на яго адказаць?(Колькі ўзялі цукерак і колькі цукерак засталося?)

-Што з гэтых велічынь мы ведаем з умовы задачы? (Засталося 6 цукерак).

-Што трэба ведаць , каб вызначыць колькі цукерак і шакаладак узялі?

-Што мы даведаемся першым дзеяннем?

-Што даведаемся другім дзеяннем?
-Рашэнне задачы па дзеяннях вучні афармляюць у сшытку самастойна.
-Спрагназуйце сваю ацэнку рашэння задачы па шкале.

-А зараз праверым рашэнне задачы па камп’ютэры.



Праверка рашэння задачы па камп’ютэры. (Слайд 4)

-Ці спраўдзіўся ваш прагноз?



-Які лікавы выраз можна запісаць да задачы?

( 4+9) + 6 = 19


На кветачцы з’яўляецца пяты пялёстак.
Гімнастыка для зроку. (Трэнажор)
4.3. Работа ў парах (Слайд 5)
Правілы дружнай працы.

  1. Умей выслухаць другога.

  2. Гавары коратка, але дакладна.

  3. Думай, разважай, даказвай.

Рашы прыклады зручным спосабам.

16 – 8 – 6 =

8 + 7 + 2 =



Рашы задачу

Аня прачытала 9 старонак кнігі, а яе брат на 9 старонак больш. Колькі старонак прачытаў брат?






Устаўце у акенцы прапушчаныя лікі.

… + 4 = 13

15 - … = 7
Параўнайце велічыні.

1 дм 4 см * 1 дм

1 дм 8см * 2 см
Самаправерка па “ключах –падказках”.
На кветачцы з’яўляецца шосты пялёстак.
4.4 Тэставае заданне.

-Вы добра папрацавалі, выканалі ўсе заданні. Наша Жэня задаволена вашай працай. Каб у гэтым упэўніцца, правядзём невялікі тэст.



Тэст (Слайд 6)

Абвядзі кружком правільныя адказы.

  1. Абвядзіце кружком прыклад, якія рэшаны няправільна.

а) 7 + 8 = 14; б) 8 + 8 = 16


  1. Чаму роўна сума лікаў 15 і 4?

а) 13; б) 17; в) 19
3. Выберы знак, які неабходна уставіць замест пропуска.

7 + 10 * 8 + 8

а) > ; б) < ; в) =
4. Выберыце лік, які неабходна ўставіць, каб роўнасць была праўдзівая.

17 - … = 8

а) 3; б) 9; в) 6
Праверка задання па камп’ютэры.(Слайд 7)
На кветачцы з’яўляецца сёмы пялёстак

V. Падвядзенне вынікаў урока.

- Ці спадабалася на ўроку?

-Чаму навучыліся на ўроку?

-Якое заданне было цікавае?

-Якое заданне выклікала ў вас цяжкасці?

-Аб чым дома раскажаце бацькам?



VI .Выніковая рэфлексія.

Пакладзі ты ў кузавок

Усё, што даў табе ўрок.

Вучні “кладуць” у кузавок словы:



Веды, радасць, задавальненне, розум.
-Дзеці, вы добра папрацавалі. Дзякуючы вашым ведам, дружнай працы, кветка-сяміпялёстка расцвіла. Я думаю, што Жэня засталася задаволена вашай працай. Яна дзякуе вам за дапамогу.

Лісток ацэньвання


1

Дамашняе заданне


2

Самастойная праца

3

Рашэнне задачы


4

Тэставае заданне



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал