Распрацоўка падрыхтавана настаўніцай хіміі і біялогіі Акунец А.І




Дата канвертавання22.02.2017
Памер33.61 Kb.

Распрацоўка падрыхтавана настаўніцай хіміі і біялогіі Акунец А.І.

Тэма. З’явы фізічныя і хімічныя. Прыметы хімічных рэакцый

Мэта: - садзейнічаць фарміраванню ведаў аб прыметах і ўмовах працякання хімічных рэакцый, на гэтай аснове ўдасканаліць ўменне адрозніваць фізічныя з’явы ад хімічных;

- удасканаліць ўменне тлумачыць залежнасць працякання хімічных рэакцый ад знешніх умоў;

- развіваць эксперыментальныя ўменні, уменні назіраць, аналізаваць вынікі, рабіць вывады;

- садзейнічаць выхаванню ў вучняў беражных адносін да абсталявання і рэактываў, выкананню правіл бяспечных паводзін пры рабоце з хімічнымі рэчывамі.

Абсталя- набор хімічных прабірак, растворы рэчываў: фенолфталеін, H2SO4, NaOH, CaCO3, CuSO4,

ванне: Zn, Mg.

Ход ўрока

Эпіграф “Древо науки всеми корнями уходит в практику”

А.Н.Несмеянов

1)Настаўнік.

Мы з вамі ведаем і сення на ўроку яшчэ раз дакажам , што эксперымент з’яўляецца адным з асноўных метадаў не толькі хіміі, але і такіх навук , як біялогіі, фізіка і іншых. На ўроку ў нас есць магчымасць аб’яднаць тэорыю з практыкай, яшчэ раз замацаваць тэарэтычныя веды пры правядзенні доследаў. Мы прыступаем да вывучэння новай тэмы “З’явы фізічныя і хімчныя. Прыкметы хімчных рэакцый”. З фізічнымі з’явамі вы знаёміліся ў малодшых класах .

Таму агульнай мэтай на ўроку будзе: дапоўніць веды аб фізічных і пазнаёміцца з хімічнымі з’явах, выпрацаваць уменне адрозніваць фізічныя і хімічныя з’явы, развіваць эксперыментальныя ўменні і пры гэтым выконваць правілы бяспечных паводзін пры рабоце з хімічнымі рэчывамі. Але вы можаце дапоўніць гэтыя мэты, зрабіць іх больш канкрэтнымі.

Сення вы будзеце працаваць па інструктыўных картачках,усе запісы выконвайце ў картачках.

Новы матэрыял запамінаецца лягчэй, калі ён абапіраецца на ўжо атрыманыя веды. Таму зараз вам патрэбна ўзнавіць ў памяці гэтыя веды. І зробіце вы гэта з дапамогай адказаў на пытанні, адказы запішаце ў графу “Я ведаю” словы можна скарачаць, каб хутчэй працавалася, калі ніякая інфармацыя па пытанню не ўспамінаецца, то паспрабуйце адказаць на наступнае пытанне.

Я ведаю

Хачу ведаць

Што даведаўся?










На працягу 5 хвілін запоўніце першую графу.

Пытанні:


а) Якая з’ява называецца хімічнай?

б) Якая з’ява называецца фізічнай?

в) Якія прыметы хімічных рэакцый вы назіралі пры гарэнні драўніны?

г) Якія яшчэ прыметы вы ведаеце?

д) Пры якіх умовах працякаюць хімічныя рэакцыі?

Настаўнік.

Якая інфармацыя засталася ў вас няпоўнай?(абмяркуйце)

Запоўніце, калі ласка, другую графу “Хачу ведаць”.

Вось вы дапоўнілі мэту нашага ўрока.

Настаўнік.

2)Для таго, каб дасягнуць пастаўленай мэты, мы звернемся да тэксту §14. Вам прапануецца прачытаць тэкст §14 і зрабіць алоўкам маркіроўку кожнага абзаца наступнымі значкамі: + ужо ведаю, – новая інфармацыя.

3)А зараз мы зробім агульны вывад: якія з’явы называюцца хімічнымі, а якія фізічнымі ?

4)Лабараторны дослед “Вывучэнне прымет працякання хімічных рэакцый”

Уявіце сабе, што вы працуеце ў навукова – даследчай лабараторыі, якая атрымала пэўнае заданне. Карыстаючыся картачкай – інструкцыяй лабараторнага эксперыменту, вы павінны выканаць дослед, ,

працуючы ў групах.

Вынікі работы запішыце ў табліцу.



Зыходныя рэчывы

Умовы рэакцыі

Прыкметы рэакцый










На сталах ляжаць інструкцыі для правядзення доследаў.

5) Справаздача па адным чалавеку ад группы, падвядзенне агульнага вываду аб прыкметах і ўмовах працякання хімічных рэакцый.

6) Стадыя рэфлексіі.

1. Запоўніце графу “Я ведаю”.

2. Абмеркаванне графы “Што даведаўся?”

3. Хімічная дыктоўка: фізічная з’ява +, хімічная -.

1) гніенне рэшткаў раслін;

2) кіпенне вады і ўтварэнне пары;

3) растварэнне цукру ў вадзе;

4) свячэнне вальфрамавага дроту ў лямпе;

5) вывяржэнне вулкана;

6) лясны пажар;

7) выпарванне бензіну;

8) плаўленне жалеза;

9) пажаўценне зялёных лістоў восенню;

10) паспяванне памідораў.

Адказы: 1-, 2+, 3+, 4+, 5-, 6-, 7+, 8+, 9-, 10-.

7) Праверка па ключу. Абмеркаванне вынікаў.

8) Рэфлексія.

а) Як вы думаеце на колькі % вы засвоілі тэму: 25%, 50%, 75%, 100%, патрэбнае падкрэсліце або напішыце свой лік.



б) Якой адзнакай вы ацанілі б сваю работу на ўроку.

9) Д/з §14 пр. 4 , дамашні эксперымент.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка