Распрацоўка ўрока беларускай мовы ў 8 класе па тэме “сувязь выказніка І дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем




Дата канвертавання17.01.2017
Памер50.87 Kb.
РАСПРАЦОЎКА ЎРОКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў 8 КЛАСЕ

ПА ТЭМЕ “СУВЯЗЬ ВЫКАЗНІКА І ДЗЕЙНІКА, ВЫРАЖАНАГА КОЛЬКАСНА-ІМЕННЫМ СПАЛУЧЭННЕМ.

ПРАЦЯЖНІК ПАМІЖ ДЗЕЙНІКАМ І ВЫКАЗНІКАМ”

Сачнёва Наталля Аляксандраўна

ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Сянно”

E-mail для кантактаў: senno2@mail.ru
Тэма: “Сувязь выказніка і дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам”

Мэта: напрыканцы урока вучні будуць ведаць правілы далучэння выказніка да дзейніка, правілы пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам.

Задачы выхавання і развіцця вучняў: стварыць умовы для развіцця лагічнага мыслення, для развіцця ўмення самастойна здабываць веды; спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў.

Тып урока:камбінаваны з элементамі асобасна арыентаванага навучання.

Абсталяванне:падручнік, табліца “Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, “Беларуская мова. 8 клас. Рабочы сшытак”, заданні для груп.

Эпіграф:”Нашы лясы - гэта нашых даброт і багацця невычарпальны калодеж”(Мікола Гусоўскі).

Ход урока

I.Арганізацыйна-матывацыйны этап

1.Стымуляванне эмацыянальных адносін, пажаданне добрага настрою, добрых адзнак.

2.Праверка дамашняга задання (у рэжыме ўзаемакантролю). Пр.119.

2.1. Вызначыць, чым выражаны граматычнае і лексічнае значэнне выказнікаў.

2.2.Тры вучні на дошцы выконваюць заданне. Першы вучань - фанетычны разбор слова “напаіла”. Другі вучань - разбор па саставу слоў “затканы”,”падпарадкуемся”. Трэці вучань - марфалагічны разбор слова “старэйшы”.

3.Актуалізацыя ведаў.

Апытванне па тэме “Просты сказ. Двухсастаўныя неразвітыя сказы”. Вучні па ланцужку называюць тое, што вывучалі ў гэтым раздзеле.

4.Матывацыйная дзейнасць.

4.1. Настаўнік прапаноўвае вўчням тупіковую сітуацыю; выберыце правільную форму выказніка, растлумачце свой выбар.

Многа твораў паэта (прысвечана, прысвечаны) дарагім сэрцу мясцінам і людзям.

4.2. Настаўнік зачытвае эпіграф. Звяртаецца ўвага вучняў на пастаноўку працяжніка ў эпіграфе. Абвяшчаецца тэма ўрока.

4.3.Вучні вызначаюць для сябе задачы на ўрок.

II.Інфармацыйна-пошукавы этап.

1.Вучні - тэарэтыкі зараней падрыхтавалі паведамленні пра сувязь выказніка і дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем. Выступаюць каля дошкі з гэтымі паведамленнямі, разглядаюць прыклады са с.88-89 падручніка.

2.Выкананне пр.43 з “Рабочага сшытка” .

3.Разгляд табліцы “Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам”.

4.Самастойнае прачытванне тэарэтычнага матэрыялу §21, суаднясенне яго з матэрыялам табліцы. Пры неабходнасці настаўнік дае кансультацыі вучням, адказвае на іх пытанні.

Фізкультхвілінка

Гучыць з цыкла П.І. Чайкоўскага “Времена года” частка “Лето”.

Настаўнік прапаноўвае вучням заплюшчыць вочы і ўявіць сябе летам ў лесе, пастарацца выразіць эмоцыі мімікай, жэстамі.

III.Трэніровачна-карэкцыйны этап

1.Выкананне практыкавання 124(вусна).

2.Выкананне практыкавання 125(пісьмова).

3.Вучні падзелены на групы: практыкі, моваведы, творцы.

Практыкі


Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. Пастаўце знакі прыпынку.

1 Белаве…ская пушча сапраўдны музей жывой прыроды, в…лізарная навуковая лабараторыя.

2.Пяць ў квадра..е два…цаць пяць.

3.Голад н… цётка.

4.Дзетак узгадаваць н... грыбкоў назб…раць.

5.Ты мой гос..ь.

6.Каса як агонь!

7.Восень гэта ростані на вечных дарогах старога і новага жыцця.

8. Спрадвеку фальклор невычэрпная крыніца паэзіі.

9.Адметнае дрэва дуб.

Моваведы

Праца з тэкстам “Лясная музыка”.

1.Прачытаць тэкст, уставіць прапушчаныя літары і знакі прыпынку, растлумачыць.

2.Выпісаць граматычную аснову сказа, вызначыць тып выказніка.

3.Выдзелены сказ разабраць па членах сказа

Лясная музыка

Лес - жывая вопратка зямлі яе музыка. Яго настрою мяняецца на працягу аднаго нават дня. Шмат пазней, у сталыя гады мне прыйшлося бачыць мора - і паўночнае, і паўднёвае. Яно таксама на вачах мяняецца. Мора выклікае бурныя пачуцці: а(д,т)вагу прагу подз…вігу імкненне ў новыя далечы. Лес абуджае пачуцці інтымныя глыбока схава(н,нн)ыя. Па багацці фарбаў гукаў пераходаў лес багацей за мора толькі яго музыка светавая гама не такія кідкія.

Гаспадары асе(н,нн)яга лесу дяцел і бе(с,з)клапотныя сініцы. Астатняе шэрае птатства (з,с)біраючыся ў вырай змаўкае. У ядлоўцавых зарасніках можна падняць со(н,нн)нага днём цецерука і ён гучна захлапоча крыламі віруючы між соснаў (ні)колі (не) падымаючыся над купамі дрэў. Цікавая вавёрка грыбнікоў (не) баіцца: спусціцца на ніжні сук падзівіцца вокам-шрацінкай і шугане рыжай маланкай між зялёнай навісі.

(Паводле І.Навуменкі)

Творцы


Складзіце сачыненне-мініяцюру “Лес - наша багацце”, выкарыстоўваючы наступныя словазлучэнні і словы: зялёныя елачкі, кучаравая бяроза, шэрая асіна, каранасты дуб, белае вочка суніцы, пахучая ягадка, высокія хвоі, пасвістваюць івалгі, стукае дяцел, кукуе бяздомная зязюля, пазірае беленькі грыбок.

IV.Кантрольна-рэфлексійны этап

1.Устаўце прапушчаныя літары. Дапасуйце выказнік да дзейніка.

1. У нашым класе некалькі хлопцаў пісал… вершы.

2. Пад купчастымі хвойкамі расл… вельмі многа добрых грыбоў.

3. Тры чалавекі зайшл… ў аўтобус.

4.Пяць мінул… заснежаных зім.

2.Выпішыце нумары сказаў, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам трэба паставіць працяжнік.

1.Умець за плячыма не насіць.

2.Кошка мышцы не таварыш.

3.Школа запаветны дом маленства і юнацтва.

4.Плошча Нарачы восемдзясят квадратных каламетраў.

5.Альбуць гэта непаўторны Коласаў свет.

6.Раніца як раніца. Самы час паспаць.

Адказ:________________________________________________

3.Знайдзіце правільныя варыянты пастаноўкі працяжніка. Адзначце іх нумары.

1.Назоўнік - азоўнік.

2.Назоўнік - інфінітыў.

3.Інфінітыў - назоўнік.

4.Назоўнік - не назоўнік.

5.Інфінітыў - не інфінітыў.

6.Дзейнік - гэта (вось, значыць) Выказнік

7.Выказнік - .назоўнік – Дзейнік- назоўнік.

8.Назоўнік- займеннік.

9.Займеннік - назоўнік.

10.Лічэбнік - назоўнік.

11.Назоўнік - лічэбнік.

12.Лічэбнік - лічэбнік.

V.Рэфлексія

- Ці справіліся вы з пастаўленнымі да ўрока задачамі?

- Чым урок пазнавальны?

- Дайце славесную ацэнку сваёй дзейнасці на ўроку.

VI.Дамашняе заданне

1.§20,§21



2. Пр.122, або 126, або 127.

3.Напісаць сачыненне-мініяцюру “За што я люблю лес”.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка