Раванiцкi палацава-паркавы комплекс паноy Слатвiнскiх




Дата канвертавання18.11.2017
Памер23.77 Kb.
Турыстычны маршрут

Раванiцкi палацава-паркавы комплекс паноy Слатвiнскiх”


полотно 25

autoshape 67


Касцёл святога Антонія - Палацава-паркавы комплекс Паноў Слатвінскіх - Гаспадарчыя пабудовы Вінныя склепы ў парку перад сядзібай - Гаспадарчая пабудова ля былога бровара - Уніяцкая царква (XVIII ст.) і бровар (спіртзавод) каля парка- Палац Слатвінскіх на гравюры Напалеона Орды

Від маршрута: пазнавальны, пешаходны

Працягласць маршрута: 5 км

Час: 2,5г
Мэта: Паглыбленне ведаў вучняў пра гісторыю роднага краю, яго культуру, выхаванне пачуццяў патрыятызму, гонару за сваю маленькую Радзіму.
Задачы:

1. Папулярызаваць краязнаўчыя веды,прыцягнуць больш вучняў да краязнаўства.

2. Пазнаёміць навучэнцаў з помнікамі гісторыі і культуры на маршруце.

3. Выхоўваць свядомых грамадзян Беларусі сродкамі краязнаўства.

Аб’екты наведвання:

autoshape 28


Касцёл святога Антонія

Касцёл Антонія — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1799 г. Антоніем Слатвінскім як фамільная ўсыпальніца. Касцёл знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі Раванічы. Невялікі прамавугольны ў плане цагляны будынак з прамавугольная апсідай, да якой прымыкаюць з бакоў 2 сакрысціі. Галоўны фасад — чатырохкалонны порцік з трохвугольным франтонам i спрошчанымі іанічнымі капітэлямі з разеткамі ў выглядзе кветак. Галоўны ўваход дэкарыраваны сандрыкам з франтончыкам i паўцыркульным акном, фланкіраваны арачнымі нішамі. На сцяне - ілюзорная выява алтара. За касцёлам “таямнічае” пахаванне. Надпіс на польскай мове: “Юзэфа Краковіч. 18 гадоў”.



Пautoshape 33алацава-паркавы комплекс

Паноў Слатвінскіх

Палацава-паркавы комплекс — помнік палацава-паркавай архітэктуры з рысамі класіцызму. Сфарміраваны на працягу другой паловы XIX стагоддзя

Антоніем, а потым Людвігам Слатвінскімі.

Плошча комплекса складае 10 гектараў. Ён складаецца з палаца, жылых і гаспадарчых забудоў.

Палац (адноўлены у 1952 г.) пабудаваны ў пойме ракі Уша.

Перад палацам — вялікая паляна, якая плаўна спускаецца да вадаёму ад аднамаршавай лесвіцы. Па баках паляна акружана дрэвамі: клёнамі i ліпамі. Парк разам з вялікім фруктовым садам закладзены ў сярэдзіне XIX ст. Гонар парка — адзіныя ў Рэспубліцы Беларусь экземпляры дуба белага i клёна ілжэплатанавага. У парку размешчаны гаспадарчыя пабудовы i два флігелі. Вадаёмы займаюць вялікую тэрыторыю парка i служаць яго паўночна-заходняй мяжой. Рэканструкцыя воднай сістэмы дазволіла стварыць тры штучныя возеры з астравамі



autoshape 42 Гаспадарчыя пабудовы комплекса:
Вінныя склепы ў парку перад сядзібай

Уніяцкая царква (XVIII ст.) і бровар

(спіртзавод) каля парка




autoshape 60
Кантактная інфармацыя:

ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Раваніцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Адрас: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, аграгарадок Раванічы, вуліца Савецкая, 20

тэл.: +375 (1714) 3974


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка