Размаўляем па-беларуску




Дата канвертавання28.04.2017
Памер80.93 Kb.

Байлукова Алена Іванаўна


Інтэлектуальная гульня "Размаўляем па-беларуску"

МЭТЫ:

развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, павышэнне агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміраванне ў іх спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў, выяўленне здольных і лінгвістычна адораных дзяцей, папулярызацыя прафесіі настаўніка



Удзельнікі:  вучні 6 – 7 класаў

ХОД ГУЛЬНІ

Вядучы:

Магутнае слова, ты, роднае слова!

Са мной ты на яве і ў сне;

Душу мне затрэсла пагудкаю новай,

Ты песень наўчыла мяне.

Я.Купала


Прывітанне гульцам – дзяўчатам і хлапцам.

Жадаю трапных адказаў паасобку і ўсім разам.

Вітаю гасцей-гледачоў, што разам з намі зноў.

Журы таксама жадаю ўдачы:

А як жа іначай?!

Прывітанне ўсім. Гэта наша традыцыйная гульня "Размаўляем па-беларуску", у якой вы зможаце паспрабаваць сябе ў ролі лінгвістаў, зможаце пашырыць свой слоўнікавы запас. Выберыце сабе капітана і дайце імя камандзе. (Прадстаўленне).

Няхай звініць наша роднае слова, нібы песня жаўрукова!

(У выкананні дзяўчынак Галкінай В. і Ахціенкі У. гучыць песня “Родныя словы”).



Не шанавалі роднай мовы —

Чужая месца заняла.

Ды адрадзіць душу і словы

Нам шанц гісторыя дала.

Усіх адчайна заклікаем

На мове роднай размаўляць.

Любіце мову! — заклінаем.

Яе нам вечна шанаваць.

Так хочацца, каб наша родная мова гучала не толькі на ўроках, але і дома. Размаўляйце з бацькамі не толькі па-руску, але і па-беларуску, як гэта робіць гераіня верша Анатоля Зэкава “Дзве мовы” ( гучыць верш у выкананні Ахціенка У.).

ДЗВЕ МОВЫ

 

Мой тата нарадзіўся ў Курску,



А мама – родам з-пад Гальшанаў.

Гаворыць тата мой па-руску,

На беларускай мове – мама.

 

Дзве мовы сэрца мне галубяць,



Хоць словы ў іх не супадаюць.

Я з татам апранаю шубу,

З матуляй – футра апранаю.

 

Спадніцу – юбкой, а сукенку



Мой тата платьем называе.

Надзену капялюш – паненкай

Шыкоўна ў шляпе выглядаю.

 

Купляе татачка носки мне,



Матуля дорыць мне шкарпэткі,

І саграе мяне ў дзень зімні

І камізэлька, і жилетка.

 

Бягу да таты я ў сапожках,



А ў боціках лячу да мамы.

Заўжды ў сапожках цёпла ножкам,

Не сцюжна ў боціках таксама.

 

Пачнецца дождж -- пад парасонам



Мы з мамаю ідзём дахаты

І бачым: пад зонтом ад дома

Спяшаецца насустрач тата.

 

Гаворыць тата мой па-руску,



Ды з часам болей прыкмячаю,

Што словы з мовы беларускай

За мною тата паўтарае --

Са мной ён мову вывучае!
Вядучы: Прадстаўляю нашы каманды ...

Не кожны ведае, для чаго служыць баклага ці што такое сціжма. На этапе“Прыгадваем”вы знойдзеце адказы на слайд-пытанні. Невялікая падказка: словы размешчаны ў алфавітным парадку.

 Правільны адказ каманды – 2 балы, не ведае каманда, можа адказаць каманда саперніка і атрымаць дадатковы 1 бал.

А – ажына

альтанка;

Б – бэз

бусел;

В – вусень

вавёрка;

Г – гадзіннік

гузік;  

Д – дыван

далонь;

Е – ельнік

есці;

Ж – жырандоля

журавіны;

З – зязюля

зорка;

І – імшара

індык;

К – кавун

конік;

Л – лецішча

ложак;

М – млын

маланка;

Н – нажніцы

настаўнік;

П – пэндзэль

парасон;

Р – рамонак

разынкі;

С – слоік

сподак;

Т – тарка

трусік;

У – услон

ураджай;

Ф – фіранкі

фарба;

Х – хмызняк

хустка;

Ц – Цётка

цвік;

Ч – чаравікі

чарот;

Ш – шалі

шпілька;

Ю – юла

юшка;

Я – язмін

ядловец.

Вядучы:Паважаныя гульцы, каб спрэчныя моманты не завялі нас у тупік, за нашай гульней будзе сачыць і ацэньваць вас наша журы.

Вядучы: другі этап гульні называецца"Перакладаем". Перакласці трэба словы ці словазлучэнні з беларускай мовы на рускую альбо наадварот. За правільны адказ каманда атрымоўвае 2 балы. Пры няправільным адказе магчымаць даць адказ будзе мець другая каманда, і за правільны адказ яна атрымае 1 бал.

Шалік


Сукенка

Гронка


Бранзалет

Ліхтарык


Мастак

Сладкая земляника (салодкія суніцы)

Злая собака (злы сабака).

Вядучы:Дзякуй вялікі! Крочым далей.  І наперадзе ў нас эпізод "Тлумачым".

Задача  гэтага туру-- растлумачыць сэнс беларускіх слоў. Вам неабходна з трох варыянтаў   выбраць правільны і залічыць на агульны рахунак каманды 3 балы. Калі каманду часова напаткае няўдача, свой варыянт адказу дасць супернік і заробіць 2 балы.



Брыль-1. Казырок шапкі, капялюш(з палямі)

2.Плітка, цаглінка з якога-небудзь спрасаванага матэрыялу.

3.Лінія, па якой праходзіць край абочыны, кувета на дарогах.

Бруд-1. Зялёная паверхня з водарасцей, якой пакрываецца застаялая вада.

2.Праезджая частка плошчы, вымашчаная каменнем.

 3. Гразь,  смецце, нечыстоты,а таксама што-небудзь нізкае , амаральнае.
Гарлач-1.Вадзяная лілія. 2. Той, хто гарлапаніць; крыкун.

3.Гліняны гладыш з вузкім горлам для малака.

 

Імбрык(імбрычак)-1. Чорная таполя.

2.Маленькі чайнічак, заварачнік.

3.  Падатак   грашамі або прадуктамі, які плацілі прыгонныя сяляне памешчыку.

Сціжма


  1. Жанчына, што жне на полі збожжа

  2. Вострая прыправа, прыгатаваная з зярнят гарчыцы

  3. Вялікая колькасць, мноства

Талака-1. Мука з ачышчанага   аўса і страва з такой мукі на малацэ і масле.

2. Калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ.

3.Слаісты мяккі мінерал звычайна белага колеру, выкарыстоўваецца ў выглядзе парашку ў тэхніцы і медыцыне.

Вядучы: А мы пераходзім да наступнага этапу "Ужываем". Зараз мы будзем спрабаваць правільна ўжываць фразеалагізмы.

Што трэба зрабіць:

1. Растлумачыць сэнс.( 3 балы)

2. Скласці сказ.(3балы)

3. Падабраць адпаведнік (сінонім) з рускай мовы ці беларускай мовы.(3 балы)

як іголка ў стозе сена

рукой падаць

Вядучы: А мы пераходзім да наступнага этапу “Сціпласць – сястра таленту”

Перакласці рускамоўныя словазлучэнні на беларускую мову адным словам і атрымай 2 балы або дай магчымасць адказаць камандзе суперніка-1 бал.

Падающая звезда – знічка.

Книжный магазин – кнігарня.

Перочинный ножик - сцізорык.

Железная дорога – чыгунка.



Вядучы:І мы пераходзім да заключнага этапу "Малюнак па-беларуску".

Ваша задача: наклей на малюнак надпісы. (2 балы).



Вядучы: Пакуль журы будзе падлічваць балы, паслухайце песню “Гаворка беларуская” ў выкананні Галкінай В.

Падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне.



Гульня “Размаўляем па-беларуску”


Байлукова Алена Іванаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Бобрскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа імя А.В.Луначарскага



Крупскага раёна”

2016/2017н.г.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка