Размаўляем па-беларуску з дзіцячага садка. Магчыма, гэта і не нова, Што слова – зерне на сяўбе




Дата канвертавання02.05.2017
Памер16.39 Kb.
Размаўляем па-беларуску з дзіцячага садка.

Магчыма, гэта і не нова,

Што слова – зерне на сяўбе,

А хто не любіць роднай мовы,

Той любіць толькі сам сябе…

С. Грахоўскі

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Для большасці з нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца менавіта беларуская. Роднай — значыць любімай, дарагой, самай-самай...

21 лютага ў свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы.

ДУА “Яслі-сад №4 г.Ашмяны” таксама далучылася да святкавання. Нягледзячы на тое, што беларускамоўным днём ва ўстанове лічыцца панядзелак, адкрыта адна беларускамоўная група, мы не ўпусцілі магчымасці паразмаўляць па-беларуску і ў дзень роднай мовы, прыхіліцца да гісторыі беларускіх продкаў.

У гэты дзень маляты слухалі казкі і вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі. Выхавальнікі сярэдніх груп Лойка К.А. і Шэўчык М.Ф. пазнаемілі дзяцей больш дасканала з прамысловасцю беларусаў у даўнія часы

( з вырабамі з саломы і ганчарства).



c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\cimg6429.jpg c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\cimg6458.jpg

Пасля заняткаў была праведзена беларуская народная гульня “Міхаська”, дзе пад беларускую польку дзеці павінны былі знайсці свае лапці.



c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\cimg6446.jpg c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\cimg6445.jpg

У старэйшай групе дзеці упрыгожвалі нацыянальныя касцюмы беларускім арнаментам з дапамогай алоўкаў.



c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\cimg6468.jpg c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.word\cimg6471.jpg
З педагогамі быў праведзены семінар-практыкум “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!” , на працягу якога пашырыліся веды па гісторыі і культуры роднага краю, больш падрабязна даведаліся пра жыццё беларускіх асветнікаў і культурных дзеячаў, не абышлося і без урока беларускай мовы.

Не аставілі без увагі і бацькоў. Раніцай, калі мамы і таты прыводзілі ў групу дзяцей, яны чулі ад выхавальнікаў “Добры дзень!”, вечарам - “Да пабачэння!”, а затым яны зацікаўлена слухалі расказы дзяцей аб тым, што новага даведаліся ў сваім садку ў Дзень роднай мовы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка