Размяркуйце словы па




Дата канвертавання01.02.2017
Памер146.03 Kb.
Варыянт 7.

 

Заданне 1. Размяркуйце словы па групах..



Агульнаўжывальныя

Абмежаванага ўжытку

 

Дыялектная лексiка

Спецыяльная лексiка

Жаргонная лексiка

Ноч, кнiга, вялiкi, расцi, новы, доказ

нямкiня, карандышка, нямашака,

баланс, рэлейная станцыя, рэнтген, квазiлiнейны

бабкi(грашовыя адзiнкi), феня, целяпацца,

 

Заданне 2. Прывядзiце прыклад навуковага тэксту. Выявiце: а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту (абстрактныя назоўнiкi, назоўнiкi роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнiкi); б) тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi.

Кампілятар - камп'ютэрная праграма (ці збор праграм), якая пераўтварае крынічны код, напісаны на мове праграмавання, у іншую камп'ютэрную мову (мэтавую, звычайна машынную). Звычайна вынікам кампіляцыі з'яўляецца аб'ектны машынны код, які загружаецца аперацыйнай сістэмаю, але таксама можна атрымаць пасля кампіляцыі і чытэльны код.

Першаснай функцыяй кампіляцыі ёсць атрыманне выканальнага файла праграмы. Кампілятарамі называюць праграмы, якія пераўтвараюць код вышэйшага ўзроўню ў код ніжэйшага ўзроўню. Праграмы, якія, наадварот, пераўтвараюць код ніжэйшага ўзроўню ў вышэйшы, называюць дэкампілятарамі.

Кампілятар звычайна выконвае наступныя аперацыі: падзяляе код на лексемы, апрацоўвае тэкст, разбірае яго, аналізуе сінтаксіс і правільнасць, аптымізуе код, і, нарэшце, стварае выканальны код.

Заданне 3. Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказаў. Знайдзiце моўныя памылкi. Выпраўце iх.

CD-ROM дыск - кружочак з празрыстай пластмасы, на адной з паверхняў якога нанесены тонкi !!!святло-адлюстроўваючы!!! слой. Гэты ж слой добра бачны з-за тыльнага боку празрыстага дыска. У iм маюцца мiкраскапiчныя паглыбленнi - пiты, створаныя ў працэсе яго капiравання з арыгiнала.

Стыль - Гутарковы

  • Мастацкі

  • Навуковы

  • Афіцыйна-справавы

  • Публіцыстычны

  • Гутарковы.

Заданне 4. Складзiце тэзiсны план тэксту па спецыяльнасцi (на выбар студэнта).

Заданне 5. Знайдзiце памылкi ў тэксце. Выпраўце iх.

Роля штучных спадарожнiкаў у агульнай сiстэме тэхнiчных сродак сувязi будушчага спецыялiстам здаецца найбольш значнай (звычайнай). Яны стануць узлавымi пунктамi сусветнай сiстэмы сувязi. Праз спадарожнiкi ужо транслiруюцца радыёпраграмы i тэлефонныя размовы. Яны садзейнiчаюць правядзенiю прамых сувязей памiж створаннымi ў наш час банкамi - сховiшчамi iнфармацыi. Праз пятнаццаць-дваццаць гадоў асноуная частка iнфармацыi будзе трапляць да спажыўца праз касмiчныя рэлейныя станцыi.

Спадарожнiкавая сувязь развiваецца вельмi хутка. Канструктары працуюць над тым, каб шляхам павялiчэння магутнасцi радыёвыпраменьвання забяспечыць прамы прыём праграм, якiе перадаюцца праз спадарожнiкi.

Заданне 6. Перакладзiце. тэкст на беларускую мову. Знайдзiце ў перакладзе прыклады магчымай iнтэрферэнцыi. Вызначце яе вiд. Выпiшыце тэрмiны..

Оператор, работающий в какой-либо системе, часто встречается с необходимостью повторять некоторые последовательности действий много раз. Такая последовательность может состоять из ввода некоторой текстовой последовательности, нажатии определенной последовательности клавиш, выполнении однотипного ряда каких-либо арифметических операций. В подобных случаях часто можно воспользоваться аппаратом макрокоманд.

Макрокоманды (часто называемые макро или макрос) являются однострочными сокращениями для группы команд. Используя макрокоманду, прагромист по существу определяет одну "команду" для представления некоторой последовательности команд.

Определяя соответствующие макрокоманды, оператор может удобным для себя образом вводить свои собственные средства более высокого уровня, не заботясь о структуре системы. Он может достигнуть краткости и простоты управления системой, не теряя при этом основных преимуществ использования исходной системы, такой, как, например, язык ассемблера. Крупные макрооперации упрощают пользование, отладку и модификацию программ, и облегчают стандартизацию. Многие разработчики вычислительных машин используют макрокоманды для автоматизации составления "подходящих" операционных систем в процессе, называемом генерацией системы.

Аператар, які працуе ў якой-небудзь сістэме, часта сустракаецца з неабходнасцю паўтараць некаторыя паслядоўнасці дзеянняў шмат разоў. Такая паслядоўнасць можа складацца з уводу некаторай тэкставай паслядоўнасці, націсканні пэўнай паслядоўнасці клявішаў, выкананні аднолькавага шэрагу якіх-небудзь арыфмэтычных аперацый. У такіх выпадках часта можна выкарыстоўваць апарат макракамандаў.

Макракаманды (часта званыя макра або макрас) з'яўляюцца аднарадковымi скарачэннямі для групы каманд. Выкарыстоўваючы макракаманды, праграміст па сутнасці вызначае адну "каманду" для прадстаўлення некаторай паслядоўнасці камандаў.

Вызначаючы адпаведныя макракаманды, аператар можа зручным для сябе спосабам уводзіць свае ўласныя сродкі больш высокага ўзроўню, не клапоцячыся аб структуры самой сістэмы. Ён можа дасягнуць сцісласі і прастаты кіравання сістэмай, не губляючы пры гэтым асноўных пераваг выкарыстання зыходнай сістэмы, такой як, напрыклад, мова Асембляра. Буйныя макрааперацыі спрашчаюць карыстанне, адладку і мадыфікацыю праграм, і палягчаюць стандартызацыю. Многія распрацоўшчыкі вылічальных машын выкарыстоўваюць макракаманды для аўтаматызацыі складання " адпаведных" аперацыйных сістэм у працэсе, які завецца генерацыей сістэмы.

тэрмiны: Сістэма, апарат макракамандаў, макракаманды, макра, макрас, каманда, праграміст, мова Асембляра, генерацыей сістэмы.

Інтэрферэнцыя – узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне выражаецца ў адхіленнях ад нормаў іншай мовы, міжвольным перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы.

Віды інтэрферэнцыі:

  • фанетычная;

  • акцэнталагічная;

  • лексічная;

  • марфалагічная;

  • словаутваральная;

  • сінтаксічная.

Фанетычная інтэрферэнцыя праяўляецца ва ўздзеянні ўстойлівага беларускага вымаўлення некатарых фанетычных асаблівасцей беларускай мовы ў мове носьбіта беларускай мовы, калі ён размаўляе па-руску. Сярод фанетычных асаблівасцей вылучаюцца наступныя:

  • шапялявае вымаўленне , <з’>, <ц’>, <дз’>;

  • толькі цвёрдае вымаўленне <ч>, <р>;

  • падмена выбухнога <г> фрыкатыўным.

Акцэнталагічная інтэрферэнцыя, як і фанетычная, праяўляецца ў вуснай мове носьбіта беларускай мовы, калі ён, размаўляючы па-руску, ужывае беларускі варыянт націску ў слове або спалучэнні слоў.

Лексічная інтэрферэнцыя праяўляецца ў падмене рускай лексікі беларускай лексікай, калі носьбіт беларускай мовы размаўляе па-руску.

Марфалагічная інтэрферэнцыя можа праяўляцца ў падмене паказчыкаў граматычных форм у рускім і беларускім варыянтах сярод розных часцін мовы.

Назоўнік

Асноўныя напрамкі, якія прыводзяць да марфалагічнай інтэрферэнцыі:

  1. несупадзенне ў родзе;

  2. несупадзенне ў ліку;

  3. несупадзенне ў скланенні.

Родавыя разыходжанні ахопліваюць невялікі пласт лексікі рускай і беларускай моў. Найбольшую цяжкасць пры вызначэнні роду выклікаюць словы тыпу: боль, цень, гусь, мазоль і інш.

Граматычныя формы адзіночнага і множнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў у асноўным супадаюць. Фармальным паказчыкам ліку з’яўляецца канчатак. Аднак гэта супадзенне няпоўнае. Форма множнага ліку рускіх назоўнікаў утвараецца пры дапамозе канчаткаў –и,-ы, -а, -я, -е (книги, мечты, окна, поля, славяне). У беларускай мове назоўнікі множнага ліку маюць канчаткі –ы,-і, -е (студэнты, выкладчыкі, гараджане). Назіраюцца выпадкі, калі пры супадзенні канчаткаў можа не супадаць граматычная форма: чернила (мн. ч.) – чарніла (адз. л.), белила (мн.ч.) – бяліла (адз.л.). Некаторыя назоўнікі ў рускай і беларускай мовах ужываюцца толькі ў пэўнай катэгорыі ліку. Так назоўнік дзверы ў беларускай мове ўжываецца ў множным ліку, а ў рускай мове – у адзіночным (дверь); назоўнік макароны ў рускай мове ўжываецца ў множным ліку, а ў беларускай – ў адзіночным ( макарон).

Усе назоўнікі ( акрамя нескланяемых) у рускай і беларускай мовах скланяюцца. Катэгорыя скланення цесна звязана з катэгорыямі роду і ліку. Прыналежнасць да розных родаў змяняе тып скланення. У выніку гэтага можа назірацца блытаніца ва ўжыванні канчаткаў у некаторых граматычных формах назоўнікаў. Так у I скланенні ў Давальным і Месным склонах назоўнікі маюць канчаткі –е(-э) як у рускай, так і ў беларускай мове, але ў беларускай мове назіраецца чаргаванне зычных г/з, к/ц ( дороге – дарозе, руке – руцэ). Пры гэтым пасля ц у ненаціскным становішчы ўжываецца канчатак –ы (книге – кніжцы). У Месным склоне множнага ліку назоўнікі ў беларускай мове маюць канчаткі –ах(-ях), а ў рускай мове - -ам(-ям) ( по каналам – па каналах, по линиям – па лініях). Вялікая колькасць памылак звязана з ужываннем канчаткаў у назоўнікаў


II скланення ў форме Роднага склону адзіночнага ліку
. У беларускай мове зборныя і рэчыўныя назоўнікі, а таксама назоўнікі, якія абазначаюць абстрактныя паняцці, дзеянні, тэорыі, з’явы прыроды маюць канчаткі –у(-ю). У рускай мове тыя ж самыя назоўнікі маюць канчаткі –а(-я) (песка – пяску, мороза – марозу, алюминия – алюмінію, тока – току).

Прыметнік

Сярод прыметнікаў назіраецца несупадзенне канчаткаў у рускай і беларускай мовах у форме адзіночнага ліку мужчынскага роду Назоўнага і Вінавальнага склонаў ( высокий – высокі, магнитный – магнітны).

Для беларускай мовы характэрна меншая колькасць кароткіх форм якасных прыметнікаў у параўнанні з рускай мовай ( весел – вясёлы, тонок – тонкі).

Існуюць разыходжанні ва ўтварэнні вышэйшай ступені параўнання. У рускай мове вышэйшая простая ступень параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў –ее,-е, -ше, у беларускай мове - -ейш-, -эйш- (сильнее – мацнейшы, красивее – прыгажэйшы).

Лічэбнік

Сярод лічэбнікаў назіраецца несупадзенне ў родавых формах: два, две (русск.) – два, дзве (бел.), оба, обе ( русск.) – абодва, абедзве ( бел.);

існуюць адрозненні сярод


склонавых формаў лічэбнікаў
:

Русск.               Бел.

Творны склон

тремя               трыма

двумя               двума (дзвюма)

Назоўны склон

Девяносто               дзевяноста

Родны, Давальны, Вінавальны, Творны, Месны склоны

Девяноста               дзевяноста

Назоўны, Вінавальны склоны

Двести               дзвесце

Парадкавыя лічэбнікі ў беларускай мове ў форме Наз.склону адз.ліку мужч. Роду маюць канчатак –ы, у рускай мове ў адпаведнай форме – ый, -ой: первый (русск.) – першы (бел.), шестой (русск.) – шосты (бел.).

Ёсць несупадзенні і ў канчатках склонавых форм некаторых дробавых лічэбнікаў:

Назоўны склон

Две седьмых               дзве сёмыя

Разыходжанні такога тыпу назіраюцца сярод дробавых лічэбнікаў, якія ў назоўніку(числителе) маюць лічэбнікі два, тры, чатыры.

Дзеяслоў

Сярод розных формаў дзеясловаў таксама існуюць некаторыя

несупадзенні ў канчатках , якія могуць прывесці да марфалагічнай інтэрферэнцыі:

Русск.               Бел.

Читает               чытае

Читают               чытаюць

Пришёл               прыйшоў

Беларускія зваротныя дзеясловы заканчваюцца толькі на –ся :

Русск.               Бел.

Собрались               сабраліся

Умылись               памыліся

Дзеепрыметнік

Дзеепрыметнікі ў беларускай мове ў форме Назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду маюць канчатак –ы, у рускай мове ў той жа форме –ый:

Русск.               Бел.

Написанный               написаны

Созданный               створаны

У беларускай мове дзеепрыметнікі залежнага стану ўжываюцца з суфіксамі –ен, -ан, у рускай - -енн, -анн:

Русск.               Бел.

Представленный               прадстаўлены

Полученный               атрыманы

У сістэме беларускіх дзеепрыметнікаў адсутнічаюць зваротныя формы:

Русск.               Бел.

Развивающиеся               якія развіваюцца

.стремящиеся               якія імкнуцца

Пры перакладзе на беларускую мову дзеепрыметнікаў з нехарактэрнымі суфіксамі мэтазгодна замяняць іх:

а) дзеепрыметнікамі з іншымі суфіксамі ; б)аднакаранёвымі дзеясловамі ; в) назоўнікамі ; г) даданымі азначальнымі сказамі

Сярод астатніх часцін мовы разыходжанні ў напісанні і ўтварэнні іх формаў нязначныя або выразна бачныя. Такія разыходжанні, як правіла, не ўплываюць на напісанне і вымаўленне пры выкарыстоўванні іншай (рускай/беларускай ) мовы.

Дзеепрыслоўе

У рускай і беларускай мовах дзеепрыслоўе з’яўляецца нязменнай формай дзея слова. Марфалагічная інтэрферэнцыя пры ўжыванні дзеепрыслоўяў можа быць выклікана: а) ўтварэннем незалежнага стану; б) ужываннем зваротнай формы. Незалежны стан у абедзвюх мовах утвараецца ад асноў дзеясловаў цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаў –а-, -я- у рускай мове і -учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы- - у беларускай мове (праграммируя – праграмуючы, гася – гасячы). Дзеепрыслоўі, утвораныя ад зваротных дзеясловаў, у рускай мове маюць постфікс –сь, у беларускай - -ся ( пересекаясь – перасякаючыся, соизмеряясь – сувымяраючыся ).

Словаўтваральная інтэрферэнцыя праяўляецца ў падмене словаўтваральных (формаўтваральных) марфем адной мовы ў дачыненні да другой пры ўтварэнні слоў (форм) носьбітам беларускай мовы, калі ён размаўляе (піша) па-руску. Словы абедзвюх моў (рускай і беларускай) утвараюцца аднолькавымі спосабамі словаўтварэння. Словаўтваральная інтэрферэнцыя можа праяўляцца толькі ў словах, якія маюць тоесную структуру, блізкую семантыку і падобную гукавую абалонку. Напрыклад:

Русск.               Бел.

зимний               зімовы

технический               тэхнічны

сдача               здача

Сінтаксічная інтэрферэнцыя праяўляецца на ўзроўні словазлучэнняў і сказаў. Структура сказаў рускай і беларускай моў, як правіла, супадае. Сярод словазлучэнняў разыходжанні назіраюцца ва ўжыванні прыназоўнікаў і ў кіраванні склонамі.

Русск.               Бел.

Выше меня               вышэйшы за мяне

Стремиться к цели               імкнуцца да мэты

С помощью               пры дапамозе

По сравнению с               у параўнанні з

Благодарить руководителя               дзякаваць кіраўніку


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка