Разработка урока с примененением икт тэма ўрока: Функцыя y = sin X, яе ўласцівасці І графік



Дата канвертавання28.12.2017
Памер102.7 Kb.
#15405
ТыпРазработка урока
Приложение 6

Количество учащихся успешно сдавших ЦТ по математике и поступивших в ВУЗы за последние 5 лет

Приложение 7



Разработка урока с примененением ИКТ
Тэма ўрока: Функцыя y = sin x, яе ўласцівасці і графік

Месца і роля ў сістэме ўрокаў па дадзенай тэме: Трыганаметрычныя функцыі. 10 клас, 3 урок.

Тып ўрока: урок прымянення ведаў, уменняў і навыкаў.

Мэта ўрока: засваенне ўменняў самастойна ў комплексе прымяняць веды, уменні і навыкі, ажыццяўляць іх перанос у новыя ўмовы.

Задачы:

  1. Адукацыйныя:

  • забяспечыць паўтарэнне і сістэматызацыю матэрыялу па тэме "Функцыя y = sin x, яе ўласцівасці і графік”;

  • стварыць умовы для кантролю засваення ведаў і ўменняў;

  • адпрацоўка ўменняў вызначаць уласцівасці функцый па агульнай схеме даследавання .

  1. Развіваючыя:

  • садзейнічаць фарміраванню ўменняў выкарыстоўваць прыёмы параўнання, абагульнення, выяўлення галоўнага;

  • развіваць матэматычны кругагляд, мысленне і мову;

  • развіваць увагу і памяць;

  • развіваць навыкі работы за камп’ютарам з вучэбнымі праграмамі;

  • садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, знаходлівасці.

  1. Выхаваўчыя:

  • садзейнічаць выхаванню цікавасці да матэматыкі;

  • выхоўваць актыўнасць, мабільнасць;

  • садзейнічаць развіццю навыкаў самакантролю.

Сістэма чакаемых уменняў:

- арганізацыя ўвагі;

- уменне параўноўваць;

- уменне аналізаваць;

- уменне выяўляць галоўнае;

- уменне даказальна выказваць сваё меркаванне;

- уменне працаваць з камп’ютарнымі праграмамі;

- уменне працаваць самастойна;

-уменне будаваць графікі зададзеных функцый выгляду y = sin x, y= sin x+m, y = sin (x+a), y = k sin x;

- уменне вызначаць уласцівасці функцый па агульнай схеме даследавання;

- уменне прымяняць уласцівасці функцый пры рашэнні задач.


Назва этапа

Задача этапа

Метады

Арганізацыйны

Праверыць гатоўнасць вучняў да ўрока




Арыентацыйна-матывацыйны

Стварыць умовы для псіхаэмацыйнага настрою навучэнцаў

Практычны метад кіравання эмоцыямі

Актуалізацыя раней атрыманых ведаў, уменняў і навыкаў

Падрыхтаваць навучэнцаў да ўспрыняцця новага вучэбнага матэрыялу. Паўтарыць асноўныя паняцці, уласцівасці, выявіць прабелы ў ведах і спосабах дзеянняў

Метад гутаркі

Метад зрокавай нагляднасці (дэманстрацыя)

Метад вуснага апытання


Фізкультхвілінка

Зняць фізічную стомленасць, узняць псіхаэмацыйны настрой навучэнцаў

Метад рэлаксацыі

Кантроль ведаў

Праверыць узровень засваення ведаў

Практычны метад

Метад тэстаў

Метад машыннага кантролю


Фарміраванне, замацаванне першапачатковых уменняў .

Прымяненне уменняў:



  • у стандартных сітуацыях;

  • у змененых умовах;

  • творчае прымяненне ведаў і ўменняў;

  • адпрацоўка навыкаў

Забяспечыць засваенне ведаў і спосабаў дзеянняў на ўзроўні іх прымянення ў розных выпадках.


Метад нагляднасці (дэманстрацыя)

Практычны метад

(пісьмовыя практыкаванні)

Дэдуктыўны метад

Метад праблемна-пошу-кавай гутаркі


Падвядзенне вынікаў урока

Паўтарэнне матэрыялу і яго заключны аналіз

Творчае практыкаванне

Інфармацыя аб дамашнім заданні

Праінструктаваць навучэнцаў аб выкананні дамашняга задання

Тлумачэнне

Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

Падвесці вынікі ўрока, выявіць ступень задаволенасці вучняў сваёй працай на ўроку.

Стварыць псіхаэмацый-ны настрой для адэкватнага ўспрыняцця жыцця і вызначэння сваёй ролі ў гэтым свеце.



Метад рэлаксацыі


Ход урока



Дзейнасць

настаўніка



Дзейнасць

навучэнцаў



1

Добры дзень, дзеці! Я вельмі рада ўсіх вас бачыць і спадзяюся, што вы ўсе здаровыя і на ўрок прыйшлі з добрым настроем. Паглядзіце на сваіх суседзяў злева, справа і ўсміхніцеся ім. Пачнём наш урок.

Сённяшні ўрок не зусім звычайны. Вы бачыце, што да нас завіталі госці. Ды і сам ўрок мы праводзім не ў кабінеце матэматыкі, а ў камп’ютарным класе. А гэта значыць, што на ўроку мы будзем выкарыстоўваць камп’ютары і камп’ютарныя праграмы..




-Добры дзень!

Дзеці паварочваюцца адзін да аднаго і ўсміхаюцца. Настройваюцца на работу.



2

Тэма нашага ўрока “Функцыя y =sin x, яе ўласцівасці і графік”.

На папярэдніх ўроках мы вывучалі функцыю сінус - адну з трыганамет-рычных функцый, якія апісваюць хвалевыя і вагальныя рухі, якія адбываюцца ў прыродзе і тэхніцы. Навучыліся будаваць графік функцыі y=sin x, разгледзелі яе ўласцівасці. Гэтая тэма адыгрывае істотную ролю ў курсе матэматыкі.



Мэты: Сёння мы паспрабуем абагуліць, сістэматызаваць веды, замацаваць і паглыбіць уменні і навыкі рашэння задач, набытыя вамі падчас вывучэння тэмы. Навучымся будаваць больш складаныя функцыі і вызначаць іх уласцівасці.


Слухаюць настаўніка.

Сумесна з настаўнікам фармулююць мэту ўрока.



3

Спачатку мы з вамі паўторым асноўныя тэарэтычныя веды па дадзенай тэме. Для размінкі правядзём невялікае бліц-апытанне. Вы можаце выбіраць па ўласнаму жаданню катэгорыю і нумар пытання, якія будуць дэманстравацца з дапамогай мультымедыйнай устаноўкі і з’яўляцца на экране. Свае адказы вы адразу ж зможаце параўнаць з правільнымі. Пасля адказу на пытанне ход перадаецца суседу па парце.


Па чарзе выбіраюць катэгорыю і нумар пытання, адказвацць на выбраныя пытанні і звяраюць свае адказы з адказамі на экране.

4

  • А зараз я прапаную аднаму з вас падвесці вынік і пералічыць асноўныя ўласцівасці функцыі y=sin x, а таксама адказаць на пытанне: Якую назву носіць яе графік?

Адзін з вучняў пералічвае ўласцівасці функцыі. Астатнія слухаюць і, пры неабходнасці, дапаўняюць ці выпраўляюць адказ.

5

- Які маштаб мы выбралі для пабудовы графікаў трыганаметрычных функцый? Чаму?

- Назавіце ключавыя пункты, якія мы адзначаем для пабудовы графіка трыганаметрычнай функцыі у=sin x.

На сённяшнім ўроку мы з вамі разгледзім больш складаныя функцыі, якія змяшчаюць зменную пад занакам сінуса. Навучымся будаваць графікі такіх функцый, вызначаць іх уласцівасці.

- Але спачатку давайце ўспомнім вядомыя вам алгарытмы пабудовы графікаў функцый выгляду :



      • у=f(х+р);

      • у=f(х)+m;

      • у=mf(x);

      • y=f(aх),

калі вядомы графік функцыі у=f(х).


Адказваюць на пытанні настаўніка.

6

  • Перш чым прыступіць да наступнага этапа нашага ўрока, давайце крыху адпачнём і правядзём фізкультхвілінку.




Устаюць з месцаў і пад музычнае суправаджэнне выконваюць прапаноўваемыя практыкаванні.

7

  • Ну а зараз – работа за камп’ютарам. Кожны з вас павінен будзе адказаць на пытанні тэста, створанага з дапамогай спецыяльнай тэставай праграмы “Дзясяцібальны мані-торынг”, а затым праверыць свой вынік. Пасля выканання тэста, у выпадку памылковых адказаў, можна будзе праглядзець правільныя адказы і параўнаць са сваімі.

Займаюць месцы за камп’ютарамі, запускаюць праграму з тэстам і адказваюць на пытанні тэста, выбіраючы правільныя адказы.

8

  • Настаў час разгледзець графікі больш складаных функцый, якія змяшчаюць зменную пад знакам сінуса. Гэта функцыі выгляду

у = sin(x+a), у = sinx + a, у =k sinx, у = k sinx + a.

  • Калі зменіцца аргумент на дадатны (адмоўы) лік, што адбудзецца з графікам любой функцыі?

  • Разгледім, як будуецца графік функцыі y = sin(x+π/6) (Графікі высвечваюцца праз праектар на экран)

  • Карыстаючыся агульнай схемай даследавання і, параўноўваючы пабудаваныя графікі, адкажыце, якія ўласцівасці змяніліся, а якія засталіся нязменнымі?



  • Карыстаючыся графікам функцыі у=sinx, пабудаваць графікі функ-цый: 1) y=sin x + 1; 2)y=sin x–2. (Настаўнік правярае па ходу работы вынікі вучняў, аказвае дапамогу пры неабходнасці.



  • Як пабудавацьграфікі функцый y=3 sin x і y= 1/2 sin x?

  • Якія ўласцівасці змяніліся для гэтых функцый, а якія засталіся нязменнымі?

  • Творчае заданне: пабудуйце графік функцыі у=1,5sinx – 1. Як змяніліся ўласцівасці? (Правярае вынікі пабудавання графікаў вучнямі)

Слухаюць настаўніка.

  • Графік функцыі змяшчаецца ўздоўж восі абсцыс улева (управа) на столькі адзінак, на колькі змяніўся аргумент.

Вучні,прытрымліваючыся схемы даследавання функцыі, пералічваюць уласцівасці.

Будуюць самастойна графікі функцый.



(Рэфлексія) На экране высвечваюцца графікі зададзеных функцый. Вучні параўноўваюць сваю работу з узорам.

Выказваюць свае думкі. Параўноўваюць свае вывады з вынікамі на экране.

Самастойна будуюць. Параўноўваюць самастойна пабудаваны графік з узорам на экране.


9

  • Давайце падвядзём вынікі сённяшняга ўрока. Чаму мы навучыліся? Ці ўсё вам зразумела? Для функцый 1) y=sinx-3; 2) y=-sinx; 3) y=2sinx; 4) y=sin(x+π); 5)y=-4sinx +7 знайдзіце мноства значэнняў.

Выказваюць свае думкі.

Адказваюць на пытанні настаўніка.



10.

Запішыце заданне на дом:

  • Пабудуйце графікі функцый:

№1: а) y=sin (x-π); б) y=sin x +3

№2: а) y=3sin x; б) y=3sin x - 2 .




Запісваюць заданне ў сшыткі. Сумесна з настаўнікам складаюць алгарытм пабудовы графікаў функцый.

11.

-Закончыць сённяшні ўрок мне хацелася б словамі Далматоўскага:

Научись встречать беду не плача:

Горький миг - не зрелище для всех.

Знай: душа растет при неудачах

И слабеет, если скор успех.

Мудрость обретают в трудном споре.

Предначертан путь нелегкий твой

Синусоидой радости и горя,

А не вверх взмывающей кривой.

Е. Долматовский

- Дзякуй за ўрок!



Слухаюць настаўніка.

Развітваюцца.



Каталог: Ucheba
Ucheba -> Сочетание элементов современных образовательных технологий в структуре урока
Ucheba -> Расклад вучэбных заняткаў на І паўгоддзе 2016/2017 навучальнага года
Ucheba -> Урок-прэзентацыя "Прама і адваротна прапарцыянальныя велічыні"
Ucheba -> Дзяржаўнай установы адукацыі "Грыцкевіцкая сярэдняя школа"
Ucheba -> Грыцкавіцкі навучальна педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа
Ucheba -> Пачатак заняткаў у вясеннім (другім) семестры 2015/16 нав. Года
Ucheba -> Курс, спец-ць Пачатак заняткаў у другім семестры
Ucheba -> 05 верасня 2016 г. –спецыяльнасці тпв І паісаі 5 курса 19 верасня 2016 г. – спецыяльнасць вс 4 курса


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал