Рэферат курдзюк Веранікі Мікалаеўны




Дата канвертавання08.09.2018
Памер23.54 Kb.
РЭФЕРАТ

Курдзюк Веранікі Мікалаеўны

Шлюбныя стратэгіі вялікіх князёў літоўскіх: Гедымін, Альгерд, Кейстут
Ключавыясловы: шлюбныя стратэгіі, дынастычныя сувязі, знешняя палітыка, Вялікае Княства Літоўскае, Гедымін, Альгерд, Кейстут, вялікія князі літоўскія.

Аб’ект даследавання: знешняяпалітыкаГедымінавічаў у XIV ст.

Прадметдаследавання: шлюбныястратэгіівялікіхкнязёўлітоўскіх з 1316 па 1382 гг.

Мэта работы: вызначыцьсутнасць шлюбнай стратэгіі вялікіх князёў літоўскіх як сродку рэалізацыі знешняй палітыкі ВКЛ у XIVст.

Метады даследавання. Метадалагічную базу даследавання склалі прынцыпы гістарызму і аб’ектыўнасці. У працы быў выкарыстаны комплекс агульнанавуковых (аналіз, сінтэз, індукцыя, дэдукцыя, параўнанне, абагульненне) і спецыяльна-гістарычных (гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны, гісторыка-тыпалагічны, гісторыка-сістэмны) метадаў.

Вынікідаследаванняі іхнавуковаянавізна.Праведзенаедаследаванне дало магчымасцьвыявіць, якімчынамГедымінавічывыкарыстоўвалі дынастычныя шлюбы ў сваіхзнешнепалітычныхмэтах. Шлюбныя сувязі былі сродкам замацавання саюзаў і перамір’яў з іншымі дзяржавамі, пашырэння палітычнага ўплыву на суседнія тэрыторыі або нават уключэння іх у склад ВКЛ.Асноўнай мэтай заключэння шлюбаў на заходнім напрамку знешняй палітыкі ВКЛ было імкненне забяспечыць мірныя адносіны з Польшчай і Мазовіяй, а таксама ўтварыць трывалы саюз супраць Тэўтонскага Ордэна. На ўсходзе ВКЛ з дапамогай шлюбаў імкнулася распаўсюдзіць свой уплыў на землі Русі. Шлюбныя сувязі замацоўвалі доўгатэрміновы ваенна-палітычны саюз ВКЛ з Цвярскім і Разанскім княствамі ў барацьбе з Масквой за панаванне над “рускімі” землямі. Акрамя таго, дынастычныя сувязі дазволілі ВКЛ у XIVст. далучыць новыя тэрыторыі (Валынь, Віцебскае, Смаленскае і Вярхоўскія княствы).

Рэкамендацыі па практычнымвыкарыстаннівынікаў.Вынікі праведзенага даследавання могуць быць карысныміпрынапісанніспецыяльных і абагульняючыхпрац па гісторыі знешняй палітыкі ВКЛ і яго суседзяў, прыраспрацоўцынавучальных дапаможнікаў для школ і вну.

Структура іаб’ёмдыпломнай работы. Дыпломная работа ўключае рэферат, уводзіны, чатыры главы, заключэнне, спіскрыніц і літаратуры (52 найменняў) і дадаткі. Аб’ём тэкста работы складае 61 старонка.



Abstract

KurdyukVeronikaNikolaevna

MarriagestrategiesoftheGrandLithuanianDukes: Gedimin, Olgerd, Keystut
Keywords: marriage strategies, dynastic relations, foreign policy, Grand Duchy of Lithuania, Gedimin, Olgerd, Keystut, Grand Lithuanian Dukes.

Object of the study:Gediminovich's foreign policy in the XIV century.

The subject of the study: marriage strategies of the Grand Lithuanian Dukes from 1316 to 1382.

The purpose of the work: to determine the essence of the marriage strategy of the Grand Lithuanian Dukes as the means of implementing the foreign policy of the GDL in the XIV century.

Methods of research. The methodological basics of the research was the principles of historicism and objectivity. In the work a complex of general scientific (analysis, synthesis, induction, deduction, comparison, generalization) and special historical (historical-genetic, historical-comparative, historical-typological, historical-systemic) methods were used.

The results of the research and their scientific novelty. The carried out research has allowed to reveal, how Gediminovichyused dynastic marriages in the foreign policy purposes. Marriage ties were the means of consolidating alliances and armistice with other states, expanding political influence on neighboring territories or even including them in the composition of the GDL for grand dukes. The main goal of the conclusion of dynastic marriages in the western direction of the foreign policy of the GDL was the desire to ensure peaceful relations with Poland and Mazovia, and also to form a firm alliance against the Teutonic Order. In the east, the GDL, with the help of marriages, sought to extend its power over the lands of Rus. Marriage ties enshrined the long-term military-political alliance of the GDL with the Tver and Ryazan principalities in the struggle against Moscow for domination over the "Russian" lands. In addition, dynastic ties allowed the GDL to add new territories (Volyn, Vitebsk, Smolensk and Upper Oka Principalities) in the XIV century.

Recommendations for the practical use of the results. The results of the research will be useful in writing special and generalizing works on the history of foreign policy of the GDL and its neighbors, in developing textbooks for schools and universities.

The structure and volume of the graduate work. The graduate work includes anаbstract, an introduction, four chapters, a conclusion, a list of sources and literature (52 titles)and applications. The volume of the text of the work is 61 pages.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка