Рэферат мядзведзева Кірыла Аляксандравіча Сацыяльныя нізы Беларусі ў паўстанні пад кіраўніцтвам




Дата канвертавання01.01.2018
Памер17.8 Kb.
РЭФЕРАТ

Мядзведзева Кірыла Аляксандравіча

Сацыяльныя нізы Беларусі

ў паўстанні ПАД КІРАЎНІЦТВАМ

Тадэвуша Касцюшкі
Ключавыя словы: паўстанне 1794 г., Тадэвуш Касцюшка, «Паланецкі ўніверсал», сяляне, мяшчане.

Мэта дыпломнай працы: вызначыць ступень удзелу ў паўстанні 1794 г. сялянства і мяшчанства, а таксама вызначыць ступень падтрымкі паўстанцаў сацыяльнымі нізамі Беларусі.

Аб’ект даследавання: вызваленчае патрыятычнае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі і яго асаблівасці на беларускіх землях.

Прадмет даследавання: удзел сялян і мяшчан Беларусі ў вызваленчым патрыятычным паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі (23 сакавіка – 6 лістапада 1794 г.).

Метады даследавання. Метадалагічную базу даследавання склалі прынцыпы гістарызму і аб’ектыўнасці. У працы быў выкарыстаны комплекс агульнанавуковых (аналіз, сінтэз, параўнанне, класіфікацыя, абагульненне) і спецыяльна-гістарычных (гісторыка-параўнальны, гісторыка-тыпалагічны, гісторыка-сістэмны) метадаў.

Вынікі даследавання, іх навуковая навізна і актуальнасць. У паўстанні 1794 г. прымалі ўдзел не толькі прадстаўнікі шляхецкага саслоўя. Даволі актыўнымі яго ўдзельнікамі (на першых двух этапах) былі мяшчане і сяляне. Няздольнасць паўстанцкага кіраўніцтва да правядзення больш грунтоўных і шырокіх рэформаў, прывялі да звужэння сацыяльнай базы паўстання і яго паражэння.

Праведзенае даследаванне дало магчымасць выявіць новы аспект у гістарычным даследаванні паўстання 1794 г. – пытанне пра сацыяльныя нізы і іх удзел у гэтай падзеі.



У паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі разам з вышэйшымі саслоўямі таксама прынялі ўдзел сяляне і мяшчане. Ад іх падтрымкі залежаў лёс усіх прадпрынятых паўстанцамі пераўтварэнняў. У дадзенай працы пытанне аб ролі ніжэйшых саслоўяў беларускага грамадства ў вызваленчым руху канца XVIII ст. вылучана як асобны аспект для вывучэння.

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў. Вынікі даследавання будуць карыснымі пры напісанні спецыяльных і абагульняючых прац па агульнай і сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі, Расіі і Польшчы, распрацоўцы навучальных дапаможнікаў для школ і ВНУ.

Структура і аб’ём дыпломнай працы. Дыпломная праца ўключае рэферат, уводзіны, тры главы, заключэнне, спіс крыніц і літаратуры (61 найменне). Аб’ём тэкста работы складае 59 старонак.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка